Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Минкевич. Лесная таксация (тексты лекций) / Тэма 5. Таксацыя нарыхтаванай лесапрадукцыі

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
601.53 Кб
Скачать

Табліца 5.15

Улік партыі неапілаваных сырых дошак пакетным метадам паводле СТБ 1628−2006. Парода − елка

Фактычныя памеры пакета, 0,01 м

Таўшчыня

Каэф-т

Аб‟ѐм, 0,001 м3

даўжыня

вышыня

шырыня

дошкі, мм

укладкі

складкавы

шчыльны

6,00

0,55

1,28

25

0,61

4,224

2,576

5,00

0,67

2,09

32

0,63

7,002

4,411

 

 

 

 

 

 

6,987

У выпадку рознагалосся паміж пастаўшчыком і спажыўцом пры ўліку аб‟ѐму неапілаваных дошак пакетным спосабам, уліковы аб‟ѐм неабходна вызначаць шляхам кантрольнага паштучнага абмеру. Колькасць пакетаў у выбарцы ўстанаўліваецца па дамове бакоў, але не меней 6% ад аб‟ѐму пастаўляемай партыі піламатэрыялаў.

Выбарку пакетаў належыць выконваць з розных месцаў партыі піламатэрыялаў метадам выпадковага адбору. Адхіленне ўліковага аб‟ѐму пры пакетным спосабе ад вынікаў кантрольнай праверкі паштучным спосабам не павінна перавышаць 5%. Пры большай розніцы аб‟ѐм правяранай партыі дошак неабходна прымаць роўным аб‟ѐму дошак, атрыманаму пры кантрольнай праверцы паштучным метадам.

Выбарковы метад уліку неапілаваных дошак прадугледжвае: а) адбор выбарак дошак з партыі; б) вызначэнне аб‟ѐму адабраных дошак; в) вызначэнне сярэдняга аб‟ѐму дошкі; г) вызначэнне аб‟ѐму партыі дошак.

Дошкі для вызначэння іхняга аб‟ѐму варта адбіраць з розных месцаў улічваемай партыі метадам выпадковага адбору.

Колькасць адбіраемых дошак залежыць ад агульнай колькасці дошак кантралюемай партыі піламатэрыялаў (табл. 5.16).

Табліца 5.16

Аб’ѐм выбаркі дошак у залежнасці ад агульнай колькасці дошак партыі піламатэрыялаў для выбарковага метаду паводле СТБ 1628−2006

Колькасць дошак

кантралюемай партыі піламатэрыялаў

выпадковай выбаркі

Да 280 уключна

32

Звыш 280

да 500 уключна

50

Звыш 500

да 1

200 уключна

80

Звыш 1 200

да

3 200 уключна

125

Звыш 3 200

да

10 000 уключна

200

Звыш 10 000 да 150 000 уключна

315

92

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014

 

С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

Аб‟ѐм кожнай дошкі вызначаюць паштучным метадам (гл. вышэй). Выбаркі дошак варта браць з партыі пакетаў піламатэрыялаў, якія змяшчаюць дошкі адной таўшчыні і даўжыні.

Сярэдні аб‟ѐм выбарковых дошак неабходна вызначаць як сярэднеарыфметычнае значэнне аб‟ѐмаў асобных (адабраных для вызначэння аб‟ѐму) дошак. Аб‟ѐм партыі неапілаваных дошак вызначаем памнажэннем сярэдняга аб‟ѐму дошкі на адпаведную колькасць дошак кантралюемай партыі.

У выпадку рознагалосся паміж пастаўшчыком і спажыўцом у вызначэнні аб‟ѐму неапілаваных дошак выбарковым спосабам павінна быць узята паўторная выбарка ў падвоеным памеры. Вынікі паўторнай выбаркі варта прымаць для ўліку ўсѐй партыі дошак.

5.6. Выкарыстанне біяпаліва. Агульныя звесткі

Сучасныя экалагічныя патрабаванні да выкідаў у навакольнае асяроддзе ад спальвання паліва, развіццѐ гандлю квотамі на выкіды, бесперапыннае падвышэнне кошту энерганосьбітаў − усѐ гэта паслужыла штуршком для развіцця біяэнергетыкі, у тым ліку і для павелічэння вытворчасці і выкарыстання драўнянага паліва ў энергетычных мэтах.

