Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Якаўлеў_ Тэхналогія формных працэсаў

.pdf
Скачиваний:
38
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

41

асвятляльнік з паралельнай плынню і магутнасцю 1–8 кВт з яе пераключэннем на 50% і 25%;

рассейвальная плѐнка, якае забяспечвае дыфузнае экспанаванне;

металічны корпус, абаронныя шторкі, якія аўтаматычна зачыняюцца пры экспанаванні і забяспечваюць бяспеку персанала.

Асвятляльнікі КР бываюць двух тыпаў. Для буйных тыпаграфій з вялікай загрузкай КР выкарыстоўваюць асвятляльнікі, што павольна ўваходзяць у нармальны рэжым працы, таму ўключаны на працягу ўсѐй змены і маюць «спячы рэжым», у якім спажываюць толькі 25–50% магутнасці. Для невялікіх тыпаграфій прызначаны асвятляльнікі з сістэмай паскоранага падпалу, што дазваляе іх адключаць у перапынках паміж цыкламі экспанавання. Пасля ўключэння лямпа ўваходзіць ў неабходны рэжым практычна імгненна.

КР можа мець спецыяльныя прылады для выдалення паветраных пухіроў. У

КР фірмы Theimer гэта прылады Theimospeed і Theimoplaner.

Да галоўных тэхнічных паказчыкаў КР належаць максімальны фармат экспанавання і магутнасць лямпы. Тэхнічныя паказчыкі некаторых КР змеешчаны ў табл. 3.

 

 

 

 

Табліца 3

Тэхнічныя паказчыкі капіравальных рам

 

 

 

 

 

Фірма-вытворца

Мадэль

Фармат, см

Магутнасць лямпы,

кВт

 

 

 

 

Theimer

Copymat

65

75

1–2,5

 

(для малых

70

90

 

 

тыпаграфій)

 

 

 

Theimer

Montakop

65

85

4–6

 

(для буйных

95

175

 

 

тыпаграфій)

125

150

 

 

 

 

 

 

135

170

 

Polygraph

Copytop

45

55

1–2

 

(для малых

60

70

 

 

тыпаграфій)

65

75

 

 

 

 

Polygraph

Copyplate

65

75

1–2

 

(для буйных

90

110

 

 

тыпаграфій)

125

150

 

 

 

 

Parker

Plum 95

107

135

3

 

Plum 96

140 162

 

Adast

Licas A22

51

71

0,5

42

Абсталяванне для апрацавання копій на монаметалічных пласцінах

Для апрацавання монаметалічных копій раней выкарыстоўвалі лініі тыпу ФМО-120. Лінія складалася з паслядоўных модуляў і ўключала стол загрузкі, пяць працоўных секцый і прыѐмны стол. Лінія выконвала праяўленне, гідрафілізацыю (выкарыстоўваліся пласціны УПА, якія патрабавалі гідрафілізацыі), прамыванне, нанясенне абароннага калоіду і сушку. Цяпер паўсюдна выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя працэсары для апрацавання копій, якія выконваюць увесь цыкл апрацавання ад праяўлення да сушкі. Большасць працэсараў маюць скампанаваныя ў адным корпусе чатыры секцыі, дзе выконваюцца праяўленне, прамыванне, гумаванне і сушка копій. Праграмнае кіраванне дазваляе рэгуляваць хуткасць руху копіі, якая вызначае працягласць праяўлення, тэмпературу, рэжымы рэгенерацыі і ачысткі праяўніка і інш. Некаторыя працэсары маюць тры секцыі, а прамыванне заменена адцісканнем рэшткаў праяўніка валікамі на выхадзе з секцыі праяўлення.

У табл. 4 змешчыны асноўныя тэхнічныя паказчыкі працэсараў для апрацавання монаметалічных копій.

Для тэрмаапрацавання формаў выкарыстоўваюць тэрмашафы, прыкладам TopLine 2000, або ўласнага вырабу. Для тэрмаапрацавання монаметалічных копій раней выкарыстоўвалі лініі тыпу ФМТ-120.

