
- •Беларусь ва ўмовах новай
- •На мяжы 1920 – 1921 гг. у краіне назіраўся
- •Выхадам з крызісу павінна была стаць
- •Галоўныя меры НЭПа:
- •IІ. У прамысловасці:
- •ІІІ. У кіраванні прамысловасцю. Замест глаўкаў ствараліся трэсты –
- •V. У фінансавай сістэме:
- •VІ. у сацыяльнай сферы.
- •Гэтыя і іншыя меры прывялі да росту вытворчасці сельскай гаспадаркі, прамысловасці і развіцця
- •У другой палове 1920-х гг. Беларусь заставалася
- •Асаблівасці правядзення
- •У маі 1929 г. быў зацверджаны ІХ з’ездам Саветаў рэспублікі першы пяцігадовы план
- •У 2-й пяцігодцы (1933 – 1937 гг.)
- •Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў
- •У другой палове 1920-х гг. кіраўніцтва дзяржавы ўзяло накірунак на калектывізацыю сельскай
- •План 1-й пяцігодкі прадугледжваў да 1933 г. ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85%
- •Кіраўніцтва краіны вырашыла адмежавацца ад “перагібаў” і ўскласці адказнасць на мясцовыя арганізацыі.
- •У 1932 г. у рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 43%
- •Наладжвалася кіраванне калгасна-саўгаснай
- •Такім чынам, НЭП была спробай выкарыстаць вопыт капіталізму ў інтарэсах пабудовы сацыялістычнага грамадства.
Беларусь ва ўмовах новай
эканамічнай палітыкі і пабудовы сацыялізму.
1.Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
2.Курс на сацыялістычную індустрыя- лізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР.
3.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
На мяжы 1920 – 1921 гг. у краіне назіраўся
эканамічны і палітычны крызіс, прычынамі якога былі:
1)разбурэнні, выкліканыя ваеннымі дзеяннямі,
2)скарачэнне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці,
3)раз’яднанне палітычных і эканамічных інтарэсаў,
4)захаванне ваеннакамуністычных метадаў пасля заканчэння ваенных дзеянняў .
Палітычнае становішча ў БССР ускладнялі:
1)неўладкаванасць адносін з прыгранічнымі дзяржавамі,
2)распаўсюджанне кантрабанднага гандлю з замежжам,
3)пастаянныя напады ўзброеных банд з тэрыторыі Польшчы.
Выхадам з крызісу павінна была стаць
новая эканамічная палітыка (НЭП), распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай
сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання адзяржаўленай эканомікай з рыначнымі законамі.
Сутнасць НЭПа зводзілася да
максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.
Галоўныя меры НЭПа:
І. У галіне сельскай гаспадаркі:
1)замена харчразвёрсткі харчпадаткам. Спачатку ён складаў прыкладна 20% ад атрыманага чыстага прадукта, г. зн. у 2 разы менш,
чым па харчразвёрстцы, затым знізіўся да 10%, а з 1924 г. складаў каля 5% з гаспадаркі;
2)свабода выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыі захавання землеўладання;
3)дазвол здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу, калі члены
сям’і наймальніка самі працуюць;
4) заахвочванне развіцця розных форм кааперацыі.
IІ. У прамысловасці:
1)пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансаванне. Гаспадарчы разлік
азначаў, што прадпрыемства пасля абавязковых выплат у бюджэт, самастойна адказвала за вынікі сваёй фінансавай дзейнасці.
2)аднаўленне грашовай аплаты працы, матэрыяльнае стымуляванне прадавікоў вытворчасці.
3)дзяржаўная падтрымка дробных і сярэдніх прыватных і кааператыўных прадпрыемстваў. Прамысловыя кааператывы атрымалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць крэдыты.
4)здача ў арэнду нерэнтабельных нацыяналізаваных прамысловых прадпрыемстваў.
ІІІ. У кіраванні прамысловасцю. Замест глаўкаў ствараліся трэсты –
аб’яднанні аднародных або
ўзаемазвязаных прадпрыемстваў. Ствараліся і сіндыкаты – аб’яднанні
трэстаў на пачатках кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем і знешнегандлёвымі аперацыямі.
IV. У гады НЭПа існавалі 3 віды
гандлю: прыватны (дазволены з 1921 г.), кааператыўны і дзяржаўны.
Паміж імі існавала адкрытая канкурэнцыя.
V. У фінансавай сістэме:
1) грашовая рэформа 1922 – 1924 гг., у адпаведнасці з якой былі ўведзены чырвонцы і праведзены дзве дэнамінацыі (1922 і 1923 гг.). Чырвонец – грашовая адзінка, забяспечаная
залатым эквівалентам. 1 чырвонец = 7,74 гр. чыстага золата. Дэнамінацыя – змяненне
намінальнай вартасці грашовых знакаў з абменам у вызначаных суадносінах старых знакаў на новыя.
2)у 1921 г. адноўлены Дзяржбанк, а таксама створаны спецыялізаваныя банкі (акцыянерныя, камерцыйныя і інш.), якія канкурыравалі паміж сабой.
3)адмена абмежаванняў на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных касах. Уклады ў ашчадных касах не маглі быць канфіскаваны і павінны былі выплачвацца трымальнікам па іх патрабаванні. Гарантавалася тайна ўкладаў.
VІ. у сацыяльнай сферы.
1) Былі адменены:
- усеагульная працоўная павіннасць, - працоўныя мабілізацыі, - працоўныя арміі,
- ураўняльная аплата працы.
2) Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а
зарплата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы.
3) Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі
Гэтыя і іншыя меры прывялі да росту вытворчасці сельскай гаспадаркі, прамысловасці і развіцця гандлю. У 1925 г. сельская гаспадарка БССР аднавіла даваенныя памеры пасяўных плошчаў, ураджайнасць і валавы збор сельскагаспадарчых культур. Да 1925 г. валавая прадукцыя буйной
прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. У 1925 г. у БССР ужо
налічвалася 40 электрастанцый. К 1928
г. НЭП пачала згортвацца.
У другой палове 1920-х гг. Беларусь заставалася
аграрнай рэспублікай. Быў неабходны індустрыяльны рост. У выніку XIV з’езд ВКП(б)
(снежань 1925 г.) узяў курс на індустрыялізацыю.
Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка Камуністычнай партыі і савецкага ўрада, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных.
Сутнасць індустрыялізацыі заключалася ў
пераўтварэнні СССР з краіны, якая ўвозіць тэхналогіі і машыны, у краіну, якая іх выпускае.