- •ЗМЕСТ
- •КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ
- •1. Назавіце прыкладны час узнікнення старабеларускай мовы.
- •2. Якая мова з’яўлялася дзяржаўнай у ВКЛ?
- •5. Назавіце прадстаўнікоў нацыянальнага адраджэння.
- •7. Назавіце вядомых беларускіх асветнікаў.
- •8. Калі праводзіліся рэформы беларускага правапісу?
- •9. Назавіце беларускіх мовазнаўцаў.
- •10. Вызначце месца беларускай мовы сярод іншых моў свету.
- •11. Што такое моўная сітуацыя?
- •12.Дайце характарыстыку паняццю “білінгвізм”.
- •13. Назавіце віды білінгвізму.
- •14. У якіх трох аспектах разглядаецца паняцце двухмоўя?
- •16. Што такое інтэрферэнцыя?
- •17. Якія сферы моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?
- •18. Якія віды інтэрферэнцыі вы ведаеце?
- •19. Што вы разумееце пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй?
- •24. Што вывучае сінтаксіс?
- •25. Што вы разумееце пад сінтаксічнай інтэрферэнцыяй?
- •28. Якi сэнс укладваецца ў паняцце “лексiка”?
- •29. Што такое слова?
- •31. Што разумеецца пад лексiчным значэннем слова?
- •34. Як развiваецца мнагазначнасць слоў?
- •35. Што разумеецца пад прамым i пераносным значэннем слова?
- •36. Якiя вiды пераносных значэнняў адрознiваюцца ў мове?
- •37. Што такое амонiмы?
- •38. Чым адрознiваюцца амонiмы ад мнагазначных слоў?
- •39. Што такое сiнонiмы?
- •40. Як узнiкаюць сiнонiмы?
- •41. Што такое антонiмы?
- •43. Што такое паронiмы?
- •51. Што такое тэрмiн?
- •55. Што разумеецца пад дыялектнай лексiкай?
- •56. Якая лексiка называецца жаргоннай?
- •57. Што ўяўляе сабой арго як асобная разнавiднасць жаргону?
- •58. Якiя праблемы ставяцца i выражаюцца ў лексiкаграфii?
- •63. Растлумачце значэнні паняццяў “тэрмін” і “наменклатура”.
- •64. Назавіце спецыфічныя рысы тэрмінаў.
- •67. Як падзяляюцца тэрміны паводле паходжання?
- •68. Назавіце асноўныя прыкметы запазычаных тэрмінаў.
- •70. Якія тыпы тэрмінаў выдзяляюцца ў залежнасці ад будовы?
- •83. Дайце агульную характарыстыку навуковаму стылю.
- •93. Навуковы стыль: падстылі і жанравыя разнавіднасці.
- •96. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.
- •97. Асаблівасці складання тэзісаў.
- •104. Што такое канцылярскі штамп?
- •106. Якія існуюць групы справавых лістоў?
- •КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАННІ
- •Практыкаванне №2. Вызначце функцыю націску ў парах слоў.
- •По вопросам рынка сбыта;
- •Стремление к сохранению денег;
- •Согласно последнему объявлению Управления информацией;
- •По мнению финансистов;
- •Добавим к вышесказанному;
- •Сбережения в размере;
- •Потребность в измерениях;
- •Перемещаться в виртуальном пространстве;
- •Перемещаться в любом направлении;
- •У родны склон і ў месны склон
- •Паставіць у родны склон і ў месны склон
- •дивиденд – дывідэнд
- •дилер – дылер
- •дисконт – дысконт
- •документ – дакумент
- •доказательство – доказ
- •оклад – аклад
- •достояние – набытак
- •доллар – долар
- •декрет – дэкрэт
- •Паставіць у родны склон і ў месны склон
- •Укажыце правільны канчатак роднага склону (а, у)
- •Пастаўце назоўнікі ў месны склон
- •1. Выбрать по своему вкусу
- •2. Пойти за водой
- •3. Дым идёт по ветру
- •4. Создан по образцу
- •5. Стрелять по бандиту
- •6. Заболеть корью
- •7. Читать про себя
- •8. Благодарить соседа
- •9. Заведующий кафедрой
- •10. Два раза в неделю
- •Практыкаванне № 21. Пастаўце назоўнікі ў форме:
- •Мяккі зычны, мяккі ложак, мяккі пластылін, мяккі дотык.