 

 

 

 

 

 

 

Табліца 4

 

 

Тэхнічныя паказчыкі працэсараў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Шы-

Коль-

 

Магчымасць кіравання

Магчы-

Вытворца,

каць

Спосаб

масць увода

рыня,

 

 

 

мадэль

сек-

праяўлення

Тэмпе-

Рэгене-

Хуткасць

ў секцыю

см

 

цый

 

ратура

рацыя

руху

прамывання

 

 

 

Technigraph

 

 

 

 

 

 

 

NP-125

Да 126

4

Апускальны

+

+

Да 2 м/с

+

NP-85

Да 85

4

Апускальны

+

+

Да 2 м/с

+

Glunz&Jensen

 

 

 

 

 

 

 

InterPlatter 62

Да 62

4

Струменева-

+

+

+

+

шчотачны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

InterPlatter 66

Да 66

4

Таксама

+

+

+

+

Danagraf

Да 66

3

Таксама

+

+

+

DGG-660

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Паліграфмаш»

Да 120

5

Таксама

0,2 і

+

ФМО-120

 

 

 

 

 

0,4 м/мін

 

43

Патрабаванні да якасці і метады кантролю монаметалічных формаў

Пасля сушкі копія гатова для кантролю і карэктуры. Якасць формы залежыць ад шэрагу фактараў, з якіх найбольш важныя:

якасць фотаформаў — аптычная шчыльнасць растравых кропак, плашак, штрыхоў і прасветаў, геаметрычныя памеры, рэзкасць і роўнасць краѐў растравых кропак, штрыхоў;

сэнсітаметрычныя ўласцівасці КП — інтэгральная і спектральная чуласці, кантрастнасць, раздзяляльная і выдзяляльная здольнасці;

фізіка-хімічныя ўласцівасці КП — адгезія да падкладкі, аднароднасць пакрыцця, таўшчыня, унутраныя напружанні, устойлівасць да праяўніка;

уласцівасці формнай асновы — каэфіцыенты адбіцця і паглынання УФвыпраменьвання, паказчыкі шурпатасці, гідрафільная здольнасць;

наяўнасць зазору паміж фотаформай і КП;

параметры асвятляльніка — спектральны склад і магутнасць выпраменьвання, паралельнасць плыні, раўнамернасць асветленасці;

склад праяўніка і рэжымы праяўлення; склад раствораў і рэжымы апрацавання. На гатовай форме кантралююць:

а) наяўнасць усіх элементаў відарыса; б) поўнае выдаленне КП з ПЭ, у тым ліку і адсутнасць вуалі на іх;

в) адсутнасць дэфектаў КП на ДЭ формы; г) узнаўленне тонавай кантрольнай шкалы тыпу СПШ-к;

д) узнаўленне растравай кантрольнай шкалы. Візуальны агляд формы павінен пацвердзіць, што:

форма пакрыта суцэльным тонкім пластом абароннага калоіду; не мае механічных пашкоджанняў;

на ПЭ няма плямаў, палос, зацѐкаў, рэшткаў КП і іншых забруджанняў; адваротны бок формы чысты, без засохлага калоіду;

узноўлены ўсе крыжы і меткі для сумяшчэння фарбаў, фальцоўкі, абрэзкі, разрэзкі і інш.;

44

відарыс на форме размешчаны ў поўнай адпаведнасці з макетам;

за межамі прыводных крыжоў размешчаны шкалы для кантролю капіравальнага, формнага і друкарскага працэсаў.

Форму кантралююць візуальна, праводзячы шкальны і нешкальны кантроль. Для кантролю правільнасці вытрымкі ўжываюць тонавыя шкалы тыпу СПШ- к. Шкала СПШ-к мае 11 палѐў, з якіх 10 утвараюць аптычны клін з канстантай k=0,15 Б і D1=0,15 Б, а D11 2,0 Б (рыс. 15).

Рыс. 15. Кантрольная шкала СПШ-к

Комплексная шкала Ugra PCW 1982 прызначана для кантролю: а) часу экспанавання; б) раздзяляльнай здольнасці КП формы;

в) градацыйнай перадачы; г) узнаўлення элементаў у высокім святле і глыбокіх ценях.

