
Якаўлеў_ Тэхналогія формных працэсаў
.pdf
31
Схемы вырабу афсетных формаў капіраваннем з фотаформаў
Выраб афсетных формаў заключаецца ў стварэнні на паверхні формнага матэрыялу ўстойлівых алеяфільных ДЭ і гідрафільных ПЭ. Ва ўсіх выпадках вырабу формаў капіраваннем на пласціну капіруюць люстраныя штрыхавыя і (або) растравыя дыяпазітывы і даволі рэдка негатывы. Пасля экспанавання выконваюць апрацаванне копій у праяўным працэсары або ўручную. Апрацаванне копій уключае некалькі аперацый, першая і галоўная з якіх — праяўленне. Задача праяўлення — растварэнне і выдаленне КП з адпаведных участкаў формы. Таму праяўнік змяшчае растваральнік КП і неабходныя дадаткі. Разгледзім схему вырабу монаметалічных формаў на прыкладзе пазітыўнага капіравання (рыс. 12).
а
б |
Рыс. 12. Схема вырабу формы пазітыўным капіраваннем: а — экспанаванне; б — вынік праяўлення
1 — УФ-выпраменьванне; 2 — падкладка
дыяпазітыва; |
3 — эмульсійны |
пласт |
дыяпазітыва; |
4 — пазітыўны КП, |
1,5– |
6 мкм; 5 — формная аснова, алюміній, 0,1– 0,35 мм; 6 — дэструкцыя КП; 7 — фарба на ДЭ; 8 — гідрафільны пласт на ПЭ
У выніку праяўлення апрамененыя ўчасткі пласта пад празрыстымі палямі дыяпазітыва раствараюцца і выдаляюцца з паверхні алюмініевай асновы, адкрываючы гідрафільны пласт, створаны ў працэсе падрыхтоўкі алюмініевай падкладкі афсетных пласцін. У склад праяўніка ўваходзіць едкі

32
натр, што забяспечвае вадародны паказчык рН=12-13. Алеяфільнасць ДЭ формы забяспечваецца алеяфільнай прыродай ОНХД.
Схема вырабу біметалічных формаў на поліметалічных пласцінах тыпу сталь- нікель-медзь-хром з негатыўным КП на аснове полівінілавага спірту, ачуленага дыязасмалой, капіраваннем дыяпазітыва пададзена на рыс. 13.
Рыс. 13. Схема вырабу біметалічнай АФ:
а— экспанаванне; б — вынік праяўлення;
в— вынік траўлення; г — гатовая форма
1 — УФ-выпраменьванне; 2 — падкладка дыяпазітыва; 3 — эмульсійны пласт дыяпазітыва; 4 — негатыўны КП; 5 — хром; 6 — медзь; 7 — нікель; 8 — задублены КП; 9 — формная аснова, сталь, 0,3–0,5 мм; 10 —дадаткова задублены КП; 11 — фарба на ДЭ; 8 — гідрафільны пласт на ПЭ

33
Негатыўны КП задубліваецца пад празрыстымі ўчасткамі дыяпазітыва, а праяўленне вадой агаляе паверхню хрому пад цѐмнымі ўчасткамі дыяпазітыва. Пасля ўмацавання плѐнкі задубленага КС праводзяць траўленне хрому салянай кіслатой. У выніку хром страўліваецца на ўчастках, не абароненых плѐнкай задубленага КП, і агаляецца паверхня медзі пад цѐмнымі ўчасткамі дыяпазітыва.
Далей выдаляюць КП з паверхні формы і праводзяць яе апрацаванне комплексным растворам, які ўключае бутылксантагенат калію (гідрафабізатар) і шчаўевакіслы амоній і натрый КМЦ (гідрафілізатары). Бутылксантагенат калію адсарбіруецца на паверхні медзі і стварае гідрафобную плѐнку таўшчынѐй 2–3 мкм. Шчаўевакіслы амоній ачышчае паверхню хрому, на якую адсарбіруецца натрый КМЦ, ствараючы трывалую гідрафільную плѐнку таўшчынѐй 1–2 мкм.
