ПЗ Полиграфический дизайн
.pdfў СТБ 7.201-2003 [41]. Калі на тытульным аркушы запланаваны ілюстрацыі, то яны павінны знаходзіцца ў шчыльнай узаемасувязі з тэкстам. Тэкст і ілюстрацыі могуць нават “перакрыжоўвацца”. У выпадку, калі гэтыя комплексы размяшчаюцца асобна, дызайнер імкнецца ўсталяваць сувязь паміж імі пры дапамозе кампазіцыйных і графічных сродкаў (рамак, плашак, колеру, кантрасту, прапорцый і г. д.).
Пры гэтым калі тэкст з’яўляецца асноўным сэнсавым складнікам, ілюстрацыі не павінны быць “мацнейшымі” за тэкст. Словы нясуць інфармацыю, а ілюстрацыі перадаюць пачуцці і эмоцыі. Гэта дазваляе захаваць эмацыйны складнік паведамлення і зрабіць акцэнт на тэксце.
Шрыфтавое афармленне часопіса рэгламентуецца СТБ 7.2012003 [41]. Рэкамендуюцца наступныя базавыя гарнітуры шрыфтоў для афармлення тэксту на кірылічнай і лацінскай графічнай асновах.
1)для літаратурна-мастацкіх, папулярных і агульна-палітычных часопісаў: Часопісная, Балтыка, Часопісная рубленая, Літаратурная, Новая часопісная, ПТ Пецярбург, Новая газетная, Школьная, Маланаўская і інш.;
2)для навуковых часопісаў: Звычайная новая, тып Бадоні, Кудрашоўская энцыклапедычная, Літаратурная, Часопісная, Новая часопісная, Маланаўская, Балтыка, Часопісная рубленая, Новая газетная, тып Таймс, Гарамон, Плэнцін, тып Гельветыка;
3)для вытворча-практычных: Часопісная рубленая, Часопісная, Літаратурная, Балтыка, Кудрашоўская энцыклапедычная, Маланаўская, Новая часопісная, Школьная, Баннікоўская, тып Таймс, Гарамон, тып Гельветыка.
Для афармлення асноўнага тэксту часопіса рэкамендуецца выкарыстоўваць не больш за дзве гарнітуры, пры гэтым магчыма карыстацца шырокім асартыментам напісанняў. Кегль шрыфта абіраюць
уадпаведнасці з відам часопіса.
Для акцэнтавання ўвагі чытача на асобных словах, фразах, абзацах рэкамендуецца выкарыстоўваць не толькі шрыфтавыя прыёмы (змены гарнітуры шрыфта, напісання, кегля і да т. п.), але і кампазіцыйныя, графічныя (набор меншым фарматам, “вывараткай”, падкрэсліванне гарызантальнымі, вертыкальнымі лінейкамі і інш.). Пры афармленні тэксту “вывараткай” (светлы шрыфт на цёмным фоне) рэкамендуецца павелічэнне інтэрліньяжу, яе плошча не павінна перавышаць50% плошчыпаласынабору.
Спецыфіка афармлення тытульнага аркуша заключаецца ўнеабходнасці групоўкі інфармацыі тэкставага і ілюстрацыйнага характару, устанаўленні іерархіі элементаў, вылучэнні адных элементаў на фоне
81
іншых. З гэтай мэтай дызайнеры часта выкарыстоўваюць такі сродак кампазіцыі як кантраст, дасягнуць якога магчыма пры дапамозе наступныхпрыёмаў:
а) суадносінаў светлага і цёмнага, негатыўнага і пазітыўнага, суцэльнага колеру і яго адценняў;
б) спалучэнняў рознай таўшчыні штрыха (напрыклад, паўтлустага ісветлагашрыфта, вялікайплашкіілініі, тоўстагаітонкагаэлементаў);
в) узаемадзеяння формы літар, формы графічных і выяўленчых элементаў (напрыклад, маленькіх і вялікіх літар, прамых і курсіўных, мудрагелістых і простых, прамавугольных і акруглых);
г) размяшчэння элементаў кампазіцыі (напрыклад, у цэнтры і ў верхняй яе частцы, разам і асобна);
д) выкарыстання рознай колькасці аб’ектаў (вялікага і малога іх ліку, аднаго і групы, з частымі і рэдкімі зменамі);
е) вар’іравання тэкстурай “плямы” (шчыльнай і свабоднай, гладкай і няроўнай, зіхоткай і цьмянай);
ж) маштабу (вялікага і малога); д) прапорцый аб’ектаў (шырокіх і вузкіх).
