Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es_1 / Бел.яз / умк_Вялюга_Бел.мова_2011

.pdf
Скачиваний:
122
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

між грамадска-палітычнай, грамадска-культурнай і стылістычна нейтральнай лексікай няма строгага размежавання.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі: геаграфіі, геалогіі, мінералогіі, батанікі, заалогіі, біялогіі, фізіялогіі, астраноміі, хіміі, фізікі, матэматыкі, літаратуразнаўства, мовазнаўства і г.д.,

напрыклад: аазіс, мерыдыян, апоўзень, кайназой, базальт, гагарыніт; завязь, тычынка; амёба, вусень; бластэма, ген; аорта, нерв; апагей, пратуберанец; аксід, гідроліз; анод, ом; біном, вектар; балада, верш; інфінітыў, суфікс.

Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у вытворча-тэхнічных сферах: машынабудаванні, электратэхніцы, гідратэхніцы, радыётэхніцы, металургіі, горнай справе і г.д., напрыклад: генера-

тар, камера згарання; высакавольтны, камутатар; гідрометр, дамба; дэтэктар, радыёзонд; вагранка, домна; бур, забой, уруб.

Навуковая і тэхнічная тэрміналогія выкарыстоўваецца пераважна тымі, хто працуе ў адпаведнай галіне навукі ці вытворчасці, і менш вядома іншым носьбітам мовы, таму больш выразна, чым грамадска-палітычная і грамадска-культурная, размяжоўваецца са стылістычна нейтральнай лексікай. Аднак паміж асобнымі пластамі навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі не існуе строга акрэсленай мяжы, таму ў некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж тэрміны, напрыклад: асіміляцыя – у біялогіі, мовазнаўстве, гісторыі, геалогіі; дыферэнцыял – у матэматыцы, машынабудаванні; дыяфрагма – у фізіцы, гідратэхніцы, анатоміі; марфалогія – у мовазнаўстве, заалогіі, батаніцы. Сустракаюцца і такія тэрміны ў сучаснай беларускай мове, што шырока ўжываюцца ва ўсіх галінах навуко-

вых ведаў, напрыклад: аб’ект, абстракцыя, аналіз, аналогія, аргумент, варыянт, гіпотэза, дыферэнцыяцыя, класіфікацыя, эксперымент і інш. Па-

добныя тэрміны прынята называць агульнанавуковымі, таму што іх выкарыстанне не абмежавана адной ці некалькімі галінамі навуковай дзейнасці.

Асноўнай прыметай слоў публіцыстычнай лексікі з’яўляецца высокая частотнасць іх выкарыстання на старонках газет і часопісаў, дзе яны набываюць адметную функцыянальна-стылістычную афарбоўку.

Да публіцыстычнай лексікі адносяцца:

1)так званыя газетызмы – словы і спалучэнні слоў, што характарызуюцца высокайчастотнасцю выкарыстання на старонках газет і часопісаў

іўспрымаюцца носьбітамі мовы як спецыфічныя для газетнай мовы, на-

прыклад: аглядальнік, допіс, інтэрв’ю, каментарый, блакітнае паліва, зялёны канвеер, перадавікі вытворчасці, рабочая дынастыя і інш.;

2)словы і словазлучэнні, якія ўжываюцца не ў прамым, а ў пераносным значэнні і ў выніку частага выкарыстання на старонках газет і часо-

51

пісаў набываюць функцыянальна-стылістычную афарбоўку, характэрную для публіцыстычнага стылю, напрыклад: вахта (ураджаю), мікраклімат (калектыву) і інш.;

3)асобныя словы грамадска-палітычнага зместу, якія вельмі часта выкарыстоўваюцца ў розных жанрах публіцыстычнай літаратуры і набываюць своеасаблівую афарбоўку публіцыстычнасці, напрыклад: айчына,

брацтва, патрыёт, генацыд, роўнасць, свабода і інш.

