
- •Асноўная літаратура:
- •Чалавек з’явіўся на Зямлі ў перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). На
- •Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40
- •У сярэднім каменным
- •На тэрыторыі Беларусі пачатак
- •Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў
- •У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя
- •Ужо ў пачатку ІХ ст.
- •Кіеў і Ноўгарад вялі барацьбу за кантроль над Полацкам.
- •Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980
- •У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя
- •Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:
- •Працэс
- •У 1385 г. паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім была падпісана Крэўская ўнія. Задуманая
- •Прычыны заключэння Люблінскай уніі:
- •1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт Люблінскай уніі.
- •У складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ мела сваё войска, асобнае ад Польшчы
- •Аднак самым магутным усплёскам барацьбы
- •Працяглы час у ВКЛ існавала рэлігійная талерантнасць. Аднак у канцы XVI ст. падчас
- •грамадска-палітычнага крызісу
- •Няздольнасць знайсці
- •З мэтай выратавання краіны Чатырохгадовы сейм 1788 – 1792 гг. прыняў Канстытуцыю 3
- •Рэакцыяй на фактычнае ператварэнне Рэчы
У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя
ўтварэнні, у склад якіх уваходзілі беларускія землі, перажывалі этап феадальнай
раздробленасці.
У ХІІІ ст. старажытнарускім землям стала пагражаць небяспека з боку крыжакоў і мангола-татараў. Аднымі з першых перанялі на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі полацкія князі.
З сярэдзіны ХІІІ ст. беларускія землі пачалі ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:
|
|
|
|
|
|
Традыцыйная |
Новая |
|
|||
(літоўская) |
|
(беларуская) |
|
||
канцэпцыя |
|
канцэпцыя |
|
||
|
|
|
|
|
|
заходнерускія землі былі захоплены літоўцамі падчас аслаблення
іх міжусобіцамі і мангола- татарскім
заваяваннем.
сучасныя
літоўскія землі былі захоплены Новагародскім княствам.
Летапісная Літва – гэта тэрыторыя паміж Менскам і Новагарод- кам, Слонімам і Маладзечна.
Цэнтрысцкая
канцэпцыя
у XIII – XIV стст. ВКЛ – Літоўска- Беларуская дзяржава
(бо дамінаваў літоўскі пачатак). У XV – XVI стст. ВКЛ – Беларуска- Літоўская дзяржава
(бо дамінаваў беларускі пачатак).

Працэс
утварэння
Вялікага
княства
Літоўскага працяглым і насіў складаны характар. Ён
адбываўся
з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць XIV ст.
У 1385 г. паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім была падпісана Крэўская ўнія. Задуманая як інкарпаратыўная, з мэтай уключыць землі ВКЛ у склад Польшчы, з-за
супраціўлення часткі палітычнай эліты ВКЛ на чале з князем Вітаўтам (гады кіравання 1392 – 1430 гг.) яна ператварылася ў
ваенна-палітычны саюз дзвюх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму саюзу ўдалося ліквідаваць
пагрозу з боку Тэўтонскага ордэна, перамагчы яго ў Грунвальдскай бітве
1410 г. Але польскі бок не адмовіўся ад
сваіх задум паглынуць ВКЛ. Спрыяльныя ўмовы для гэтага склаліся ў сярэдзіне XVI cт.

Прычыны заключэння Люблінскай уніі:
Знешне- палітычныя
Унутры- палітычныя
няўдалы пачатак Лівонскай вайны 1558 – 1582 гг., які прывёў
да чарговых тэрытарыяльных страт, паставіў дзяржаву на мяжу магчымага і выцягнуў са скарбу ўсе
сродкі.
адкрытае
супрацьстаянне паміж магнатамі і шляхтай. Шляхта імкнулася да ліквідацыі адзінаўладдзя буйных феадалаў і атрымання роўных правоў з польскай шляхтай.
Дынастычныя
боязь за спыненне асабістай уніі, якая злучала дзве краіны, пасля смерці апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта Аўгуста.

1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт Люблінскай уніі.
Згодна з умовамі ўніі,
стваралася новая дзяржава – Рэч Паспалітая.
У складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ мела сваё войска, асобнае ад Польшчы
заканадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і
сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да 1696 г. мелі розныя
дзяржаўныя мовы. У ХVІ – першай палове ХVІІ ст. грошы ў Кароне і Княстве
таксама былі асобныя.
Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў
генеральны соймік, які з цягам часу
набываў рысы заканадаўчага органа Княства, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ – вышэйшая
апеляцыйная судовая ўстанова ВКЛ.
Аднак самым магутным усплёскам барацьбы
за незалежнасць ВКЛ было прыняцце Статута ВКЛ 1588 г., які, па сутнасці,
скасоўваў шэраг пастаноў Люблінскай уніі. Артыкул 1 раздзела ІV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць старабеларускай мовы.
У далейшым уплывовымі коламі ВКЛ неаднаразова рабіліся захады адасобіцца ад Польшчы. Урад Рэчы Паспалітай вымушаны
быў пайсці на некаторыя саступкі ў адносінах да ВКЛ. У 1673 г. было прынята рашэнне
аб правядзенні кожнага трэцяга сейма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Княства, у
Гародні, пад старшынствам аднаго з мясцовых дэпутатаў.
Працяглы час у ВКЛ існавала рэлігійная талерантнасць. Аднак у канцы XVI ст. падчас Контррэфармацыі актывізаваў свой уплыў
каталіцызм. У 1596 г. у Брэсце была заключана царкоўная ўнія, паводле якой утваралася ўніяцкая
царква. Насаджэнне царкоўнай уніі сустрэла супраціўленне ў праваслаўным асяроддзі, што разам з цяжкім эканамічным становішчам сялянства і гарадскіх нізоў прывяло да вайны 1648
– 1651 гг., распачатай запарожскімі казакамі. У
1654 г. пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай,
якая прынесла вялікія страты Беларусі. Па ўмовах
Андрусаўскага перамір’я 1667 г. беларускія землі засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай, якая паступова скатвалася ў бездань крызісу.

грамадска-палітычнага крызісу |
Рэчы Паспалітай: |
Вытокі |
|
умовы Люблінскай уніі
палітычны лад дзяржавы
нявырашанасць рэлігійнага пытання
спалучэнне нацыянальна-рэлігій- нага прыгнёту з феадальным
барацьба магнацкіх груповак за ўладу
адсутнасць моцнага войска