Капіраванне фотаформаў на афсетную пласціну
Галоўная задача тэхналагічнага працэсу вырабу формаў — стварэнне відарыса на святлачулым пласце і яго фіксацыя сродкамі фізіка-хімічнага апрацавання. Выраб монаметалічных формаў капіраваннем уключае наступныя аперацыі:
сумяшчэнне мантажнай формы з КП пласціны; капіраванне мантажнай формы ў капіравальнай раме (экспанаванне); апрацаванне копіі; кантроль якасці і карэктуру формы; тэрмаапрацаванне формы.
Сумяшчэнне мантажнай формы з КП пласціны выконваюць на гумовым дыванку КР. Найбольш дакладнай з'яўляецца штыфтавая прыводка, калі ў пласціне і аснове мантажнай формы прабіваюць адтуліны, дзякуючы якім пласціну і мантажную форму сумяшчаюць па штыфтах, што знаходяцца на металічнай лінейцы. Калі штыфтавой прыводкі няма, то лінейкай адмяраюць памер клапана і замацоўваюць мантаж на пласціне ліпкай стужкай, пасля чаго выконваюць экспанаванне.
Пры экспанаванні трэба ўлічваць, што ў адрозненне ад фотаматэрыялаў КП маюць спектральную чуласць у УФ- і сіняй зонах спектра і вельмі нізкую інтэгральную чуласць. Акрамя таго, відарыс на КП абсалютна кантрастны і не

34
мае паўтонаў. Такія ўласцівасці КП выклікаюць шэраг патрабаваняў да капіравальнага працэсу.
Па-першае, ужываюць кантакнае капіраванне, крыніцы святла з высокай інтэнсіўнасцю выпраменьвання ў вобласці паглынання КП і ствараюць асветленасць шкла КР у 10-20 тыс. лк або 40–50 Вт/м2. Недастатковая асветленасць зніжае прадукцыйнасць формнага працэсу і можа прывесці да цянення формы. У якасці асвятляльнікаў у КР для вырабу афсетных формаў ужываюць у асноўным металагалагенныя лямпы магутнасцю 1–8 кВт. Так, рамы Copymat i Montakop фірмы Theimer (ФРГ) камплектуюцца металагалагеннымі лямпамі магутнасцю 1, 2, 4, 5 і 6 кВт.
Па-другое, неабходна раўнамерная асветленасць па ўсѐй плошчы шкла КР. Дапушчальнай лічыцца нераўнамернасць
E |
Em ax |
Em in |
100% , |
|
Em ax |
||||
|
|
якая не перавышае 20%, аднак для сучасных КР з магутнымі асвятляльнікамі яна павінна быць яшчэ меншай. Раўнамернасць асветленасці забяспечваецца канструкцыяй асвятляльніка.
Па-трэццяе, выпраменьванне асвятляльніка павінна быць паралельным. У такім выпадку святло падае перпендыкулярна паверхні капіравання, што дазваляе ўнікнуць закапіровак — пранікнення святла пад цѐмныя ўчасткі фотаформаў і скажэння памераў ПЭ і ДЭ формы.
Закапіроўка — асноўная прычына дэфектаў формаў, якія ўзнікаюць пры экспанаванні. Паралельнасць плыні забяспечваюць аддаленнем асвятляльніка ад шкла КР на дастатковую адлегласць (аддаленая калімацыя). Практычна дастаткова аддаліць асвятляльнік на адлегласць, роўную дыяганалі прамавугольніка шкла КР.
Экспанаванне ў КР пакета матэрыялаў, які ўключае шкло, астралон, фотаформу і афсетную пласціну, служыць прычынай аптычных з'яваў і прыводзіць да ўзнікнення «стаячых хваляў». Яны ўзнікаюць з прычыны інтэрференцыі адбітай ад асновы і праходнай плыняў і могуць выклікаць закапіроўку. Каб пазбегнуць «стаячых хваляў», памяншаюць таўшчыню КП, ужываюць меншыя экспазіцыі, уводзяць у пласт паглынальнік адбітай плыні, ўжываюць проціарэольнае пакрыццѐ формнай асновы. Шурпатасць асновы таксама перашкаджае ўзнікненню «стаячых хваляў».

