
- •Беларусь у перыяд правядзення
- •Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985
- •Красавіцкі 1985 г. Пленум прыняў
- •У выніку правядзення ўсіх пералічаных мер на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём
- •У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята комплексная праграма
- •Няўдачы ў эканамічнай сферы
- •Так, са студзеня 1987 г. быў узяты
- •У ім заканадаўча была аформлена канцэпцыя “гаспадарча-разліковага сацыялізму”. У
- •У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі
- •Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, прапагандавалася ўзбагачэнне любымі сродкамі. Становішча яшчэ
- •Пачынаючы з 1989 г. на гаспадарчым развіцці БССР негатыўна сказвалася ўзрастаючая разбалансаванасць гаспадаркі
- •Пачатак дэмакратызацыі быў пакладзены яшчэ ў студзені 1987 г., калі быў абвешчаны пачатак
- •З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый пачынаюць праяўляцца тэндэнцыі
- •Важным дасягненнем на шляху дэмакратызацыі ў СССР стала ўвядзенне альтэрнатыўных выбараў дэпутатаў Саветаў
- •У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет
- •У сакавіку 1990 г. адбыўся
- •Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР,
- •У снежні 1990 г. Чацвёрты з’езд народных дэпутатаў СССР абмеркаваў ідэю Саюзнага
- •23 красавіка 1991 г. у загараднай
- •Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 19 па 21 жніўня
- •Пралік арганізатараў путча заключаўся ў
- •25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія
- •19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб назве БССР”, у
- •Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня
- •8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у
- •Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага
Пралік арганізатараў путча заключаўся ў
недаацэнцы дэмакратычных сіл і рашучасці асабіста Б. Ельцына. Ён як Прэзідэнт Расіі
абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і падпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР,
якія знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Дзейнасць КПСС на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі была забаронена. Гэта таксама быў дзяржаўна-палітычны пераварот. Кіруючая партыя не толькі адхілялася ад улады, але і ўвогуле была ліквідавана.
25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія
Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон
“Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб
забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Ва
ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПСС – КПБ прыпынялася.
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб назве БССР”, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”. Тады ж былі абвешчаны Законы “Аб дзяржаўным сцягу РБ”(ім стаў
бела-чырвона-белы сцяг), “Аб дзяржаўным гербе РБ”(“Пагоня”).
Старшынёй Вярхоўнага Савета быў
выбраны прафесар БДУ
С.Шушкевіч.
Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня
1991 г. пачаў работу Пяты з’езд народных дэпутатаў СССР. 5 верасня 1991 г. ён прыняў
канстытуцыйны закон аб уладзе ў пераходны
перыяд, а затым здаў свае паўнамоцтвы
Дзяржаўнаму Савету СССР.
Дзяржсавет у верасні 1991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі. 14 лістапада
1991 г. ў Нова-Агарове 7 рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры
стварыць Садружнасць Суверэнных Дзяржаў і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор.
Але гэта не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. 80% яе жыхароў выказаліся за выхад з СССР.
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у
рэзідэнцыі “Віскулі”, кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ім абвяшчалася,
што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне.
21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення.
У сувязі са спыненнем існавання СССР 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў
склаў свае паўнамоцтвы.
Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў, з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога – пачуццё трывогі, заклапочанасці аб уласным лёсе.