
умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч
.1.pdfбыўся ў парыжскай зале Пляйéль. На гэтым форуме было прынятае рашэнне аб правядзенні масавых антыфашысцкіх кампаній. Неўзабаве пасля гэтага антыфашысцкая арганізацыя аб’ядналася з Сусветным кангрэсам барацьбы за мір у адзіны рух «Амстэрдам – Пляйель». Тым самым быў пакладзены пачатак кансалідацыі сілаў ліберальнай інтэлігенцыі, прафсаюзаў, сацыялістаў і камуністаў у барацьбе за дэмакратыю і мір.
ХІІІ Пленум ВККІ вызначыў фашызм як «адкрытую тэрарыстыч-
ную дыктатуру найбольш рэакцыйных, найбольш шавіністычных і най-
больш імперыялістычных элементаў фінансавага капіталу». Гэта дазва-
ляла абгрунтаваць уключэнне камуністаў у шырокі антыфашысцкі дэмакратычны рух. У 1934 г. шэраг аўтарытэтных дзеячаў Камуністычнага Інтэрнацыяналу (Г. Дзімітраў, П. Тальяці) выступілі за адмову ад канцэпцыі «сацыял-фашызму» і за ўмацаванне супрацоўніцтва з сацыял-дэмакратыяй. Аднак ранейшая арыентацыя Камінтэрна на ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту пры захаванні курса сацыял-дэмакратаў на актыўную парламенцкую дзейнасць і стварэнне левацэнтрысцкіх кааліцый не дазвалялі знайсці агульную глебу для сумеснай барацьбы. Гэткім чынам, рабочыя партыі асобных краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі пачалі супрацоўнічаць яшчэ без прынцыповага паразумення міжнародных рабочых арганізацый.
Нягледзячы на праблемы стварэння шырокага адзінага антыфашысцкага руху, у Камінтэрне працягвалася ўзмацненне прыхільнікаў гэтага курсу. Афіцыйнае замацаванне гэтай стратэгіі адбылося на VII Кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыяналу, які прайшоў у 1935 г. Было падкрэслена, што галоўнай прычынай наступлення фашызму стала адсутнасць пралетарскага адзінства.
Актывізацыя сектанцкай палітыкі Камінтэрна напярэдадні Другой сусветнай вайны.
Рэпрэсіі супраць дзеячаў Камінтэрна і кампартый
Стварэнне і дзейнасць Народных франтоў не дапамаглі нанесці паражэнне фашызму, а напрыканцы 1930-х гг. гэтая тактыка была проста адкінута. Сталінскія рэпрэсіі ў СССР выклікалі сур’ёзныя пытанні ў заходніх камуністычных партыях. Тым больш, што іх ахвярамі станавіліся і супрацоўнікі апарату ВККІ, кіруючыя кадры і актывісты, шараговыя члены еўрапейскіх камуністычных партый.
Асабліва ганебнай старонкай сталінскай палітыкі стала паступовае знішчэнне Камуністычнай партыі Польшчы. З пачатку 1930-х гг. Галаслоўна сцвярджалася, што яе наваднілі агенты «дэфензівы» і да канца 1937 г. партыя была практычна абезгалоўлена, а ў 1938 г. ВККІ прагаласаваў за яе роспуск (Камуністычная партыя Заходняй Беларусі была ліквідавана разам з ёй).
51
Рэпрэсіі вельмі моцна аслабілі Камінтэрн. Падпісанне ў жніўні 1939 г. савецка-германскага пакту аб ненападзенні, а потым пачатак сумесных дзеянняў СССР і Германіі супраць Польшчы ў верасні проста паралізавалі дзейнасць Камінтэрну. Поўная адмова ад крытыкі нацысцкага рэжыму і нават пазітыўныя яго ацэнкі з боку савецкага кіраўніцтва і прэсы цалкам дэзарыентавалі арганізацыю. У 1943 г., напярэдадні ўступлення савецкіх войск ў замежную частку Еўропы, Камінтэрн быў распушчаны.