Да афіцыйна-дзелавой (справавой) лексікі адносяцца словы і ўстойлівыя спалучэнні слоў, тыповыя для дзелавых папер і афіцыйных дакументаў:

1)назвы асоб па іх ролі ў афіцыйна-дзелавых адносінах паміж людзь-

мі: ісцец, сведка, спажывец, субпадрадчык, укладчык;

2)назвы дзелавых папер і афіцыйных дакументаў: акт, загад, заява,

інструкцыя, іск, пастанова, пашпарт, пратакол, рэзалюцыя;

3)так званыя канцылярызмы, г.зн. словы і спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для дзелавых папер і механічна паўтараюцца як своеасаблівыя моўныя штампы, клішэ, напрыклад: вышэйадзначаны, ні-

жэйпадпісаны, парадак дня, пастанавілі, слухалі, справаздача.

Афіцыйна-дзелавая лексіка характарызуецца вялікай колькасцю стандартных моўных адзінак і адсутнасцю слоў з эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі значэння. Ёй уласцівы адценне афіцыйнасці і выразная арыентацыя на адпаведную сферу моўных зносін.

Надзвычай складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні літаратурна- мастацкай лексікі. У творах сучаснай мастацкай літаратуры, разнастайнай

ужанравых і тэматычных адносінах, выкарыстоўваюцца словы розных разрадаў, і вызначыць сярод іх такія, што маюць своеасаблівую літаратурнамастацкую афарбоўку, вельмі цяжка. Звычайна вылучаюць дзве групы слоў:

1)кніжна-паэтычная лексіка (інакш – паэтызмы), якой уласціва стылістычнае адценне ўрачыстасці, узнёсласці або мяккасці, лірычнасці і якая ўжываецца пераважна ў паэтычных творах, напрыклад: арала, веснавей,

зараніца, ліра, муза, агняцветны, ратны, ясназоры;

2)народна-паэтычная лексіка, што ўжываецца, як правіла, у вуснапаэтычнай творчасці, але сустракаецца і ў мове сучаснай мастацкай літа-

ратуры, напрыклад: галованька, дзеванька, зараначка, крынічанька.

Асаблівасцю вусна-размоўнай лексікі з’яўляецца тое, што яна абслугоўвае сферу вусных моўных зносін, якія ажыццяўляюцца ў гутарковым і размоўна-бытавым стылях. Таму названы пласт слоў характарызуецца стылістычным адценнем гутарковасці ці размоўнасці.

З боку лексікі гутарковы стыль характарызуецца шырокімі магчымасцямі выкарыстання любога слова беларускай мовы і не мае якіх-небудзь

52

выразных, толькі яму ўласцівых лексічных сродкаў. Значыць, паведамленне на адну і тую ж тэму ў вуснай і пісьмовай форме адрозніваецца не складам лексікі, а канцэнтрацыяй, частотнасцю тых ці іншых лексічных адзінак, што і надае мове адценне гутарковасці. Гэтае адценне ствараецца ў выніку шырокага ўжывання:

1)незнамянальных слоў тыпу вось, ну, значыць, ведаеш, разумееш, гэта самае, так сказаць;

2)своеасаблівых спалучэнняў прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць «гутарковае» эмацыянальнае адценне, напрыклад: здаровы камень, сімпатычны касцюм, страшэнна падабаецца і інш.

Да слоў, якія маюць стылістычнае адценне гутарковасці, адносяцца:

1)назвы тыпу вячорка, газіроўка, электрычка, сталоўка;

2)асобныя субстантываваныя назвы са значэннем асобы, што з’явіліся ў выніку выдзялення прыметніка з адпаведных словазлучэнняў: вяско-

выя, гарадскія, мінскія, універсітэцкія;

3)усечаныя назвы тыпу дыплом, дэтэктыў, транзістар, утвораныя ад састаўных назваў дыпломная работа, дэтэктыўны раман (фільм), тран-

зістарны прыёмнік шляхам усячэння прыметнікаў.