Нягледзячы на вялікую колькасць элементаў, размешчаных на тытульным аркушы, ён з’яўляецца адзіным цэлым. Дызайнеру неабходна памятаць, што прыёмы, правілы і прынцыпы афармлення скіроўваюць да дасягнення адной мэты: чытач без цяжкасцяў павінен атрымаць неабходную інфармацыю. Іншымі словамі, эстэтычная функцыя выдання прадугледжвае “паляпшэнне” ўтылітарнай [18].
Выкананне работы
Заданне 1. Выберыце часопіс і прааналізуйце дызайн часопісных старонак па наступнай схеме:
1)фармат часопіса, варыянт афармлення, фармат паласы набору;
2)ідэя, пакладзеная ў аснову сэнсавага і кампазіцыйнага рашэння старонкі;
3)афармленне тытульнага аркуша ў кантэксце агульнай канцэпцыі часопіса;
4)шрыфтавое і графічнае рашэнне афармляльных комплексаў:
–выходных звестак і выходных дадзеных;
–ілюстрацыйнага;
–тлумачальных і інш.
–кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў на паласе тытульнага аркуша.
82
Заданне 2. Распрацуйце і абгрунтуйце новае афармленне тытульнага аркуша часопіса.
Этапы выканання:
1)прапануйце канцэпцыю тытульнага аркуша часопіса; выкарыстайце модульную сетку;
2)выберыце і абгрунтуйце фармат часопіса ў адпаведнасці з яго відам па мэтавым прызначэнні;
3)прадумайце размяшчэнне тытульнага комплекса;
4)абгрунтуйце шрыфтавое рашэнне тэкставых элементаў;
5)раскрыйце ролю ілюстрацый (сэнсавы акцэнт, эстэтычны
складнік, фармат, характар інфармацыі, размяшчэнне на старонцы і г. д.);
6)падбярыце графічныя і кампазіцыйныя сродкі для арганізацыі ўзаемадзеяння тэксту і ілюстрацый;
7)дэтальна прапрацуйце графічны план старонкі; выберыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, скіраваныя на дасягненне цэласнасці кампазіцыі, яе эфектыўнага ўзаемадзеяння з чытачом.
Заданне 4. Сфарміруйце макет тытульнага аркуша часопіса. Заданне 5. Стварыце арыгінал тытульнага аркуша часопіса з
выкарыстаннем растравай графікі, а таксама дадатковых элементаў вектарнай графікі.
Змест справаздачы
Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып вокладкі і тытульнага аркуша часопіса; абгрунтаванне задумы; макет; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.
Кантрольныя пытанні
1.Як выбраць фармат паласы набору часопіса?
2.Ахарактарызуйце асаблівасці кампазіцыі тытульнага аркуша часопіса. Назавіце ўласцівыя яму комплексы элементаў.
3.Дайце ацэнку спецыфіцы ўзаемадзеяння тэксту з ілюстрацыямі
ўчасопісе. Прывядзіце прыклад.
4.Раскрыйце ролю шрыфтавога афармлення часопіса.
5.Раскрыйце магчымасці кантрасту пры афармленні часопіса.
6.Як дасягаецца цэласнасць тытульнага аркуша часопіса? Прывядзіце прыклады.
83
Лабараторная работа № 12 РЭКЛАМА КНІГІ. ДРУКАВАНАЯ РЭКЛАМА. АФАРМЛЕННЕ РАЗВАРОТА РЭКЛАМНАГА КАТАЛОГА КНІГ
Працягласць работы: 6 гадзін
Мэта работы: разгледзець функцыі рэкламы кнігі; вывучыць кампазіцыйныя прынцыпы пабудовы рэкламы; прааналізаваць колер як эфектыўны рэкламны сродак; набыць практычныя навыкі афармлення разварота рэкламнага каталога кніг.
Змест работы
1.Разгляд ролі дызайну і рэкламы на шляху кнігі да чытача.
2.Вывучэннеіаналізвыкарыстанняпрынцыпаўкампазіцыірэкламы.
3.Аналіз колеру як эфектыўнага рэкламнага сродка.
4.Распрацоўка канцэпцыі афармлення разварота каталога кніг.