Па звестках ФАО ААН у наш час у свеце выкарыстоўваецца каля 2 млрд. кубаметраў драўнянага паліва. Драўняныя паліўныя гранулы (пеллеты), драўняныя брыкеты, паліўная драўняная дранка, драўняны вугаль з‟яўляюцца годнай альтэрнатывай традыцыйным відам паліва − торфу, мазуту, дызельнаму паліву, каменнаму вугалю.

Наша краіна ў сярэднім за год спажывае энергіі ў эквіваленце 33 млн. тон умоўнага паліва (адзінка вымярэння энергіі роўная 2,93·1010 Дж) і толькі на 15% забяспечваецца ўласнымі рэсурсамі. На закуп недастаючых энерганосьбітаў і электраэнергіі расходуецца каля 3 млрд. даляраў ЗША ў год, што перавышае 30% аб‟ѐму ўсяго імпарту рэспублікі і робіць яе эканоміку залежнай ад вонкавых фактараў. Такім чынам, задачы пашырэння выкарыстання мясцовага драўнянага паліва для вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі, падвышэння энергаэфектыўнасці эканомікі краіны і зніжэння долі імпартуемых энергарэсурсаў з‟яўляюцца актуальнымі для нашай краіны.

Драўняныя пеллеты, брыкеты, дранка з‟яўляюцца экалагічна чыстым палівам − пры іх спальванні колькасць вылучаемага ў атмасферу вуглякіслага газу не перавышае аб‟ѐму выкідаў, якія ўтвараюцца пры натуральным раскладанні драўніны. У адрозненне ад каменнага вугалю і дызельнага паліва, пры іх спальванні практычна адсутнічаюць

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014 93 С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

выкіды ў атмасферу двухвокісу серы і іншых шкодных рэчываў (табл. 5.17), пры гэтым іх цеплатворная здольнасць супастаўная з каменным вуглѐм.

Табліца 5.17

Узроўні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу пры спальванні розных відаў паліва

 

 

Выкіды забруджвальных рэчываў у паветра

Від паліва

 

без сістэм ачысткі, тон на 1 тыс. тон паліва

 

СО2

 

2

SO2

Цвѐрдыя часціцы

Разам

Прыродны газ

1,18

 

3,52

4,70

Драўняныя брыкеты,

4,68

 

9,31

0,28

4,11

17,69

пеллеты

 

 

 

 

 

 

 

Дрывяная драўніна

4,90

 

9,40

0,30

4,30

18,90

Драўнянае пілавінне

5,00

 

9,60

0,50

5,00

20,00

Драўняныя адходы,

5,20

 

9,90

0,40

5,20

20,70

абрэзкі

 

 

 

 

 

 

 

Драўняная дранка

5,60

 

11,40

0,80

13,40

31,30

Мазут

5,20

 

5,20

35,30

0,30

45,90

Тарфяны брыкет

8,04

 

26,81

3,00

13,02

50,87

Каменны вугаль

9,58

 

63,56

9,20

65,32

147,66

Пры спальванні адной тоны драўняных брыкетаў вылучаецца столькі ж энергіі, колькі пры спальванні 1,6 тон драўніны, 480 м3 прыроднага газу, 500 літраў дызельнага паліва ці 600 літраў мазуту. Цеплатворная здольнасць драўнянага брыкету параўнальная з вуглѐм і складае 4300−4500 ккал/кг. У той жа час прадукты згарання каменнага вугалю значна ўплываюць на забруджванне атмасферы.

Выкарыстанне драўнянага паліва ў якасці энерганосьбіта ў поўнай меры адказвае тэзісам Кіѐцкага пратаколу, якія тычацца абмежавання

іскарачэння выкідаў парніковых газаў. Аб‟ѐм выкідаў забруджвальных рэчываў пры спальванні драўнянага паліва залежыць не толькі ад яго віду і складу, але і ад яго вільготнасці і каэфіцыента карыснага дзеяння катла. Такім чынам, эфектыўнае выкарыстанне драўнянага паліва залежыць ад яго падрыхтоўкі з улікам максімальнага выдалення вільгаці. Дадзеным патрабаванням у першую чаргу адпавядае драўнянае паліва ў выглядзе пеллет, брыкету і вугля. Драўняныя гранулы з‟яўляюцца энергетычна стабільным безадыходным і экалагічным відам біяпаліва. Ужыванне паліўных гранул у Еўропе падтрымліваецца міжнароднымі экалагічнымі фондамі (NEFCO, SIDA

