
- •Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •Прычыны складанасці працэсу фарміравання беларускай дзяржаўнасці:
- •Праекты стварэння беларускай дзяржаўнасці, прапанаваныя віленскімі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі:
- •Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. беларускі нацыянальны рух пачаў актыўна развівацца і на
- •Галоўныя прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.:
- •25 кастрычніка 1917 г. узяў уладу ў свае рукі Мінскі Савет. Быў створаны
- •Рэвалюцыйныя пераўтварэнні:
- •2 лістапада 1917 г. была апублікавана
- •З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго
- •Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную
- •2 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй было падпісана перамір’е, а
- •Пасля гэтага ваканкам
- •3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Гер-
- •Заключэнне 3 сакавіка 1918 г. Брэсцкага
- •Аднак, БНР не з’яўлялася дзяржавай у поўным сэнсе слова. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай дзяржаўнасці.
- •Доўгі час гэтае пытанне не вырашалася. I толькі 24
- •16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне, дзе прапаноўвалася вылучыць са складу
- •27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літ- БелССР і яго прэзідыум на
- •У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава. Яе кіраўніцтва на чале з Ю.
- •На захопленай тэрыторыі польскія ўлады ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым.
- •У сакавіку 1920 г. польскія войскі аднавілі наступленне ў раёне Палесся, захапілі Мазыр,
- •16 жніўня 1920 г. польскія войскі пры моцнай падтрымцы Антанты перайшлі ў наступленне.
- •Пасля выгнання польскіх войск 11 ліпеня 1920 г. з Мінска, а затым і
На захопленай тэрыторыі польскія ўлады ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым.
Практыка акупацыйнай палітыкі ў рэшце рэшт была накіравана на далучэнне беларускіх зямель да Польшчы, і паступова прапольскія настроі сярод большасці беларускіх грамадскіх дзеячаў зніклі. Супярэчлівая палітыка польскіх акупацыйных улад у канчатковым выніку выклікала масавы рух супраціўлення. Паўсюль пачалі стварацца падпольныя арганізацыі, разгортвалася партызанская барацьба.
У гарадах рух супраціўлення канцэнтраваўся ў асноўным вакол бальшавікоў, а ў сельскай мясцовасці – вакол беларускіх эсэраў.
У сакавіку 1920 г. польскія войскі аднавілі наступленне ў раёне Палесся, захапілі Мазыр, Калінкавічы, Оўруч і перарэзалі чыгунку паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтамі Чырвонай Арміі. Спроба арганізаваць контрнаступленне Чырвонай Арміі на “польскім фронце” 14 – 31 мая 1920 г. скончылася няўдала. 4 ліпеня пачалося
новае шырокамаштабнае наступленне, у выніку якога да жніўня 1920 г. была
вызвалена ўся Беларусь, а ў Беластоку з мэтай “сацыяльнага вызвалення польскага народа” быў створаны Польрэўком.
16 жніўня 1920 г. польскія войскі пры моцнай падтрымцы Антанты перайшлі ў наступленне. Яны прымусілі стомленыя імклівымі маршамі і адарваныя ад баз забеспячэння савецкія часці выйсці з тэрыторыі Польшчы. Палякі зноў занялі значную тэрыторыю Беларусі. Савецкі ўрад 17 жніўня вымушаны быў пачаць у Мінску перамовы з польскім бокам і падпісаць 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе дагавор аб перамір’і і папярэдніх умовах міра. З 18 кастрычніка павінны былі спыніцца ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Аднак 15 – 17 кастрычніка 1920 г. палякі зноў акупавалі Мінск. Але хутка без бою пакінулі яго.
18 сакавіка 1921 г. ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР, УССР, з аднаго боку, і Польшчай – з другога. Прадстаўнікам БССР не далі магчымасці прыняць непасрэдны ўдзел у перагаворах. Дагавор замацаваў падзел тэрыторыі Беларусі.
Пасля выгнання польскіх войск 11 ліпеня 1920 г. з Мінска, а затым і большай часткі тэрыторыі Беларусі склаліся аб’ектыўныя перадумовы для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Пры Мінскім губрэўкоме, які 30 ліпеня быў рэарганізаваны ў Ваенрэўком БССР, была створана камісія з мэтай падрыхтоўкі дэкларацыі аб другім абвяшчэнні БССР.
Ваенрэўком БССР, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі КП(б)Б, БКА, Бунда і Цэнтральнага Бюро прафсаюзаў Мінска, выдаў 31 ліпеня 1920 г.
“Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі”.
Як суверэнная дзяржава ССРБ функцыянавала пасля другога абвяшчэння толькі ў межах 6 паветаў былой Мінскай губерні. Яе плошча складала 52,4 тыс. км. кв., а насельніцтва – 1544 тыс. чалавек. ЦВК і СНК ССРБ узначаліў А. Чарвякоў.