Сацыял-дэмакратыя пасля Першай сусветнай вайны. Аднаўленне дзейнасціІІІнтэрнацыяналу. СтварэннеІІ ½Інтэрнацыяналу. Рабочы сацыялістычны інтэрнацыянал (РСІ), яго праграмныя ўстаноўкі
У лютым 1919 г. у Берне прайшла міжнародная канферэнцыя, у якой ўзяла ўдзел большасць старых сацыял-дэмакратычных партый. У прынятых рэзалюцыях гаварылася пра неабходнасць адраджэння ІІ Інтэрнацыяналу («Бернскі Інтэрнацыянал»). У ліпні 1920 г. Жэнеўскі кангрэс афіцыйна абвясціў яго аднаўленне.
Другая частка сацыял-дэмакратыі, напрыклад, брытанская Незалежная лейбарысцкая партыя, Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, французская сацыялістычная партыя, аўстрыйскія сацыял-дэмакраты і некаторыя іншыя, якія разышліся па некаторых пазіцыях з ІІ Інтэрнацыяналам і не далучыліся да Камуністычнага Інтэрнацыяналу, напачатку 1921 г. стварылі ІІ ½Інтэрнацыянал («Венскі Інтэрнацыянал»). Але паступовае згортванне класавых бітваў вяло да збліжэння і зліцця памяркоўных арганізацый рабочага руху. У траўні 1923 г. у Гамбургу адбыўся Ўстаноўчы кангрэс Рабочага Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу (РСІ), на якім былі прадстаўлены 43 пар-
тыі з 30 краін (яны аб’ядноўвалі каля 6 млн. чалавек). Асноўнымі мэтамі сацы- ял-дэмакратычнага руху былі абвешчаны: барацьба за дэмакратызацыю палітычнай сістэмы і паляпшэнне ўмоў працы, змаганне з любымі праявамі экстрэмізму, у тым ліку з бальшавізмам і фашызмам. У адрозненне ад Камінтэрну, паўнамоцтвы яго кіруючых органаў былі моцна абмежаваныя і зводзіліся да агульнай каардынацыі дзейнасці нацыянальных партый.
Асноўнай сферай уплыву сацыялістычнага руху заставаліся развітыя краіны Еўропы, дзе рабочыя партыі даўно паспелі стаць звыклым удзельнікам палітычных працэсаў. Прычыны слабай папулярнасці сацыял-рэфармісцкіх ідэй у менш развітых краінах Еўропы, пошукі шляхоў пашырэння там свайго ўплыву мала займалі лідэраў РСІ. Галоўнай тэмай Марсельскага (1925) і Брусельскага (1928) кангрэсаў стала барацьба за мір. Рабочыя партыі і арганізацыі арыентаваліся на ўмацаванне «гаспадарчай дэмакратыі» (умацаванне правоў прафсаюзаў, гарантый 8-гадзіннага рабочага дня, пашырэнне сістэмы сацыяльнага страхавання, абмежаванне дзейнасці манаполій).
52
Сацыял-дэмакратыя і фашызм: абарона парламентарызму і буржуазнай дэмакратыі, супрацоўніцтва з антыфашысцкай часткай буржуазіі. Адносіны да кампартый. РСІ напярэдадні вайны
Спробы выпрацаваць агульную палітычную пазіцыю адносна фашызму ў перыяд стабілізацыі таксама не мелі поспеху: яго трактавалі або як «звярынае аблічча буржуазіі», або як асаблівую разнавіднасць банапартызму. Ашаламляльны поспех фашызму напачатку 1930-х гг. (таксама як і надыход сусветнага эканамічнага крызісу) стаў для сацыял-дэмакратыі поўнай нечаканасцю.
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай, унутры- і знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе выклікала раскол у шэрагах РСІ. «Правае» крыло (брытанцы і скандынавы) выступала за захаванне традыцыйнага курсу на супрацоўніцтва з ліберальна-дэмакратычнымі партыямі дзеля стварэння моцнай дэмакратычнай дзяржавы. «Левае» (французы, іспанцы, немцы, палякі) патрабавала разгортвання масавых выступленняў пралетарыяту і супрацоўніцтва з камуністамі ў рамках шырокіх кааліцый антыфашысцкіх сіл (Народных франтоў). Прыхільнікі «сярэдзіннай лініі» знаходзіліся ў яўнай меншасці. Відавочна, што пазіцыя нацыянальных рабочых партый і арганізацый залежала ад канкрэтнай нацыянальнай сітуацыі.