- •Прамы выклік, прамы чалавек, прамы шлях, прамы цягнік.
- •Ледзяны позірк, ледзяны вецер, ледзяны панцыр.
- •Хвост калоны, хвост яшчаркі, хвост сукенкі, конскі хвост.
- •Сумная кніга, сумная вестка, сумная бабуля.
- •Тонкі сшытак, тонкі густ, тонкі водар, тонкі дрот.
- •Практыкаванне № 27. Запішыце амонімы, абазначце іх тып.
- •Казка – каска, козка – коска, ёд – ёт, грып – грыб.
- •Сяброўства, балота, гаварыць, смелы, малы.
- •выражэнне пяшчоты
- •млына, турбіны
- •хімічны элемент
- •Схлусіш сёння, не павераць і ....
- •Узор: Асабісты – асабовы – асаблівы – асобны.
- •Практыкаванне № 36. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія
- •Специальность «Экономика и организация производства»
- •Абмежаванага ўжытку
- •Архаізмы
- •Гістарызмы
- •Іспыты, скрыжалі, атрамант, каліта, зельнік, вакацыі.
- •Практыкаванне № 42. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
- •Практыкаванне № 43. Запоўніце крыжаванку.
- •Практыкаванне № 44. Зрабіць лексічны разбор слоў у сказе:
- •Спакойнага шчасця не зычу нікому.
- •Парадак разбору:
- •Тып значэння: прамое ці пераноснае.
- •Вёска, гарлач, журавіна, летась, лушчак, малакан.
- •(Я. Колас)
- •Справа ад дарогі ўзвышаўся гліняны бераг ракі.
- •Пасля ад’езду бацькі маці было цяжка дагледзець сям’ю.
- •Зямля тут была ўраджайная, хоць недалёка ляжала балота.
- •У краме багаты выбар жаночых сукенак і ўпрыгожанняў.
- •Узор: Рэжым – тэкставы рэжым, рэжым працы.
- •У з о р: Вірус грыпа (мед.); вірус камп’ютэрны (праграм.).
- •І. Видеоадаптеры персональных компьютеров
- •Маніторы і здароўе
- •1. Стыль (падстыль), тып тэксту.
- •3. План тэксту.
- •4. Лексiчныя сродкi.
- •5. Марфалагiчныя асаблiвасцi.
- •6. Сiнтаксiчныя асаблiвасцi.
- •Вадкакрыштальныя экраны
- •Адказы:
- •Тлумачальная запіска
- •23 сакавіка 2006
- •Подпіс А.Б. Фядосаў
- •ЗАЯВА
- •заява.
- •Дакладная запіска
- •30 мая 2006 года
- •факс (0172) 33-33-33
- •АКБ “Белбізнесбанк”, код 756
- •Аплату гарантуем.
- •Пячатка
- •Практыкаванне № 79. Назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.
- •ТЭСТ
- •І. Выберыце правільны варыянт сцвярджэння (нумар):
- •II. Выберыце правільны варыянт адказу:
- •Кірыла Тураўскі
- •Алесь Марціновіч
- •Клімент Смаляціч
- •Аўраам Смаленскі
- •Ефрасіння Полацкая
- •Францыск Скарына
- •Канстанцін Валасовіч
- •Сымон Будны
- •IV. Адкажыце на пытанні:
- •V. Адкажыце на пытанне:
- •VI. Ці згодны Вы з тым, што:
- •VII. Выберыце правільны варыянт адказу:
- •Дарэформенны перыяд працягваўся з:
- •VIII. Назавіце вядомых беларускіх мовазнаўцаў:
- •Браты Гарэцкія
- •А.Луцкевіч
- •У.Караткевіч
- •Я.Станкевіч
- •П.Пачобка
- •Б.Тарашкевіч
- •М.Багдановіч
- •Я.Карскі
- •І.Чыгрынаў
- •С.Некрашэвіч
- •П.Бузук
- •XI. Адзначце выпадкі з амонімамі:
- •пусты чалавек
- •паказваць фокус
- •клубы па інтарэсах
- •востры нож
- •лёгкі ветрык
- •XII. Адзначце словы, якія адносяцца да пасіўнай лексікі:.
