Белорусский язык / программа
.pdfМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ”
Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА
Бондар Л.А., Вайніла Н.Г., Галянок М.А., Дапіра Т.П., Ламака С.В., Пятроўская Л.А., Сцепанчук Ю.А.
Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне
“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Для студэнтаў усіх спецыяльнасцей
Мінск 2006
|
|
ЗМЕСТ |
1. |
Прадмова ........................................................................................................... |
3 |
2. |
Рабочая праграма .............................................................................................. |
4 |
2
ПРАДМОВА
Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” (ЭВМК) складзены ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” (Мн. 2001) і прызначаецца для студэнтаў БДУІР усіх спецыяльнасцей і формаў навучання. Утрымлівае асноўныя матэрыялы для тэарэтычнага вывучэння і практычнага засваення дысцыпліны.
Мае на мэце даць студэнтам сціслыя, але сістэмныя веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы, паказаць блізкасць роднасных беларускай і рускай моў, падкрэсліць функцыянальную спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з рускай на ўсіх моўных узроўнях.
Змест ЭВМК арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і прызначаны для студэнтаў, якія ўжо засвоілі курс беларускай мовы згодна з праграмай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі ЭВМК складаецца з чатырох частак.
Першая частка (Праграма) утрымлівае рабочую праграму па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”, другая (Тэорыя) – прадстаўлена ў выглядзе вучэбна-метадычнага дапаможніка “Беларуская мова. Спецыяльная лексіка”, трэцяя (Практыка) – змяшчае пералік практычных заняткаў, іх змест, чацвёртая (Кантроль ведаў) – складаецца з кантрольных пытанняў, заданняў, тэсту па тэмах практычных заняткаў, экзаменацыйных пытанняў.
Работа выканана выкладчыкамі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР.
Паколькі ЭВМК з’яўляецца калектыўнай працай, асобныя раздзелы часам нясуць на сабе адбітак індывідуальных схільнасцей аўтараў, спецыфікі іх стылю.
Аўтарамі работы з’яўляюцца:
Ю.А. Сцепанчук: Прадмова, Практыка, Тэорыя (Раздзел 7), Кантроль ведаў – пытанні, практыкаванні, заданні да тэсту (Раздзел 7);
Л.А. Бондар: Праграма, Кантроль ведаў – практыкаванні (Раздзел 2); С.В. Ламака: Тэорыя (Раздзел 1), Кантроль ведаў – пытанні, заданні да
тэсту (Раздзел 1); Л.А. Пятроўская: Тэорыя (Раздзел 2);
М.А. Галянок, Ю.А. Сцепанчук: Тэорыя (Раздзел 3), Кантроль ведаў – пытанні , практыкаванні, заданні да тэсту (Раздзел 3, 4);
М.А. Галянок: Тэорыя (Раздзел 4); Н.Г. Вайніла: Тэорыя (Раздзел 5), Кантроль ведаў – пытанні,
практыкаванні (Раздзел 5); Т.П. Дапіра: Тэорыя (Раздзел 6), Кантроль ведаў – пытанні,
практыкаванні, заданні да тэсту (Раздзел 6). В.П. Мятліцкая – камп’ютэрная вёрстка.
3
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ”
ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай рабоце
_____________ В.Я. Барысенка “_29_” _______06______ 2005 г.
РАБОЧАЯ ПРАГРАМА
па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”____________________
для ўсіх спецыяльнасцей БДУІР_______________________________________
факультэт ДП і ПА___________________________________________________
Кафедра беларускай і рускай моў ______________________________________
курс ____І__________________________________________________________
семестр _____1 (2)___________________________________________________
лекцыі ______–______ (гадзін) экзамен ФКП ІІ (семестр) залік __І, ІІ__ (семестр)
практычныя (семінарскія) заняткі ___34___ (гадзін) лабараторныя заняткі _____–_____ (гадзін)
усяго гадзін _____34_____
Мінск 2005
4
Рабочая праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 2001 г., рэгістрацыйны № ТД-94/тып. Агульная колькасць гадзін па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” ўстаноўлена рашэннем Савета універсітэта ад 25 красавіка 2002 года пратакол № 9. Указанні па карэкціроўцы базавых і рабочых вучэбных планаў.
Складальнік:
Л.А. Бондар, выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай і рускай моў ФДП і ПА (пратакол “ _8_ ад “_2_” __мая__ 2005 г.)
Загадчык кафедры |
Ю.А. Сцепанчук |
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ДП і ПА_ (пратакол № _7_ ад “_27_” ___05___ 2005 г.)
Старшыня |
А.А. Грыгор’еў |
5
1.МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЫСЦЫПЛІНЫ, ЯЕ МЕСЦА
ЎНАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ
Агульнае прызнанне мовы быць найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння. Асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай рэспубліцы, павышэнне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышэйшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўную развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.
