Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогія формных працэсаў_ Якаўлеў.pdf
Скачиваний:
30
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
613.22 Кб
Скачать

19

Раздзел IIІ. Лічбавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў

Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў

Вывучаючы выкарыстанне лазераў у формных працэсах, неабходна засвоіць, што ўжываюць фотахімічнае, цеплавое і электрафатаграфічнае ўздзеянне выпраменьвання на формны матэрыял.

Фотахімічныя рэакцыі дэструкцыі і задублення ўзнікаюць пры невялікай інтэнсіўнасці выпраменьвання, калі пласты матэрыялу здольныя да згаданых пераўтварэнняў, але могуць працякаць таксама ў выніку цеплавога ўздзеяння лазера. Цеплавое ўздзеянне лазера на формны матэрыял дасягаецца шляхам канцэнтрацыі энергіі ў вузкіх пучках і ўключае награванне, растапленне, выпарэнне (сублімацыю) і разбурэнне матэрыялу.

Для вырабу формаў аператыўнай паліграфіі выкарыстоўваюць лазерныя формныя аўтаматы тыпу лазернага прынтара і палімерныя формныя матэрыялы. Прыкладам служыць формны аўтамат PlateMaker, які на палімерным матэрыяле Myriad вырабляе формы для аднафарбавых працаў тыражом да 15 тыс. адб.

Для шматфарбавай прадукцыі ўжываюць СtPlate-тэхналогію — лічбавую лазерную тэхналогію запісу відарыса на формны матэрыял без вырабу фотаформаў. Яе асноўныя перавагі — скарачэнне вытворчага цыкла, зніжэнне працаёмкасці і павелічэнне прадукцыйнасці формнага працэсу і г. д.

Лічбавая пласціна экспануецца ў плэйтсэтары (рэкордары). Іх паводле канструкцыі падзяляюць на планшэтныя, з унутраным барабанам і вонкавым барабанам. Запіс відарыса праводзіцца на чулы пласт пласціны, спектральная чуласць якога адпавядае даўжыні хвалі выпраменьвання лазера.

Уякасці крыніц экспанавання ў рэкордарах найбольшае распаўсюджанне атрымалі фіялетавыя лазеры з даўжынёй хвалі 405–410 нм і ІЧ-лазерныя дыёды з даўжынёй хвалі 830 нм.

Уплэйтсэтарах ужываюць пласціны бачнага дыяпазону і тэрмальныя. Пласціны бачнага дыяпазону падзяляюць на галоідасрэбраныя, фотапалімерныя і гібрыдныя.

Галоідасрэбраныя пласціны маюць высокую святлачуласць і раздзяляльную здольнасць, забяспечваючы градацыю ў дыяпазоне памераў 1–99% растравых кропак і лініятуры да 200 lpi.

20

Уфотапалімерных пласцінах пад уздзеяннем лазернага святла адбываецца структураванне або дэструкцыя пласта. Фотапалімерныя пласціны забяспечваюць узнаўленне кропак ў дыяпазоне 2–98% для лініятур да 175 lpi.

Утэрмальных пласцінах цеплавое ўздзеянне ІЧ-выпраменьвання выклікае дэструкцыю або структураванне пласта тэрмапалімера. Акрамя таго, можа адбывацца абляцыя (выпяканне) пласта тэрмапалімера.

Для вырабу формаў шматфарбавага друку выкарыстоўваюць таксама тэхналогію Сomputer-to-Press (СtPress). Яе называюць таксама тэхналогіяй Direct Imaging (DI), што азначае экспанаванне формнага матэрыялу ў друкарскай машыне, калі форма вырабляецца непасрэдна на формным цыліндры.

Тэхналогія DI рэалізавана ў чатырохфарбавай машыне Heidelberg QuickMaster DI 46-4 для друку без увільгатнення, а таксама ў некаторых машынах серыі Karat.

Іншы варыянт тэхналогіі СtPress ужыты ў чатырохфарбавай машыне Heidelberg SpeedMaster DI 74-4 для друку з увільгатненнем. Формы вырабляюць на пласцінах фірмы Presstek, якія не патрабуюць праяўлення.