Шкала Ugra PCW 1982 мае пяць частак, у якіх змешчаны разнастайныя кантрольныя элементы (рыс. 16):

1

2

3

4

5

Рыс. 16. Кантрольная шкала Ugra PCW 1982

а) 1 — тонавая шкала з 13 палѐў — аптычны клін з канстантай k=0,15 Б і аптычнай шчыльнасцю першага поля D1=0,15 Б;

б) 2 — 12 палѐў пазітыўных і негатыўных штрыхоў у выглядзе канцэнтрыч-

ных кругоў таўшчынѐй 4, 6, 8, 10, 12, 15, 20, 25, 30, 40, 55, 70 мкм;

в) 3 — растравая шкала з 10 палѐў кропак памерам 10, 20, 30, 40, 50, 60, 70, 80, 90, 100%;

г) 4 — міры слізгання і дваення;

д) 5 — палі дробных негатыўных і пазітыўных растравых кропак высокага святла і глыбокіх ценяў.

45

Кантроль формы шляхам візуальнага агляду відарысаў шкал павінен пацвердзіць, што:

на відарысе шкалы СПШ-к павінны быць абсалютна чыстымі палі 1–4, 5-е поле можа быць чыстым, або мець лѐгкі тон, палі 6–9 павінны быць узноўлены як тоны, палі 10–11 — як плашкі;

на відарысе шкалы Ugra PCW 1982 растравая шкала павінна быць узноўлена цалкам для кропак памерамі 5–95%; на растравых палях высокага святла і глубокіх ценяў могуць адсутнічаць кропкі 0,5%, 1%, 99% і 99,5%, кропкі 2% і 98% павінны прысутнічаць. На шкале канцэнтрычных кругоў павінны быць узноўлены пазітыўныя штрыхі, пачынаючы 12 мкм, што адпавядае раздзяляльнай здольнасці пласта не менш за 300 лін/см.

Камплект формаў для шматфарбавага друку павінен мець аднолькавую таўшчыню з дапушчальнай хібнасцю не больш за 0,01 мм.

У асобных выпадках, прыкладам, калі адпрацоўваюць рэжымы экспанавання, пераходзяць на новыя пласціны, або адбываецца цяненне формы ў працэсе друку, дазваляецца праводзіць кантроль якасці формы шляхам нанясення фарбы. Пасля прамывання формы фарба павінна застацца толькі на ДЭ формы, а ПЭ застацца абсалютна чыстымі, без слядоў фарбы.

Пры выяўленні дэфектаў праводзяць карэктуру формы.

Усе дэфекты ПЭ — сляды ад клейкай стужкі, цені ад краѐў дыяпазітываў, лішнія меткі і пад. — выдаляюць карэктурным алоўкам «мінус» або тонкім пэндзлем, змочаным у карэктурным гелю. Аловак «мінус» дазваляе карэктаваць у непасрэднай блізкасці ад ДЭ формы, таму што карэктурны пігмент не расцякаецца, дзейнічае селектыўна і не разбурае гідрафільны пласт. Для тонкай карэктуры ўжываюць тонкія і ўльтратонкія алоўкі «мінус».

Візуальнае растварэнне ўчастка КП пад уздзеяннем карэктурнага пігмента адбываецца на працягу 5–20 с. Карэктаваць можна толькі сухую форму, у тым ліку пакрытую пластом абароннага калоіду. Пасля поўнага выдалення непатрэбнага элемента трэба адразу ж прамыць апрацаваны ўчастак вялікай колькасцю вады. Калі выконваюць карэктуру на значнай плошчы формы, то адкарэктаваную форму ўводзяць у секцыю прамывання працэсара, мінуючы секцыю праяўлення або прамываюць форму ў ракавіне-мойцы.

У адрозненне ад «мінус» карэктуры, «плюс» карэктуру, г. зн. дадаванне ДЭ, выконваць практычна немагчыма.

46

Дэфекты афсетных формаў, іх прычыны і спосабы ліквідацыі

Дэфекты формаў, іх прычыны і спосабы ліквідацыі прыведзены ў табл. 5.

