Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / Бел.яз / умк_Вялюга_Бел.мова_2011

.pdf
Скачиваний:
139
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.62 Mб
Скачать

беларускай мовай. Шматгадовая гісторыя існавання на адной геаграфічнай і сацыяльна-палітычнай прасторы дзвюх моў спарадзіла розныя тыпы двухмоўя. У цэлым беларуска-рускі (руска-беларускі) білінгвізм ахоплівае большасць сфер жыцця краіны (радыё, тэлебачанне, газеты, мастацкая літаратура, тэатр, адукацыя і інш.), дзе дзве мовы выкарыстоўваюцца дыс-

тантна (дыферэнцавана) або кантактна.

Пры дыстантным тыпе двухмоўя выкарыстоўваецца адна з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, ёсць літаратура і на рускай, і на беларускай мовах; ідуць спектаклі і на рускай, і на беларускай мовах; адны людзі гавораць паміж сабой па-руску, іншыя – пабеларуску). У гэтай сітуацыі дзве мовы, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, не сутыкаюцца адна з адной.

Дыстантнае двухмоўе ў чыстым выглядзе – з’ява не абсалютная, бо ў рускіх тэкстах даволі часта сустракаюцца элементы беларускай мовы, а ў беларускіх – рускай (вынік інтэрферэнцыі або транспазіцыі, г.зн. несвядомага ці свядомага выкарыстання элементаў адной мовы ў маўленні на другой).

Пры кантактным двухмоўі мовы функцыянуюць на старонках адной газеты, у дыялогу людзей, адзін з якіх гаворыць па-беларуску, другі – па-руску, у маўленні чалавека, які выкарыстоўвае абедзве мовы і да т.п.

Найбольш яскравым прыкладам кантактнага двухмоўя з’яўляецца маўленне чалавека на рускай і беларускай мовах. Пры гэтым двухмоўе ін-

дывіда можа быць раўнапраўным і нераўнапраўным.

Людзей, якія ў роўнай меры добра валодаюць беларускай і рускай мовамі, не так многа. У асноўным гэта прадстаўнікі сферы адукацыі, культуры. Прычым, як правіла, гэта людзі, у якіх родная мова – беларуская. Яны носьбіты раўнапраўнага двухмоўя. Людзі, якія ў роўнай меры дрэнна валодаюць дзвюма мовамі, наўрад ці з’яўляюцца прадстаўнікамі раўнапраўнага білінгвізму, бо абедзве моўныя сістэмы ў іх маўленні часцей за ўсё змешаныя.

Пры нераўнапраўным білінгвізме веданне і выкарыстанне адной мовы пераважае над веданнем і выкарыстаннем другой. У гэтым тыпе двухмоўя можна вылучыць два падтыпы:

1)веданне рускай мовы пераважае над веданнем беларускай;

2)веданне беларускай пераважае над веданнем рускай.

Сам тэрмін «беларуска-рускае двухмоўе» прадугледжвае веданне індывідам рускай мовы ў якасці другой. У Беларусі такі білінгвізм значна саступае руска-беларускаму, г.зн. з рэальнай перавагай ведання рускай мовы над беларускай у маўленні індывіда. Падобная карціна назіраецца нават у

101

маўленні многіх білінгваў, якія прызнаюць роднай мовай беларускую. Моўнае самавызначэнне такіх людзей не супадае з іх маўленчымі паводзінамі.

У выпадку нераўнапраўнага двухмоўя часцей за ўсё назіраецца інтэрферэнцыя на ўсіх узроўнях мовы. Інтэрферэнцыя фанетычная, граматычная, лексічная ў Беларусі вывучана дастаткова добра. Практычна не разглядалася т.зв. прыхаваная інтэрферэнцыя, г.зн. невыкарыстанне якіх-не- будзь моўных элементаў з прычыны няведання. Часцей за ўсё гэта назіраецца на лексічным узроўні, калі чалавек не ведае, якое слова павінна адпавядаць слову роднай мовы. У такіх выпадках узнікаюць незапоўненыя лексічныя пустоты або свядомае ўжыванне слоў роднай мовы з рознымі ага-

воркамі (па-руску кажучы..., говоря по-белорусски...), паўзы, якія часта да-

памагае запаўняць суразмоўца, падказваючы патрэбнае слова ці патрэбную граматычную форму.