іінш.), а таксама грамадскімі арганізацыямі. Выкарыстанне біяпаліва

94

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014

 

С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

ўзведзена зараз у ранг нацыянальных прыярытэтаў. Найболей значнымі сярод глабальных праблем з‟яўляецца зніжэнне парніковага эфекту і рызыкі ўтварэння кіслотных дажджоў за кошт памяншэння выкіду дыяксіду серы. Сярод лакальных праблем − скарачэнне аб‟ѐмаў і экалагічнае выкарыстанне адыходаў, а таксама зніжэнне рызыкі надзвычайных сітуацый пры транспартаванні паліва, пры якой адбываецца забруджванне навакольнага асяроддзя (аварыі з нафтаналіўнымі танкерамі, на прадуктаправодах і інш.).

Экалагічныя выгоды ад выкарыстання брыкетаў і пеллетаў маюць і прыватныя спажыўцы. Брыкеты і пеллеты могуць выкарыстоўвацца ў якасці паліва для камінаў, печаў і адмысловых катлоў і забяспечваюць роўнае і доўгае полымя. Пры іх спальванні рэзка змяншаецца магчымасць павелічэння канцэнтрацый серы ў паветры ўсярэдзіне памяшкання, а таксама ў прыземным пласце паветра і ў глебе побач з хатай. Нізкая каразійная агрэсіўнасць дымавых газаў, якія ўтвараюцца пры спальванні гранул, дае магчымасць кандэнсаваць вільгаць дымавых газаў і выкарыстаць цеплыню параўтварэння, а таксама павялічыць тэрмін службы кацельнага абсталявання. У Еўропе ўжыванне паліўных гранул актыўна стымулюецца дзяржавай. Напрыклад, урад Германіі субсідуе кожнаму домаўладальніку, які ўсталѐўвае кацѐл на паліўных гранулах, 1500–2000 еўра.

У ліпені 2010г. адміністрацыя порта Ратэрдам абвясціла пра сумесны праект з англа-галандскай энергетычнай біржай APX-ENDEX па стварэнні біржы біяпаліва. Да 2020 году Кітай намерваецца вырабляць 50 млн. тон драўняных гранул штогод. У 2012 году ТАА «Група кампаній «Рускі біявугаль» абвясціла праграму будаўніцтва 52 заводаў у Расіі сумарнай магутнасцю да 10 млн. тон паліўных гранул у год. Паводле даследавання супрацоўнікаў універсітэта Wageningen (Нідэрланды), у бліжэйшыя 25 гадоў попыт на драўняныя гранулы павялічыцца ў Еўропе да 200 млн. тон у год.

5.7. Класіфікацыя і ўлік паліўных брыкетаў, пеллетаў, драўнянай дранкі, вугалю

Драўняныя паліўныя брыкеты − прадукт прасавання дроваў, адыходаў лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, вырабляюцца без ужывання якіх-небудзь хімічных дадаткаў, у якасці склейваючага складніку для брыкету служыць прыродны кампанент драўніны – лігнін, які пры дасягненні вызначанай тэмпературы і пад ціскам склейвае яго. Брыкеты павінны адпавядаць патрабаванням СТБ 2055−2010 «Брыкеты драўня-

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014 95 С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

ныя паліўныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» і камплекта дакументацыі паводле тэхналагічнага рэгламенту на іх вытворчасць.