Да размоўна-бытавой лексікі адносяцца словы, якія выкарыстоўваюцца ў пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых зносінах паміж людзьмі, галоўным чынам у бытавой і сямейнай сферах, і характарызуюцца стылістычным адценнем размоўнасці. У склад гэтай лексікі ўваходзяць:

1)словы, якія абазначаюць розныя прадметы быту, напрыклад: апа-

лонік, бліны, ватоўка, дзежка, запечак, зацірка, скварка. Асаблівасць гэ-

тых слоў у тым, што яны не маюць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і збліжаюцца са стылістычна нейтральнымі словамі;

2)словы са значэннем адмоўных якасцей і паводзін чалавека: а) з эма- цыянальна-экспрэсіўным адценнем неадабрэння: беларучка, верціхвостка,

ветрагон, гаварыльня, галаштаннік, дзяляга; б) зневажальнасці: брында, валацуга, гультай, лайдак; в) пагардлівасці: боўдзіла, брахун, душагуб, дылда, жмінда, зануда, куркуль;

3)лаянкавыя словы з адценнем грубасці, напрыклад: асталоп, бал-

ван, дурыла, ёлуп, зараза, ідыёт;

4)вульгарныя словы, якія вызначаюцца зніжанай да непрыстойнасці характарыстыкай людзей, з’яў і дзеянняў, напрыклад: смаркач, зяпа, пыса,

апруцянець, жэрці, загнуцца, здохнуць.

Лаянкавыя і вульгарныя словы знаходзяцца на перыферыі лексічнага складу беларускай мовы, па-за межамі літаратурнай мовы, таму іх выка-

53

рыстанне сведчыць пра нізкую моўную культуру. У мове мастацкай і публіцыстычнай літаратуры яны сустракаюцца толькі ў дыялогах, галоўным чынам пры паказе адмоўных персанажаў, іх паводзін і ўчынкаў.

3. ПРАФЕСІЙНАЯ І ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА

Імклівы прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’- ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізікаматэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

1.Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2.Стылістычная нейтральнасць.

3.Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыяналь- ную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (мета-

лург.) Млечны шлях, чырвоны радок і пад.

4.Адназначнасць, г.зн., кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэтае патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – працэс утварэння новых слоў і раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў, абзац – адступленне ўправа ў пачатку радка і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).

5.Сістэмнасць, г.зн., кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння): рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту, а эліпс у матэма-

54

тыцы – замкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай.

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты, або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжывання беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

Можна выдзеліць дзве групы такіх тэрмінаў-сінонімаў:

два іншамоўныя тэрміны: гавань порт, відэатэрмінал дысплей, кадзіраванне шыфраванне, камкордар відэакамера і інш.;

іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс раўнавагавы працэс, полісемія мнагазначнасць і інш.

Тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Яны сустракаюцца практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем): актыў пасіў, бед-

ная руда багатая руда, дэ-юрэ дэ-факта, лізіс крызіс і інш.; слова-

ўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабела-

рускімі асновамі – і прэфіксамі): баланс дэбаланс, гіпертанія гіпатанія, увод вывад, гашанаявапна нягашанаявапна і інш.

Тэрміны-амонімы часцей за ўсе адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам: у мовазнаўстве гэта раздзел граматыкі, які вывучае формы слова, у анатоміі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл, у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формы раслін і пад.

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў шырокага профілю, занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі спецыялістаў вузкага профілю (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, ін-

варыянт, субморф, валіза і інш.).

Распаўсюджанне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

55

Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрык-

лад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функ-

цыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрна- цыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Іnternet інтэрнэт). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца чыстымі інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу а-,

астра-, мікра-, бія-, дэ-, -лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад: апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя словы. Сярод запазычан-

няў – лексемы лацінскай (адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, аўдыт, актава, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, гематыт, графіт, амонім, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтар, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыа, валюта, гальванометр, фірма, сола, вэксаль, банк) і іншых моў.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:

а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент,

джоўль, журы, чартар і інш.); б) фрыкатыўны гук [г] (гігіена, гіпотэза);

56

в) аканне (геаметрыя, фальклор); г) дзеканне і цеканне (гандзізм, дзюбель, траверцін).

Словы іншамоўнага паходжання ў большасці падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (рус. фьючерс – бел.

ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф,

рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, рэфрэн і многія іншыя.

Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову:

не адбываецца пераход е ў я: перыметр, аперацыя;

э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент;

гукі [д], [т] перад суфіксамі -ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перада-

юцца літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір.

Паводле будовы адрозніваюць аднаслоўныя тэрміны (джоўль, прамая, прынтар) і шматслоўныя тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, ін-

фрачырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Ад-

метнасцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох- і больш кампанентныя тэрміны, якія абазначаюць цэласнае паняцце.