Тэарэтычныя звесткі
1. Рэклама і дызайн кнігі
Сёння спецыялісты рэдакцыйна-выдавецкай справы працуюць ва ўмовах рынкавай эканомікі. Кожны выдавец не толькі імкнецца да таго, каб кніга знайшла свайго чытача, але і мела пры гэтым камерцыйны поспех. Кніга – гэта не толькі носьбіт духоўных каштоўнасцяў, але і тавар. Адпаведна яна мае патрэбу ў рэкламе і як тавар, і як носьбіт духоўных каштоўнасцяў. Менавіта дызайн, з’ўляючыся адным з найбольш эфектыўных сродкаў рэкламы і самарэкламы кнігі, можа садзейнічаць яе руху да чытача. Выкарыстанне функцыянальнага падыходу ў дызайне і рэкламе дазваляе ўлічваць, з аднаго боку, – функцыі выдання, а з другога, – патрабаванні чытача, пакупніка, а таксама задачы выдаўца, накіраваныя на эфектыўнасць дызайнерскага афармлення і рэкламных мерапрыемстваў. Менавіта такі падыход дапамагае павысіць попыт на друкаваную прадукцыю, паколькі па сваёй сутнасці рэклама кнігі – гэта мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне папулярнасці кнігі і павелічэнне рэалізацыі тыражу, а дызайн выконвае перш за ўсё эстэтычную ролю [42].
Рэклама кнігі рэалізоўвае наступныя функцыі:
84
1)фарміраванне попыту на кнігу;
2)прадастаўленне пакупніку (патэнцыяльнаму чытачу) неабходнай інфармацыі;
3)падтрымоўванне інтарэсу да кнігі;
4)стварэнне іміджу выдавецтва;
5)фарміраванне пэўнага вобраза кнігі, што рэкламуецца.
Дызайн і рэклама садзейнічаюць папулярызацыі кнігі на рынку і адначасова дазваляюць выклікаць інтарэс, заваяваць давер патэнцыяльных пакупнікоў.
2. Кампазіцыя рэкламы, прынцыпы пабудовы кампазіцыі рэкламы (на прыкладзе стварэння рэкламнага каталога кніг).
Колер як эфектыўны рэкламны сродак
Да друкаваных сродкаў рэкламы кнігі адносяцца: улёткі, плакаты, буклеты, праспекты, каталогі. Разгледзім некаторыя адметнасці кампазіцыі на прыкладзе рэкламнага каталога. Апошні азначаецца як збрашураванае ці пераплеценае друкаванае выданне, што ўтрымлівае сістэматызаваны спіс вялікай колькасці кніг. Спіс складаецца ў пэўным парадку, ілюструецца фотаздымкамі адпаведных выданняў. Каталог друкуецца ў некалькі фарбаў і разлічаны на працяглае карыстанне [19].
Праца над кампазіцыяй разварота рэкламнага каталога ўключае наступныя этапы: а) пастаноўку задачы (рэклама кніг пэўнай тэматыкі, навінак, серыі кніг і г. д.); б) падбор тэкставага, ілюстрацыйнага і графічнага матэрыялу; в) аналіз суадносін канцэпцыі каталога ў цэлым і ідэі кампазіцыі пэўнага развароту; г) прадумванне кампазіцыі разварота каталога з улікам прынцыпаў пабудовы рэкламы; д) арганізацыю модульнай сеткі; д) распрацоўку макета і арыгінала.
Перад дызайнерам стаіць задача: прадставіць рэкламны матэрыял такім чынам, каб кампазіцыя старонкі ці разварота садзейнічала найбольш выйгрышнай, рознабаковай характарыстыцы кнігі. Патэнцыяльнаму чытачу неабходна распавесці і па магчымасці праілюстраваць,
учым асблівасць пэўнага выдання, чаму набыць варта менавіта яго.
Урэкламе не павінна быць нічога лішняга: ні слова, ні графічнага элемента. Калі хаця б адзін з асноўных элементаў рэкламы не прыцягвае ўвагі спажыўца, то яе эфектыўнасць зніжаецца.
Абраныя для размяшчэння тэкставыя, выяўленчыя, графічныя матэрыялы павінны быць важнымі, цікавымі для чытача, прыцягваць яго ўвагу, скіроўваючы да набыцця кнігі.
85
Як паказваюць даследаванні, многія ўспрымаюць рэкламу ў наступнай паслядоўнасці: глядзяць на ілюстрацыю(-ыі), чытаюць загаловак, затым тэкст рэкламы. Не выпадкова найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца рэкламныя кампазіцыі з такімі суадносінамі элементаў, пры якіх плошча ілюстрацыйнага матэрыялу значна перавышае аб’ём усіх іншых элементаў (тэксту, загалоўка, слогана, лагатыпа і інш.). Агульна вядома, што каляровая рэклама на 50% больш эфектыўная за чорна-белую. Менавіта таму каляровыя вялікага памеру фотаздымкі вокладак і пераплётаў кніг прывабліваюць увагу спажыўцоў. Кампазіцыйныя і графічныя сродкі дазваляюць вылучыць іх з шэрагу іншых.