- •космас;
- •рандэлька;
- •аэраплан;
- •стэрэакіназала;
- •іспыты.
- •XIII. Адзначце гістарызмы:
- •чало;
- •харужы;
- •сойм;
- •буякі;
- •каганец.
- •XIV. Адзначце архаізмы:
- •рэкрут;
- •персі;
- •кардон;
- •лякаматыва;
- •засценак.
- •XV. Адзначце парушэнні фразеалагічнай нормы:
- •Весці першую скрыпку.
- •Абвесці вакол носа.
- •Мора па калені.
- •Нарадзіўся ў шчаслівай кашулі.
- •Дзесятая вада на кісялі.
- •XVI. Адзначце словы – антонімы:
- •антычныя, любоў;
- •выліць, падліць;
- •радасць, сум;
- •горача, светла;
- •адважны, баязлівы.
- •XVII. Адзначце словы іншамоўнага паходжання:
- •мемуары;
- •аб’яднанне;
- •вернісаж;
- •раўнапраўе;
- •асістэнт.
- •XVIII. Адзначце ўстарэлыя словы:
- •араты, ратай, плугар;
- •твар, аблічча, лік;
- •тканіна, матэрыял, мануфактура;
- •воз, павозка, калясніца;
- •архітэктар, дойлід.
- •XIX. Адзначце тэрміны:
- •меланхолік;
- •даследаванне;
- •крэдыт;
- •алгарытм;
- •абзац.
- •XX. Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на:
- •XXI. У межах навуковага стылю выдзяляюць падстылі:
- •XXII. Загад адносіцца да дакументаў:
- •XXIII. Для афіцыйна-справавога стылю характэрна:
- •XXIV. У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі:
- •XXV. Рэквізітам дакумента з’яўляецца:
- •XXVI. Упішыце загаловак у дадзеную схему.
- •Публіцыстычны
- •Навуковы
- •Размоўны
- •Мастацкі
- •XXVII. Дапоўніце дадзеную табліцу.
- •Падстылі навуковага стылю
- •XXIX. Дапоўніце выраз:
- •З інфарматыўным цэнтрам абзаца звычайна супадае ... (што?)
- •XXX. Дапоўніце табліцу.
- •Тыпы планаў да тэксту
- •Пытальны
- •Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула – гэта ...
- •1. рэферат
- •2. канспект
- •3. анатацыя
- •XXXII. Замест “?” запішыце від анатацыі.
- •Віды анатацыі
- •Рэкамендацыйныя
- •Спецыялізаваныя
- •Аналітычныя
- •XXXIII. Дапоўніце выраз.
- •XXXIV. Дапоўніце выраз.
- •Сутнасць рэзюмэ-вывадаў у тым, што ... .
- •Этапы:
- •1. Выбар тэмы
- •4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі
- •6. Напісанне рэферата
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Славутыя беларускія мовазнаўцы.
- •Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.
- •Лексіка паводле значэння.
- •Лексіка паводле ўжывання.
- •Лексіка паводле паходжання.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Асаблівасці марфалагічнай інтэрферэнцыі.
- •Асаблівасці сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
- •Спецыфіка і асаблівасці тэрміналагічнай лексікі.
- •Асаблівасці перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў.
- •Агульная характарыстыка навуковага стылю.
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне.
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры.
- •Рэферат як жанр навуковай літаратуры.
- •Асаблівасці складання тэзісаў.
- •Жанр рэзюме і яго асаблівасці.
- •Актуальныя задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі.
- •Для экзамену:
- •Трэцяе пытанне – вуснае маўленне на адну з тэм рэфератаў.