Паліўныя драўняныя брыкеты выпускаюцца некалькіх тыпаў: 1) брыкеты правільнай геаметрычнай формы (г.зв. RUF-брыкеты ад назвы нямецкага вытворцы брыкетуючых прэсаў RUF), па форме − невялікія цагліны, вырабляюцца на гідраўлічных ці механічных прэсах пасродкам высокага ціску (300−400 бар); брыкеты не ўстойлівыя да вільгаці, механічных уздзеянняў; 2) цыліндрычныя брыкеты (з радыяльнай адтулінай ці без яе), якія вырабляюцца на гідраўлічных ці ўдарнамеханічных прэсах пры ціску 400-600 бар, таксама не ўстойлівыя да вільгаці, механічных уздзеянняў; 3) брыкеты драўняныя з тэрмаапрацоўкай (г.зв. Pini&Kay-брыкеты), па форме ўяўляюць сабою шматкантовік (4- ці 6-ці кантовік) або цыліндр са скразной адтулінай уздоўж восі), вырабляюцца на механічных прэсах пасродкам спалучэння высокага ціску (1 000–1 100 бар) і тэрмічнай апрацоўкі; брыкеты ўстойлівыя да механічных уздзеянняў, маюць высокую вільгацятрываласць, характарызуюцца высокай каларыйнасцю і працяглым часам гарэння.

Улік брыкетаў выконваюць па масе (кг, тоны). Намінальная маса брыкетаў у пакавальных адзінках павінна быць 5, 10 ці 20 кг (альбо іншая са згоды бакоў). Згодна з кантрактам, таксама магчымы варыянт пастаўкі Pini&Kay-брыкетаў у насыпным выглядзе навалам.

Гранулы драўняныя паліўныя (пеллеты) выпускаюцца ў адпаведнасці з СТБ 2027–2010 «Гранулы драўняныя паліўныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», прызначаюцца для камунальна-побытавых патрэб і прамысловых кацельняў для выкарыстання ў якасці біяпаліва. Цеплатворная здольнасць пеллет у 1,5 разы больш, чым у драўніны і параўнальная з каменным вуглѐм, але пры спальванні пеллет вылучаецца вуглякіслага газу роўна столькі ж, колькі і пры натуральным раскладанні драўніны, таму яны лічацца сучасным і экалагічна чыстым відам паліва з утрыманнем попелу не больш за 3%. Пеллеты атрымліваюць з адыходаў дрэваапрацоўкі і лесапілавання (габлюшка і пілавінне) пры іх грануляванні ў адмысловым прэсе-гранулятары без дадання клею і іншых дадаткаў.

Варта дадаць, што ў розных краінах дзейнічаюць розныя стандарты на паліўныя пеллеты, брыкеты. Напрыклад, у Германіі прыняты стандарт DIN 51731 (briquettes and pellets), Швецыі SS 18 71 21 (briquettes) і SS 187120 (pellets), Аўстрыі ONORM M 7135 (briquettes and pellets). Аўстрыйскі стандарт ONORM M 7135 класіфікуе драўняныя гранулы па тыпе зыходнай сыравіны на пеллеты з драўніны і на пеллеты з кары, гранулы павінны мець дыяметр 4–20 мм і даўжыню да

96

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014

 

С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

100 мм. Паводле нямецкага стандарту DIN 51731, пеллеты павінны мець дыяметр у межах 4–10 мм і даўжыню не больш за 50 мм. Такім чынам, адзінага міжнароднага стандарту пакуль не існуе, пры неабходнасці краіны, якія не маюць уласных стандартаў, выкарыстоўваюць стандарты суседніх краін.

Паводле айчыннага стандарту СТБ 2027–2010 драўняныя гранулы павінны класіфікавацца па марках (у залежнасці ад выкарыстоўваемай драўніны: іглічных, ліставых парод альбо іх сумесі, з даданнем тэхнічных лігнінаў, фрэзернага торфу, раслінных адыходаў сельскагаспадарчай вытворчасці альбо без дадаткаў), групам якасці (1, 2 і 3) і форме папярочнага сечыва (квадратнага, прамавугольнага, круглага, авальнага ці іншага сечыва).

Улік паліўных гранул вядзецца па масе (кг, тоны). Паводле таго ж СТБ 2027–2010 маса нета гранул у папяровых мяшках павінна быць 20,0±0,3 кг, поліэтыленавых ці поліпрапіленавых 25,0±0,3 кг, поліпрапіленавых кантэйнерах 1 200,0±15 кг, а таксама можа ўстанаўлівацца іншай згодна з умовамі дамовы з пакупніком. Маса гранул у мяшках, якія рэалізуюцца праз гандлѐвую сетку, павінна быць 5–10 кг.