Ілюстрацыі павінны фарміраваць у чытача вобраз кнігі, быць яскравымі, якаснымі, “гаваркімі”, увасабляючы расповед пра яе. Размяшчэнне на старонках каталога разваротаў кніг, тэматычных фонавых падложак, выяў герояў твораў, рэкламных лозунгаў і г. д. можа ўзмацніць эфектыўнасць рэкламы.
Патрабаванні да тэксту рэкламы, да ілюстрацый падрабязна выкладзены ў вучэбных выданнях Л. І. Пятровічавай па дысцыпліне “Рэклама і прапаганда кнігі” [19, 27].
Далей разгледзім прынцыпы пабудовы кампазіцыі рэкламы [2].
Пад раўнавагай разумеюць размяшчэнне элементаў рэкламы на старонцы (ці развароце) адносна аптычнага цэнтру. Адрозніваюць два яго віды: фармальнае і нефармальнае. Фармальная раўнавага – гэта абсалютная сіметрыя. Яна выкарыстоўваецца для таго, каб падкрэсліць вартасць, стабільнасць і кансерватызм вобразу. Нефармальная раўнавага – гэта дасягненне візуальнай раўнавагі шляхам размяшчэння элементаў розных памераў, форм, колеравай інтэнсіўнасці ці зацянення на рознай адлегласці ад аптычнага цэнтру. З рэкламнымі мэтамі выкарыстоўваецца пераважна нефармальная раўнавага, паколькі яна робіць рэкламу больш цікавай, вобразнай і эмацыйна насычанай.
Перамяшчэнне – гэта прынцып пабудовы рэкламы, дзякуючы якому ўвага патэнцыяльнага чытача скіроўваецца ў пэўнай паслядоўнасці. Гэта дасягаецца наступнымі прыёмамі:
а) паказам людзей ці жывёл (герояў твораў, персанажаў), прасачыўшы за позіркам якіх, вока чытача перамяшчаецца на наступны важны элемент;
б) размяшчэннем механічных паказальнікаў (трохвугольніка, лініі, стрэлкі), што пераводзяць позірк чытача з аднаго элемента на іншы;
в) размяшчэннем у пэўнай паслядоўнасці комплексаў ілюстрацый ці асобных выяў;
86
г) прымяненнем рознакаляровага фону, які вылучае тэкставую частку ці ілюстрацыю; позірк заўжды перамяшчаецца з цёмнага элемента на светлы, з каляровага на чорна-белы і г. д.;
д) выкарыстаннем іншых адметнасцяў зрокавага ўспрыняцця чалавека: большасць людзей чытае і разглядае матэрыял ад левага верхняга вугла старонкі да правага ніжняга; чалавек у першую чаргу звяртае ўвагу набуйныяэлементы(дамінанты) выявыітолькіпотымнаневялікія.
Наступны прынцып пабудовы кампазіцыі рэкламы – сувымернасць. Для таго каб яго рэалізаваць, дызайнеру неабходна ацэньваць значэнне кожнага элемента рэкламы і вылучаць адпаведную яму плошчу ў рэкламным сродку як цэлым.
Прынцып паслядоўнасці прадугледжвае стварэнне канкрэтнай рэкламы як часткі агульнай рэкламнай кампаніі. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы: выбар аднаго і таго ж фармату, стылю, шрыфтавога рашэння, а таксама танальнасці друкаванай прадукцыі, выкарыстанне цікавага незвычайнага графічнага прыёму ва ўсіх рэкламных сродках (уключэнне кідкага дэвіза, лагатыпа, персанажа).
Прынцып адзінства звяртае ўвагу рэкламіста на неабходнасць аб’яднання ўсіх элементаў у непарыўнае і гарманічнае цэлае. Адзінства дасягаеццавыкананнемусіхразгледжаныхвышэйпрынцыпаў.
