- •1. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці
- •2. Усходнеславянскія этнічныя супольнасці (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) на беларускіх землях
- •3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Распаўсюджванне ўсходне-хрысціянскіх форм духоўнага жыцця
- •5. Прычыны і перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
- •6. Палітычны лад вкл і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты вкл
- •7. Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. У вкл. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы
- •8. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV-XVI стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”
- •9. Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.
- •Прычыны заключэння
- •Наступствы
- •10. Канфесіянальныя адносіны на землях Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя.
- •11. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Стварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа
- •12. Заходнееўрапескія ўплывы і ідэі Рэнесансу ў духоўна-культурным жыцці Беларусі ў XV-XVI стст. Ф. Скарына як вычоны-гуманіст, асветнік, першадрукар
- •13. Палітычны крызіс рп у XVIII ст. І падзел яе тэрыторыі
- •14. Грамадска-палітычны рух 20-40-х гг. Хіх ст. Дзейнасць таемных таварыстваў, паўстанне 1830-31 гг. Узмацненне русіфікатарскай палітыкі
- •15. Крызіс прыгонніцкіх парадкаў. Скасаванне прыгоннага права і правядзенне буржуазных рэформ 60–80-х гг. Хіх ст. На Беларусі
- •16. Паўстанне 1863-64 гг. У Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху.
- •17. Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
- •18. Беларускі нацыянальны рух у гады першай расійскай рэвалюцыі. Дзейнасць бсг. Нашаніўскі этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння
- •20. Падзенне самаўладдзя ў Расіі. Сістэма палітычнаў улады на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пазіцыі беларускіх партый і дзейнасць Вялікай Беларускай Рады
- •21. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда (14-18 снежня 1917 г.)
- •22. Спробы ўтварэння беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады
- •23. Падыходы бальшавіцкіх арганізацый да беларускага пытання. Прычыны і фактары ўтварэння бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •24. Прычыны і этапы з’яднання савецкіх рэспублік у саюзную дзяржаву. Удзел Беларускай сср ва ўтварэнні Савецкага Саюза. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне рэспублікі
- •25. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі
- •26. Прамысловае развіццё Беларускай сср і змены ў сістэме аграрных адносін у гады савецкай сацыялістычнай індустрыялізацыі і палітыкі суцэльнай калектывізацыі
- •27. Палітычная сістэма ссср, бсср 1930-х гадоў. Усталяванне таталітарызму. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства
- •28. Прававое, гаспадарчае і культурнае становішча заходнебеларускіх зямель ў складзе буржуазнай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •29. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •30. Напад фашысцкай Германіі на ссср. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг.
- •31. Аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі бсср (1943–1950). Далейшая індустрыялізацыя і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і навуковага развіцця ва ўмовах нтр
- •32. Спробы рэфармавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця Беларускай сср у сяр. 1950-х – пач. 1960-х гг.
- •33. Нарастанне з’яў застою ў эканоміцы і сацыяльнай сферы бсср у 1970-х – пач. 1980-х гг. Спробы іх пераадолення. Канцэпцыя і палітыка перабудовы савецкага грамадства
- •34. Змены ў палітычным жыцці і працэсы дэмакратызацыі ў бсср (сяр. 1980-х – пач. 1990-х гг.). Распад Савецкага Саюза. Станаўленне суверэнітэту і дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- •35. Шляхі ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя рб са змяненнямі і дапаўненнямі аб асновах грамадска-палітычнага ладу дзяржавы
13. Палітычны крызіс рп у XVIII ст. І падзел яе тэрыторыі
Палітычны крызіс РП у XVIII ст. выявіўся праз слабасць каралеўскай улады, развал цэнтральнага апарату кіравання і пераход улады ў рукі магнатаў, нарастанне бескантрольнасці у іх паводзінах, кантроль за ўнутраным жыццём у РП з боку суседніх краін, найперш Расіі.
Пераадоленню крызісу перашкаджала:
эканамічная моц і палітычная вага магнатаў (Сапегі, Агінскія, Вішнявецкія, Пацы, Чартарыйскія, Радзівілы) якія варагавалі і вялі войны між сабою;
адсутнасць уласнай каралеўскай дынастыі;
“залатыя вольнасці” шляхты, і найперш іх правы: “ліберум вета”, выбара караля і права на ўтварэнне ўзброеных ваенна-палітычных груповак - “канфедэрацый” (перашкаджалі з’яднанню грамадства), што было раўнасільным становішчу пастаяннай грамадзянскай вайны;
неўраўнаванасць правоў вернікаў – перавага каталіцызму над другімі веравызнаннямі;
перавага кансерватыўных феадальных сіл грамадства, якія трымаліся за старыя парадкі над рэфарматарска-буржуазнымі;
сацыяльны ўціск нізоў і пастаянныя хваляванні і паўстанні беларуска-украінскага сялянства;
умацаванне на міжнароднай арэне Расіі, Аўстрыі, Прусіі.
Першаму падзелу тэрыторыі РП папярэднічала: абранне ў 1764 г. каралём С.А. Панятоўскага (стаўленіка Кацярыны ІІ); жаданне Прусіі захапіць польскія землі, а Расіі захаваць на заходняй мяжы слабую і залежную ад яе РП.