Тэрміны падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў іх утварэння, да якіх адносяцца лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, складана-суфіксальны і абрэвіяцыя.

Спосабы ўтварэння тэрмінаў

1.Лексіка-семантычны спосаб звязаны з тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (мед.), калена (с.-г.) і

калена (металург.),барабан, валік, вочка (металург.), парасонікпросты (бат.).

2.Сінтаксічны спосаб – утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў, самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях «прыметнік + назоўнік», «назоўнік + назоўнік» і «назоўнік + прыметнік + назоўнік», хоць у беларускай мове пашыраны і словазлучэнні з большай колькасцю кампанен-

таў: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.

3.Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабамутварэння тэрмінаў:

57

ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм- (-ызм-), -эізм-, -янств- (-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав- (Гандзі гандзізм, Канфуцый канфуцыянства, Хрыстос хрысціянства, Эйнштэйн эйнштэйній, Калумбія калумбіт, Брайль брайлеўскі шрыфт,

Талстой талстоўства, Дыяфант дыяфантавы ўраўненні);

пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў

-нн-, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акруг-

ленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (на-

садка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);

пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных на-

зоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -фікацы-(я),

-іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя).

4. Прэфіксальны (прыставачны) спосаб:

пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-,

супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);

пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў

(звышпрыбытак, процідзеянне, уваходныбок выходны бок).

5.Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).

6.Аснова- і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнення тэрміналагічнай лексікі:

пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў:

-граф, -графія, -лог-, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -стат, электра-, авія-, -метр, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);

ад уласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, кормаздабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).

7. Складана-суфіксальны спосаб – асноваскладанне з адначасовым да-

лучэннем суфіксаў:шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.

8. Абрэвіяцыя – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфар-

58

мацыя), бэр (біялагічны эквівалент рэнтгена), перфакарты, міні-ЭВМ, пер-

санальная ЭВМ і інш.

Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы -ірава- (-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:

а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-): суміраваць сумаваць;

б) дзеяслоў без суфікса -ір- (-ыр-) губляе сваю семантычную акрэс-

ленасць: лакіраваць;

в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць.

Убеларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не пашыраны, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -чык-, -нік-, -льнік-: показатель паказнік, а не паказацель, преобразователь пераўтваральнік, а не пера-

ўтварацель.

Унекаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны. Выкарыстанне суфіксаў -ав- (-ов-, -ев-) пераважае ў параўнанні з суфіксам

-н-: выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны).

Шырокаўжывальныя ў рускай мове суфіксы дзеепрыметнікаў -ущ- (-ющ-), -ем-, -им- пры перакладзе на беларускую часцей перадаюцца суфіксам -льн-, калі тэрмін-словазлучэнне абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэграваная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующий множитель – нармоўны множнік).

Усувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларускай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый інтэгруемы,

интегрирующий інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий нармуючы, нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца на-

ступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм лагарыфм, жэнератрыса генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ электронная вылічальная машына) і

словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі

зрускай мовы (дзеліва дзялімае, астача астатак, блокавы блочны,

функцыйны функцыянальны).

59

4. ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.

Класіфікацыя слоўнікаў

Слоўнікі

энцыклапедычныя лінгвістычныя

універсальныя

 

шматмоўныя

 

галіновыя

 

(перакладныя)

 

 

 

 

 

 

 

біяграфічныя

двухмоўныя

 

(перакладныя)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

аднамоўныя

 

 

 

 

тлумачальныя

частотныя

гістарычныя

арфаграфічныя

дыялектныя

фразеалагічныя

тэрміналагічныя

слоўнікі эпітэтаў

слоўнікі сінонімаў

слоўнікі антонімаў

марфемныя

словаўтваральныя

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуковыя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядомых дзеячаў навукі і культуры і інш.:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў; самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б)галіновыя– па адной якой-небудзьгаліне ведаў: «Энцыклапедыя прыродыБеларусі»ў5тамах(1983– 1986 гг.),«ЭтнаграфіяБеларусі»(1980,1989гг.); в)біяграфічныя слоўнікіпрысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.),

«Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.):

а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя) даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны

60