Адгрузка гранул ажыццяўляецца чыгуначным транспартам россыпам у вагонах-збожжавозах (хопрах) партыямі па 50 тон на ўмовах DAF – мяжа Беларусі або аўтатранспартам у мяшках («біг-бэгах») 800–1000 кг на ўмовах FCA – склад прадаўца. Сярод прадпрыемстваў Мінлясгаса паліўныя гранулы пастаўляюць на экспарт, напрыклад, Стаўбцоўскі доследны лясгас, Жыткавіцкі лясгас.

Дранка паліўная (паводле ТУ BY 100145188.003–2009) прызначана для спальвання ў стацыянарных кацельных устаноўках для выпрацоўкі цеплавой і электрычнай энергіі, і якая вырабляецца з дроваў па СТБ 1510–2012 даўжынѐй да 4 м і адыходаў, што ўтвараюцца ў выніку лесанарыхтовак, лесапілавання і дрэваапрацоўкі.

Для пераводу насыпнога аб‟ѐму паліўнай дранкі ў шчыльны пры перавозках чыгуначным транспартам ТУ BY 100145188.003–2009 рэкамендуе каэфіцыенты, паказаныя ў табл. 5.18.

Табліца 5.18

Каэфіцыенты для пераводу насыпнога аб’ѐму паліўнай дранкі ў шчыльны ў залежнасці ад тыпу пагрузачных прылад і адлегласці чыгуначнай перавозкі

Тып пагрузачных прылад

Адлегласць перавозкі, км

 

без перавозкі

да 200

 

болей 200

 

 

Механічныя

0,36

0,40

 

0,42

Пнеўматычныя

0,41

0,42

 

0,43

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014 97 С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

Для пераводу насыпнога аб‟ѐму паліўнай дранкі ў шчыльны пры перавозках аўтамабільным транспартам ТУ BY 100145188.003–2009 рэкамендуе каэфіцыенты, паказаныя ў табл. 5.19.

Табліца 5.19

Каэфіцыенты для пераводу насыпнога аб’ѐму паліўнай дранкі ў шчыльны ў залежнасці ад тыпу пагрузачных прылад і адлегласці перавозкі аўтамабільным транспартам

Тып пагрузачных прылад

Адлегласць перавозкі, км

 

без перавозкі

да 50

 

болей 50

 

 

Механічныя

0,36

0,40

 

0,42

Пнеўматычныя

0,41

0,42

 

0,43

Улік паліўнай дранкі і сыравіны для яе вытворчасці паводле ТУ BY 100145188.003–2009 выконваюць у шчыльных кубічных метрах з акругленнем да 0,1 м3.

Дранка тэхналагічная (паводле ДАСТ 15815–83) прызначана для цэлюлозна-папяровай і гідролізнай вытворчасці, вырабу драўняна-габ- люшкавых і драўняна-кудзелістых пліт.

Вядомыя два метаду ўліку дранкі: па аб‟ѐме (ДАСТ 15815–83) і па вазе (методыка архангельскага інстытута «Научдревпром-ЦНИ-

ИМОД»).

Улік тэхналагічнай дранкі выконваюць у шчыльных кубічных метрах з акругленнем да 0,1 м3.

Для пераводу насыпнога аб‟ѐму дранкі ў шчыльны пры перавозках чыгуначным транспартам ужываюць каэфіцыенты, паказаныя ў табл. 5.20 (па ДАСТ 15815–83).

Табліца 5.20

Каэфіцыенты для пераводу насыпнога аб’ѐму дранкі ў шчыльны аб’ѐм у залежнасці ад тыпу пагрузачных прылад і адлегласці перавозкі

Тып пагрузачных

 

Адлегласць перавозкі, км

 

прылад

без перавозкі

да 200

201–650

болей 650

Механічныя

0,36

0,38

0,39

0,41

Пнеўматычныя

0,41

0,41

0,43

0,43

Для пераводу насыпнога аб‟ѐму дранкі ў шчыльны пры перавозках аўтамабільным транспартам ужываюць наступныя каэфіцыенты: 0,36 – да адпраўкі спажыўцу; 0,40 – пасля перавозкі на адлегласць да 50 км і 0,42 – пасля перавозкі на адлегласць больш 50 км.