Хаця ў 1934 – 1935 гг. РСІ і Камінтэрн здолелі зблізіць свае пазіцыі па некаторых важнейшых пытаннях, выпрацаваць агульную палітычную пазіцыю не атрымалася. Поспехі ў супрацоўніцтве сацыял-дэмакратыі з камуністамі – стварэнне Народных франтоў – хутчэй дасягаліся не на міжнародным, а на нацыянальным узроўні, як гэта было ў Францыі (1935 г.) ды Іспаніі (1936 г.).
Напрыканцы 1930-х гг. самыя ўплывовыя фракцыі РСІ (брытанская і скандынаўскія) выступілі за далейшае скарачэнне паўнамоцтваў яго цэнтральных органаў. Пашырэнне маштабаў сусветнай вайны прывяло ў 1940 г. да канчатковага распаду РСІ.
Трацкізм як плынь міжнароднага рабочага руху. Стварэнне ІV Інтэрнацыяналу, яго мэта
Пасля таго, як у 1929 г. з Савецкага Саюза быў высланы самы небяспечны прадстаўнік антысталінскай апазіцыі Леў Троцкі, на чале з ім за мяжой пачынае фарміравацца інтэрнацыяналісцкая левая апазіцыя ў міжнародным камуністычным руху. У 1930 г. прыхільнікі Троцкага, выключаныя з камуністычных партый, заснавалі Міжнародную левую апазіцыю (МЛА) як фракцыю Камінтэрну. У 1933 г. арганізацыя змяніла назву на Міжнародную камуністычную лігу. Трацкісцкія групы выходзяць з кампартый, Камінтэрну і канстытуіруюцца ў незалежныя партыі і арганізацыі, спрабуюць наладзіць кантакты з партыямі ІІ Інтэрнацыяналу. У 1938 г. на Ўстаноўчым кангрэсе ў Парыжы яны ўтварылі IV Інтэрнацыянал. Яго з’яўленне тлу-
53
мачылася неабходнасцю стварэння масавай рэвалюцыйнай партыі для кіраўніцтва пралетарскай рэвалюцыяй, якая, на думку трацкістаў, незваротна будзе разрастацца з пачаткам наступаючай сусветнай вайны.
Важнейшымі палажэннямі трацкізму з’яўляліся: тэорыя перманентнай рэвалюцыі, неабходнасць сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі (замест тэорыі будаўніцтва сацыялізму ў асобна ўзятай краіне), крытыка ўнутрыпартыйнай дэмакратыі і савецкага кіраўніцтва пасля 1923 г., негатыўная ацэнка прыроды палітычнага рэжыму ў Савецкім Саюзе (экспрапрыяцыя палітычнай улады у пралетарыяту савецкай бюракратыяй) і спрыянне палітычнай рэвалюцыі ў ім, падтрымка сацыялістычнай рэвалюцыі ў развітых капіталістычных краінах праз масавыя дзеянні рабочага класу.
Стан прафсаюзнага руху пасля Першай сусветнай вайны. Утварэнне Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў (Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў), Міжнароднай канфедэрацыі хрысціянскіх прафсаюзаў, Чырвонага інтэрнацыянала прафсаюзаў (Прафінтэрна)
Еўрапейскі прафсаюзны рух пасля Першай сусветнай вайны быў моцна раз’яднаны. Напачатку 1919 г. у Берне адбылася сустрэча шэрагу прадстаўнікоў еўрапейскіх прафсаюзных арганізацый. У ліпені 1919 г. у Амстэр-
даме прайшоў устаноўчы кангрэс Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў
(МФП); іншыя назвы – « Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў» ці «Жоўты інтэрнацыянал»), дзе былі прадстаўлены дэлегаты з 14 краін (13 еўрапейскіх і ЗША). Першапачаткова яна пазіцыянавала сябе як арганізацыя, альтэрнатыўная радыкальным камуністычным прафсаюзам. А пасля таго, як ад удзелу ў ёй адышлі амерыканцы, стала на трывалыя сацыял-дэма- кратычныя пазіцыі. МФП была звязана з Рабочым Сацыялістычным Інтэрнацыяналам. Сусветны эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., прыход да ўлады ў Германіі А. Гітлера і нарастанне аўтарытарных і фашысцкіх тэндэнцый
уЕўропе вялі да аслаблення МФП. У 1945 г. арганізацыя была распушчана.
