
- •Дзяржаўныя ўтварэнні на
- •Ужо ў пачатку ІХ ст.
- •Кіеў і Ноўгарад вялі барацьбу за кантроль над Полацкам.
- •Пасля смерці Ізяслава і яго
- •Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) пачаў барацьбу за падпарадкаванне
- •Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980
- •У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя
- •Палітычнае жыццё Полацка другой паловы ХІІ ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой
- •Тураўшчына ў працэсе феадальнай раздробленасці не прайшла праз пакуты міжусобіц. Драбленне на ўдзелы,
- •Беларускія землі ўваходзілі ў склад і некаторых
- •Перадумовы ўтварэння ВКЛ:
- •Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:
- •Працэс
- •Пачатак утварэння ВКЛ звязваецца з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30- х гг. ХІІІ
- •Вялікім князем стаў сын Міндоўга – Войшалк (1264
- •У 1307 г. пры Віцені (1293 – 1316) да ВКЛ шляхам дагавора і
- •Альгерд (1345 - 1377) удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы. Было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе,
- •Аднак феадалы ВКЛ, найперш праваслаўныя, адмовіліся прыняць
- •Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432 гг.).
- •Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр
- •У 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і
- •Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы на Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі
Дзяржаўныя ўтварэнні на
беларускіх землях
(ІХ – сярэдзіна ХVІ стст.)
1.Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі.
2.Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
Ужо ў пачатку ІХ ст.
існавалі два
ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у
Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. У 882 г.
гэтыя саюзы аб’ядналіся і
ўтварылі адну дзяржаву –
Кіеўскую Русь.
Кіеў і Ноўгарад вялі барацьбу за кантроль над Полацкам.
Полацк упершыню згадваецца ў 862 г.
Каля 70-х гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Пры ім да саюзу з
Полацкай зямлёй імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру
Святаславічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод з сям’ёй быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у
жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава, які потым, верагодна, быў
запрошаны на княжанне ў Полацк.
Пасля смерці Ізяслава і яго
малалетняга пераемніка Усяслава (1001 – 1003) полацкі прастол
заняў малодшы сын Ізяслава
Брачыслаў (1003 – 1044). У
барацьбе з кіеўскім князем
Яраславам Мудрым за Ноўгарад
Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят (1021),
якія стаялі на “шляху з варагаў у грэкі”.
Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) пачаў барацьбу за падпарадкаванне
Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі Яраславічы: Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, – пайшлі на Полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе р. Нямігі адбылася бітва. Усяслаў
адступіў. Пазней Яраславічы схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго вялікім кіеўскім князем. Праз 7 месяцаў ён вярнуўся на радзіму.
Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным
адпавядала тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Асаблівасцю грамадска-
палітычнага ладу Турава была прысутнасць адначасова князя і пасадніка.
У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам.
Аднак у 1158 г. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.
Пачынальнікам яе быў князь Юрый
Яраславіч.
У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя
ўтварэнні, у склад якіх уваходзілі беларускія землі, перажывалі этап феадальнай
раздробленасці.
Сярод полацкіх удзелаў асабліва ўзвысіўся Менскі, дзе княжыў Глеб Усяслававіч,
актыўная палітыка якога выклікала рэпрэсіі кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха.
Адносіны Полацка з паўднёвымі князямі ў
першай трэці ХІІ ст. заставаліся вельмі
вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх
князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю.
Палітычнае жыццё Полацка другой паловы ХІІ ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, змаганнем паміж
удзеламі. Аднак барацьба паміж удзеламі не была сепаратысцкай, нацэле-най на
поўную адасобленаць. Гэта была барацьба
за дамінуючае становішча ў Полацкай зямлі.
У пачатку 80-х гг. ХІІ ст. Полацкая зямля
стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы. Працэс феадальнай
раздробленасці, які пачаўся на Полаччыне раней за іншыя землі, тут пачаў і раней вычэрпвацца.
Тураўшчына ў працэсе феадальнай раздробленасці не прайшла праз пакуты міжусобіц. Драбленне на ўдзелы, якое
пачалося пасля смерці князя Юрыя Яраславіча, не прывяло да ўзаемнай
барацьбы тураўскіх князёў. Аднак Тураўская зямля не набыла і той палітычнай
кансалідацыі, якую здабыла Полаччына.
Раздробленая і аслабленая Тураўская
зямля паступова трапляла ў залежнасць ад
Галіцка-Валынскага княства. З пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвала свой лёс з Навагародскай зямлёй.
Беларускія землі ўваходзілі ў склад і некаторых
іншых дзяржаўных утварэнняў. Да ХІІ ст. адносяцца першыя звесткі пра Гарадзенскае княства, на чале якога стаялі князі – нашчадкі
малодшага сына Яраслава Мудрага Ігара, звязаныя пераважна з Валынню (Усеваладка Гарадзенскі – сын Давыда Ігаравіча). З
сярэдзіны ХІІ ст. у склад Уладзіміра- Валынскага княства ўваходзіла
Берасцейшчына. У ХІІ – ХІІІ стст. у склад
Смаленскага княства ўваходзілі беларускія гарады Прупой (Прапойск), Крычаў, Мсціслаў. У пачатку ХІІ ст. да яго адышлі Копысь і Орша,
аднак Орша была хутка вернута Полацку. З
другой паловы ХІ ст. у склад Чарнігаўскага княства ўвайшлі землі з гарадамі Гомель, Рэчыца, Чачэрск, беларускія гарады Мазыр і Брагін адносіліся да Кіеўскага княства.