Практыкаванне № 74. Складзіце бібліяграфічнае апісанне на аснове наступных дадзеных:
1.Артыкул Ж.У. Грынюк называецца "Эканамічнае мысленне як аб'ектыўна-суб'ектыўны працэс". Апублікаваны ў часопісе "Адукацыя і выхаванне" на старонках 20 - 25 у нумары 5 за 1995 год. Часопіс выдаецца ў Мінску.
2.Навучальны дапаможнік па курсе "Фізіка" для студэнтаў БДУІР усіх спецыяльнасцей і форм навучання. Аўтар - Квасаў М.Т. Называецца "Элементы квантавай механікі і статыстычнай фізікі". Месца выдання - г. Мінск, БДУІР. Год выдання - 2004. У дапаможніку 63 старонкі, маюцца ілюстрацыі.
3.Кніга называецца "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы". Змяшчае больш за 65000 слоў. Выйшла ў свет пад рэдакцыяй М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. Выданне аформіў А.М. Хількевіч. Слоўнік выдаецца ў трэці раз. Год выхаду 2002. Колькасць старонак - 784. Выдавецтва БелЭН (г. Мінск).
Адказы:
1.Грынюк Ж.У. Эканамічнае мысленне як аб'ектыўна-суб'ектыўны працэс
//Адукацыя і выхаванне. - Мн. - 1995. - № 5. - с. 20 - 25.
2.Квасаў М.Т. Элементы квантавай механікі і статыстычнай фізікі: Навуч. дапаможнік па курсе "Фізіка" для студ. усіх спец. і форм навуч. БДУІР / М.Т.
Квасаў. - Мн.: БДУІР, - 2004. - 63 с.: іл.
3.Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; Афармленне А.М. Хількевіча. - 3-е
выд. - Мн.: БелЭН, 2002. - 784 с.
Практыкаванне № 75. Уважліва прачытайце тэкст. Напішыце анатацыю, выкарыстоўваючы наступныя клішаваныя выразы: артыкул прысвечаны; у артыкуле гаворыцца, даюцца звесткі; аўтар гаворыць, адзначае, апісвае; аўтар прыводзіць факты, звесткі; у заключэнні гаворыцца; артыкул носіць навукова-папулярны характар; разлічаны на
… .
1. Жанчына і навука… На працягу не аднаго стагоддзя гэтыя словы лічыліся ледзь не ўзаемавыключальнымі. Рэдка хто наважваўся ставіць паміж імі знак роўнасці. Прыгажуня, захавальніца сямейнага цяпла, пяшчотная маці і клапатлівая жонка, ці магла яна - жанчына - раптоўна для звыклых да гэтых характарыстык сяброў і суседзяў стаць уровень з мужчынамі, самастойнай і незалежнай, рашуча кінуць выклікі другой "жанчыне", імя якой Навука!
Так, магла, бо з кожнай традыцыі, з кожнага правіла ёсць выключэнне. Гісторыя рупліва захоўвае ў сваёй памяці імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі фізіка і хіміка Марыі Складоўскай-Кюры - заснавальніцы вучэння пра радыёактыўнасць, і яе дачкі - першага дырэктара Інстытута радыя, прафесара Парыжскага універсітэта фізіка Ірэн Жоліо-Кюры, матэматыка Эмі Амаці Нёстэр, францужанкі Эміліі дзю Шатле, якая на пачатку ХVІІІ стагоддзя пераклала на французскую мову "Пачаткі" І. Ньютана, італьянкі Марыі Аньезі, у гонар якой адна з крывых у матэматыцы завецца "локан Аньезі".
Сярод імёнаў гэтых выдатных жанчын з асаблівай прывабнасцю паўстае
29
імя Соф'і Кавалеўскай - нашай суайчынніцы, славутага матэматыка і таленавітай пісьменніцы, першай у свеце жанчыны - прафесара універсітэта і першай жанчыны, якая за дасягненні ў навуцы была абрана членамкарэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук. Гэта ёй належаць фундаментальныя працы па матэматыцы і механіцы, гэта ёй Парыжская Акадэмія навук за работу па тэорыі вярчэння вакол нерухомай кропкі прысудзіла сваю вышэйшую ўзнагароду - прэмію імя Бардэна.