1.1. Студэнты павінны а) ведаць:
-ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;
-месца і ролю беларускай мовы ў славянскім свеце;
-паходжанне і этапы развіцця беларускай мовы;
-сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікатыўныя крыніцы;
-персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі.
б) умець характарызаваць:
-лексічныя групы;
-асаблівасці тэрміналагічнай лексікі;
-асаблівасці функцыянальных стыляў;
-асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стылю і сферы іх функцыянавання;
-тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання;
-стылістычныя нормы адэкватна сітуацыі прафесійных або справавых зносін. в) умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:
-з’явы гістарычнага білінгвізму, яго прычыны і наступствы;
-асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму;
-моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце;
-моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.
г) набыць навыкі і ўменні:
-эфектыўных маўленчых паводзін у розных сітуацыях прафесійных і справавых зносін;
-карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці;
-адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту;
-кампрэсіі і разгортвання навуковай інфармацыі, анатавання і рэферыравання;
-пісьмовага афармлення справавых дакументаў.
1.2.Абавязковы мінімум зместу курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
6
Мова і соцыум. Месца нацыянальнай мовы ў сістэме агульначалавечных і нацыянальных каштоўнасцяў. Мова і этнас. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы ў славянскім свеце. Шляхі фарміравання лексічнага складу беларускай мовы. Фарміраванне навуковай і афіцыйна-справавой тэрміналогіі. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны аспекты дзяржаўнага білінгвізму.
Персаналіі: беларускія асветнікі і першадрукары, мовазнаўцы, дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, дзеячы культуры і літаратуры, лексікографы, аўтары першых граматык, вядучыя прадстаўнікі лінгвістычных канцэпцый.
Асноўныя паняцці: Мова і маўленне. Формы беларускай літаратурнай мовы. Дыялект. Літаратурная норма. Адзінкі маўлення: маналог, дыялог, тэкст. Лексіка. Практычная стылістыка. Функцыянальныя стылі. Тэрміны і прафесіяналізмы. Кампрэсія тэксту, інфармацыі. Анатацыя. Рэферат. Дакумент. Кампазіцыя справавых лістоў. Моўныя штампы і канцылярызмы. Камунікацыя. Камунікатыўная асоба. Білінгвізм. Актыўны білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
№ |
|
Тэма заняткаў |
|
|
Колькасць |
|
п/п |
|
|
|
|
|
гадзін |
1. |
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ СФЕРА. |
|
|
|||
1.1. |
Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай |
|
||||
|
мовы. |
|
|
|
|
|
|
Аналіз канцэпцый паходжання беларускай мовы і яе |
|
||||
|
гістарычных каранёў. Асаблівасці і адметнасці |
|
||||
|
беларускай фанетыкі і граматыкі на ранніх этапах |
|
||||
|
фарміравання |
і |
развіцця |
беларуская |
мовы. |
|
|
Перыядызацыя беларускай мовы. |
|
|
|
||
|
Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Старажыт- |
|
||||
|
ныя рукапісныя і друкаваныя помнікі на беларускай мо- |
|
||||
|
ве. Беларускае пісьменства і друк. Роля беларусаў ва |
|
||||
|
ўдасканаленні кірыліцы. |
|
|
|
||
|
Лёс беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай, прычыны за- |
|
||||
|
няпаду. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. Пер- |
|
||||
|
шая адраджэнская хваля. Роля Яна Чачота, Францішка |
|
||||
|
Багушэвіча, Вінцэнта |
Дуніна-Марцінкевіча ў |
працэсе |
|
||
7
адраджэння беларускай мовы.
Працэсы ўнармавання беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Роля асобы Б. Тарашкевіча і яго першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918 г.). Пашырэнне грамадскіх функцый беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя.
Роля Праграмы беларусізацыі Інбелкульта ў 2 распрацоўцы і станаўленні афіцыйна-справавога і навуковага стыляў інтэрферэнцыі беларускай мовы. Беларускія мовазнаўцы (Я. Карскі, П. Бузук, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, М. Байкоў, браты Гарэцкія).
Першыя лексікаграфічныя працы (перакладныя, тлумачальныя слоўнікі). Моўныя рэформы савецкага часу (1933 г., 1957 г.). Уплыў моўных рэформаў на стан сучаснай літаратурнай мовы на лексічным, граматычным і фанетычным узроўнях. «Закон аб мовах у БССР» (1990 г.). Праграма на лексічным, граматычным і фанетычным узроўнях. «Закон аб мовах у БССР» (1990 г.). Праграма беларусізацыі. Захады па рэфармаванні правапісу беларускай мовы на працягу 90-х гадоў.
Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Бела- 2 руская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў.
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі.
1.2.Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць у краінах 2 свету.Псіхалагічны,педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму.
Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная,
сінтаксічная, словаўтваральная).
Марфалагічная інтэрферэнцыя: назоўнік 2
(несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні; канчаткі –у(ю), - а(-я) ў родным склоне; чаргаванне канцавых зычных к//ц, г//з, х//с у месным і давальным склонах; канчаткі назоўнікаў у месным склоне; скланенне назоўнікаў на – мя; скланенне асабовых і ўласных назоўнікаў); прыметнік (абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, суфіксы прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання, канчаткі прыметнікаў у месным і давальным склонах); лічэбнік (родавае адрозненне, скланенне лічэбнікаў); асаблівасці ўтварэння займеннікаў; асаблівасці канчаткаў I і П спражэння дзеясловаў у 3-й асобе адзіночнага ліку (піша, сядзіць);
8
асаблівасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, варыянтнасць словаўтваральных форм дзеепрыметнікаў.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя: асаблівасці кіравання 2
дзеясловаў і выкарыстання прыназоўнікаў (ужыванне прыназоўніка па з месным склонам назоўніка; прыназоўнік з пры дзеясловах смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца; ужыванне дзеясловаў руху пры вызначэнні мэты з прыназоўнікамі па + Він. склон.; ужыванне прыназоўнікаў праз, да, паводле; асаблівасціпабудовы пытальнага сказа з часціцай ці;
. спалучэнне лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі). Аналіз сучасных узораў інтэрферэнцыі. Праблемы інтэрферэнцыі. Паняцце “трасянка”.
ІІ. НАВУЧАЛЬНА-ПРАФЕСІЙНАЯ СФЕРА
2.1Лексікалогія і лексікаграфія.
Лексікалогія і прадмет яе навучання. Лексічнае значэнне слова.
Лексіка паводле значэння. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка.
Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы).
Лексіка і тэрміналогія. Месца тэрміналогіі ў 2 лексічнай сістэме беларускай мовы.
Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.
2.2.Лексічны склад навуковага стылю.
Агульнанавуковая лексіка. Частотнасць ужывання агульнанавуковых дзеясловаў (абазначыць, знайсці,
называцца, з’яўляцца, характарызаваць, існаваць,
функцыянаваць і інш.) і іх роля ў сінтаксічных
канструкцыях навуковага тэксту.
Тэрміналагічная лексіка: агульнанавуковая і вузкаспецыяльная тэрміналогія. Тэрміныпрафесіяналізмы і тэрміны-інтэрнацыяналізмы, іх словаўтваральныя паказчыкі ( -іст, -ізм, -тар, -тор, -
цер, -ант, -ент, -цыя, -лог, -он, -ён, -дэ, -ды, -тэ, -ты, - бі, -дыя, -віцэ, -архі, -супер, -суб, -экс і інш.).
9
Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка- 2 тэхнічная, медыка-біялагічная, прамысловагандлёвая). Сінанімія і антанімія тэрмінаў. Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
(тыпу ўдзельная вага, бухгалтарскі ўлік). Асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў розных галін дзейнасці (тэрміналогія жывёлагадоўлі, раслінаводства, рыбаводства, назвы сродкаў прылад працы, сельскагаспадарчых працэсаў,
пабудоў).Словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў. Неўласцівыя суфіксы і словаўтваральныя фарматы беларускага тэрмінаўтварэння (-ір (-ірава), -ыр (-ырава):
интегрировать – інтэграваць; аннулировать – ануляваць; -уч (-юч), -ач (-яч), -енн, -онн, -озн: интегрирующий – інтэгравальны; граничащий – сумежны; венозный – венавы).
Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў 2 беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.
Сродкі лагічнай сувязі (злучнікі, прыслоўі, пабочныя словы). Паказчыкі ступені аб’ектыўнай навуковай інфармацыі (тыпу напэўна, магчыма, верагодна),
выражэнне суб’ектыўнай думкі (тыпу на мой погляд, я лічу, на маю думку), спасылкі на крыніцу інфармацыі
(тыпу паводле, як адзначалася, адпаведна гэтаму).
Словы-дамінанты.
Пераклад профільных тэкстаў з аналізам сістэмы моўных сродкаў навуковага стылю.
2.3.Беларуская навуковая тэрміналогія.
З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
Праблемы ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі.
Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую 2 тэрміналагічных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (тыпу корректирующая ёмкость – карэкціроўная ёмістасць; насыщающийся реактор – насычальны рэактар). Адаптацыя
запазычаных тэрмінаў у беларускай мове. Тэрміны-
інтэрнацыяналізмы. Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі. Грэка-лацінскія словаўтваральныя элементы: суфіксы, прэфіксы, часткі складаных слоў.
Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. Тэрміналагізацыя асобных слоў агульналітаратурнай мовы (парасонік просты).
10
