Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
205
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Літаратура пачатку хх стагоддзя

Рэвалюцыя 1905 года дала магчымасць беларусам пачуцца нацыянальна годнымі. Бо адраджалася мова, і таму паскорана пачала развівацца літаратура. Перад літаратурным працэсам паўсталі наступныя задачы:

  1. Несці веды ў масы;

  2. Змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў у барацьбе за нацыянальныя і сацыяльныя правы;

  3. Імкнуцца да адраджэння нацыянальных каштоўнасцяў: мовы, звычаяў і традыцый, праз іх пашыраць духоўнае багацце народа.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным

пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам. Таму задачы прозы і паэзіі некалькі розніліся. Пры ідэнтычнасці агульных мэтаў задача паэзіі закльчалася ў тым, каб выразіць стан усеагульнага духоўнага ўздыму, росту нацыянальнай самасвядомасці народа, перадаць пачуццё і думкі свайго часу, акрэсліць шляхі, станаўлення новага грамадскага ідэалу. Характэрнымі асаблівасцямі паэзіі ХХ ст. сталі перавага духоўнасці, суб'ектыўнасці, свабода аўтарскай думкі і пачуцця.

Задачы прозы больш прадметныя, зямныя, бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек. Звязаны з умовамі свайго існавання. Уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі зносінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі і забабонамі. Напрыклад М.Гарэцкі высока ставіць учынкі людзей, што спрабуюць разабрацца і пераадолець забабоны, уласцівыя дарэвалюцыйнай вёсцы. І тут надзея цалкам ўскладаецца на інтэлегенцыю (“Што яно?”, “Страхаццё”, ”Стары прафесар, “Дурны настаўнік” [Якуб Цімохавіч], “Роднае карэнне” [студэнт–медык Архіп Лінкевіч],“У лазні” [студэнт каморнай вучэльні Кім Шамоўскі] ) Гэта накладала своеасаблівы адбітак на фарміраванне прозы, якая вымушана была выконваць розныя функцыі, змяшчасць у сабе самую розную “інфармацыю” – адсюль інтэнсіўнае развіццё не толькі мастацкіх, але і дакументальных жанраў. Гэта абумовіла не толькі шырыню і шматстайнасць літаратурных кірункаў, але і з'яўленне змешаных жанравых формаў. Як класіфікаваць наступныя творы: Каруся Каганца “Прылукі”, Тамаша Булавы “Выбары старшыні” ці “Квітанцыя”? (рэпартаж з месца падзей, гістарычны нарыс ці вуснае паданне.). Змешаныя формы, стылявая шматстайнасць, шырыня дыяпазону творчай ініцыятывы пісьменнікаў, калі яны выступаюць адначасова і як паэты, і як празаікі, і як рэпарцёры, і як крытыкі – характэрная асаблівасць беларускай прозы пачатку ХХ стагоддзя, якая сведчыць аб інтэнсіўнасці працэсу яе станаўлення і развіцця. Гэты працэс выглядае як некалькі праблемна-тэматычных і метадалагічных плыняў або напрамкаў развіцця.

Першы напрамак. Звязаны з мастацкай апрацоўкай вусна-паэтычнай творчасці са зваротам да фальклорнай традыцыі беларускай літаратуры. Тут пераважае іншасказ, прытчападобнасць, алегорыя. Своеасаблівы феноменам у гэтым сэнсе – цыкл празаічных апавяданняў Я. Коласа “Казкі жыцця”, дзе алегорыі, прытчы, іншасказы выкарыстоўваюцца як сродак мастацка-філасофскага спасціжэння рэальнасці, пранікнення ў яе ўнутраныя законы.

Галоўным аб'ектам пазнання тут выступае прырода ў непарыўным адзінстве з чалавекам. Колас сцвярджае, што толькі неразумнаму чалавеку прырода здаецца нямой. А насамрэч – гэта адкрытая кніга жыцця са сваёй своеасаблівай мовай і сваімі законамі існавання. Таму нават у назвах асобных казак ён спрабуе неяк вызначыць гэтую патаемную сімволіку, унутраны загадкавы сэнс: “Жывая вада”, “Балотны агонь”, “На чужым грунце”, “Супраць вады”, “Адзінокае дрэва”.

Прытчападобнасць назіраецца і ў прозе Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”), Канстанцыі Буйло (лірычная мініяцюра “Русалкі”). Да фальклорнай традыцыі адносяцца многія творы Ядвігіна Ш. (“Чортава ласка” , “Дуб-Дзядуля”, “Жывы нябожчык”,“Бярозкі ” і інш. У апавяданні “Дуб-Дзядуля” пісьменнік паказвае, як важна для чалавека паглядзець на свой учынак збоку, з вышыні пражытых гадоў, з пазіцыі асобы, якая адыйшла ад жыццёвай марнасці.