Літаратура

[1] Гл. 9, с. 215–229. Гл. 10, с. 230–280; [3] с. 52–56, 71–74.

Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флексадруку

Неабходна адзначыць, што працягласць вырабу ФГД фотамеханічнымі спосабамі можа дасягаць некалькі дзясяткаў гадзін, хуткасць гравіравання алмазным разцом абмежавана, а разцы хутка зношваюцца.

Лазернае гравіраванне дазваляе ўнікнуць згаданых праблем, але для медзі патрэбныя вельмі магутныя лазеры. Выйсцем служыць гравіраванне пластмасавых пластоў, нанесеных на паверхню цыліндра.

Прыкладам служыць сістэма Лазергравюр-700. Таксама ў апошнія гады фірма Max Daetwyler распрацавала тэхналогію непасрэднага лазернага гравіравання цыліндраў з цынкавай тыражнай абалонкай.

21

Вывучаючы лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў флексадруку, трэба засвоіць, што гумовыя флексаформы вырабляюць выключна лазерным гравіраваннем валоў з гумовай паверхняй. Прадукты сублімацыі гумы, пыл і пах адсмоктваюцца з зоны гравіравання ў мокры пылаўлоўнік.

Спосаб вырабу фотапалімерных флексаформаў лазерным выпраменьваннем мае назву LAMS (Laser Ablation Masking System) CtР-тэхналогіі і заключаецца ў выкарыстанні лічбавых фотапалімерных пласцін, у якіх зверху палімернага пласта нанесены чорны тонкі маскавы пласт. Гэты пласт разбураецца ІЧвыпраменьваннем лазера ў працэсе вырабу формы, г. зн. негатыў утвараецца непасрэдна на паверхні пласціны.

Вырабленыя такім спосабам флексаформы ўзнаўляюць растравыя кропкі ў дыяпазоне 1–99% для лініятур да 70 лін/см, г. зн. паводле якасці ўзнаўлення адпавядаюць монаметалічным АФ.

Пасля лазернага экспанавання маскавага пласта праводзяць звычайны аналагавы працэс Cyrel, які ўключае шэсць аперацый: адваротнае экспанаванне – асноўнае экспанаванне –

праяўленне – высушванне – фінішынг – заключнае экспанаванне. У Беларусі выраб флексаформаў паводле тэхналогіі LAMS CtР выконвае фірма «Уніфлекс».

Тэхналагічнае абсталяванне для LAMS CtP-тэхналогіі выпускаюць фірма Du Pont, якая першай распрацавала LAMS CtP-тэхналогію і разам з фірмай Esko-Graphics стварыла лазерную прыладу Cyrel Digital Imager, фірма Creo, расійская кампанія «Альфа» з прыладай LaserGraver (выкарыстоўваецца ва «Уніфлексе») і інш.

Для лазернага гравіравання, акрамя лічбавых пласцін, выпускаюць таксама формныя «гільзы» для друку відарысаў без стыкаў, напрыклад шпалераў.

У апошнія гады распрацаваны спосабы вырабу флексаформаў шляхам простага лазернага гравіравання палімерных матэрыялаў.

Літаратура

[1] Гл. 11, с. 281–319; Гл. 12, с. 320–343; [3] с. 75–77.

22

3.КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

1.Якім чынам класіфікуюць капіравальныя пласты?

2.Як рэагуюць на выпраменьванне негатыўны і пазітыўны пласты? Нарысаваць схемы для плоскага афсетнага друку.

3.Даць азначэнне капіравальнага пласта і прывесці прыклады.

4.Што ўваходзіць у склад капіравальнай кампазіцыі? Прывесці прыклады складу капіравальных кампазіцый.

5.Якія ўласцівасці КП называюць працоўнымі?

6.Якія патрабаванні да капіравальных рам?

7.Агульныя звесткі пра сенсітаметрычныя і тэхналагічныя ўласцівасці капіравальных пластоў.

8.Сутнасць фотахімічных працэсаў у пластах розных тыпаў.

9.Тыпы капіравальных пластоў і іх прызначэнне.

