
- •Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне 1940-х – першай палове 1980-х гг.
- •Характарыстыка перыяду (1945 – 1952 гг.):
- •3. надзеі на пераасэнсаванне шляхоў развіцця грамадства. Аб
- •4. жорсткая рэакцыя ўлад на ўсе праявы іншадумства. У буржуазным
- •5. недавер да рэпатрыянтаў. З 380 тыс.
- •7. фармальны характар дзейнасці Саветаў. У
- •10. Палітычнае кіраўніцтва ў
- •Сярэдзіна 50-х – сярэдзіна 80-х гг. ХХ ст.
- •Г.М. Маленкоў паспрабаваў зацвердзіцца ў якасці лідэра, паставіўшы ўрад над ЦК, але гэтыя
- •Рэформы перыяду “адлігі”:
- •3.Больш паўнамоцтваў атрымалі Саветы ўсіх узроўняў. Аднак пераадолець практыку падмены іх парторганамі так
- •6. Пасля ХХ з’езда КПСС у лютым 1956 г.
- •У кастрычніку 1961 г. на ХХІІ
- •У кастрычніку 1964 г. М. Хрушчоў быў адпраўлены ў адстаўку. Першым сакратаром ЦК
- •Кіруючай сілай беларускага грамадства па-ранейшаму была
- •Адміністрацыйна-камандная сістэма абмяжоўвала магчымасці Саветаў, дэпутаты якіх не мелі дастатковых правоў у рашэнні
- •Пошук выхаду з сітуацыі быў пачаты пасля смерці Л. Брэжнева ў лістападзе 1982
- •Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1940-х – першай палове 1980-х
Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне 1940-х – першай палове 1980-х гг.
1.Цяжкасці і супярэчнасці грамадска- палітычнага жыцця Беларусі ў 1945 – 1952 гг.
2.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. ХХ ст.
Характарыстыка перыяду (1945 – 1952 гг.):
1.панаванне адміністратыўна- бюракратычнай сістэмы.
2.узлёт культу асобы І.В. Сталіна.
Вярхоўныя функцыі кіраўніцтва краінай пасля ліквідацыі Дзяржаўнага Камітэта
Абароны (4 верасня 1945 г.)
сканцэнтраваліся ў руках Палітбюро ЦК УКП(б), а канкрэтна – у І.В. Сталіна, які
адначасова з’яўляўся старшынёй СНК, а з сакавіка 1946 г. – Савета Міністраў.
3. надзеі на пераасэнсаванне шляхоў развіцця грамадства. Аб
гэтым сведчаць, напрыклад, падрыхтаваныя ў той час праекты Канстытуцыі СССР і праграмы ВКП(б), у якіх прадугледжваліся пашырэнне правоў і свабод грамадзян.
4. жорсткая рэакцыя ўлад на ўсе праявы іншадумства. У буржуазным
нацыяналізме, касмапалітызме, ці “нізкапаклонстве перад Захадам” была
абвінавачана частка беларускай інтэлігенцыі, аднавіліся арышты. Была
праведзена кампанія супраць часопісаў
“Беларусь” і “Полымя”. Нездавальняючым быў прызнаны рэпертуар драматычных
тэатраў БССР. Правакацыі МДБ зведалі на сабе С. Прытыцкі, у той час - першы
сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, і П. Машэраў, у той час - першы сакратар ЦК
ЛКСМБ.
5. недавер да рэпатрыянтаў. З 380 тыс.
грамадзян БССР, што апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі, да канца 1946 г. вярнулася
больш за 200 тыс. Асабліва цяжка даводзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму. Многія з іх падвергліся рэпрэсіям.
6. складанае грамадска-палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, дзе
дзейнічалі бандыцкія фарміраванні Украінскай Паўстанцкай Арміі, Арміі Краёвай
і многіх нямецкіх прыслужнікаў. Да сярэдзіны 1950-х гг. яны былі ліквідаваны.
7. фармальны характар дзейнасці Саветаў. У
сакавіку 1947 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў студзені 1948 і снежні 1950 г. –
выбары ў мясцовыя Саветы рэспублікі. Характэрна, што рабочыя і сяляне склалі ў Саветах усіх узроўняў у 1948 г. 5,6%, а ў 1950 г. – 4,6%.
8. жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прафсаюзаў. Гэта выражалася ў абмежаванні
прафсаюзнай дэмакратыі.
9. абмяжоўвалася свабода дзейнасці камсамольскіх арганізацый. У пачатку 1951 г. у
БССР налічвалася каля 17 тысяч камсамольскіх арганізацый (больш за 440 тыс. чалавек). Камсамол быў кузніцай кадраў для партыі.
10. Палітычнае кіраўніцтва ў
БССР ажыццяўлялася Камуністычнай партыяй Беларусі. Яе кіраўнікамі ў першыя пасляваенныя гады былі П. Панамарэнка, са
студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. У
1956 г. Першым сакратаром ЦК КПБ быў выбраны К. Мазураў, у 1965 г. – П. Машэраў, у 1980 г. –
Ц. Кісялёў.
Сярэдзіна 50-х – сярэдзіна 80-х гг. ХХ ст.
– перыяд, калі, з аднаго боку, ішоў працэс
абнаўлення, з другога, – накапліваліся застойныя з’явы. Пасля смерці І.В. Сталіна
(5 сакавіка 1953 г.) пачалася пэўная дэмакратызацыя грамадскага жыцця.
Пачатак лібералізацыі і правядзення палітычных рэформ быў звязаны спачатку з
дзейнасцю старшыні Савета Міністраў СССР
Г. М. Маленкова. Першым крокам на гэтым шляху стала рашэнне ліпеньскага 1953 г.
Пленума ЦК КПСС, які асудзіў дзеянні Л. Берыя.
Г.М. Маленкоў паспрабаваў зацвердзіцца ў якасці лідэра, паставіўшы ўрад над ЦК, але гэтыя спробы з самага пачатку былі асуджаны на правал, бо ўсе шляхі кіравання ішлі праз партыйны апарат.
У верасні 1953 г. Першым сакратаром ЦК КПСС стаў М. С.
Хрушчоў і наступнае дзесяцігоддзе атрымала назву “хрушчоўская адліга”.
Рэформы перыяду “адлігі”:
1. У канцы 1962 – пачатку 1963 г.
праведзена рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. Абкамы партыі былі раздзеленыя на
прамысловыя і сельскія (скасавана ў
лістападзе 1964 г.).
2. Былі пашыраны правы саюзных рэспублік, якія ўжо самі маглі вырашаць пытанні абласнога адміністрацыйна- тэрытарыяльнага будаўніцтва, прымаць грамадзянскі, крымінальны і працэсуальны кодэксы. З саюзных міністэрстваў у падпарадкаванне саюзных рэспублік былі перададзены многія прадпрыемствы і арганізацыі.