Зрэдку назіраецца інтэрферэнцыя, якую можна вызначыць як вымушаную, або наўмысную. Такія гукавыя абрэвіятуры, як РИД (Российский информационный дайджест), РИА (Российское информационное агентство), РИВШ (Республиканский институт высшей школы) маюць тое самае літарнае выяўленне і ў беларускай мове (з улікам адпаведнасці и – і): РІД, РІА, РІВШ. Гэтак яны і вымаўляюцца. Але калі ў рускай мове мяккі [р'] – гэта норма, то ў беларускай памылка, пазбегнуць якой у вусным маўленні ў дадзеным выпадку немагчыма.

У розных сацыяльных, прафесійных групах людзей двухмоўе выяўляецца па-рознаму. Адна з яго праяў – школа, якая ў значнай ступені прадвызначае карціну валодання дзвюма мовамі ў краіне. За апошняе дзесяцігоддзе кірунак вывучэння беларускай і рускай моў мяняўся спачатку ў бок рэзкага павелічэння колькасці школ з беларускай мовай навучання, потым – амаль у процілеглы бок. Так, з пачатку 1990-х да 1995 г. колькасць школ, у якіх першакласнікі вучыліся на беларускай мове, павялічылася да 76 %, што амаль адпавядала нацыянальнаму складу насельніцтва. Аднак пасля рэферэндуму 1995 г., які ўзаконіў двухмоўе, колькасць школ з беларускай мовай навучання скарацілася.

Можна меркаваць, што сітуацыя з вывучэннем не толькі беларускай, але і рускай мовы не палепшыцца пасля памяншэння колькасці гадзін на вывучэнне гэтых прадметаў. Такія змены стануць заўважныя, перш за ўсё, у пачатковых класах, дзе звычайна закладваецца падмурак моўнай адукацыі. Веды, атрыманыя менавіта ў дзіцячым узросце, значна спрошчваюць засваенне новага, больш складанага моўнага матэрыялу ў старэйшых класах.

102

На ступень валодання беларускай і рускай мовамі моцна ўздзейнічае пазашкольнае моўнае асяроддзе, дзе большасць людзей, асабліва ў гарадах, гавораць па-руску. Таму ў дзяцей літаратурная беларуская мова, якая выкарыстоўваецца пастаянна, – з’ява рэдкая. Да таго ж і многія настаўнікі, што выкладаюць беларускую мову, з’яўляюцца прадстаўнікамі білінгвізму,

які можна вызначыць як прафесійна арыентаваны (абумоўлены): на ўро-

ках – па-беларуску, па-за школай – па-руску. Прафесійна арыентаваны білінгвізм назіраецца і ў іншых сферах жыцця краіны, напрыклад, у тэатры, дзе акцёры на сцэне выкарыстоўваюць беларускую мову, а па-за тэатрам – рускую. Тое самае можна сказаць пра многіх дыктараў радыё, тэлебачання, якія карыстаюцца беларускай мовай толькі ў сваіх праграмах. Білінгвізм з рускай мовай у якасці толькі мовы прафесіі – з’ява нетыповая для Беларусі.

Своеасаблівы тып двухмоўя трасянка, г.зн. «беларуска-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю элементаў (лексічных, граматычных, словаўтваральных) рускай мовы, што часцей за ўсё і назіраецца, або руская з выкарыстаннем элементаў беларускай мовы. Часам можна пачуць маўленне з элементамі беларускай і рускай літаратурных моў і мясцовых дыялектаў. Трасянка – з’ява індывідуальная, у кожнага з носьбітаў моў яна выяўляецца па-рознаму.

У апошняе дзесяцігоддзе даволі часта з’яўляюцца артыкулы ў газетах, часопісах на рускай (беларускай) мове з беларускамоўнымі (рускамоўнымі) устаўкамі. У рускі тэкст, напрыклад, свядома ўключаюцца беларускія лексемы для надання тэксту нацыянальнага каларыту. Як правіла, гэта словы з высокай канцэнтрацыяй нацыянальна-культурнага фону. Бадай, найбольш частотным з іх з’яўляецца лексема бульба і яе вытворныя. Вось прыклады толькі з двух нумароў газеты «Комсомольская правда» за 15 лю-

тага і 5 сакавіка 2002 г.: Белорусским олимпийцам недокладывают бульбы; Самая вкусная картошка наша бульба; В этом году вкус нашей бульбы узнает Европа; Не один десяток сортов пришлось перепробовать посетителям, прежде чем прийты к выводу, что самая вкусная – всё-таки белорусская бульбочка; Крикунова это не смущает, судя по его заявлениям в прессе, он буквально жаждет наказать сборную звезд НХЛ. Тем более что «бульбаши» уже били многих из них на чемпионате 2000 года в Санкт-Петербурге.