У1920 г. на кангрэсе ў Гаазе пры падтрымцы Ватыкана адбылося ўтварэнне Міжнароднай канфедэрацыі хрысціянскіх прафсаюзаў (МКХП).
Гэтае аб’яднанне гуртавала арганізацыі, звязаныя з хрыціянска-дэмакра- тычнымі партыямі (першапачаткова – каталіцкія), і задумвалася як альтэрнатыва еўрапейскім секулярызаваным прафсаюзам. Першыя статуты МКХП абвяшчалі імкненне не толькі змагацца за правы рабочых, але таксама адстойваць гэткія каштоўнасці, як чалавечая годнасць, дэмакратыя і міжнародная салідарнасць. Галоўныя ідэі аб’яднання гуртаваліся на папскіх эн-
цыкліках Rerum Novarum i Quadragessimo Anno. Для кіраўніцтва МКХП
54
была характэрна пропаведзь супрацоўніцтва працы і капіталу дзеля ажыццяўлення хрысціянскага «ўсеагульнага братэрства», змаганне супраць рэвалюцыйнага рабочага руху (нават стачкі прызначаліся скрайнім сродкам барацьбы за правы працоўных).
Як альтэрнатыва гэтым аб’яднанням быў задуманы Чырвоны (каму-
ністычны) інтэрнацыянал прафсаюзаў (Прафінтэрн). Яго ўстаноўчы кан-
грэс, дзе былі прадстаўлены арганізацыі, што не ўдзельнічалі ў МФП, адбыўся ў Маскве ў ліпені 1921 г. Быў прызнаны лозунг дыктатуры пралетарыяту, а прынцып «нейтральнасці» прафсаюзаў у палітычнай барацьбе – адкінуты. Тактыка супрацоўніцтва з рэфармісцкімі арганізацыямі, якая была абрана ў выніку пераходу да рэалізацыі ідэі «народнага фронту», вяла да зліцця прафсаюзных арганізацый у многіх краінах. Значная частка секцый Прафінтэрна перастала існаваць у 1937 г., таму ў 1937 г. сам ён быў распушчаны.
Ажыўленне анарха-сіндыкалізму ў рабочым руху
На базе анархізму, які з-за практыкі індывідуальнага тэрору і «прапаганды дзеяннем» да пачатку 1890-х гг. ператварыўся ў маргінальны рух, і свежага перспектыўнага сіндыкалізму ў канцы 1910-х гг. складваецца анарха-сіндыка- лізм. У яго падмурку легла ідэя аб тым, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўных, заснаваныя на прынцыпах узаемадапамогі і калектыўнага самакіравання, павінны і здольныя спрыяць пабудове новага справядлівага грамадства. Гэткім чынам, гэта быў рабочы анархізм, што прызнаваў толькі нізавую, неіерархічную самаарганізацыю працоўных і таму адмаўляў удзел у органах улады, а таксама палітычная партыі і, – заснаваныя на іерархіі, – прафсаюзы (франц. syndicat – « прафсаюз»). Галоўнымі мэтамі анарха-сіндыкалізму былі: свабоднае аб’яднанне людзей у камуны ды іх федэрацыя ажно да сусветнага ўзроўню, арганізацыя шляхам стварэння асацыяцый вытворцаў, ліквідацыя прыватнай уласнасці і дзяржавы, капіталізму ды іерархіі.
Спачатку анарха-сіндыкалісты разглядалі магчымасць далучэння да марксісцкага Чырвонага Інтэрнацыяналу Прафсаюзаў (Прафінтэрну). Але пасля канчатковага разрыву з марксістамі асноўная частка міжнароднага анарха-сіндыкалісцкага руху была аб’яднана ў Міжнародную асацыяцыю працоўных (МАП) – Анарха-сіндыкалісцкі Інтэрнацыянал («Берлінскі Інтэрнацыянал»), створаны на нелегальным Берлінскім устаноўчым кангрэсе ў снежні 1922 г. – студзені 1923 г.