35
Для капіравання кладуць пласціну на гумовы дыванок, на яе — мантаж эмульсійным пластом уніз, за абразным полем усталѐўваюць кантрольныя шкалы. Час экспанавання залежыць ад інтэгральнай чуласці КП пласціны, магутнасці і аддаленасці асвятляльніка ад шкла КР, характару дыяпазітываў і г. д. Яго вызначаюць эксперыментальна і рэгулярна кантралююць паводле тонавай шкалы СПШ-к.
Для памяншэння аб’ѐму карэктуры, акрамя асноўнага, звычайна праводзяць дадатковае дыфузнае экспанаванне праз рассейвальную (дыфузную) плѐнку. Яго працягласць складае каля 1/3 часу асноўнага экспанавання. Дыфузнае экспанаванне для стахастычна растраваных фотаформаў не ўжываюць.
Пасля заканчэння экспанавання копію пераносяць на стол, на якім з дапамогаю тампона выдаляюць магчымыя сляды мантажнага клею. На экспанаванай копіі заўважны малакантрастны відарыс, што выключае паўторнае экспанаванне пласціны.
Закапіроўка — прычына дэфектаў формаў, якія ўзнікюць пры экспанаванні
Закапіраванне з’яўляецца галоўнай прычынай дэфектаў формаў, якія ўзнікаюць пры экспанаванні. Калі пры капіраванні выпраменьванне трапляе пад непразрыстыя элементы дыяпазітываў, то ў выніку ДЭ — штрыхі і растравыя кропкі — памяншаюцца ў памерах, а дробныя (тонкія) могуць знікнуць зусім, што можа прывесці да парушэння графічнай, градацыйнай і колеравай дакладнасці ўзнаўлення на адбітку.
Прычынамі закапіраванняў могуць быць шэраг тэхналагічных і тэхнічных фактараў, у прыватнасці, фактары, абумоўленыя тэхнічнымі параметрамі канструкцыі капіравальнай рамы.
Вылучаюць тры прычыны закапіраванняў.
Па-першае, гэта — няшчыльны кантакт мантажнай формы з паверхняй афсетнай пласціны, што выклікае ўтварэнне паміж імі паветраных уключэнняў (пухіроў).
Па-другое, гэта — вялікая доля рассеянага выпраменьвання ў плыні вы-
праменьвання капіравальнай рамы.
Урэшце, па-трэцяе, гэта — вялікая працягласць экспанавання.
Да тэхналагічных прычын, якія ўплываюць на шчыльнасць кантакту, можна аднесці наступныя.

36
Якасць мантажу фотаформаў. Вялікае адрозненне ў таўшчыні фотаформаў, іх мантаж з перакрываннем, утварэнне завусеніц па краях элементаў мантажу ў выніку няякаснай рэзкі, — ва ўсіх гэтых выпадках у месцах перападу таўшчыняў розных элементаў узнікаюць пустоты, запоўненыя паветрам. Гумавы дыванок, дзякуючы сваѐй эластычнасці, можа ліквідаваць некаторыя пустоты, але абсалютна поўнасцю ліквідаваць недахопы няякаснага мантажу такім чынам немагчыма. Таму якасць мантажу, а значыць, і якасць друкарскай формы, залежаць таксама ад кваліфікацыі мантажыста.
Закапiраванне тым большае, чым большая адлегласць відарыса, які капіруецца, да капiравальнага пласта. Гэтая з’ява ўзнiкае, напрыклад, калi негатыў альбо дыяпазiтыў кладуць адваротным бокам да капiравальнага пласта. Гэта павялiчвае адлегласць памiж відарысам i капiравальным пластом на таўшчыню падкладкі, што i прыводзiць да закапiравання. Таму фотаформу трэба класці на формную пласцiну эмульсійным пластом да КП.