Прынцып выразнасці і прастаты вызначае, што любы кампанент рэкламы, адсутнасць якога не паўплывае на яе сэнсавы складнік, павінен быць выдалены. Абцяжаранасць стылёвай шматстайнасцю шрыфтоў, дробнымі літарамі, негатыўным спосабам выявы (белым па чорнаму), ілюстрацыямі ў рамках, нумарацыяй ці непатрэбным тэкстам ускладняе і загрувашчвае кампазіцыю. Рэклама становіцца нечытальнай, яе эфектыўнасць зніжаецца.
Дызайнеры часта выкарыстоўваюць, у тым ліку пры стварэнні кампазіцыі рэкламнага каталога, прынцып вылучэння прабеламі (прабелы – гэта незанятая элементамі рэкламы прастора). Ён дазваляе абмежаваць тэкставую частку вялікімі прабеламі, што стварае ўражанне знаходжання тэксту ў промнях святла. На такі тэкст чытач абавязкова зверне ўвагу.
Колеравы прынцып з’яўляецца адным з асноўных пры пабудове рэкламы. Дызайнеру варта ведаць тэорыю колеру, колеравыя спалучэнні, асаблівасці ўспрыняцця таго ці іншага колеру, у тым ліку людзьмі розных нацыянальнасцяў. Напрыклад, у Аўстрыі папулярны зялёны колер, у Балгарыі – цёмна-зялёны і карычневы, у Пакістане – смарагдава-зялёны, у Нідэрландах – аранжавы і блакітны, у Нарвегіі – светлыя колеры, у Кітаі – чырвоны і чорны [2].
87
Колер аказвае ўплыў на пачуцці, настрой чалавека, павышае эфектыўнасць успрыняцця рэкламы [1]. Цёплыя, светлыя колеры ствараюць бадзёры настрой; шэрыя, чорныя, так званыя цяжкія колеры, выклікаюць пачуццё засмучэння, прыгнечанасці. Колер дапамагае таксама пазнаць тавар па ўпакоўцы, кнігу пэўнай серыі па вокладцы. Знойдзенае колеравае спалучэнне садзейнічае ўтварэнню і распазнанню сімвалаў.
Важна граматна спалучаць колеры, улічваць асаблівасці іх узаемадзеяння. Ствараючы дызайн аб’екта, выбіраючы колеравую гаму, распрацоўшчык працуе і з такімі ўласцівасцямі колеру, як светлата і насычанасць.
Адна з важных кампазіцыйных уласцівасцяў як храматчынага, так
іахраматычнага колеру – светлата, што азначае ступень прысутнасці ў ім белага ці чорнага колеру [1]. Пры рознай колькасці адлюсраванага святла храматычны колер выглядае светлым ці цёмным. Яго крайні стан – уласна белыя і чорныя колеры.
Разгледзім яшчэ адну ўласцівасць колеру – насычанасць, якая вызначаецца адносінамі храматычнага (спектральнага) колеру да шэрага колеру. Чым больш заўважны храматычны колер на фоне шэрага, тым больш ён насычаны. З мэтай дасягнення большага адзінства кампазіцыі выкарыстоўваюцца колеры адной ступені насычанасці. Пры гэтым агульная колеравая кампазіцыя ацэньваецца як мяккая, стрыманая, спакойная. Калі выкарыстоўваюць рэзка адрозныя колеры, прычым па некалькіх уласцівасцях, напрыклад, светлаце
інасычанасці, то кампазіцыя ацэньваецца як актыўная, кантрасная. Рэзкая адрознасць колераў па светлаце і насычанасці выражаецца азначэннем колеравай кантраснасці.
Яскравасць колеру звязана з яго колеравым тонам, насычанасцю і светлатой і выклікае адчуванне павышанай моцы святла і асветленасці паверхні. Так, ярка-чырвоны ці ярка-сіні колеры ствараюць уражанне паверхні, асветленай промнямі ад моцнай крыніцы святла.
У адносінах плошчаў колеравых палёў існуе наступная заканамернасць: чым больш светлы тон, тым больш буйной выглядае яго плошча ў параўнанні з цёмным тонам. Аднак варта ўлічваць, што пры невялікай колеравай плошчы з’яўляецца наступны эфект: светлая плошча зрокава рассоўвае прастору, цёмная – звужае. Таму роўнасветлыя цёплыя і халодныя колеры, напрыклад, аранжавыя і зялёныя ці чырвоныя і фіялетавыя, выглядаюць па-рознаму: першыя больш светлыя і адпаведна падаюцца большымі па плошчы за другія.
