
- •ЗМЕСТ
- •ПРАДМОВА
- •СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
- •1. ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ
- •Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы
- •Тэма 2. Фотаформы
- •Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу
- •Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных пласцінах
- •Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку без увільгатнення
- •Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку
- •Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў
- •Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флексадруку
- •3. КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
- •4. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДА ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ
- •4.1. Афармленне задання на кантрольную работу
- •4.2. Складанне тэхнічнай характарыстыкі выдання
- •ЛІТАРАТУРА
7
1. ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ
Раздзел I. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФОРМНЫХ ПРАЦЭСАЎ
Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы
Характэрныя прыкметы формаў высокага, глыбокага і плоскага друку. Спосабы вырабу формаў для розных відаў і спосабаў друку. Агульная схема вырабу формаў фотамеханічным спосабам.
Тэма 2. Фотаформы
Тыпы фотаформаў. Фотаформы для розных відаў і спосабаў друку. Капіравальная здольнасць фотаформы. Формулы Мурэя — Дэвiса i Юла — Нiльсана. Тэхнiчныя патрабаваннi i метады кантролю штрыхавых і растравых фотаформаў.
Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу
Агульныя звесткі пра капіравальны працэс і капіравальныя пласты. Капіравальныя пласты і патрабаванні да іх. Паслядоўныя стадыі капіравальнага працэсу. Абаронныя ўласцівасці капіравальных пластоў.
Сучасныя капіравальныя пласты. Вызначэнне сенсітаметрычных характарыстык капіравальных пластоў.
Раздзел II. АНАЛАГАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ВЫРАБУ ДРУКАРСКІХ ФОРМАЎ
Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных пласцінах
Матэрыялы для вырабу формных асноў афсетных пласцін. Падрыхтоўка паверхні алюмінія для монаметалічных пласцін. Спосабы нанясення капіравальных кампазіцый. Сушка капіравальных пластоў. Тэхнічныя паказчыкі якасці афсетных пласцін.
Схемы вырабу формаў плоскага афсетнага друку капіраваннем з фотаформаў. Капіраванне фотаформаў на афсетную пласціну. Закапіраванне як прычына дэфектаў формаў, якія ўзнікаюць пры экспанаванні: сутнасць, прычыны, спосабы ўнікнення.
8
Апрацоўка копій на монаметалічных афсетных пласцінах. Тэрмаапрацоўка і кансервацыя монаметалічных формаў. Аўтаматызаванае абсталяванне для вырабу і апрацоўкі копій.
Патрабаванні да якасці формаў і метады кантролю, карэктура. Дэфекты монаметалічных формаў, прычыны ўзнікнення і спосабы ліквідавання. Цэхавыя ўмовы і патрабаванні бяспекі пры вырабе афсетных формаў.
Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку без увільгатнення
Формы для афсетнага друку без увільгатнення і спосабы іх вырабу. Выраб формаў плоскага афсетнага друку з арыгінал-макетаў: спосабы дыфузійнага пераносу і электрафатаграфіі.
Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку
Спосабы вырабу і матэрыялы для формаў высокага друку. Выраб клішэ траўленнем. Выраб фотапалімерных формаў высокага друку з цвёрдых і вадкіх кампазіцый.
Спосабы і матэрыялы для вырабу формаў глыбокага друку. Пігментны спосаб вырабу формаў глыбокага друку. Выраб пігментнай копіі і перанос яе на формавы цыліндр. Траўленне формаў глыбокага друку. Выраб форм спосабамі глыбокай аўтатыпіі і паўаўтатыпіі.
Гравіраванне формаў высокага і глыбокага друку.
Выраб формаў флексаграфскага друку на фотапалімерных пласцінах. Працэс Du Pont Cyrel. Патрабаванні да якасці і метады кантролю фотапалімерных флексаформаў.
Раздзел IIІ. ЛІЧБАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ВЫРАБУ ДРУКАРСКІХ ФОРМАЎ
Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў
Лазеры ў формных працэсах паліграфіі. Спосабы ўздзеяння лазернага выпраменьвання на формныя матэрыялы.
Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў плоскага афсетнага друку. СtРlate-тэхналогія вырабу формаў плоскага афсетнага друку. Тэхналогіі CtPress (DI) вырабу афсетных формаў. Перспектывы развіцця лічбавых тэхналогій вырабу афсетных формаў.
9
Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флексадруку
Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага друку. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў флексаграфскага друку. Тэхналогія LAMS-CtP вырабу формаў флексаграфскага друку. Перспектывы развіцця лічбавых тэхналогій вырабу формаў глыбокага і флексадруку.
10
2. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДА ВЫВУЧЭННЯ РАЗДЗЕЛАЎ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Раздзел I. Тэарэтычныя асновы формных працэсаў
Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы
Пры вывучэнні тэмы трэба звярнуць увагу на шэраг тэрмінаў, прынятых у формных працэсах паліграфічнай вытворчасці. Так, друкарская форма (ДФ, або форма) — носьбіт тэкставай і (або) выяўленчай інфармацыі арыгінала, прызначаны для шматразовага вырабу ідэнтычных адбіткаў. Яна ўяўляе з сябе
плоскую або выгнутую цыліндрычную металічную або палімерную паверхню, падзеленую на друкарскія і прагальныя элементы.
Друкарскія элементы (ДЭ) — участкі формы, якія ўспрымаюць фарбу і перадаюць яе на друкаваны матэрыял. Прагальныя элементы (ПЭ) — участкі формы, якія не ўспрымаюць фарбу і не перадаюць яе на друкаваны матэрыял. У выніку друкарскага кантакту ДЭ на адбітку адпавядаюць друкаваныя, а ПЭ — свабодныя ад фарбы ўчасткі.
Паводле спосабу раздзялення паверхні формы на друкарскія і прагальныя элементы адрозніваюць віды друку. Да асноўных відаў
друку належаць высокі, глыбокі і плоскі друк.
Трэба засвоіць схемы і характэрныя прыкметы формаў асноўных відаў друку і ведаць іх адрозненні паміж сабою. Прыкладам формы высокага друку (ВД) можа служыць клішэ — выяўленчая форма, вырабленая спосабам цынкаграфіі. Характэрныя прыкметы формаў глыбокага друку (ГД) можна адзначыць на прыкладзе формаў, вырабленых пігментным спосабам і спосабам глыбокай аўтатыпіі. У якасці прыкладу формаў плоскага друку (ПД) можна разгледзіць шырока распаўсюджаныя монаметалічныя афсетныя формы.
Трэба адрозніваць віды ад спосабаў друку.
Пры аглядзе спосабаў вырабу формаў трэба звярнуць увагу на тое, што найперш быў вынайдзены высокі друк, калі формы выразалі на драўляных дошках, што вядома як ксілаграфія, або дрэварыт. Беларусь стала радзімай усходнеславянскага кнігадрукавання, калі вялікі Ф. Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу — «Псалтыр», датаваную 6 жніўня 1517 г. Высокамастацкія дрэварыты яго «Бібліі» (1522–1525) і сёння ўражваюць выдатнай тэхнікай і глыбокім псіхалагізмам.