У аснове вызначэння аб‟ѐму дранкі ў шчыльных метрах кубічных

98

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014

 

С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

ляжыць формула:

vшч = vн k,

(5.3)

дзе vшч – аб‟ѐм дранкі ў шчыльных метрах кубічных, шч. м3; vн – насыпны аб‟ѐм дранкі, н. м3; k – каэфіцыент пераводу насыпнога аб‟ѐму

дранкі ў шчыльны абъѐм.

Аб‟ѐмны абмер дранкі не пазбаўлены памылак, а каэфіцыенты, якія вызначаюць колькасць шчыльнай драўніны ў 1 м3 насыпной дранкі, толькі набліжана адлюстроўваюць фактычны аб‟ѐм шчыльнай драўніны ва ўсѐй партыі. Пры гэтым спосабе ў кожным асобным выпадку немагчыма ўлічыць вільготнасць, фракцыйны склад дранкі, велічыню яе ўшчыльнення, працягласць і ўмовы транспартавання і г.д.

Аб‟ѐм кандыцыйнай дранкі вызначаецца па методыцы ЦНИИМОД. Колькасць прынятай дранкі сумуецца за каляндарны перыяд (суткі, змена і да т.п.) па кожнаму пастаўшчыку асобна.

Аб‟ѐм дранкі ў шчыльных метрах кубічных (шч. м3) вызначаецца па формуле:

vшч = g / yw,

(5.4)

дзе vшч – аб‟ѐм дранкі ў шчыльных метрах кубічных, якая паступіла за інтэрвал часу (напрыклад, суткі) ад дадзенага пастаўшчыка, шч. м3; g – маса дранкі, што паступіла за той жа перыяд ад дадзенага пастаўшчыка, тоны; yw – аб‟ѐмная маса (шчыльнасць) драўніны сярэднясутачнай вільготнасці, тон/м3.

Ніжэй прыведзена аб‟ѐмная маса драўніны рознай вільготнасці і розных парод (табл. 5.21).

 

 

 

 

 

Табліца 5.21

Аб’ѐмная маса драўніны ў залежнасці ад яе вільготнасці і пароды

 

 

 

 

 

 

Вільготнасць, %

Аб‟ѐмная маса тэхналагічнай дранкі па пародах, кг/м3

абсалютная

адносная

елка

сасна

бяроза

асіна

80

44,0

670

760

960

750

90

47,0

710

810

1010

790

100

50,0

750

850

1060

830

110

52,5

790

890

1110

870

120

54,5

820

930

1160

910

130

56,5

860

970

1210

950

140

58,5

900

1010

1250

990

150

60,0

935

1060

1290

1020

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014 99 С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

Пры абмеры па масе фактычная колькасць шчыльнай драўніны ў партыі дранкі (чыстая вага дранкі) вызначаецца розніцай у вазе транспартных сродкаў да і пасля разгрузкі з улікам пароды і вільготнасці драўніны. Для вызначэння сярэдняй вільготнасці дранкі бяруць тры пробы з кожнай партыі пасля разгрузкі.

Метад уліку па масе з‟яўляецца больш эфектыўным пры перавозцы тэхналагічнай дранкі аўтатранспартам (атрыманай з драўніны сухапутнай дастаўкі). Па ацэнках экспертаў адносная хібнасць вынікаў вымярэнняў аб‟ѐму дранкі складае 14%, абсалютная – 1,11 м3, а масы

– адпаведна 12% і 0,89 м3.

5.8. Аўтаматызаваныя сістэмы ўліку нарыхтаванай драўніны

У Чылі, Бразіліі і іншых лацінаамерыканскіх краінах выкарыстоўваецца аўтаматызаваная сістэма сканавання штабеляў сартыментаў на лесавозах Logmeter 4000 (Woodtech, Чылі) для вызначэння аб‟ѐму драўніны (таксама для вызначэння аб‟ѐму дранкі і каменнага вугля), у аснове якой ляжыць лазернае сканаванне і матэматычныя алгарытмы разліку аб‟ѐму. У Фінляндыі лазернае сканаванне круглага лесу на лесавозах (сістэма Модус 2000, Фінляндыя) і сістэма сканавання выяў бярвенняў (сістэма AVM (аўтаматычнае вымярэнне аб‟ѐму)) лічацца афіцыйна прынятымі метадамі абмеру лесаматэрыялаў. У Швецыі таксама маецца дадатны досвед ужывання тэхналогій аўтаматычнага абмеру балансаў на лесавозе пры дапамозе лазерных сканараў і фотаметрыі. Па выніках праведзеных даследаванняў карэляцыя паміж лазерным і паштучным ручным вымярэннем вельмі высокая (r2 = 95–99%).

