- •Рэкамендавана Метадычнай камісіяй ФДП і ПА БДУІР
- •Аўтары:
- •ЗМЕСТ
- •1.1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ СЛАВЯНСКІХ МОЎ
- •1.2. ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
- •4. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
- •5.2. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
- •Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •5.3. КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ
- •Марфалагічныя асаблівасці
- •Прыметнікі:
- •Дзеепрыметнікі:
- •Дзеясловы:
- •Займеннікі:
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •6.3. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ
- •Дадатак
5.2. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.
Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны (гл. мал. 4).
Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Спецыфічныя рысы тэрмінаў
1.Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.
2.Стылістычная нейтральнасць.
3.Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-
эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.
4.Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‘працэс утварэння новых слоў’ і ‘раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ‘адступленне ўправа ў пачатку радка’ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).
5.Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ‘пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту’, а эліпс у матэматыцы – ‘разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай’.
Умежах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне
35
тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.
У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:
– два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;
– іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;
– поўны тэрмін і скарочаны, аднаслоўны: намінальная цана – намінал,
крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, заработная плата – зарплата
і інш.
У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміныантонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем) ― актыў – пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта,
лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі) ― інтэрпаляцыя – экстрапаляцыя, баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад , гашаная вапна – нягашаная вапна і інш.
Тэрміны-амонімы часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта ‘раздзел граматыкі, які вывучае формы слова’, у анатоміі – ‘навука аб форме і будове чалавека і жывёл’, у батаніцы – ‘навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.’.
Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў “шырокага профілю”, занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т. зв. спецыялістаў “вузкага профілю” (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс,
інварыянт, субморф, валіза і інш.).
Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.
Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі,
калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.
36
Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем,
напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць,
функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.
Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміныінтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца “чыстымі” інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-,
дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і
інш.
Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (аўдыт, актава, адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтэр, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыо, валюта, піяна, гальванометр, фірма, сола - вэксаль, банк) і іншых моў.
Асноўнымі прыкметамі запазычаных слоў з’яўляюцца:
-нязменнасць назоўнікаў: табло, рэферы, ралі;
-наяўнасць у слове гука [ф]: фізіка, фтор, нафталін, фактар;
- наяўнасць не характэрных для беларускай мовы спалучэнняў галосных: ідэал, дуэт, кансіліум, бібліятэка;
-спалучэнне ге, ке, хе: агент, схема;
-спалучэнне бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, капюшон, фюзеляж,
рэвю;
-прыстаўкі а-, анты-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны,
архіважны, антыцыклон, амфітэатр;
-спалучэнне дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыван, дывідэнт, тыгр, тэрмін;
-суфікс -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-): арганізм, сацыяліст, капіраваць
і пад.
Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:
а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.);
37
