Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИсторияРБ / Устаноўка1.ppt
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
774.14 Кб
Скачать

Няздольнасць знайсці

выхад з крызісу прывяла да першага

падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г.

Згодна яму, Усходняя Беларусь адышла Расіі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – Аўстрыі,а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй.

З мэтай выратавання краіны Чатырохгадовы сейм 1788 – 1792 гг. прыняў Канстытуцыю 3

мая 1791 г., паводле якой Рэч Паспалітая

рабілася ўнітарнай дзяржавай. 14 мая 1792 г. праціўнікі Канстытуцыі стварылі

Таргавіцкую канфедэрацыю. Пачалася грамадзянская вайна. Спецыяльна сабраны сейм у Гродне ў 1793 г. афіцыйна зацвердзіў умовы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла

Цэнтральная

Беларусь і большая частка

Украіны, а Прусія захапіла заходнія

ваяводствы

Польшчы.

Рэакцыяй на фактычнае ператварэнне Рэчы

Паспалітай у марыянетачную краіну стала

нацыянальна-вызваленчае паўстанне, узнятае 24 сакавіка 1794 г. Т. Касцюшкам у

Кракаве. Праз месяц яно ахапіла і заход-нюю

частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі.Мэтай паўстання было

адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Аднак паўстанне было падаўлена.

Вынікам гэтага стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст

Панятоўскі адрокся ад трона.