- •Рэкамендавана Метадычнай камісіяй ФДП і ПА БДУІР
- •Аўтары:
- •ЗМЕСТ
- •1.1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ СЛАВЯНСКІХ МОЎ
- •1.2. ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
- •4. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
- •5.2. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
- •Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •5.3. КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ
- •Марфалагічныя асаблівасці
- •Прыметнікі:
- •Дзеепрыметнікі:
- •Дзеясловы:
- •Займеннікі:
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •6.3. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ
- •Дадатак
тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
Марфалагічныя асаблівасці
Назоўнікі:
•аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к:
адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;
•назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій,
кюрый і інш.;
•назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”:
метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і
інш.;
•рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары,
металы і інш.
Прыметнікі:
•прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў:
праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;
•якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;
•прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні,
алгебра булева, алгебра булахава і інш.;
•складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны,
квазілінейны, клінаграфічны;
•субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку:
прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.
Дзеепрыметнікі:
• дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -
ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;
•дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.
•субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку:
нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.
44
