Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект по истории.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
80.47 Кб
Скачать

14. Культура Беларусi другой паловы XIX - пачатку XX ст.

Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi.

Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.

Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з'яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.

Вядомы прадстаунiк - К.Калiноускi (1838 - 1864), кiраунiк паустання 1863 - 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы "Лiзты з-пад шыбенiцы", напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.

Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.

У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау.

У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з'яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру - Н.Ю.Сiлiвановiч.

Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905-1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры.

Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ - гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты.

На Беларусi мелiся значныя дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся вядомыя даследчыкi Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау "Кароткую гiсторыю Беларусi".

Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню насельнiцтва садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх была мiнская пудлiчная бiблiятэка iмя Пушкiна, створаная у 1900г.

На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове.

Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.

У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, "беларускiя вечарынкi" -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр - "Першая беларуская трупа" I.Буйнiцкага.

У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны - неакласiцызм.

15. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.

24-25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ?серасiйскi з'езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад - СНК, выбраў заканадаўчы орган - УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi "камiтэт выратавання рэвалюцыi". У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: "Камiтэт..." абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць "Камiтэту" уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Кастрычнiцкая рэвалюцыя - не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неадназначных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.