10.Выраб формаў афсетнага друку негатыўным капіраваннем.

11.Пералічыць і ахарактарызаваць спосабы вырабу формаў ПД.

12.Капіравальныя пласты і патрабаванні да іх.

13.Якія пласты выкарыстоўваюць для вырабу формаў ПД?

14.Якія абаронныя ўласцівасці капіравальных пластоў?

15.Сучасныя капіравальныя пласты.

16.У якіх каардынатах і чаму будуюць характарыстычныя крывыя капіравальных пластоў?

17.Які агульны выгляд і асаблівыя кропкі характарыстычных крывых негатыўнага і пазітыўнага пластоў?

18.Як вызначыць інтэгральную чуласць капіравальнага пласта?

19.Як пабудаваць характарыстычную крывую капіравальнага пласта?

20.Ад чаго залежыць профіль друкарскага элемента формы?

21.Якую кантрастнасць маюць капіравальныя пласты?

22.Ці залежыць інтэгральная чуласць КП ад яго таўшчыні?

23.Ці залежыць ад таўшчыні пласта яго раздзяляльная здольнасць?

24.Якую спектральную чуласць маюць капіравальныя пласты?

25.Якая інтэгральная чуласць капіравальных пластоў?

26.Ад якіх фактараў залежыць выбар спосабу вырабу формаў?

27.Нарысаваць агульную схему капіравальнай рамы, апісаць прызначэнне яе вузлоў і прынцып працы.

28.Падрыхтоўка алюмініевай паверхні: прызначэнне і апісанне аперацый.

29.Якія паказчыкі якасці мае алюмініевая паверхня пасля падрыхтоўкі?

30.Апісаць спосаб нанясення капіравальнай кампазіцыі распыленнем у электрычным полі высокага напружання.

23

31.Нарысаваць схему і апісаць нанясенне капіравальнай кампазіцыі спосабам падаючай завесы.

32.Апісаць канвекцыйны спосаб сушкі капіравальных пластоў, яго перавагі і недахопы.

33.Апісаць індукцыйны спосаб сушкі капіравальных пластоў, яго перавагі і недахопы.

34.Апісаць тэрмарадыяцыйны спосаб сушкі капіравальных пластоў, яго перавагі і недахопы.

35.Якія асноўныя тэхнічныя паказчыкі афсетных пласцін?

36.Што такое шурпатасць? Якія паказчыкі шурпатасці падрыхтаванай алюмініевай паверхні асновы АП? Які сэнс і значэнні

паказчыкаў Ra, Rz, асновы АП?

37.Нарысаваць схему профіля падрыхтаванай алюмініевай паверхні

ірастлумачыць, чаму не патрэбна гідрафілізацыя ПЭ формы.

38.Ахарактарызаваць спосаб вырабу афсетных формаў капіраваннем з дыяпазітываў у параўнанні з іншымі спосабамі.

39.Ахарактарызаваць асноўныя кампаненты капіравальнай кампазіцыі для вырабу пазітыўнага пласта, уключаючы мэтавыя дадаткі.

40.Нарысаваць схему і апісаць аперацыі вырабу монаметалічных формаў пазітыўным капіраваннем.

41.Нарысаваць схему і апісаць працэс вырабу монаметалічных формаў негатыўным капіраваннем.

42.Закапіраванне з-за няшчыльнага кантакту: сутнасць, прычыны

іспосабы ўнікнення.

43.Закапіраванне з-за вялікай долі рассеянага святла: сутнасць, прычыны і спосабы ўнікнення.

44.Закапіраванне з-за вялікага часу экспанавання: сутнасць, прычыны і спосабы ўнікнення.

45.Апісаць і растлумачыць сутнасць аперацый апрацоўкі копій у працэсары.

46.Апісаць і растлумачыць сутнасць аперацый ручной апрацоўкі копій.

47.Аўтаматызаваныя капіравальныя рамы, іх вузлы, прылады

інайважнейшыя тэхнічныя характарыстыкі.

48.Аўтаматызаваныя працэсары для апрацоўкі копій, іх вузлы, прылады і найважнейшыя тэхнічныя характарыстыкі.