Дацкая кампанія «Dralle A/S» распрацавала мабільную станцыю «Сістэма sScale 3.00» абмеру штабеляў сартыментаў, якая ўсталѐўваецца на легкавы аўтамабіль. Тэхналогія заснавана на аналізе шырокафарматных відэа здымкаў. Сістэма выдае апроч шчыльнага аб‟ѐму драўніны (па заяве распрацоўнікаў з дакладнасцю парадку 2%) такія дадатковыя паказчыкі як, напрыклад, працэнт непасрэдна шчыльнага аб‟ѐму, сярэдні дыяметр бярвенняў, размеркаванне дыяметраў і інш. Здымка штабеляў драўніны выконваецца непасрэдна ў лесе ў месцах пагрузкі на лесавозы.

Метад аналізу фотавыяў на стацыянарных пастах абмеру драўніны выкарыстоўваецца ў Нарвегіі. Перавага гэтага метаду ў тым, што ѐн дазваляе вымяральніку драўніны, выкарыстоўваючы Інтэрнэт, абслугоўваць некалькі пунктаў абмеру.

Лазернае сканаванне асобнага бервяна з‟яўляецца добра вядомым

100

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014

 

С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”

метадам і выкарыстоўваецца на шматлікіх лесапільных прадпрыемствах на ўваходзе сартавальных ліній такіх лесазаводаў.

Тэхналогіі рэнтген сканавання ўжываюцца для сартавання і вызначэння аб‟ѐму круглага лесу на буйных лесазаводах Еўропы (аналіз унутраных заган драўніны з аўтаматызаваным разлікам характарыстак бервяна ў выглядзе кода, сартаванне па дыяметрах без уліку кары і інш.). Шырэйшае ўкараненне рэнтген-сканараў тармозіцца сумневамі ў іх радыѐлагічнай бяспецы, цяжкасцямі ў разліку эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў, складанай сітуацыяй на фінансавых рынках у спалучэнні з неабходнасцю правядзення першачарговых інвестыцый.

Кантрольныя пытанні

1.Прывядзіце параметры і патлумачце прызначэнне пілоўніку, шпальніку, балансаў, рудніковай стойкі, будаўнічага лесу.

2.Якімі стандартамі вызначаны параметры і патрабаванні да якасці асноўных дзелавых круглых лесаматэрыялаў іглічных і ліставых пародаў? Які стандарт палягае ў аснове паштучных метадаў вызначэння аб‟ѐму круглых лесаматэрыялаў?

3.Патлумачце сутнасць паштучных метадаў уліку круглых лесаматэрыялаў. Для ўліку якіх лесаматэрыялаў прадугледжаны метад верхняга дыяметру?

4.Апішыце метад верхняга дыяметру для ўліку круглых лесаматэрыялаў. З якіх дзвюх частак складаюцца табліцы стандарту ДАСТ 2708−75 і чым гэтае раздзяленне абумоўлена?

5.Апішыце сутнасць геаметрычнага (штабельнага) метаду ўліку круглых лесаматэрыялаў? Якія круглыя лесаматэрыялы падлягаюць абмеру і ўліку па геаметрычнаму (штабельнаму) метаду?

6.Што такое піламатэрыял, апілаваны піламатэрыял, неапілаваны піламатэрыял, брус, брусок, дошка? Прывядзіце прыклады намінальных памераў піламатэрыялаў.

7.Апішыце тэхналогію вызначэння аб‟ѐму апілаваных піламатэрыялаў.

8.Назавіце метады вызначэння аб‟ѐму неапілаваных піламатэрыялаў і апішыце сутнасць пакетнага метаду.

9.Назавіце віды біяпаліва, патлумачце сучасныя тэндэнцыі яго выкарыстання. Апішыце класіфікацыю і спосабы ўліку паліўных брыкетаў, пеллетаў, драўнянай дранкі, вугалю.

10.Апішыце аўтаматызаваныя сістэмы ўліку нарыхтаванай драў-

ніны.

©УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2014 101 С.І. Мінкевіч. Для студэнтаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”