
- •Беларусь у перыяд правядзення
- •Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985
- •Красавіцкі 1985 г. Пленум прыняў
- •У выніку правядзення ўсіх пералічаных мер на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём
- •У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята комплексная праграма
- •Няўдачы ў эканамічнай сферы
- •Так, са студзеня 1987 г. быў узяты
- •У ім заканадаўча была аформлена канцэпцыя “гаспадарча-разліковага сацыялізму”. У
- •У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі
- •Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, прапагандавалася ўзбагачэнне любымі сродкамі. Становішча яшчэ
- •Пачынаючы з 1989 г. на гаспадарчым развіцці БССР негатыўна сказвалася ўзрастаючая разбалансаванасць гаспадаркі
- •Пачатак дэмакратызацыі быў пакладзены яшчэ ў студзені 1987 г., калі быў абвешчаны пачатак
- •З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый пачынаюць праяўляцца тэндэнцыі
- •Важным дасягненнем на шляху дэмакратызацыі ў СССР стала ўвядзенне альтэрнатыўных выбараў дэпутатаў Саветаў
- •У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет
- •У сакавіку 1990 г. адбыўся
- •Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР,
- •У снежні 1990 г. Чацвёрты з’езд народных дэпутатаў СССР абмеркаваў ідэю Саюзнага
- •23 красавіка 1991 г. у загараднай
- •Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 19 па 21 жніўня
- •Пралік арганізатараў путча заключаўся ў
- •25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія
- •19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб назве БССР”, у
- •Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня
- •8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у
- •Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага
Беларусь у перыяд правядзення
рэформ (1985 – 1991 гг.)
1.Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення.
2.Дзяржаўны пераварот ў Маскве ў жніўні 1991 г. Ліквідацыя СССР.
Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985
г. новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. На красавіцкім
1985 г. Пленуме ЦК КПСС ён выклаў праграму правядзення курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пад паскарэннем тады разумелася павышэнне
тэмпаў эканамічнага развіцця на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі кіравання і стымулявання працы. Мэта курса - вывесці
савецкую эканоміку на сусветны ўзровень.
Красавіцкі 1985 г. Пленум прыняў
таксама пастанову “Аб мерах па
пераадольванню п’янства і алкагалізму”, якая паклала пачатак
знакамітай спешнай і эканамічна
непралічанай антыалкагольнай кампаніі, і Закон аб дзяржаўнай прыёмцы прадукцыі, які прывёў да
з’яўлення новай бюракратычнай структуры, але не палепшыў якасць выпускаемых вырабаў.
У выніку правядзення ўсіх пералічаных мер на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём вытворчасці
скараціўся ў 2 разы. Гэта сведчыла пра правал курса на паскарэнне. У студзені 1987 г.
пачаўся спад вытворчасці, які не
ўдалося прыпыніць і які стаў
пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу.
У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята комплексная праграма
сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР
на 1986 – 1990 гг. (12-я пяцігодка). Яна прадугледжвала пераарыентацыю эканомікі рэспублікі на інтэнсіўны шлях развіцця.
У пачатку 12-й пяцігодкі эканоміка рэспублікі развівалася дынамічна. Але хутка яна сустрэлася з вялікімі цяжкасцямі. Прычыны іх
былі аб’ектыўнымі: адмоўна сказалася
аварыя на Чарнобыльскай АЭС у
красавіку 1986 г. Акрамя таго адміністрацыйна-камандная сістэма перашкаджала радыкальным пераўтварэнням.
Няўдачы ў эканамічнай сферы
падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва
СССР да рэфармавання палітычнага ладу краіны, што было зафіксавана ў
рашэннях XXVII з’езда КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), студзеньскага і чэрвеньскага
Пленумаў ЦК КПСС 1987 г., ХІХ
Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), якія
ўдакладнілі палітычны курс і вызначылі
палітыку перабудовы.
Так, са студзеня 1987 г. быў узяты
курс на дэмакратызацыю грамадства, а з чэрвеня 1987 г.
прынята рашэнне аб радыкальнай эканамічнай рэформе. Эканамічная
рэформа атрымала ўвасабленне ў
Законе аб дзяржаўным прадпрыемстве (аб’яднанні), які быў ухвалены ў чэрвені 1987 г. і ўступіў у сілу з 1 студзеня 1988 г.
У ім заканадаўча была аформлена канцэпцыя “гаспадарча-разліковага сацыялізму”. У
адпаведнасці з ім змяняліся функцыі органаў кіравання. Зараз міністэрствы павінны былі распрацоўваць стратэгію галіны, вызначаць кантрольныя лічбы па асноўных паказчыках і дзяржаўнаму заказу, які павінен быў быць менш за 100% ад плануемага ўзроўню вытворчасці. Усю прадукцыю звыш дзяржзаказу прадпрыемствы мелі права прадаваць па рыначных цэнах. Дзяржзаказ з кожным годам павінен быў памяншацца, а сфера дзеяння рыначных механізмаў – павялічвацца. Меркавалася перавесці прадпрыемствы на самафінансаванне, самакіраўніцтва і самаакупаемасць.
У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі
разбураць стары гаспадарчы механізм, але ў сярэдзіне 1987 г.
пачалася праца па пераводу
некаторых галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Разам
з тым, нягледзячы на закон, многія міністэрствы і ведамствы захавалі камандныя пазіцыі.
Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, прапагандавалася ўзбагачэнне любымі сродкамі. Становішча яшчэ больш
ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. З
адменай у 1987 – 1989 гг. дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам
прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за мяжу тавары сацыяльна- эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.