Найбольш моцнымі і масавымі нацыянальнымі арганізацыямі анархасіныкалізму былі Італьянскі сіндыкальны саюз, іспанскія Нацыянальная канфедэрацыя працы і Федэрацыя анархістаў Іберыі, а таксама Аргентынская рэгіянальная рабочая федэрацыя.
55
Утварэнне і дзейнасць маладзёжных міжнародных арганізацый
Яшчэ ў 1-ай палове ХІХ ст. моладзь, перадусім, студэнцкая (саюзы), брала ўдзел у барацьбе супраць дэспатызму і феадальнай рэакцыі, у нацыя- нальна-вызваленчых рухах прыгнечаных народаў Еўропы. Развіццё масавага руху ў 2-ой палове ХІХ ст. у перадавых еўрапейскіх краінах садзейнічала дыферэнцыяцыі маладзёжнага руху. Рабочая моладзь, частка юнакоў і дзяўчат – выхадцаў з іншых класаў і груп – уключаліся ў рабочы рух ці падтрымлівалі яго. Адначасова актывізаваліся кансерватыўныя маладзёжныя арганізацыі і таварыствы. Узнікаюць міжнародныя хрысціянскія аб’яднанні (Сусветны альянс асацыяцый маладых хрысціян (1855), Сусветная асацыяцыя маладых жанчынхрысціянак (1894), Сусветная федэрацыя студэнтаў-хрысціян (1895) і г.д.). У 1907 – 1908 гг. зарадзіўся скаўцкі рух. Напачатку ХХ ст. амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах дзейнічалі моцныя сацыял-дэмакратычныя партыі (Аўстрыя, Бельгія, Германія, Швецыя ды інш.) былі ўтвораны саюзы сацыялістычнай рабочай моладзі. Узнікае яўная тэндэнцыя да згуртавання маладых сацыял-дэма- кратаў на агульнаеўрапейскім узроўні. У 1907 г. у Штутгарце адбылася 1-ая Міжнародная канферэнцыя сацыялістычных арганізацый моладзі, якая прыня-
ла рашэнне пра стварэнне Сацыялістычнага інтэрнацыяналу моладзі (СІМ).
Першая сусветная вайна і рэвалюцыйная хваля 1917 – 1918 гг. Садзейнічала ўздыму сусветнага маладзёжнага рэвалюцыйнага руху. Пасля стварэння Камінтэрну рэвалюцыйныя арганізацыі многіх краін заявілі пра сваю згоду з яго праграмнымі дакументамі. Маладыя камуністы Савецкай Расіі выйшлі з пра-
пановай стварэння Камуністычнага інтэрнацыяналу моладзі (КІМ). У рас-
працоўцы праграмы і статуту КІМ браў удзел У. І. Ленін. І Устаноўчы з’езд КІМ адбыўся ў нелегальнай абстаноўцы ў Берліне ў лістападзе 1919 г.
Угады адноснай стабілізацыі капіталізму (1924 – 1929 гг.) сярод важнейшых задач КІМ была барацьба з правымі і левымі (трацкісты) фракцыянерамі. У духу тактыкі адзінага фронту ў 1925 г. Выканкам КІМ накіраваў Выканкаму СІМ «Адкрыты ліст» з прапановай пра стварэнне адзінага фронту рабочай моладзі супраць імперыялістычнай вайны. Аднак шматлікія супярэчнасціпаміж аб’яднаннямі-канкурэнтамірабілі падобнаезгуртаванне немагчымым.
Уміжваенны час, асабліва ў 2-ой палове 1920-х гг. актыўна ствараліся маладзёжныя аб’яднанні клерыкальнага, асветніцкага характару, якія дыстанцыяваліся ад палітычнай барацьбы і арыентаваліся, перадусім, на вырашэнне «спецыфічных» маладзёжных праблем. У краінах Заходняй Еўропы ўзнікалі нацыянальныя студэнцкія саюзы.
Уцэлым шэрагу краін, асабліва моцна аслабленых у выніку Першай сусветнай вайны, ствараліся ультрарэакцыйныя, фашысцкія арганізацыі. Там,
56
дзе да ўлады прыйшлі фашысты/нацысты (Італія, Германія, Іспаніі) гэткія маладзёжныя арганізацыі сталі часткай дзяржаўна-партыйнага апарату.