Мы разгледзелі нязначную частку пытанняў, якія ўзнікаюць у выніку функцыянавання беларускай і рускай моў у нашай краіне.

103

2. АРФАЭПІЧНЫЯ І МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

2.1. Прадмет і задачы арфаэпіі

Арфаэпія (грэч. оrthos – правільна, epos – слова, мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення.

Асноўная задача арфаэпіі – выпрацоўка і замацаванне адзіных норм літаратурнага вымаўлення, якія ўключаюць у сябе правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях, правілы вымаўлення запазычаных слоў.

Развіццё і станаўленне арфаэпічных норм звязана з развіццём і станаўленнем беларускай літаратурнай мовы. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх носьбітаў мовы неабходнае і важнае, бо дапамагае дакладнаму разуменню вуснай мовы і тым самым спрыяе развіццю культуры нацыі.

2.2.Стылі літаратурнага вымаўлення

Узалежнасці ад сферы зносін, ад сітуацыі (бытавая, паўсядзённая, афіцыйная), ад мэты маўлення, у залежнасці ад таго, да каго звяртаюцца (да аднаго чалавека ці многіх – на мітынгу, сходзе, лекцыі) і г.д., суразмоўца адпаведна выбірае моўныя сродкі. Сукупнасць такіх сродкаў, прызначаных для маўлення ў пэўнай сферы зносін, утварае стылі вымаўлення: няпоўны (ці гутарковы) і поўны (ці афіцыйны, акадэмічны).

Уаснове размежавання поўнага і няпоўнага стыляў ляжаць тэмп маўлення і ўвага прамоўцы да свайго вымаўлення. Так, напрыклад, у звычайнай паўсядзённай гаворцы мы дапускаем больш хуткі тэмп маўлення і менш выразную артыкуляцыю гукаў (кампетэнтнась, радась замест кам-

петэнтнасць, радасць – скарачаем спалучэнні гукаў; бяшшумны, смяесся, прыежжы замест бясшумны, смяешся, прыезджы – дапускаем больш поўную асіміляцыю зычных; міністар, ансамбаль, кадар замест міністр, ан-

самбль, кадр – у словах са спалучэннямі зычных перад санорнымі з’яўляюцца ўстаўныя галосныя). Такі стыль вымаўлення ўмоўна называецца

няпоўным, ці гутарковым.

Уафіцыйных абставінах мы вымушаны больш уважліва ставіцца да артыкуляцыі: змяншаем звыклы фанетычны аўтаматызм, запавольваем тэмп маўлення, у сувязі з чым кожны гук вымаўляецца дакладна і выразна

(характарыстыка, Аляксандр Аляксандравіч, Марыя Аляксееўна – скара-

чэнне гукаў да непазнавальнасці («глытанне», выкідванне) недапушчаль-

104

нае). Такі стыль умоўна называюць поўным, ці афіцыйным (акадэмічным). Абодва стылі з’яўляюцца літаратурнымі.

2.3. Вымаўленне галосных

Беларуская арфаэпія патрабуе выразнага вымаўлення галосных, якое залежыць галоўным чынам ад націску і суседніх гукаў.

Націскныя галосныя (у моцнай пазіцыі) вымаўляюцца выразна: ве-

цер, набат, дуброва, ліпеньскі, думкі, дрэва, тысяча, явар. У ненаціскным

становішчы (у слабых пазіцыях) галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя з іх могуць змяняць сваю якасць, але ў цэлым усе яны вымаўля-

юцца даволі выразна: параход, характарыстыка, шырокі, скіраваць, су- стракаешся, украінец.

Націскныя галосныя [о], [э] не пад націскам пасля цвердых зычных вымаўляюцца як выразны гук [а] (фанетычны закон акання): жалуды, нар-

матывы, баксёр, рачны, зарачанскі, цагляны, драўляны. У некаторых сло-

вах (у спалучэннях ро, ло, рэ) ненаціскны галосны [о] змяняецца на [ы]:

кроў крывавіць, глотка заглынуць, дровы дрывотня, хрэст хрысціць.

Ненаціскное [о] захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го. Ненаціскны гук [э] у большасці запазычаных слоў захоўваецца (аканне не распаўсюджваецца) і вымаўляецца выразна: тэлецэнтр, экс-чэмпіен, дэсант,

дэлегат, ігрэк.

