Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИсторияРБ / Устаноўка1.ppt
Скачиваний:
19
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
774.14 Кб
Скачать

Асноўная літаратура:

1.Гісторыя Беларусі: Падручнік. У 2 ч. / Я. К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля.

– 3-е выд. – Мінск, 2007.

2.Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі: Ад старажытных часоў – па 2008 г. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск, 2010.

3.Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі: Ад старажытных часоў – па 2010 г. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск, 2011.

4.Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі: Ад старажытных часоў – па 2012 г. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск, 2012.

Чалавек з’явіўся на Зямлі ў перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). На

тэрыторыі Беларусі палеаліт

датуецца 40 тыс. гг. да н.э. – ІХ тыс. да н. э. У ніжнім і

сярэднім палеаліце

чалавек быў прадстаўлены

піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў

верхнім палеаліце (каля 40 тыс. гг. да н.э.) сфарміраваўся чалавек

сучаснага фізічнага тыпу –

краманьёнец.

Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40 тыс. гг. да н. э. – ІІІ – ІІ тыс. да н. э.

Найбольш старажытныя стаянкі

першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н.э.) Чачэрскага і Юравічы (26

тыс. гг. да н.э.) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

У сярэднім каменным

веку (мезаліце) (VIII – V тыс да н. э.) адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі.

Эпоха неаліту – IV – ІІІ тыс да н. э. – азнаменавалася

пераходам ад прысвой- ваючых да вытворчых форм гаспадарання (неалітычная рэвалюцыя).

На тэрыторыі Беларусі пачатак

бронзавага веку (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VII ст. да н. э.) супаў з пранікненнем індаеўрапейцаў. Тым самым пачаўся

індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э.

– да нашага часу). У яго рамках вылучаюцца балцки и славянски этапы.

Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – V ст.н. э.).

Жалезны век - VІІ ст. да н. э. – V cт.н. э.

Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў

раннім сярэднявеччы (V ст. н. э. – да нашага

часу).

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя

славянскія супольнасці:

дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэта былі протанароднасці.

Да ІХ – Х стст. гэтыя супольнасці ўжо падняліся на ступень раннякласавага грамадства і

стварылі першапачатковыя дзяржавы (протадзяржавы), якія называліся княжаннямі.

Ужо ў пачатку ІХ ст.

існавалі два

ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у

Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. У 882 г.

гэтыя саюзы аб’ядналіся і

ўтварылі адну дзяржаву –

Кіеўскую Русь.

Кіеў і Ноўгарад вялі барацьбу за кантроль над Полацкам.

Княжанне крывічоў стала ядром Полацкага княства.

Полацк упершыню згадваецца ў 862 г. Знакамітыя полацкія князі:

Рагвалод (970-я гг. – 980 г.);

Ізяслаў Уладзіміравіч (каля 988 – 1001 гг.);

Брачыслаў Ізяславіч (1003 – 1044 гг.);

Усяслаў Брачыславіч Чарадзей (1044 – 1101 гг.).

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным

адпавядала тэрыторыі рассялення

дрыгавічоў.

У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам.

Аднак у 1158 г. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Пачынальнікам яе быў князь Юрый

Яраславіч.