Напачатку 1930-х гг., калі прагрэсіўная моладзь сутыкнулася з пагрозай разрастання фашызму, намячаецца актывізацыя дыялогу і збліжэнне прагрэсіўных маладзёжных арганізацый. Важнымі падзеямі ў жыцці антыфашысцкай моладзі сталі Міжнародны юнацкі кангрэс (Парыж, 1933), Сусветны студэнцкі кангрэс (Брусель, 1934), І Сусветны маладзёжны антываенны кангрэс (Жэнева, 1936). Дзякуючы зменам у тактыцы міжнародных рабочых аб’яднанняў, стала магчымым стварэнне маладзёжных органаў Народнага Фронту (Балгарыя, Францыя) і нават зліццё камуністычных і сацыялістычных маладзёжных арганізацый (Бельгія, Іспанія, Мексіка ды інш.). Напярэдадні Другой сусветнай вайны надзвычай актыўным і масавым становіцца маладзёжны антываенны рух.
У гады Другой сусветнай вайны міжнародная салідарнасць прагрэсіўнай моладзі ўмацоўвалася. Напрыклад, у 1941 г. студэнты краін, якія ваявалі супраць фашызму, сабраліся ў Лондане і абвясцілі 17 лістапада – дзень, калі гітлераўцы ўчынілі крывавую расправу над чэхаславацкімі студэнтамі, – Міжнародным днём студэнтаў.
Тэма 4. Германія ў 1918 – 1923 гг.
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Германіі
Ужо з 1917 г. Германія пачынае ўсё глыбей і глыбей спаўзаць у бездань агульнага крызісу. Эканамічная разруха, псіхалагічная стомленасць немцаў, вялікія чалавечыя ахвяры суправаджаліся стратай стратэгічнай ініцыятывы на франтах. Знясіленае імперскае войска было ўжо няздольнае на далейшы супраціў – над Германіяй навісла пагроза прарыву фронту. Хранічныя адступленні хаця й не насілі абвальнага характару, але пакідалі зусім мала спадзяванняў на шчаслівае выратаванне.
З канца лета 1918 г. германскі генералітэт больш рашуча схіляецца да пачатку перагаворнага працэсу з мэтай дасягнення перамір’я. У верасні 1918 г. ён ўжо патрабаваў стварэння парламенцкага ўраду здольнага прынесці мірную перадышку. 29 верасня кіраўнікі Генеральная штабу Пауль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф, сапраўдныя «вайсковыя дыктатары» краіны часоў вайны, адкрыта прапанавалі кайзеру Вільгельму распачаць перамовы аб перамір’і. Яно насіла непрыхавана тактычны характар і было закліканае: стабілізаваць і
57
скараціць лінію фронту, даўкамплектаваць войска, абапіраючыся на новы патрыятычны ўздым народа, працягнуць вайну.
3 кастрычніка 1918 г. быў сфарміраваны новы ўрад. Яго ядро склала ліберальна-манархічная групоўка на чале са спадкаемцам бадэнскага пасаду прынцам Максам (Максам Бадэнскім). Яго біяграфія давала надзеі ўсім, зацікаўленым у германскіх справах, сілам. Ён быў англафілам – добры знак Вялікабрытаніі, прыхільнікам рэформаў – добрая надзея для прагрэсіўнай буржуазнай апазіцыі, дапускаў супрацоўніцтва з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі (СДПГ) – ва ўмовах узрастальнага сацыяльнага неспакою ў краіне гэта дазваляла разлічваць на ўтаймаванне левых (ва ўрад сапраўды увайшлі два эсдэкі). Прынц абвясціў аб парламентарызацыі, якая прадугледжвала рэформу недэмакратычнай 3-класавай выбарчай сістэмы ў Прусіі і пашырэнне кампетэнцыі рэйхстага (у т. л., справаздачнасць канцлера парламенту). Ужо ў першую ноч свайго канцлерства Макс Бадэнскі накіроўвае В. Вільсану прапанову аб заключэнні перамір’я. 23 кастрычніка ЗША адказалі адмовай.