Падставай для падзелу стала невырашанасць рэлігійнага пытання, неабходнасць ураўноўвання ў правах з католікамі праваслаўных і пратэстантаў. Разгарнуўся рух канфедэратаў: змагаліся праваслаўная Слуцкая канфедэрацыя, пратэстанцкая Торуньская, каталіцкая схільная да саюза з Расіяй-Радамская. Ім процістаяла Барская каталіцкая канфедэрацыя, якая была да таго ж і праціўнікам Расіі. Найбольшай актыўнасці рух дасягнуў у 1770-71 гг. Разгром барскіх канфедэрантаў з дапамогай рускіх войск прывеў да І падзелу РП (1772 г.) паміж Прусіяй, Расіяй, Аўстрыяй.
Другому падзелу РП папярэднічалі некаторыя рэформы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару., распрацоўка праграмы буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў чатырохгадовым (1788-92 гг.) сеймам і прыняцце 3 мая 1791 г. новай Канстытуцыі, якая ўмацоўвала цэнтральную ўладу і касавала аўтаномію ВКЛ. Супраць Канстытуцыі выступілі буйныя магнаты. Была створана таргавіцкая канфедэрацыя, на дапамогу якой прыйшлі войскі Расіі і Прусіі. Канстытуцыя была скасавана, уладу спачатку поўнасцю захапілі магнаты. У студзені 1793 г. адбыўся другі падзел. Да Расіі адышла правабярэжная Украіна, а таксама Цэнтральная Беларусь – з гарадамі Мінск, Барысаў, Бабруйск, Слуцк, Рэчыца, Мазыр, Навагрудак, Пінск.
Трэцяму падзелу папярэднічала паўстанне Т. Касцюшка (1794 г.). Падзел адбыўся у 1795 г. паміж Прусіяй, Аўстрыяй, Расіяй. Да Расіі адышла заходняя частка Беларусі, Літва, Заходняя Валынь і курляндскае герцагства.
14. Грамадска-палітычны рух 20-40-х гг. Хіх ст. Дзейнасць таемных таварыстваў, паўстанне 1830-31 гг. Узмацненне русіфікатарскай палітыкі
Разгортваўся на шляхецкай (дваранскай) аснове. Выступаў супраць царызма. Асноўныя ідэі: пашырэнне навуковай асветы; роўнасць і свабода грамадзян; скасаванне прыгоннага ладу; ліквідацыя самадзяржаўя; усталяванне парламентарызму; прыняцце Канстытуцыі; нацыянальнае вызваленне народаў; аднаўленне Рэчы Паспалітай.
Асноўныя арганізацыі:
Т-ва філаматаў (аматараў навук), Т-ва філарэтаў (аматараў дабрачыннасці) – арганізацыі студэнтаў Віленскага універсітэта з шматлікімі аддзяленнямі ў гімназіях. Былі створаны А. Міцкевічам, Т. Занам, Я. Чачотам, І. Дамейкам. Ідэйны кіраўнік Лялевель. Прадстаўлялі культурна-асветніцкі рух, цесна звязаны з сацыяльнай барацьбой і польскім вызваленнем.
“Дэмакратычнае таварыства” – гурток студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, заснаваны ў 1836 г. Ф. Савічам. Разам са студэнтамі бралі ўдзел і мясцовыя рамеснікі. Прадстаўляла сацыяльна рух за роўнасць, рэспубліканскі лад, вызваленне сялян і адраджэнне Польшчы.
“Таварыства ваенных сяброў”, “Таварыства аб’яднаных славян”. Арганізацыя вайсковай моладзі, цесна звязаный з рускімі дваранамі-рэвалюцыянерамі (дзекабрыстамі), якія сталі на шлях барацьбы з царызмам і рыхтавалі ўзброенае ваеннае паўстанне.
“Патрыятычнае таварыства” – прадстаўляла польскі нацыянальна-вызваленчы рух.
Паўстанне 1830-31 гг. успыхнула ў Варшаве 29 лістапада 1830 г. па ініцыятыве польскіх падхарунжых з-за намеру Мікалая І паслаць войскі ў рэвалюцыйную Бельгію. Выклікана незадаволенасцю палякаў русіфікатарскай палітыкай царызму і шматлікімі парушэннымі Канстытуцыі 1815 г. Мэта – аднаўленне РП у межах 1772 г. Па сацыяльнаму складу – шляхецкае. На Беларусі і Літве кіравалася праз створаны ў студзені 1831 г. Віленскі Цэнтральны камітэт. Падзялялася на кансерватыўную плынь (А. Чартарыйскі) і ліберальную (І. Лялевель). Было слаба арганізавана, праходзіла ізалявана, па паветах, ахапіла Паўночна-Заходнюю Беларусь. Канчаткова разгромлена восенню 1831 г. расійскай арміяй пад камандаваннем генерал-фельдмаршала І. Паскевіча. Абумовіла жорсткі курс царызма на русіфікацыю беларускіх земляў, ліквідацыю шляхты як сацыяльнага саслоўя. Быў створаны Камітэт па спраўах заходніх губерняў.
