|
ПРАКТЫКА |
|
|
№ |
Тэмы практычных заняткаў і іх змест |
н/п |
|
1.Роля Праграмы беларусізацыі Інбелкульта ў распрацоўцы і станаўленні афіцыйна-справавога і навуковага стыляў інтэрферэнцыі беларускай мовы. Беларускія мовазнаўцы (Я. Карскі, П. Бузук, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, М. Байкоў, браты Гарэцкія).
Асноўныя паняцці: праграма беларусізацыі, рэформа правапісу, станаўленне стылю.
Разглядаецца дзейнасць Інбелкульта, беларускіх мовазнаўцаў.
2.Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Беларуская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў.
Асноўныя паняцці: моўны малюнак свету, мова і менталітэт, моўная сям’я, моўная група, моўная падгрупа, элемент нацыянальнай культуры.
Раскрываюцца агульныя і адметныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай мовамі, генетычная роднасць і спецыфіка развіцця беларускай мовы сярод славянскіх моў.
3.Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць ў краінах свету. Псіхалагічны,педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму.
Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная).
Асноўныя паняцці: моўная сітуацыя, білінгвізм, аспекты білінгвізму, літаратурная норма мовы, інтэрферэнцыя.
Даецца класіфікацыя розных аспектаў білінгвізму, яго тыпаў, а таксама відаў інтэрферэнцыі. Характарызуецца білінгвізм на Беларусі і з’ява інтэрферэнцыі.
4.Марфалагічная інтэрферэнцыя.
Асноўныя паняцці: граматычныя нормы беларускай мовы, назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Разглядаюцца факты адхіленняў ад граматычных нормаў беларускай мовы на прыкладах розных часцін мовы.
1
5.Сінтаксічная інтэрферэнцыя.
Асноўныя паняцці: словазлучэнне, сказ, сінтаксічныя нормы беларускай мовы, віды сувязі ў словазлучэннях.
Замацоўваюцца сінтаксічныя нормы беларускай мовы ў словазлучэннях і сказах.
6.Лексіка і тэрміналогія. Месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме беларускай мовы.
Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.
Асноўныя паняцці: лексікалогія, лексіка, лексічная сістэма, слова, спецыяльная лексіка, тэрмін, тэрміналогія, лексікаграфія, слоўнік.
Разглядаецца фарміраванне, роля і функцыя агульнаўжывальнай лексікі,тэрміналогіі, тыпы слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку тэрміналагічныя слоўнікі, адзначаюцца асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускай лексікаграфіі.
7.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая). Сінанімія і антанімія тэрмінаў. Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару (тыпу ўдзельная вага, бухгалтарскі ўлік). Асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў розных галін дзейнасці (тэрміналогія жывёлагадоўлі, раслінаводства, рыбаводства, назвы сродкаў прылад працы, сельскагаспадарчых працэсаў, пабудоў).
Асноўныя паняцці: тэрмінасістэма, устойлівае спалучэнне тэрміналагічнага характару, сінанімія тэрмінаў, антанімія тэрмінаў, словаўтварэнне, агульнаўжывальны тэрмін, вузкаспецыяльны тэрмін.
Разглядаюцца працэсы ўтварэння розных тэрмінасістэм, асаблівасці перакладу тэрмінаў розных галін дзейнасці і спалучэнняў тэрміналагічнага характару.
8.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.
Асноўныя паняцці: спосаб словаўтварэння, прадуктыўны спосаб словаўтварэння, тэрміналагізацыя, дэтэрміналагізацыя.
Разглядаюцца спосабы словаўтварэння, пашыраныя ў беларускай тэрміналагічнай сістэме, асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.
9.Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую тэрміналагічных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (тыпу корректирующая ёмкость – карэкціроўная
2
ёмістасць; насыщающийся реактор – насычальны рэактар).
Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове. Тэрміныінтэрнацыяналізмы.
Асноўныя паняцці: адаптацыя тэрмінаў, запазычаны тэрмін, тэрміны-інтэрнацыяналізмы.
Разглядаюцца асаблівасці перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі, асваенне запазычаных тэрмінаў беларускай мовай, пераклад тэрмінаў з інтэрнацыянальнымі элементамі.
10.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.
Асноўныя паняцці: суфіксальны спосаб утварэння, складанасуфіксальны спосаб утварэння, прэфіксальны спосаб утварэння, прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння, нульсуфіксальны спосаб утварэння.
Разглядаюцца прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў, асаблівасці перакладу тэрмінаў розных галін навукі і вытворчасці.
11.Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту.
Асноўныя паняцці: навуковы тэкст, частата ўжывання слова,
лексічная аснова навуковага тэксту, граматычныя сродкі мовы. Разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці
арганізацыі навуковых тэкстаў.
12.Кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці.
Асноўныя паняцці: тэкст, стыль тэксту, падстыль тэксту, тып тэксту, тэма, падтэма, мікратэма, абзац, план тэксту.
Аналізуюцца спосабы выкладу інфармацыі ў спецыялізаваных навуковых тэкстах, лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў.
13.Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі.
Асноўныя паняцці: жанр навуковай літаратуры, прынцып разгортвання інфармацыі, прынцып сціскання інфармацыі, асноўная інфармацыя, дадатковая інфармацыя.
Адпрацоўваюцца трансфармацыйныя прыёмы кампрэсіі і разгортвання інфармацыі.
14.Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата.
Асноўныя паняцці: анатацыя, рэферат.
3
Праводзіцца структурна-семантычны аналіз анатацый і рэфератаў.
15.Жанр рэзюме і яго асаблівасці.
Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата, тэзісаў (на выбар).
Асноўныя паняцці: рэзюмэ, тэзісы. Разглядаюцца асаблівасці рэзюмэ, тэзісаў.
16.Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента. Віды запісу тэкстаў: лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг.
Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент, справавы ліст, бухгалтарскі дакумент, від запісу тэкстаў.
Разглядаюцца групы афіцыйна-справавых дакументаў, патрабаванні да тэксту службовага дакумента, замацоўваюцца правілы афармлення дакументаў.
17.Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
Асноўныя паняцці: функцыянальнае прызначэнне ліста, рэквізіт ліста, звычайныя лісты, цыркулярныя лісты, рэгламентаваныя лісты, нерэгламентаваныя лісты.
Даецца класіфікацыя дзелавой карэспандэнцыі і агульныя патрабаванні да правіл яе афармлення.
4