Яе жыццё было ахоплена высокім імкненнем - зрабіць жанчыну ў яе грамадзянскіх правах роўнай з мужчынам, адкрыць ёй шырокую прастору рознабаковай дзейнасці ў галіне адукацыі і навукі. І Соф'я Кавалеўская з гонарам выканала абраную ролю, зрабіўшы пераварот у адносінах да жанчыны,
уразуменні яе ролі і месца ў навуцы і грамадстве.
2.Жыгімонт (Зыгмунт) Флярэнт Урублеўскі ўпершыню ў свеце вызначыў крытычныя тэмпературы вокісу вугляроду (1883), кіслароду і азоту (1885 - 1888). Такім чынам, працы ўраджэнца Беларусі Ж. Урублеўскага канчаткова абверглі метафізічныя погляды на так званыя "сталыя" газы (несціскальныя, якія немагчыма пераўтварыць у вадкасць) і паклалі пачатак шырокім доследам
угаліне фізікі нізкіх тэмператур.
Ідэя звадкавання газаў амаль стагоддзе лунала ў атмасферы навуковых лабараторый свету. І таму вестка аб паспяховых выніках даследаванняў Ж. Урублеўскага была з вялікай цікавасцю сустрэта навуковай грамадскасцю.
Лісты з адрасам "Кракаў. Інстытут фізічны. Праф. Урублеўскаму" ішлі з Парыжа, Ляйдэна, Лондана, Вены, Варшавы, іншых гарадоў ад вядомых вучоных, у тым ліку Гельмгольца, Жалі, першапачынальнікаў даследаванняў па звадкаванні газаў Л. Кайетэ і Р. Піктэ.
За фундаментальныя даследаванні ў галіне фізікі нізкіх тэмператур Ж. Урублеўскі быў абраны ў 1883 годзе членам-карэспандэнтам Польскай Акадэміі ведаў (сёння - Польская Акадэмія навук). Венская Акадэмія навук у 1886 годзе прысудзіла яму прэмію Баўмгартнэра, якая прысуджалася Акадэміяй адзін раз на тры гады за найбольш актуальныя даследаванні ў галіне фізікі, на 1000 гульдэнаў, а праз год, у 1887 годзе, таксама абрала яго членамкарэспандэнтам. Ён быў абраны сябрам многіх навуковых таварыстваў. Таварыства фізікі і гісторыі ў Жэневе абрала яго ганаровым сябрам. Акрамя таго, Ж. Урублеўскі быў ганаровым сябрам Таварыства садзейнічання навуцы ў Львове.
Пасля паспяховага звадкавання кіслароду і азоту ніхто ўжо з навукоўцаў не сумняваўся ў магчымасці звадкавання вадароду. Неабходна было толькі вызначыць тэмпературу, пры якой адбудзецца такое пераўтварэнне. У 1884 годзе Ж. Урублеўскі правёў серыю эксперыментаў па звадкаванню вадароду паводле метаду Кайетэ праз пашырэнне. Даследчык назіраў лёгкі туман, аднак не быў перакананы, што гэта кроплі вадкага вадароду. Эксперыменты, паўтораныя зноў і зноў, не давалі чаканых вынікаў. Вучоным былі праведзены тэарэтычныя разлікі, і ён паказаў, што крытычная тэмпература для вадароду - велічыня, меншая за 300 К. Самая нізкая тэмпература, якую можна было
30
атрымаць у той час, складала каля 550 К. Шлях да абсалютнага нуля на нейкі час прывёў у "мёртвую кропку".
Далейшыя даследаванні Ж. Урублеўскага былі сканцэнтраваны на вывучэнні сутнасці працэсаў, што адбываюцца пры нізкіх тэмпературах. Распрацоўваючы канцэпцыю пра адпаведныя станы, даследнік прыходзіць да высновы, што "калі два газы знаходзяцца ў адпаведных станах, то іх P кр х Т кр = const". Упершыню гэты закон быў сфармуляваны Ж. Урублеўскім у артыкуле
"Ueber die Zusammendruckbarkeit des Wasserstoffs", які быў прысвечаны праблеме звадкавання вадароду і надрукаваны ўжо пасля смерці навукоўца ў часопісе Венскай Акадэміі навук. У гісторыю фізікі гэтае раўнанне ўвайшло як "тэарэма Урублеўскага".