 

 

Табліца 5

 

Дэфекты монаметалічных афсетных формаў

 

 

 

Дэфекты формаў

Прычыны ўзнікнення

Спосабы ліквідацыі

1. На шкале СПШ-к

а) малая асноўная экспазіцыя

а) павялічыць час экспанавання ў

чыстыя толькі 2 по-

 

1,4 разоў

ля, бачныя края ды-

б) недастатковае праяўленне,

б) змяніць праяўнік, праверыць яго

япазітываў і ліпкай

канцентрацыя або тэмпература

канцэнтрацыю, тэмпературу, час

стужкі

праяўніка

праяўлення

 

в) праяўнік перанасычаны КП

в) змяніць праяўнік

2. На шкале СПШ-к

а) вельмі вялікая экспазіцыя

а) зменшыць час асноўнага і даадт-

чыстыя 6 або болей

 

ковага экспанавання

палѐў

б) форма перапраяўлена

б) праверыць канцэнтрацыю, тэмпе-

 

 

ратуру і час праяўлення, праяўнік

 

 

агрэсіўны, змяніць яго

3. На відарысе зна-

а) неахайны мантаж, тоўсты

а) праверыць і выправіць мантаж,

ходзяцца буйныя

пласт клею, пападанне пылу

праверыць якасць дыяазітываў

светлыя плямы,

б) надта вялікая экспазіцыя

б) зменшыць час экспанавання

закапіраванне

в) надта вялікая экспазіцыя за

в) зменшыць час экспанавання за

відарыса

дыфузнай плѐнкай

дыфузнай плѐнкай да 70%

 

г) парушаны ўмовы вакууму

г) праверыць дыванок, прамыць

 

 

шкло КР

 

д) залом на дыяпазітыве

д) змяніць дыяпазітыў або зрабіць

 

 

перакантакт

4. Форма цяніць у

а) недастатковая экспазіцыя

а) праверыць ўзнаўленне шкалы

друкарскім працэ-

 

СПШ-к на форме, павялічыць час

се — ПЭ успрыма-

 

экспанавання

юць фарбу

б) форма недапраяўлена, КП на

б) праверыць канцэнтрацыю, тэмпе-

 

ПЭ выдалены не цалкам

ратуру і час праяўлення

 

в) парушаны баланс фарба-вада ў

в) зменшыць час экспанавання за

 

друкарскім працэсе

дыфузнай плѐнкай да 70%

5. ДЭ не ўспрымаюць

а) пласціна засветлена

а) праверыць колер КП на пласцінах,

фарбу, малая

 

працаваць у капіравальным

тыражаўстойлівасць

 

аддзяленні пры неактынічным

формы

 

жоўтым святле

 

б) форма пераэкспанавана і (або)

б) праверыць узнаўленне кантро-

 

перапраяўлена

льных шкал на форме

 

в) недастатковая аптычная

в) змяніць дыяпазітывы

 

шчыльнасць мелкіх элементаў на

 

 

дыяпазітыве

 

 

г) сціранне ДЭ формы накатнымі

г) адрэгуляваць ціск накатных ва-

 

фарбавымі валікамі, папяровым

лікаў на форму, праціраць афсетнае

 

пылам, наліплым на афсетнае

палатно ад папяровага пылу

 

палатно

 

 

 

47

 

 

 

 

 

Працяг табліцы 5

 

 

 

Дэфекты формаў

Прычыны ўзнікнення

Спосабы ліквідацыі

5. ДЭ не ўспрымаюць фарбу,

д) ДЭ вырваны абаронным

д) наносіць калоід тонкім

малая тыражаўстойлівасць

пакрыццѐм, нанесеным на

раўнамерным пластом

формы

форму тоўстым

 

 

нераўнамерным пластом

 

 

 

 

6. Страта дробных дэталяў на

а) недастатковая аптычная

а) правесці перакантакт

форме, рваны штрых і (ці)

шчыльнасць на дыяпазітыве

 

кропка

б) надта вялікая экспазіцыя

б) паменшыць час экспанаван-

 

 

ня

 