Нізкая вільготнасць паветра ў капіравальным аддзяленні можа прывесці да ўтварэння на фотаформе статычнага электразараду, які, прыціскаючы мантажную форму да пласціны, пакідае ў зоне прыціскання паветраныя ўключэнні, таму што электрастатычнае прыцісканне дзейнічае незалежна ад працы вакуумнага насосу.
Вялікая колькасць пылу таксама садзейнічае ўтварэнню паветраных пухіроў, прычынай чаго з’яўляюцца плямы на растравых адбітках, якія не змяшчаюць растравых кропак і ўзнікаюць вакол часцінак пылу і іншых пабочных целаў, што трапілі паміж мантажнай формай і пласцінай. Таму тэхналагічная інструкцыя патрабуе ў капіравальным і формным аддзяленнях падтрымліваць адносную вільготнасць 50–60% і тэмпературу паветра 18–23 ˚C. Рэкамендуецца выкарыстоўваць сістэмы штучнага клімату, якія, фільтруючы паветра, памяншаюць колькасць пылу. Можна выкарыстоўваць пыласос і вільготнае прыбiранне памяшкання.
Пры выкарыстанні камп’ютэрнага мантажу гладкая паверхня фотаформы, выведзеных у фармаце друкарскага аркуша, таксама можа стаць прычынай закапіравання: гладкая паверхня не стварае каналаў для адсосу паветра. У гэтым выпадку, каб іх стварыць:
а) паміж фотаформай і пласцінай насыпаюць кантактны парашок, дробныя часціцы якога, не ўплываючы на відарыс, ствараюць каналы для адсосу паветра;

37
б) у якасці асновы фотаматэрыялаў выкарыстоўваюць падкладкі, якія маюць мікрарэльефную шурпатую структуру, што стварае каналы для адводу паветра;
в) выкарыстоўваюць пласціны, на паверхні КП якіх размешчаны дробныя цвѐрдыя элементы, што ўзвышаюцца над паверхняй пласта.
Да закапіравання прыводзяць памылкі ў заданні рэжымаў вакуумавання ў КР з двухабо трохступеннай вакуумнай сістэмай, дзе аператар задае працягласць набору вакууму. Тыповая памылка тут — усталяванне максімальнай велічыні ўжо на першай ступені. У такім выпадку максімум дасягаецца вельмі хутка, што абавязкова прыводзіць да ўтварэння паветраных уключэнняў: паветра не паспавяе выйсці з зоны адсосу.
Да тэхнічных фактараў, якія ўплываюць на шчыльнасць кантакту ў сістэме мантажная форма — афсетная пласціна, найперш можна аднесці асаблівасці канструкцыі капіравальных рам. Гэта:
а) эфектыўнасць вакуумнай сістэмы. Імавернасць утварэння паветраных уключэнняў рэзка памяншаецца, калі гумавы дыванок КР мае некалькі кропак адсосу паветра. Акрамя таго, пры экспанаванні афсетнай пласціны з капіравальным пластом аснове ОНХД з дыязапласта выдзяляецца азот, які таксама можа ўтвараць паветраныя пухіры. Таму вакуумны насос павінен працаваць на працягу ўсяго часу экспанавання.
б) якасць гумовага дыванка. Ён павінен быць эластычным, каб сваѐй дэфармацыяй кампенсаваць розную таўшчыню элементаў мантажу і ліквідаваць паветраныя пустоты. Яго паверхня павінна мець рыфлѐную будову, напрыклад, у выглядзе покрыва з тканіны — структура тканіны стварае каналы для выдалення паветра.
в) наяўнасць спецыяльных прыладаў для выдалення паветра. Гэтв прылады тыпу Theimospeed і Theimoplan для КР Сopymat і Montаcop фірмы Theimer.
Разгледзім другую прычыну закапіравання.
