Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык / контрольные вопросы.pdf
Скачиваний:
37
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.15 Mб
Скачать

Рэктару Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” студэнта групы № 581001 Магутнага І.В.

заява.

Прашу Вас дазволіць мне датэрміновую здачу сесіі з 25 мая 2006 г. у сувязі з удзелам у Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбудзецца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня 2006 года ў г. Масква (Расійская Федэрацыя).

20 мая 2006 года

Подпіс

Дырэктару ТДА “Дыямент” Кавальчуку А.Б.

Дакладная запіска

У сувязі з паспяховай здачай кваліфікацыйных экзаменаў менеджэра па продажу прашу прыняць у штат прадпрыемства Сяргеева Сяргея Аляксандравіча на пасаду менеджэра па продажу.

Подпіс

Сямёнаў К.М.

30 мая 2006 года

 

33

ТАА “Карагод”

Дырэктару тыпаграфіі

вул. Новая, 39, 200059, г. Мінск

“Новая зорка”

тэл. (0172) 22-99-99

Светламу А.І.

факс (0172) 33-33-33

 

Р/р 3123123300099

 

АКБ “Белбізнесбанк”, код 756

 

2.05.06

№ 01-19/39

 

На № ________ ад ________

Просім Вас надрукаваць каляровую вокладку для кнігі “Лексіка іншамоўнага паходжання” тыражом 10 000 экземпляраў.

Аплату гарантуем.

Дырэктар ТАА

Подпіс

А.А. Каспарчук

 

Пячатка

 

Галоўны бухгалтар

Подпіс

В.В. Казбярук

34

Практыкаванне № 78. Складзіце і аформіце наступныя дакументы: аўтабіяграфія, распіска, загад, суправаджальны ліст.

Практыкаванне № 79. Назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

1.Працэс, пры якім у выніку пераасэнсавання слова ўзнікае другасная, тэрміналагічная назва.

2.Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці.

3.Раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

4.Сістэма, што складаецца з адзінак, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі.

5.Тып семантычных адносін моўных адзінак, які заключаецца ў поўным ці частковым супадзенні іх значэнняў.

6.Словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана.

7.Гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з другім.

8.Упарадкаваная сістэма назваў, якая прымяняецца ў якой-небудзь галіне.

9.Словы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем.

10.Экспрэсіўна-афарбаваныя словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў вуснай форме асобнай адносна ўстойлівай сацыяльнай групай людзей.

11.Словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, сельскагаспадарчыя і іншыя паняцці.

35

12. Моўныя асаблівасці, якія характэрны для тэрытарыяльных дыялектаў і ўключаюцца ў літаратурную мову.

ТЭСТ

І. Выберыце правільны варыянт сцвярджэння (нумар):

1.Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

2.Беларуская мова належыць да раманскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

3.Беларуская мова належыць да балтыйскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

II. Выберыце правільны варыянт адказу:

Індаеўрапейская моўная сям’я складаецца з: а) 9 моўных груп б) 12 моўных груп в) 16 моўных груп

III. Выберыце прозвішчы славутых беларускіх асветнікаў з прапанаванага спісу:

1.Кірыла Тураўскі

2.Алесь Марціновіч

3.Клімент Смаляціч

4.Аўраам Смаленскі

5.Ефрасіння Полацкая

6.Францыск Скарына

7.Канстанцін Валасовіч

8.Сымон Будны

9.Васіль Цяпінскі

10.Мялецій Сматрыцкі

11.Пётр Мсціславец

12.Павел Шпілеўскі

IV. Адкажыце на пытанні:

У якой дзяржаве ў XVI стагоддзі беларуская мова з’яўлялася дзяржаўнай мовай?

36

Соседние файлы в папке Белорусский язык