49.Пералічыць фактары, ад якіх залежыць якасць афсетнай формы.

50.Што кантралююць на монаметалічнай афсетнай форме?

51.Прызначэнне і апісанне тэрмаапрацоўкі монаметалічных формаў.

52.Прызначэнне і апісанне кансервацыі монаметалічных формаў.

53.Ахарактарызаваць формы для афсетнага друку без увільгатнення.

24

54.Нарысаваць схему і апісаць характэрныя прыкметы формаў ПД.

55.Ахарактарызаваць фотапалімерныя формы ВД.

56.Якія кампаненты ўваходзяць у склад фотапалімерных кампазіцый?

57.Апісаць выраб фотапалімерных формаў ВД.

58.Якія асноўныя паказчыкі якасці фотапалімерных формаў ВД?

59.Тэхналагічнае абсталяванне для вырабу фотапалімерных формаў ВД.

60.Якія існуюць спосабы вырабу формаў трафарэтнага друку? Апісаць асноўныя аперацыі працэсу.

61.Якімі спосабамі вырабляюць фотапалімерныя флексаформы?

62.Апісаць аперацыі працэсу Cyrel вырабу фотапалімерных флексаформаў.

63.Якое прызначэнне аперацый экспанавання ў працэсе Cyrel?

64.Якія рэчывы выкарыстоўваюць для праяўлення копій у працэсе

Cyrel?

65.Патрабаванні да фотаформаў, якія выкарыстоўваюць для вырабу флексаформаў.

66.Якія патрабаванні да арыгіналаў для вырабу формаў флексаграфскага друку?

67.Чым адрозніваецца і чым падобнае капіравальнае абсталяванне для вырабу копій плоскага афсетнага і флексаграфскага друку?

68.Якімі спосабамі вырабляюць гумовыя формы флексадруку?

69.Якім чынам праводзяць падрыхтоўку формных цыліндраў глыбокага друку? Якія патрабаванні да іх паверхні?

70.Ахарактарызаваць растр глыбокага друку і яго прызначэнне.

71.Як вырабляюць пігментную копію?

72.Апісаць аперацыі пераводу пігментнай копіі на формны цыліндр і яе праяўлення.

73.Апісаць працэс траўлення меднага цыліндра і заключныя аперацыі пігментнага спосабу.

74.Апісаць капіравальны працэс глыбокай аўтатыпіі.

75.Гравіраванне формаў ГД і яго адрозненне ад гравіравання формаў ВД.

76.Якія спосабы траўлення клішэ?

77.Якія механізмы эмульсійнага і безэмульсійнага траўлення?

78.Якія спосабы ўздзеяння лазернага выпраменьвання выкарыстоўваюць у формных працэсах?

79.Якія тыпы ўздзеяння лазернага выпраменьвання на формны матэрыял?

80.Схема і агульная характарыстыка тэхналогіі Соmputer-to-Plate вырабу афсетных формаў.

25

81.Якія формныя матэрыялы ўжываюць у тэхналогіі Соmputer-to- Plate вырабу афсетных формаў?

82.Ахарактарызаваць асноўнае тэхналагічнае абсталяванне тэхналогіі Соmputer-to-Plate вырабу афсетных формаў.

83.Тэхналогія Соmputer-to-Press вырабу афсетных формаў.

84.Якія схемы вырабу монаметалічных формаў капіраваннем?

85.Якія праблемы ўзнікаюць пры капіраванні фотаформаў на афсетную пласціну і як яны вырашаюцца?

86.Ад якіх фактараў залежыць якасць монаметалічнай афсетнай формы, якую вырабляюць капіраваннем?

87.Якія матэрыялы ўжываюць для вырабу формаў высокага друку?

88.Як залежыць профіль ДЭ фотапалімернай формы высокага друку ад атрыманай пластом экспазіцыі?

89.Які аптымальны профіль ДЭ цынкаграфскага клішэ? Якім чынам на яго ўплывае бакавое траўленне?

90.Якія патрабаванні да дыяпазітываў, што ўжываюць для вырабу афсетных формаў пазітыўным капіраваннем?