У якасці асвятляльнікаў у КР ужываюць металагалагенавыя лямпы з адносна невялiкай плошчай і рэфлексныя экраны, якiя даюць практычна паралельны пучок. Аднак пэўная доля рассеянага святла заўседы ѐсць ў плыні выпраменьвання рамы. Дыфузная плынь уваходзіць у пласт пад вострым вуглом і экспануе яго пад цѐмнымі ўчасткамі фотаформы. Доля рассеянага святла ў плыні выпраменьвання рамы залежыць ад канструкцыі асвятляльніка.

38
Каб пазбавіцца ад відарысаў кромак элементаў мантажу і краѐў дыяпазітываў, якія ўтвараюць на форме лішнія ПЭ, выкарыстоўваюць экспанаванне праз дыфузную плѐнку, а асноўнае экспанаванне праводзяць паралельным выпраменьваннем, доля рассеянага святла ў якім мінімальная.
Такім чынам, у працэсе экспанавання на пласт падаюццца паралельныя ды часткова рассеяныя промнi. Нават пры асвятленнi крынiцай паралельнага святла прысутнічае пэўная колькасць адхiленых промняў, рассеяных i адбiтых, якiя выклікаюць закапiраванне. У выніку гэта можа прывесці да павелiчэння ДЭ на негатыўных і iх памяншэння на пазiтыўных КП.
Правільна сканструяваны асвятляльнік дае незначнае закапіраванне.
Трэццяя прычына закапіравання — працягласць экспанавання. Плынь выпраменьвання КР заўсѐды мае пэўную долю рассеянага святла. Яго інтэнсіўнасць складае невялікую долю ад інтэнсіўнасці паралельнай праменнай плыні, аднак пры працяглым экспанаванні рассеянае выпраменьванне нават пры малой інтэнсіўнасці здольна трапіць пад цѐмныя ўчасткі фотаформы і выклікаць змену памераў дробных ДЭ — растравых кропак і штрыхоў. У пазітыўным капіраванні дробныя растравыя кропкі ў святле могуць увогуле знікнуць.
Працягласць экспанавання мяняецца пры ўжыванні розных тыпаў афсетных пласцін, якія маюць розную інтэгральную чуласць. Акрамя таго, велічыня экспазіцыі, пададзенай за час экспанавання да капіравальнага пласта мяняецца ў выніку змены напружання сеткі, а таксама з прычыны старэння лямпы. Калі магутнасць лямпы падае на 40-50%, то мяняецца і спектральны склад яе выпраменьвання. Таму такую лямпу мяняюць.
На велічыню закапіравання ўплываюць таксама тэхнічныя паказчыкі афсетных пласцін. Чым большая шурпатасць паверхнi, тым большай будзе таўшчыня КП, таму што ѐн пакрывае ўсе няроўнасцi пласцiны. Адначасова, больш тоўсты КП дае большае закапiраванне.
Апрацаванне копій на монаметалічных пласцінах
Апрацаваныя копіі на монаметалічных АП уключаюць участкі КП, якія ўтвараюць відарыс, г. зн. ДЭ, і ўчасткі алюмініевай асновы, што адпавядаюць ПЭ. Пазітыўныя КП на аснове ОНХД маюць краѐвы вугал змочвання вадой 118 , г. зн. маюць алеяфільныя ўласцівасці, што забяспечвае іх выкарыстанне ў якасці ДЭ формаў. ДЭ на пластах ОНХД маюць высокую адгезію

39
да алюмініевай асновы і высокую механічную трываласць, якія забяпечваюцца фізіка-хімічнымі параметрамі капіравальных кампазіцый, наяўнасцю мэтавых дадаткаў, а таксама ўмовамі нанясення і сушкі КП.
Упрацэсе апрацаваныя монаметалічных пазітыўных копій раствараюцца і выдаляюцца экспанаваныя ўчасткі КП на ПЭ формы, у выніку чаго на ѐй атрымліваецца пазітыўная копія штрыхавога або (і) растравага дыяпазітыва.
Уякасці праяўнікаў пазітыўных копій ужываюць растворы на аснове едкага натру з рН=12–13.