88
Вылучаюць таксама і такую важную кампазіцыйную ўласцівасць колеру, як яго эмацыйнае ўздзеянне на чалавека. Псіхалагічныя ўласцівасці колеру шмат у чым вызначаюць эфектыўнасць рэкламы, садзейнічаюць продажу кнігі. З аднаго боку, эмацыйнае ўздзеянне мае суб’ектыўны характар. З другога боку, выяўлены агульныя зака- намернасці яго праяўлення (табл. 12.1).
|
|
Табліца 12.1 |
|
Псіхалагічныя ўласцівасці колеру |
|
|
|
|
Колер |
|
Пачуцці, якія выклікае колер |
|
|
|
Чырвоны |
|
Неспакой |
Чырвона-жоўты |
|
Узбуджэнне |
Жоўты |
|
Радасць, бадзёрасць, захапленне |
Аранжавы |
|
Энергія, энтузіязм, пад’ём |
Ярка-аранжавы |
|
Раздражненне |
Светла-зялёны |
|
Лёгкасць, пяшчота |
Ярка-зялёны |
|
Ураўнаважанасць, надзея |
Цёмна-зялёны |
|
Засмучанасць, прыгнечанасць |
Блакітны |
|
Узвышанасць |
Сіні |
|
Цішыня, спакой |
Фіялетавы |
|
Засяроджанасць |
Светла-ахрысты |
|
Заспакаенне |
Цёмна-карычневы |
|
Прыгнечанасць |
Сярэдне-шэры |
|
Бесклапотнасць |
Цёмна-шэры |
|
Стомленасць, безвыходнасць |
Чорны |
|
Страх |
Для таго каб найбольш яскрава перадаць сэнсавыя адценні рэкламнага паведамлення, варта выкарыстоўваць вобразна-эстэтыч- ныя ўласцівасці колеру. Некаторыя інтэрпрэтацыі колераў прыведзены ў табл. 12.2.
|
Табліца 12.2 |
Вобразна-эстэтычныя ўласцівасці колеру |
|
|
|
Колер |
Асацыятыўныя вобразы |
Ружовы |
Вытанчанасць |
Чырвона-залацісты |
Раскоша, багацце |
Пурпурова-залацісты |
Годнасць, улада |
Чырвоны і белы |
Урачыстасць |
Чорны і белы |
Строгасць |
Ружовы і блакітны |
Мяккасць |
89
Такім чынам, веданне і выкарыстанне вышэй пералічаных псіхалагічных і вобразна-эстэтычных уласцівасцяў колеру дазваляюць больш эфектыўна вырашаць каларыстычныя задачы.
Выкананне работы
Заданне 1. Выберыце рэкламны каталог кніг, ахарактарызуйце яго кампазіцыю, а таксама колеравае, шрыфтавое, стылявое рашэнне. Прааналізуйце рэалізацыю інфармацыйнай і рэкламнай функцый каталога, эфектыўнасць выкарыстання прынцыпаў кампазіцыі рэкламы.
Заданне 2. Прадумайце новую канцэпцыю каталога, арыентаваную на патэнцыяльнага пакупніка. Ахарактарызуйце і абгрунтуйце структуру каталога, выбраны прынцып групоўкі кніг, узаемасувязь дызайну вокладкі і ўнутраных элементаў і да т. п.
Стварыце новае афармленне аднаго з разваротаў каталога. Прапануйце арыгінальную ідэю(-і) рэкламы кніг, што прэзентуюцца на яго старонках. Заплануйце выкарыстанне прынцыпаў кампазіцыі рэкламы.
Распрацуйце неабходныя тэкставыя элементы: загалоўкі, лозунгі, асноўныя фразы, калонтытулы, рэкламны тэкст.
Выберыце фармат выдання, вызначце параметры шрыфтавога афармлення тэкставых элементаў, кампазіцыйныя і графічныя сродкі, якія дазволяць узмацніць рэкламную функцыю каталога.
Каталог кніг варта запланаваць у некалькі фарбаў; разварот выбраць тэматычны; у якасці ілюстрацый выкарыстаць колеравыя фотаздымкі кніг; колькасць кніг для рэкламавання на развароце павінна складаць не менш за чатыры.
Заданне 3. Распрацуйце макет разварота каталога кніг. Заданне 4. Стварыце арыгінал разварота рэкламнага каталога.
Змест справаздачы
Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып вокладкі, зместа і разварота рэкламнага каталога кніг; абгрунтаванне задумы; макет; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.
Кантрольныя пытанні
1. Прымяненне якога кнігазнаўчага падыходу дазваляе павысіць эфектыўнасць дызайнерскага афармлення і рэкламных мерапрыемстваў?
90
