Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси

.pdf
Скачиваний:
52
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.46 Mб
Скачать

утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравызнанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430-1440 гг.

Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Ягелончыка (1440-1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паводле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.

Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх значнае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання.

5. У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi удзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэнцыi знаходзілася вырашэнне судова-адмiнiстрацый- ных i ваенных пытанняў, нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акруг – дзяржаў i паветаў. На ўсе больш ці менш важныя і даходныя дзяржаўныя пасады маглі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскае веры і ўраджэнцы ВКЛ. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрымання даходаў, таму буйныя феадалы займалі адразу некалькі пасад. Напрыклад, Ян Радзівіл у 1535 г. адначасова быў каштэлянам віленскім, гетманам найвышэйшым, старастам гарадзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім.

Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедымiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi у коле асоб вышэйшай знаці. Вiтаўт жа, які імкнуўся падавіць мясцовы сепаратызм, акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, і

31

толькі тымі ўдзельнымі князямі, якія прызнавалі яго вяршэнства. Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы

i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. У адпаведнасці з прывiлеям Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смерці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў складзены «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра, рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. канчаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi маршалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 біскупы.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэдняя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Дзяржаўныя пасады займаліся толькi з ведама паноў-радных. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцлера, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1596), Жыгiмонт I Cта-

ры (1506-1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кожнай зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяр-

32

жавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-1544 гг.). З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i удзелам прадстаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўла-ды. З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запра-шалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пераўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую

6. З моманту з’яўлення ва Ўсходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ордэнаў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і іншых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу заваявання зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смерці Гедыміна. Барацьба з крыжакамі адбывалася з пераменным поспехам. Так, у 1363 г. крыжакі разграмілі вялікакняскае войска і захапілі Горадню. Са свайго боку Кейстут з 1345 па 1382 г. здзейсніў каля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская ўнія, акрамя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з немцамі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грунвальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ўльрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з беларускіх гарадоў, а таксама татарскую конніцу. Ягайла выставіў 51 харугву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поўным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўладальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з мангольскіх стэпаў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі волжскіх балгар, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241-пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княствы. Некаторыя з іх дабрахвотна пераходзiлi у яго склад, каб пазбегнуць манголататарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У далейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. У 1392 г. Вітаўт вы-

33

даў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяржавы. Плённыя адносiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i у час Грунвальдскай бiтвы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 гг. беларускiя землi падверглiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Навагародак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi у баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палонных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» рускіх зямель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай залатаардынскіх ханаў, князь І. Каліта (1325-1340) далучыў некалькі суседніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмацніцца, ВКЛ аказвала дапамогу яе праціўнікам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючыся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шукалі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Альгерд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абарону ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з поля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Мамаю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай бітвы ў верасні 1380 г. Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквою, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўзабаве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 года ён нават усталяваў пратэктарат над Вялікім княствам Маскоўскім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Вітаўтаўны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволеная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюджаннем каталіцызму і нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці. З другога боку, узрастанне магутнасці Масквы, якой у 1480 г. удалося канчаткова вызваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi у Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

34

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзейснага ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксандра Казіміравіча (1506) спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць усю дзяржаву Маскве. Абранне паны-радаю новага князя – брата Аляксандра, Жыгiмонта Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных паходаў супраць ВКЛ. Нягледзячы на здабытую гетманам К. Астрожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава страціла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 год. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмацнялася рэлігійным.

Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ І ЯГО КУЛЬТУРЫ Ў ПЕРЫД СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Пытанні

1.Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2.Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3.Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4.Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5.Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6.Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7.Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян

іў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

1.З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны падмурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-

35

ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларускіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваявання спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага развітому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi беларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў

2. У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызначальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансалідацыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складвання адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзаемадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мовай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўсходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту.

36

Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннасцей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далейшае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж горадам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе развiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кожнай з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоўныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў называлася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастайнай (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарадскія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пераважна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiжсаслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе складвання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звязаныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсходнеславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнастваральная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхійным і лакалізаваным. Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфікавалі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магілёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-

37

дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны». Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў

яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаўшым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадарчыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) заканадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне нацыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

3. Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры- віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рус- кай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала назву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спарадзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой напрамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпастаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не выключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі

38

тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гістарычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе адвольна трактаваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі місіянер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Туравам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італьянец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім купцам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне становішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толькі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Белыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае ге- нерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні- страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя вобласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларускіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэбіўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

4. На аснове сінтэзу першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя гаспадарчыя заняткі. Плямёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней,

39

пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлагадоўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць знойдзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны засялялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлігійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ектаў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэлігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вятроў, дзядуля вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька ўсяго існага – і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бога нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе ў славянскім язычніцтве ўзмацняецца і развіваецца культ продкаў, звязаны з Родам – творцам Сусвету і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мноства агульназначных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй размяшчаліся багі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Дажбогам. Ён быў богам сонца, сязоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог – бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс – боства сонечнага дыска (але не света) быў неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узначаліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай галавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сякерай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані. Каб

40