Апрацаванне копій праводзяць ў аўтаматызаваным працэсары для апрацавання копій або ўручную. Паслядоўнасць аперацый працэсу вырабу монаметалічных АФ з апрацаваннем копій у працэсары пададзена на рыс. 14.
Пры ручным апрацаванні копій працэс вырабу монаметалічных афсетных формаў уключае наступныя аперацыі.
1. Капіраванне фотаформаў.
2. Праяўленне.
3. Прамыўка. 4. Сушка.
5. Кантроль якасці і карэктура формаў.
6. Прамыўка.
7. Гумаванне.
8. Сушка.
Апрацоўваючы копію ў працэсары, аператар усталѐўвае яе на стол загрузкі працэсара і падае на транспартныя валікі. Далей копія рухаецца аўтамАтычна. Параметры апрацавання — хуткасць руху, якая вызначае час праяўлення, тэмпература раствораў і інш. —
усталѐўваюцца з кіравальнага пульта працэсара. У працэсе апрацавання копій праяўнік аднаўляецца шляхам падачы свежых порцый у секцыю праяўлення з адначасовай ачысткай яго ад часцінак КП. Прамыванне праяўленай копіі адбываецца ў секцыі прамывання, а лішак вады адціскаецца валікамі. У секцыі гумавання на паверхню формы наносіцца тонкі

40
пласт гідрафільнага колоіду, які сушыцца паветрам, нагрэтым да тэмпературы не вышэй за 70 С, каб не адбывалася дэфармацыі ДЭ з-за хуткага выпарвання вады.
Гатовую форму кладуць на стол, які асвятляецца зверху, для кантролю і карэктуры. Калі аб’ем карэктуры значны і канструкцыя працэсара дазваляе, адкарэктаваную форму, паўторна ўводзяць адразу ў секцыю прамывання.
Калі копію апрацоўваюць уручную, яе ўсталѐўваюць у кювету і апрацоўваюць свежай порцыяй праяўніка, праводзячы мягкай губкай па ўсѐй паверхні копіі, апрацоўваючы краі. Звычайна праяўленне займае 1– 1,5 хвіліны, тэмпература — праяўніка каля 23 С. Прамываюць копію вадаправоднай вадой з абодвух бакоў на працягу 15–20 с, пасля чаго праводзяць візуальны кантроль якасці праяўлення: на ПЭ не павінна быць участкаў КП — яны павінны быць раўнамерна светлымі.
Прамытую форму сушаць у сушыльнай шафе пры тэмпературы да 40 С або на паветры, пасля чаго праводзяць яе кантроль і карэктуру. Карэктаваць можна толькі сухую форму. Адкарэктаваныя ўчасткі праціраюць мокрым тампонам, калі аб’ѐм карэктуры надта вялікі — форму прамываюць у рака- віне-мойцы. Далей на паверхню формы марлевым тампонам наносяць роўны тонкі суцэльны пласт абароннага калоіду, звычайна дэкстрыну.
Абсталяванне для вырабу копій на монаметалічных пласцінах
Сучасныя КР — аўтаматызаваныя прылады гарызантальнага тыпу з асвятляльнікам, усталяваным зверху. КР забяспечваюць высокую якасць і прадукцыйнасць капіравальнага працэсу. Да найважнейшых асаблівасцяў КР належаць:
2–3 ступенная вакуумная сістэма з праграмным кіраваннем, якая забяспечвае высокі вакуум і добрае прыцісканне, што дазваляе ўнікнуць закапіровак;
роўнамерная асветленасць шкла КР;
адсутнасць у спектры выпраменьвання асвятляльніка хваляў з даўжынѐй каля 300 нм, якія награваюць шкло, і ІЧ-хваляў, якія награваюць падкладку пласціны;
сістэма кантролю колькасці энергетычнай экспазіцыі, атрыманай КП;
эластычны гумовы дыванок, які дэфармацыяй кампенсуе розную таўшчыню элементаў мантажу;