в) прамы відарыс на дыяпа-

в) правесці перакантакт або

 

зітыве

змяніць дыяпазітывы

7. Лішнія ДЭ на форме

Наяўнасць часцінак пылу і

Ліквідаваць лішнія ДЭ на

 

бруду, валасінак і пад. пры

форме, якіх няма на

 

вырабе мантажу

дыяпазітыве

Тэрмаапрацаванне монаметалічных формаў

У друкарскім працэсе форма знаходзіцца пад цыклічным уздзеяннем церця афсетнага палатна, фарбавых і ўвільгатняльных валікаў, абразіўным уздзеяннем папяровага пылу і інш., што прыводзіць да механічнага зносу формы. Акрамя таго, ДЭ формы знаходзяцца ў кантакце з фарбаачышчальнымі пастамі, сродкамі змывання і інш.

Каб павялічыць зносаўстойлівасць формаў і тыражаўстойлівасць ДЭ форм, выконваюць іх тэрмаапрацаванне, утрымліваючы форму ў тэрмашафе пры павялічанай тэмпературы. У выніку ў КП адбываецца палімерызацыя алігамераў, узнікаюць папярочныя структуры і разнастайныя хімічныя сувязі, што прыводзіць да рэзкага росту фізіка-хімічны і механічных паказчыкаў плѐнкі КП. Пры тэмпературы, меншай за 180 С, павелічэнне зносастойлівасці не адбываецца. Выкарыстанне тэмператур, большых за 240 С, змяншае адгезію КП і ў працэсе друку выклікае ўзнікненне расколін на форме ля клапана. Таму тэрмаапрацаванне праводзяць пры тэмпературы 180–210 С на працягу 4–5 хвілін.

Тэрмашафай служыць тэрмаізаляваная ѐмістаць, у якую ўсталѐўваюць формы для апрацавання. Папярэдне іх пакрываюць абаронным калоідам, г. зв. «экранам» з мэтай абароны ПЭ ад абязводжвання, а ДЭ ад ўтварэння расколін. «Экран» наносяць на стале ўручную, або заліваюць яго ў секцыю гумавання працэсара. Кантроль якасці тэрмаапрацавання праводзяць візуальна: відарыс на форме павінен быць цѐмным, насычаным і аднолькавага

48

колеру на ўсѐй форме. «Экран» можа служыць абаронным пакрыццѐм не больш за суткі. Калі форму трэба захоўваць на большы тэрмін, «экран» змываюць з паверхні формы губкай з цѐплай вадой і наносяць пласт дэкстрыну.

Тэрмаапрацаванне формаў дазваляе павялічыць тыражаўстойлівасць у 2, 3 і больш разоў, аднак тыражаўстойлівасць формаў залежыць таксама ад шэрагу іншых фактараў, у тым ліку ад стану і наладкі друкарскай машыны.

Кансерваванне (гумаванне) афсетных формаў

Для абароны формы ад механічных пашкоджанняў і забруджання, а ПЭ ад дэгідратацыі. Для гэтага на паверхню формы — у працэсары або ўручную тампонам наносяць тонкі пласт дэкстрыну таўшчынѐй 1–1,5 мкм. У працэсе захоўвання адбываецца адсорбцыя калоіду і ўзмацненне гідрафільнасці ПЭ.

Патрабаванні да абароннага пакрыцця заключаюцца ў тым, што яно павінна лѐгка раствараюцца ў вадзе, захоўваць гідрафільнасць ПЭ, не зніжаць алеяфільнасць ДЭ, не парушаць іх адгезію да асновы і не выклікаць яе карозію. Гэтымі ўласцівасцямі валодаюць прыродныя палімеры, у прыватнасці дэкстрыны — прадукты рашчаплення крахмалу, гуміарабік, камедзь лістоўніцы.

Цехавыя ўмовы і патрабаванні бяспекі ў вырабе афсетных формаў

У капіравальным аддзяленні асвятленне павінна быць неактынічным — жоўтым, на вокнах — жоўтыя жалюзі. Тэмпература ў памяшканні аддзялення павінна быць у зімовы перыяд 18–20 С, у летні перыяд — 21–23 С. Адносная вільготнасць паветра павінна складаць 50–60%. Як вядома, нізкая вільготнасць і наяўнасць пылу могуць быць прычынай закапіравання. Таму трэба праводзіць вільготную прыборку, а найлепш выкарыстоўваць сістэмы штучнага клімату.