Тым не менш, новаму ўраду не ўдалося ўтрымаць сітуацыю пад кантролем. Моцна радыкалізаваны у часы вайны, рабочы рух не даваў вядучым палітыкам спакою. Перад іх вачыма мімаволі паўставаў расійскі сцэнарый падзей – з рэвалюцыямі, хаосам грамадзянскай вайны і бальшавізацыяй. Самыя дальнабачныя германскія палітыкі слушна меркавалі, што найлепшым выйсцем з гэтага становішча будзе прынясенне ў ахвяру кайзера і не менш «любімага» народам кронпрынца. На бельгійскі курорт Спа накіроўваліся пасланцы, каб унушыць кайзеру думку аб непазбежнасці адстаўкі.
Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. Заканчэнне рэвалюцыі, яе характар і значэнне
Аднак пакуль рыхтавалася ахвяра і адшукваліся шляхі да выгоднага манеўру ў вайне, адбылося непапраўнае – пачалася рэвалюцыя. Масы не заўважылі дрэнна разрэкламаваныя кастрычніцкія рэформы ўраду, што пасутнасці пераўтваралі Германію ў канстытуцыйную манархію, а некалі магутныя кайзер і генералітэт сітуацыяй ужо не валодалі.
Спачатку выбухнуў імперскі флот. 28 кастрычніка 1918 г. адбыліся першыя хваляванні ў Вільгельмсхафэне і Кілі. Кайзер абачліва пакінуў сталіцу. 3 лістапада выступленні маракоў у Кілі, актыўна падтрыманыя рабочымі, перарастаюць у сапраўднае паўстанне. У горадзе ствараюцца саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 6 лістапада рэвалюцыя перакінулася на былыя ганзейскія гарады – Гамбург, Брэмен і Любек, а 7 лістапада – на Баварыю, адразу ж абвешчаную рэспублікай. Берлінская агульная забастоўка
58
9 лістапада сталі апошняй кропляй – манархія спыніла сваё існаванне. Макс Бадэнскі абвясціў аб вырачэнні кайзера і сам пайшоў у адстаўку. У той жа дзень была абвешчана Германская рэспубліка.
Ва ўмовах рэвалюцыі палітычныя эліты Германіі прыйшлі да яснага разумення неабходнасці абаперціся на папулярных у народзе памяркоўных левых. Узначаліць урад запрасілі сацыял-дэмакратаў. Новым канцлерам стаў лідар СДПГ Фрыдрых Эберт. Яго партыя заручылася падтрымкай Неза-
лежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (НСДПГ) і разам з ёй стварыла кааліцыйны пераходны ўрад.
Тым не менш, як і ў Расіі, у Германіі адразу намецілася «двоеўладдзе». Па-рэвалюцыйнаму легітымны кааліцыйны ўрад СДПГ-НСДПГ некаторы час суіснаваў з яшчэ адной магутнай сілай у краіне – Саветамі. Пры гэтым першы не супрацьпастаўляў сябе другім: урад атрымаў назву Савет народных упаўнаважаных (СНУ), а яго міністры самі бралі ўдзел у дзейнасці савецкіх органаў.
Важнейшымі задачамі СНУ сталі: заключэнне перамір’я, а затым міру з Антантай, правядзенне сацыяльных і палітычных рэформаў для нармалізацыі становішча ў краіне. На шчасце Ф. Эберта і яго ўраду, іх падтрымаў германскі эстэблішмент. Пераемнік Людэндорфа на пасадзе кіраўніка Генеральнага штабу, генерал Гронэр, запэўніў канцлера ў падтрымцы войска (10 лістапада), а прадстаўнікі прадпрымальнікаў і прафсаюзаў падпісалі буйнамаштабнае пагадненне, т. зв. Пакт Сцінеса – Легіена (15 лістапада), якім бакі гарантавалі ураду стабільнасць у прамысловасці. А, самае галоўнае, новае кіраўніцтва Германіі было падтрымана асноўнай масай нямецкіх рабочых, якія сталі паціху адыходзіць ад рэвалюцыі.