Галосныя гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а] (фанетычны закон якання): ляснік, кляновы,

вясёлы, вядро, лядовы, зялёны.

На месцы спрадвечнага (этымалагічнага) [а] незалежна ад месца націску вымаўляецца выразны гук [а]: св[а]ткаваць, мес[а]ц, ц[а]жкаваты,

дзес[а]ць, Прып[а]ць, []зыкаты.

Закон якання распаўсюджваецца на часціцу не і прыназоўнік без: [н’а] быў, [н’а] ведаў, [б’ас] страху, але: [н’э] прыехаў, [б’эс] перспектывы

(на пісьме, аднак, захоўваецца літара е).

Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам змяняюцца нязначна:

бруснічнік, світанне, адчыніць, узвышацца, музыка. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, націскны [і] у пачатку слова, пасля галоснага, пасля апострафа і мяккага знака, пасля ў (нескладо-

вага) вымаўляецца як [ji]: [ji]хні, кра[ji]на, аб[ji]нець, салаў[ji]ны, Іль[ji]ч.

Ненаціскны гук [i] у пачатку слова змяняецца на [й], калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны (цацкі [й] цукеркі, сястра [й] брат), і на

[ы], калі на зычны (брат [ы]шоў, сын [ы] брат).

105

Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: без[ы]ніцыятыўны,

спад[ы]лба, борт[ы]нжынер, але: Наваполацк [і] Полацк, смех [і] грэх.

Галосны [у] пасля галоснага вымаўляецца як [ў]: а[ў]торак, мы [ў]вайшлі [ў] двор, кіну[ў]. Закон змянення [у] на [ў] у пазіцыі пасля галосных распаўсюджваецца і на ўласныя назвы (на пісьме не абазначаецца): Дубоўка [ў]ладзімір, рака [ў]шача, а таксама на словы іншамоўнага пахо-

джання: а[ў]кцыён, ла[ў]рэат, ва [ў]ніверсітэце.

У словах іншамоўнага паходжання вымаўленне галосных мае сваю спецыфіку: многія запазычаныя словы не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Напрыклад, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца ненаціскное [э]: ордэн, дэсант, рэдактар, экзэмпляр. Толькі ў некаторых словах, якія запазычаны даўно, [э] змяніўся на [а]: літаратура, характар, адрас, майстар і інш. У асобных словах вымаўляецца [ы]:

інжынер, канцылярыя, рысора, цырымонія. Захоўваецца [э] і ў першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных (яканне адсутнічае): педаль, секунда, семестр, легенда, генерал. Выключэнне складаюць даўнія запазычанні, на якія яканне распаўсюдзілася, з вымаўленнем [а]: янот, яўрэй,

яфрэйтар, каляндар, дзяжурны і інш.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імперыя, імпарт,

Індыя, інверсія.

2.4. Вымаўленне зычных

Вымаўленне зычных залежыць ад гукавага акружэння і пазіцыі ў слове. Гук [г] у беларускай мове фрыкатыўны, працяжны: гісторыя, агарод,

горад, фігура, гіпатэнуза, трагедыя. У нешматлікіх запазычаннях ён выбухны: агрэст, мазгі, ганак, гуз, гвалт, гонта. Апрача таго, перад звон-

кімі зычнымі ў сярэдзіне запазычаных слоў, а таксама на стыку двух слоў глухі [к] вымаўляецца як выбухны: Вялі[г]дзень, э[г]замен, э[г]зотыка, ва[г]зал, я[г]жа.

Звонкія зычныя адпаведна закону аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: сто[х], айсбер[х], го[т], бяро[с]ка, ка[с]ка. Глухія перад звонкімі змяняюцца звонкімі (закон азванчэння): бара[дз’]ба, ай[з’]берг, ка[з’]ба, мала[дз’]ба.

У звязнай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад галоснымі і санорнымі: сне[х] растаў, са[т] у квецені, аднак прыназоўнікі на звонкія зычныя аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] сяброў, [с] прапановай, але: а[д] Ігната, зрабілі [з’] бярозы, звесткі [з] гісторыі.

106

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца (жы[дз’] добра, не гор[ж] за іншых), пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (жы[ц’] добра, не гор[ш] за іншых).

Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г’], [к’], [х’]) вымаўляюцца мякка: [сц’]южа, [дзв’]еры, [здз’]ей[сн’]іць, але: [сх’]ема, [зг’]іб, [ск’]ептык. Толькі ў некаторых выпадках яны застаюцца цвёрдымі перад губнымі [в’], [м’]: у пры[зм’]е, у на[зв’]е, аб нацыяналі[зм’]е. Перад губным

[ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: атма[с]фера і атма[с’]фера, [с]фінкс і [с’]фінкс.

Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (бя[ш]шумна, [ш]шытак, перапі[ш]чык), а шыпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя (купае[с’]ся, на рэ[ц]цы, [ж]жаць).

Зычныя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р] заўсёды вымаўляюцца цвёрда:

жыць, шырокі, дажджы, чырвоны, радасць.

Афрыкаты [дж], [дз], [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: агароджа,

дрожджы, ксяндзы, пэндзаль, дзверы, мядзведзь.

Наяўнасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ц], [ц’]. Цвёрдая афрыката [ц]

не мае парнай мяккай: цэгла, рэвалюцыя, лекцыя, палац. Афрыката [ц’] чаргуецца з гукам [т]: самалё[т] – у самалё[ц’]е, палёт у палё[ц’]е (це-

канне) і можа не чаргавацца: узняць, цішыня, цяпер.

Не адбываецца чаргавання [т] – [ц’] на стыку кораня і суфікса:

бры[т]венны, у Лі[т]ве, у кля[т]ве.

Зубны [д] перад мяккімі губнымі [в’], [м’] вымаўляецца як мяккі [дз’] (дзеканне): мя[дзв’]едзь, [дзв’]еры, [дзв’]есце. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: а[дв’]еку, а[дв’]езены, а[дв’]язаць.

Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца цвёрда: восе[м], вер[ф], стэ[п], дро[б], грэ[бл’]я, се[мдз’]есят, вер[фjу], [пjу].

Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: [в’]есці, [в]удзільна, [в]ыс[в’]етліць. Пасля галоснага перад зычным і пасля галоснага ў канцы слова ён замяняецца губна-губным гукам [ў]: дра[ў]ляны,

кро[ў], за[ў]сёды.

Беларускай мове ўласціва падоўжанае вымаўленне зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч], якое адбываецца паміж галоснымі: маззю,

калоссе, моладдзю, пяццю, ралля, каменне, збожжа, узвышша, сучча.

Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]:

а[ ч]апіць, наво[ ч]ык, а[ ч]айна, газе[ ч]ык, лё[ ч]ык, ма[ ч]ын.

107

Спалучэнні [шс], [жс] паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны [ с’], а паміж галосным і зычным – як адзін гук [с]: купае[ с’]я,

знаходзі[ с’]я; нясві[с]кі, пра[с]кі.

Спалучэнні [дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны [ц]: сусе[ ц]ы,

ма[ ц]ы, пры паво[ ц]ы, па кла[ ц]ы.

Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гара[ц]кі, слаба[ц]кі, сусе[ц]кі.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае сваю адметнасць. Так, напрыклад, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваецца «дзеканню» і «цеканню»: дырэктыва, аптэка, тыраж. Выключэннем з’яўляюцца словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -(ей)ск-, -(е)ец-:

лацінскі, мундзір, эпізодзік, манцёр, гвардзейскі, індзеец.

Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычаных словах і ў спрадвечна беларускіх словах вымаўляюцца ў асноўным мякка: нонсенс,

перон, сезон, велюр, вектар, праспект, музей, газета, зіма, песня. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях (пераважна з польскай мовы) вымаўля-

юцца цвёрдыя зычныя: бэз, вэлюм, вэксаль, сэнс.

2.5. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны

Правільнае літаратурнае вымаўленне – паказчык агульнай культуры чалавека. Аднак і па радыё, і па тэлебачанні, і ў паўсядзённым жыцці даволі часта парушаюцца вымаўленчыя нормы. Л. У. Шчэрба вельмі слушна падкрэсліваў, што «памылкі ў вымаўленні нічым не лепшыя за памылкі, напрыклад, у родзе назоўнікаў, у склоне і г.д., а часам бываюць нават горшыя за іх, бо перашкаджаюць ажыццяўленню асноўнай мэты мовы – камунікацыі, г.зн. узаемаразумення».

Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца:

1.Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мяс-

цовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, халодна, мамо, тато, збожа, камінэ, насене, вядзець, пішыць.

2.Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фры-

катыўнага [г] (г[г]орад, г[г]ерой, аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай,

ч[ч’]орны, ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцы губна-губ-

нога [ў] (траў[в]ка, воў[л]к, кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкат (дажд[д]ж[ж]ы, ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] (шч[ ш]асце).

