Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИсторияРБ / Kastrychnitskaya_revalyutsyya_w_Belarusi.ppt
Скачиваний:
25
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
407.04 Кб
Скачать

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

1. Ідэя беларускай дзяржаўнасці у пачатку ХХ ст.

2.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у гістарычным лёсе беларускага народа.

3.Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

4.Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) і Літоўска-Беларускай ССР.

5.Польска-савецкая вайна 1919 – 1920 гг.

6.Другое абвяшчэнне БССР.

Прычыны складанасці працэсу фарміравання беларускай дзяржаўнасці:

1.неспрыяльныя геапалітычныя канфлікты;

2.запаздаласць працэса станаўлення беларуская нацыі;

3.перашкоды, створаныя Першай сусветнай вайной: а) яна істотна змяніла нацыянальны склад насельніцтва Беларусі;

б) падзел тэрыторыі Беларусі ў ходзе вайны на зоны супрацьстаяння паміж Расіяй і Германіяй прывеў да часовага арганізацый- нага раз’яднання і аслаблення беларускага нацыянальнага руху.

Праекты стварэння беларускай дзяржаўнасці, прапанаваныя віленскімі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі:

1)праект стварэння Канфедэрацыі ВКЛ, дзе беларускія і літоўскія землі злучыліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні.

2)ліберальная тайная арганізацыя на чале з В.

Ластоўскім “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.

3)праект стварэння беларускай дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. У 1916 г.

віленскія нацыянальныя дзеячы прадстаўлялі Беларусь на канферэнцыях прыгнечаных

народаў Расіі ў Стакгольме (красавік) і Лазане (чэрвень), арганізаваных немцамі. Упершыню на міжнародным узроўні беларусы ставілі пытанне аб сваёй будучай палітычнай самастойнасці.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. беларускі нацыянальны рух пачаў актыўна развівацца і на тэрыторыі, якая заставалася пад кантролем Расіі. Тут сталі ўзнікаць партыі, што аб’ядноўвалі прадстаўнікоў розных пластоў беларускага

грамадства. Цэнтрам беларускага палітычнага руху стаў Мінск, дзе ў сакавіку 1917 г. быў створаны

Беларускі нацыянальны камітэт, а ў ліпені 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, пераўтвораная ў сярэдзіне кастрычніка 1917 г. у

Вялікую беларускую раду. Прадстаўнікі беларускіх арганізацый, што дзейнічалі на неакупаванай немцамі тэрыторыі, лічылі мэтазгодным захаваць Беларусь у складзе дэмакратычнай Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі.

Галоўныя прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.:

1.абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г.;

2.няздольнасць Часовага ўрада знайсці выхад з яго.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у

Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне,

якое звергла Часовы ўрад і перадало ўладу

Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту Петраград- скага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

25 кастрычніка 1917 г. пачаў работу ІІ

Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які прыняў Дэкрэт аб міры і Дэкрэт

аб зямлі. На з’ездзе быў выбраны заканадаўчы орган краіны – Усерасійскі Цэнтральны Выка- наўчы Камітэт (УЦВК) і створаны ўрад – Савет Народных Камісараў (СНК).

25 кастрычніка 1917 г. узяў уладу ў свае рукі Мінскі Савет. Быў створаны Ваенна-

рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту на чале з К. Ландарам.

У прыфрантавой Беларусі пры ўзброенай

падтрымцы салдат ўлада сканцэнтравалася ў руках Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б), старшынёй якога быў А. Мяснікоў, якую

бальшавікі ажыццяўлялі праз створаныя ў Мінску

Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рагазінскім і

Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронта на чале з К. Ландарам.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні:

-праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці,

-устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю і спажываннем прадуктаў,

-уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень,

-канфіскоўваліся памешчыцкія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян,

-пашыралася сетка школьных устаноў,

-уводзілася бясплатная адукацыя,

-разгортвалася работа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

2 лістапада 1917 г. была апублікавана

Дэкларацыя правоў народаў Расіі. У ёй абвяшчалася раўнапраўе ўсіх народаў, іх права на самавызначэнне.

Ажыццявіць ідэю беларускай дзяржаўнасці паспрабавалі прадстаўнікі

беларускіх нацыянальных арганізацый:

Вялікай беларускай рады і Беларускага абласнога камітэта ў снежні 1917 г. на І Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў з 5 па 18 (18 – 31) снежня 1917 г. у Мінску.

З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго

работы быў выбраны кіруючы орган – Рада старэйшын з’езда. На з’едзе прысутнічалі 1872 дэлегаты. У ноч з 17 на 18 снежня

1917 г. быў аб’яўлены праект агульнай рэзалюцыі з’езда “Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе”.

Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі

першы пункт рэзалюцыі аб увядзенні ў межах беларускай зямлі рэспубліканскага ладу на чале з Усебеларускім Саветам

сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў,

які меркавалася вылучыць са свайго складу. З’езд не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады.

Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную

спробу звяржэння савецкага ладу. Таму ноччу 18 снежня з’езд быў разагнаны,

прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны

(усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Рада старэйшын аб’явіла сябе Радай

з’езда. На сваім першым канспіратыўным пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Рада з’езда

пастанавіла прызнаць за сабой ролю

выканаўчага органа з’езда. Быў створаны выканкам Рады ў складзе 17 чалавек на чале з Я. Варонкам.