Цікавасць да фальклору была ўласцівая і іншым вядомым пісьменнікам – М. Багдановічу, К. Каганец, У. Галубку. Напрыклад, Карусь Каганец пачаў літаратурную працу з апрацоўкі народных легендаў і казанняў, на грунце якіх ім былі напісаны такія своеасаблівыя творы, як “Адкуль мядзведзі на свет узялўся” (1902), “Прылукі” (1911), “Вітаўка” (1918), “Машэка” (1918) і інш. Вельмі знамянальнае ў гэтым сэнсе апавяданне Каганца “Прылукі” пра трагічны лёс баярына Яраслава – і яго прыгажуні-жонкі Любляны, якая стала ахвярай ці то злога падману, ці то нейкіх таямнічых абставінаў. Так месца, недалёкае ад ракі Пціч, дзе загўнулі Яраслаў і яго супернік сталў называць Прылукамі па віду зброі, на якой яны біліся.

Максім Багдановіч інтуітыўным чуццём пранікае ў сутнасць міфа, бо міф для яго не штосці забабоннае, а бачанне свету, бачанне сінкрэтычнае, якое ўключае паэзію, рэлўгію, філасофію. Аднак адносіны Багдановіча да міфа і міфатворчасці асаблівыя. Ён не навязвае народным міфалагічным вобразам адпаведных настрояў, перажыванняў, а ўспрымае іх беспасрэдна, з дзіцячай адкрытасцю. Менавіта так ў ягоным “Апокрыфе” гучыць дыялог паміж Богам і Святым Пётрам пра сілу народнай песні і каштоўнасць прыгажосці:

18. І мовіў Хрыстос Пятру: ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песню, але самі галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым.

19. Тады ізноў сказаў Пётра: але няхай жа ў песнях будзе справа для душы, няхай будуць думкі добрыя і навучаючыя, каб апроч красы быў і спажытак чалавеку.

20. І адказаў яму Хрыстос: няма красы для спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

21. І навучаючы, іх мовіў:агляніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?

22. Цяжка каля яе працаваў гаспадар і, вось бачыць: паміж збожжам узраслі васількі.

23. І сказаі ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо повнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў.

Але не падняў ён рукі на васількі. Бо яны ўяўлялі хараство роднай зямлі. І Бог зазначае:

26. Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў.

Зварот жа Максіма Кніжніка да нас з вамі гучыць як горкі папрок:

30. Але гора вам, людзі, бо даўно ўжо затапталі вы іх.

Амін.

Аднак уплыў фальклорнй традыцыі акрамя літаратурных задач меў і практычнае значэнне: як сродак асветы, фарміравання сярод шырокіх мас прынцыпаў сапраўднага маральнага жыцця.

Паказальная ў гэтым сэнсе зноў-такі творчасць Ядвігіна Ш. Яго апавяданні “Пазыка” (1909), “Узнагараода” (1909), “Баба” (1910), “Вучоны бык” (1912), уяўляюць сабой пераказы або апрацоўку казак, легенд, анекдотаў з мэтай фарміравання жыццёвых прынцыпаў народнага побыту.

Але выкарыстоўваючы формы народных легендаў, казак, алегорыяў пісьменнікі імкнуліся вырвацца за межы знешне бачымага аблічча з'яў, пранікнуць у іх унутраную сутнасць, звязаць з жыццём чалавека, яго матэрыяльнымі і духоўнымі запатрабаваннямі. Таму адрозненне прозы ад паэзіі ў асэнсаванні аналагічных тэм і матываў заключаецца ў тым, што побач з агульнай тэндэнцыяй рамантызацыі і паэтызацыі беларускай літаратуры, развіцця яе эстэтычных функцый, паглыбленнем псіхалагізму адчуваецца ўзмацненне інтэлектуальных пошукаў.

Другі напрамак лірыка-рамантычны. Ён адлюстроўвае значны крок наперад у засваенні вусна-паэтычнай творчасці, набліжэнні яе да сучаснасці і вызначаецца задачамі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці,працэсамі паэтызацыі і лірызацыі прозы.

Трэці напрамак звязаны зразвіццём сентыменталізму ў беларускай літаратуры як пераходнай стадыі ад фальклорнай традыцыі да рэалізму, да пошуку новых шляхоў і сродкаў для стварэння вобразаў народных герояў, народных характараў у літаратуры.

Чацвёрты напрамак гэта рэалістычная лінія ў развіцці беларускай прозы. Гэты напрамак у найбольшай ступені адпавядаў сацыяльна-гістарычным і культурна-асветніцкім задачам таго часу і таму хутка набіраў унутраную сіду, набываў дамінуючае значэнне.

Такая класіфікацыя адлюстроўвае не толькі мнагастайнасць форм і стылявых плыняў у развіцці прозы. Але і ў значнай ступені характар яе паступальнага росту, таму што, з аднаго боку, рэалістычныя тэндэнцыі ў ходзе яе развіцця становяцца галоўнымі, а з другога усё больш творчы плён набывае канфліктная сюжэтыка як адлюстраванне супярэчнасцей, што ўзрасталі ў грамадстве ў эпоху рэвалюцыйнага ўзрушэння.

Пачынаючы з творчасці Алеся Гаруна (а менавіта з яго апавядання “Маладое”) беларуская проза набывае адметнасцў філасафічнасці, што дае магчымасць пазбавіцца залішняй апісальнасці (М. Багдановіч “Апокрыф”).

Беларуская паэзія ХХ стагоддзя як самы мабільны жанр літаратуры таксама мела свае задачы, бо ёй была угатаваная роля “будзіцелькі” нацыянальнай свядомасцў беларусаў.

Лекцыя 10