3. Уплыў арфаграфіі: гарадскі, змена, іскры, не вывучыў, без страху, бясшумна замест гара[ц]кі, [з’]мена, []скры, [на] вывучыў, [бас] страху, бя[ш]шумна і інш.

108

Завяршаючы размову пра адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, нагадаем слушнае выказванне англійскага лінгвіста Г. Суіта: «Пакуль мы не ведаем, як сапраўды гаворым, мы не можам адказаць на пытанне, як мы павінны гаварыць».

2.6. Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Унавуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе, за выключэннем выклічнікаў, часціны мовы. Аналіз ужывання слоў – самастойных часцін мовы і іх форм – паказвае перавагу адных часцін мовы над другімі.

Унавуковых тэкстах (у параўнанні з размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылямі) менш ужывальныя дзеясловы, пры гэтым большасць дзеясловаў ужываюцца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы:

Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу, складаецца з цукрозы.

Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17 – 20 % цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекцыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтруюць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліваюць утфель – цукр. сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушваюцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ).

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем:

гаварэнне, маўленне, прасейванне, ачыстка, змешванне, растварэнне, фільтрацыя, дабаўленне, падрыхтоўка, пашырэнне, пераўзбраенне, распаўсюджанне, паступленне, рэалізацыя, размеркаванне, фінансаванне, укладанне.

Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягне- на-абагульненым значэннем: ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці» – выкарыстоўваецца лектарамі, выкладчыкамі ў навучальных установах).

Утэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца прыметнікі як сродак пераважна класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар. На-

прыклад: Выдзяляюцца тыпы сказаў: простыя (аднасастаўныя і двухсастаўныя), простыя ўскладненыя, складаныя (складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя складаныя сказы, сказы з рознымі відамі сувязі).

109

Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: бюджэтнае фінансаванне, валютныя аперацыі, дэмаграфічная сітуацыя, занальныя цэны, знешні гандаль, падатковыя льготы (экан.); абстрактная лексіка, артыкуляцыйная база, безасабовы сказ, зваротны займеннік, злодзейскія жаргоны, галасавыя звязкі, дзяржаўная мова, камунікатыўная функцыя (лінгв.); джэнтльменскае пагадненне, дзяржаўная манаполія, дзяржаўны кантроль, трацейскі суд, прэзумпцыя невінаватасці, дыпламатычны імунітэт, дыпламатычная недатыкальнасць, даверанаяасоба (юрыд.).

Формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў вызначаюцца ў беларускай мове досыць значнымі стылістычнымі магчымасцямі. Простыя формы прыметнікаў і прыслоўяў як стылістычна нейтральны сродак ужываюцца ва ўсіх стылях. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання амаль не ўласцівы для навуковых тэкстаў, а аналітычныя формы (складаныя) вызначаюцца кніжнасцю і ўжывальнасцю ў навуковых тэкстах: больш свабодны, менш значны, больш выразна, менш актуальна і інш.

Дзеепрыметнікі як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўсіх стылях мовы ў параўнанні з рускай мовай. Так, напрыклад, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнага часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш- лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям, параўн.:

адыходзячы (аўтобус) – адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (лес) – зелянеючы (выдзяляўся), павесялеўшы (хлопец) – павесялеўшы (загаварыў).

Аналіз навуковых тэкстаў і асобных тэрміналагічных слоўнікаў, на жаль, сведчыць аб адсутнасці абмежаванняў ва ўжыванні адзначаных дзее-

прыметнікаў: бягучы продаж, аргументуючая рэклама, вядучы прэзентацыі, інтрыгуючы загаловак, лідзіруючае становішча, падмацоўваючая рэклама, пульсуючы графік, стрымліваючыя фактары канкурэнцыі, упраўляючы па гандлі (сродках) і інш.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем-, -ім- абмежаваныя ва ўжыванні (не характэрны для беларускай мовы), аднак падаюцца ў некаторых тэрміналагічных слоўніках: кантралюемы та-

вар, кіруемая вертыкальная маркетынгавая сістэма, кіруемая канкурэнцыя, неканверсуемая валюта, плануемы паказчык для рынку, свабодна канверсуемая валюта і інш. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч- (-юч-) марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучае планаванне, бягучы рамонт, бягучы рахунак, бягучы продаж, бягучы кошт, вядучы прэзентацыі і інш.

Выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы форм дзеясловаў у навуковых тэкстах не адпавядае норме, разбурае лад мовы.

110