 
        
        Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”
Гісторыя беларусі
ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
для студэнтаў МГФ
(1 курс, 1 семестр)
Віцебск, 2011
Даведачная літаратура па гісторыі беларусі
- Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1993. 
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1993. 
- Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001. 
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2-х т. Т 1 – 2, 3. – Мн., 2005 – 2006, 2009. 
- Iлюстраваная храналогiя гiсторыi Беларусi: Ад старажытнасцi да пачатку ХХ ст. Мн., 1995. 
- Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2000. 
- Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001. 
- Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001. 
- Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1988. 
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-і т. Т. 1 – 6 (І, ІІ). – Мн., 1993 – 2003. 
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. – Мн., 1982 –1987. 
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1989. 
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- Каменны век. Засяленне чалавекам беларускіх земляў. 
- Бронзавы век. Прыход індаеўрапейцаў. 
- Жалезны век на Беларусі. 
- Вераванні і мастацтва насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху. 
Літаратура асноўная
- Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. – Мн., 2007. 
- Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва: У 2 т. Т. 1. Першабытны лад – XVII ст. – Мн., 2007. 
- Рассадзін С.Я. Землі амаль невядомыя. Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. – Мн., 1996. 
- Чарняўскі М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. – Мн., 2003. 
2. РАССЯЛЕННЕ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ-КНЯСТВЫ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ў IX – пач. ХІІІ стст.
- Рассяленне славян. Супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема старажытнарускай народнасці. 
- Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў. 
- Палітычная гісторыя Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. Барацьба супраць крыжакоў ў пач. ХІІІ ст. 
- Палітычная гісторыя Тураўскага княства ў Х – ХІІ стст. 
Практычныя заданні:
- Выпісаць з “Аповесці мінулых часоў” і “Слова пра паход Ігаравы” звесткі пра гісторыю Полацкага княства. Параўнаць вобраз Усяслава Брачыславіча ў летапісе і “Слове”. 
- Скласці або раздрукаваць з кнігі Э. Загарульскага (Заходняя Русь…) або В. Насевіча (Пачаткі ВКЛ…) радавод полацкіх князёў. 
- Скласці табліцу пра дзейнасць полацкіх князёў па наступнай схеме: князь – гады княжання – дзейнасць. 
Крыніцы
- Повесть временных лет // Повести Древней Руси. – Л., 1983. 
- Слова пра паход Ігаравы (любое выд.) 
Літаратура асноўная
- Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000. 
- Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ – ХІІІ стст.: Вучэб. дапам. – Мн., 1998. 
- Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн., 1999. 
Літаратура дадатковая
- Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі. – Мн., 2008. 
- Гісторыя Беларусі: У 2-х ч. Ч. 1: Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава і інш. – Мн., 2000. 
- Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – 2-е выд. – Мн., 2001. 
- Тарасаў С. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. – Мн., 1991. 
- Филист Г.М. История “преступлений” Святополка Окаянного. – Мн., 1990. 
- Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн., 1994. 