Пасля бурлівай першай лістападаўскай дэкады большасць нямецкіх сацыял-дэмакратаў палічыла, што яе праграмныя ўстаноўкі ўжо рэалізаваныя, і замест паглыблення сацыяльна-эканамічнага і палітычнага зместу рэвалюцыі прапаноўвала перайсці да замацавання яе агульнадэмакратычных заваёў. Лідары СДПГ і НСДПГ схіляліся да найхутчэйшага склікання Устаноўчага сходу. За ўладу Саветаў выказвалася толькі невялікая група радыкалаў з НСДПГ. 11 лістапада яна канстытуіравалася ў «Саюз Спартака» – ядро будучай камуністычнай партыі – са сваімі ЦК і друкаваным органам.
Лістападаўская рэвалюцыя дала магутны штуршок партыяўтваральным працэсам у краіне. Старая партыйная сістэма і большасць дарэвалюцыйных партый ужо не вытрымлівалі патрабаванняў часу. У лістападзеснежні 1918 г. цэнтрысты-каталікі з Паўночнага Захаду Германіі стварылі Хрысціянска-дэмакратычную партыю, прагрэсісты і памяркоўнае крыло
59
нацыянал-лібералаў ўтварылі Нямецкую дэмакратычную партыю (НДП),
а правае крыло лібералаў заснавала Нямецкую народную партыю (ННП). Былая партыя кансерватараў стала Нямецкай нацыянальнай народнай партыяй (НННП). Нарэшце, на рубяжы 1918 і 1919 гг. з’явіцца і Камуністычная партыя Германіі (КПГ). Спакойна перажыць вайну і рэвалюцыю здолелі толькі сацыл-дэмакраты і каталіцкая Партыя Цэнтру.
Падобная актыўнасць палітычнай эліты была невыпадковай – набліжаліся выбары ў Нацыянальны ўстаноўчы сход. Саветы паступова ператвараюцца ў другарадныя рабочыя арганізацыі, далёкія ад эфектыўных рычагоў дзяржаўнага кіравання.
Страта Саветамі ініцыятывы была яшчэ раз прадэманстравана І Усе-
германскім з'ездам Саветаў (16 – 21 снежня 1918 г.). Яго рэфармісцкая большасць рашуча выказалася супраць неадкладнага абагульнення ўласнасці (344 галасы супраць 98), за перадачу усёй заканадаўчай і выканаўчай улады ў краіне СНУ, а таксама за найхутчэйшае правядзенне выбараў у Нацыянальны ўстаноўчы сход (400 супраць 50 галасоў).
«Саюз Спартака» не пагадзіўся з гэтай здрадай сацыялістычнай рэвалюцыі і на сваёй канферэнцыі, якая адбылася 30 снежня 1918 г. – 1 студзеня 1919 г., стварыў асобную, праўдзіва рэвалюцыйную – КПГ. Разам з актывістамі левага крыла НСДПГ «спартакаўцы» ўзнялі антыўрадавае паўстанне (5 – 11 студзеня). Яно скончылася поўным разгромам. Спробы радыкальна настроенага пралетарыяту Берліна, Брэмена (тут з 10 студзеня да 4 лютага існавала Брэменская савецкая рэспубліка), Гале, Гамбурга і некаторых іншых гарадоў Германіі скіраваць краіну па расійска-бальшавіцкаму шляху былі задушаныя супольнымі сіламі правых сацыял-дэмакратаў і вайсковага кіраўніцтва. Пасля забойства 15 студзеня 1919 г. лідараў германскіх камуністаў, Карла Лібкнехта і Розы Люксембург, і прыходу да ўлады больш асцярожнага кіраўніцтва актыўнасць камуністаў на пэўны час затухае.
Апошнім уздымам рэвалюцыйнай хвалі стала абвяшчэнне 7 красавіка 1919 г. Баварскай Савецкай Рэспублікі. Але праіснавала яна толькі да 1 траўня, калі была разгромлена ўрадавымі сіламі.
Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі стала важнай вяхой у гісторыі краіны. Гэта была сапраўды народная, дэмакратычная і антымілітарысцкая рэвалюцыя. Актыўны ўдзел у ёй бралі шырокія масы рабочых, сялян, інтэлігенцыі і прагрэсіўных колаў буржуазіі. Яна паклала канец бессэнсоўнай крывавай бойні на франтах сусветнай вайны, прывяла да злому старой імперскай Германіі і абвяшчэння рэспублікі, адкрыла перад краінай шырокія магчымасці беспрэцэдэнтнага у яе гісторыі дэмакратычнага будаўніцтва.
60