Практыкаванне № 76. Прачытайце тэкст. Запішыце яго асноўны змест у выглядзе тэзісаў.
Пісьмо і яго роля ў мове Пісьмо - гэта сістэма графічных знакаў для перадачы вуснай мовы на
адлегласці і замацавання яе ў часе. Пісьмо дапамагае чалавецтву захаваць досвед, перадаць яго ад пакалення да пакалення, ад аднаго народу да іншага. Яно - другі паводле значнасці (пасля гукавой мовы) сродак сумоўя людзей. Узнікла пісьмо прыкладна 3000 гадоў таму ў раннекласавым грамадстве з мэтай фіксацыі пэўнай інфармацыі для захавання яе ў часе і перадачы на адлегласці.
Папярэднікам пісьма была прадметная перадача інфармацыі - г.зв. прадметнае "пісьмо" - пасланні, якія складаліся з набору прадметаў з сімвалічным значэннем. Так, на Суматры пасылка солі была знакам дружбы і міру, пасылка перцу - знакам варожасці і вайны. Такім было сімвалічнае пасланне скіфаў персідскаму цару Дарыю, якое апісаў старажытнагрэцкі гісторык Герадот (V ст. да н.э.). пасланне складалася з жабы, мышы, птушкі і пяці стрэлаў. Сэнс яго быў такі: "Калі вы, персы, не ўмееце скакаць у балоце, як жабы, хавацца ў зямлю, як мышы ў норы, і лятаць, як птушкі, то вы загінеце ад нашых стрэлаў, як толькі ступіце на нашую зямлю".
Побач з сімвалічным прадметным "пісьмом" выкарыстоўваліся і г.зв. умоўныя сігналізацыі, калі прадметы выступалі ўмоўнымі знакамі. Напрыклад, перуанскае пісьмо кі́пу(палачка з завязанымі на ёй рознаколернымі шнуркамі і вузламі), іракезскае "пісьмо" ва́мпум (вяроўка з замацаванымі на ёй ракавінкамі рознага колеру і памераў). Каб ведаць сэнс гэтых шнуркоў і ракавінак, трэба было дамовіцца пасланніку з іх атрымальнікам пра значэнне сімвалаў. Такія "прадметныя запіскі" маглі перадаць толькі элементарную інфармацыю - пэўныя папярэджанні, сігналы пра небяспеку і г.д. больш дакладную інфармацыю стала перадаваць знакавае пісьмо - выкарыстанне разнастайных знакаў на тым ці іншым матэрыяле: каменных і гліняных табліцах, воскавых дошчачках, папірусе, пергаменце, бяросце, а пазней - паперы (упершыню яна з'явілася ў кітайцаў каля 2 тысяч гадоў таму). Такое пісьмо (з выкарыстаннем знакаў) называецца графічным пісьмом.
31
Практыкаванне № 77. Якія памылкі дапушчаны пры афармленні наступных дакументаў? Запішыце правільны варыянт.
ТДА “Эксперымент” К.У. Захараву
Тлумачальная запіска
23 сакавіка 2006
У сувязі са спазненнем на працу 23 сакавіка 2006 г. тлумачу наступнае: спазненне адбылося з прычыны аварыі ліфта ў доме, дзе я пражываю, што з’явілася прычынай знаходжання ў кабіне 40 хвілін.
Подпіс А.Б. Фядосаў
Дырэктару ТАА “Усмешка” Вясёлкіну К.А.
ЗАЯВА
Прашу прадставіць мне чарговы адпачынак з 18 чэрвеня па 19 ліпеня 2006 года на 30 каляндарных дзён у сувязі з сямейнымі абставінамі.
Галоўны бухгалтар |
Подпіс |
Каралёў М.Р. |
32