Пры экспанаванні металагалагеннымі лямпамі забаронена апраменьванне адкрытых частак цела — рук, твару і інш., а таксама праца з адчыненымі асвятляльнікамі або нешчыльна зачыненымі абароннымі экранамі. Металагалагенныя лямпы ў працэсе працы выдзяляюць азон, які служыць канцэрагенам першага класа небяспекі ў паветры з ПДК 0,1 г/м3. Таму памяшканне капіравальнага аддзялення павінна быць абсталявана прытокава-вытяжной вентыляцыяй і мясцовымі адсосамі паветра. Пры праяўленні копій у адпрацаваным праяўніку знаходзяцца натрыевыя солі індэнкарбонавай кіслаты і фенолфармальдэгідных смол, іоны алюмінію, сілікату натрыю, фасфаты і

49

інш. Таму неабходна карыстацца гумовымі пальчаткамі.

Выраб біметалічных афсетных формаў

Працэс вырабу біметалічных формаў на поліметалічных пласцінах тыпу сталь-нікель-медзь-хром траўленнем хрому з ДЭ уключае наступныя асноўныя аперацыі.

1.Экспанаванне дыяпазітываў у КР.

2.Праяўленне копіі.

3.Хімічнае дубленне КП.

4.Прамыванне.

5.Сушка копіі.

6.Хімічнае траўленне хрому.

7.Выдаленне задубленага КП.

8.Утварэнне ўстойлівых ДЭ і ПЭ.

9.Кантроль якасці формы.

10.Нанясенне абароннага калоіду.

У выніку праяўлення вадой копіі на поліметалічнай пласціне з негатыўным КП выдаляюцца неэкспанаваныя ўчасткі. Пасля праяўлення праводзяць дадатковае хімічнае дубленне задубленых участкаў злучэннямі трохвалентнага хрому для павелічэння кіслотаўстойлівасці. У выніку ўтвараецца прасторава сшыты палімер, які надзейна абараняе ПЭ у працэсе траўлення хрому на ДЭ формы. Далей выконваюць прамыванне і сушку копіі, выдаляючы ваду з набрынялага пласта. Траўленне хрому выконваюць растворам на аснове салянай кіслаты.

Пасля траўлення праводзяць выдаленне задубленага КП растворам у складзе марганцевакіслага калію і едкага натру па 50 г/л. У выніку моцна задублены КП лѐгка выдаляецца з паверхні. Для забеспячэння адпаведных уласцівасцяў ДЭ і ПЭ форму апрацоўваюць комплексным растворам у складзе буцілксантагенату калія (гідрафабізатар) і шчавелевакіслага амонію і натрыю КМЦ (гідрафілізатар).

Буцілксантагенат калія стварае на паверхні медзі гідрафобную плѐнку таўшчынѐй 2–3 мкм, а шчавелевакіслы амоній і натрый КМЦ, ствараюць трывалую гідрафільную плѐнку на паверхні хрому. Краѐвы вугал змочвання

50

вады ў выбіральных умовах на паверхні медзі складае 150 , на паверхні хрому — 45 , г. зн. ДЭ забяспечаны алеяфільныя, а ПЭ — гідрафільныя ўласцівасці. Гатовую форму пакрываюць абаронным калоідам.

Неглядзячы на дужа вялікую тыражаўстойлівасць у 0,5–1 млн. адб., біметалічныя формы мелі значныя недахопы, якія заключаліся ў шматстадыйнасці і неэкалагічнасці формнага працэсу, звязанай з траўленнем. Таму гэтыя формы выраблялі толькі ў буйных друкарнях на шматмодульных лініях. У апошнія гады тыражаўстойлівасць монаметалічыных пласцін значна павялічылася, а тыражы выданняў упалі. Таму ад вырабу біметалічных формаў адмовіліся.