
- •3. Знешняя палітыка вкл.
- •5. Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – хvii стст.
- •6. Войны XVII – пачатку хviii стст. На Беларусі.
- •Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феада-лу, – «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.
- •4. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі.
- •5. Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Канфесійныя працэсы на Беларусі ў XVI – хvii стст.
Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феада-лу, – «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.
Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэсіўная з’ява эпохі Позняга Сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 г. у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн. жыхароў, з iх больш за 1,8 млн. – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану адносiлася прыкладна 9% насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс. iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль і інш.) належалi магнатам.
4. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі.
Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (1558–1583). Так, у пачатку 1562 г. войскi маскоўскага цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска, а праз год, 15 лютага, захапілі Полацк.
Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння уніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачалося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы.
У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспа-лiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (1569–1572) і двухпалатным сеймам. Для беларуска-літоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд – «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачала-ся праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.
Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабой не толькі звод законаў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Характэрна, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыкулаў увабралі нормы адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права.
Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, трыбунал, войска, законы, дзяржаўная мова. Вы-канаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўласнай адміністрацыяй на чале з кан-цлерам. Такім чынам, паглынання Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вяр-хам княства ўдалося захаваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП.
У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фармаваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймікаў складалі па-сольскую ізбу. Папярэдне абмеркаваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сі-лу закона. Іншая справа, калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, тады адхіляўся ўвесь законапраект.
Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пасля смерцi Жыгi-монта II Аўгуста (1572) шляхта прад’явіла новаму каралю Генрыху Валуа (1573–1574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух актах – «Пакта канвента» і так званых «Генрыкавых артыкулах». Паводле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скраваную на ўмацаванне знешніх сувязей з Францыяй. Паводле другога, ён быў абавязаны склiкаць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 гады, а ў асобных выпадках – часцей. Дзей-насць манарха кантралявалася 16 сенатарамі-рэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўсталёўваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы стварэння аб’яднанняў (канфедэрацый). Адмова караля выконваць прад’яўленыя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціўленне (рокаш). Такім чынам, РП уяўляла сабой шляхецкую саслоўную рэспубліку. Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».
На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітычнай сіс-тэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэрыторыяй, вышэйшы- мі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі струк-турамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне уніяцкай царквы, контррэфармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мяс-цовых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка.
У 1673 г. сейм РП прыняў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агульнага заканадаўчага органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўска-беларускай шляхце магла мець канструкцыйны працяг у справе ўмацавання самастой-насці княства. Але яе асабістыя амбіцыі апынуліся мацней за дзяржаўныя інтарэсы. Яе імкненне набыць такія ж «залатыя вольнасці», далучыцца да «польскага народа шляхецкага» і тым узняць свой прэстыж прымушала ад-мовіцца ад сваёй рэлігійнай (праваслаўнай) і нацыянальнай (літоўска-бела-рускай) ідэнтычнасці на карысць каталіцкай і польскай. Адной з выразных прыкмет гэтай з’явы стала пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мовы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася аднаго са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шляхты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога паглыбіўся раскол па рэлігійна-нацыянальнай прыкмеце.
Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эканамічных, палітычных, духоўна-культурных працэсаў губляла былую еднасць і распада-лася на групоўкі на чале з магнатамі. Па-першае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у найбольшай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Па-сутнасці, мясцовыя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла, ігнаруючы дзяржаўныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 г. у вынiку подкупаў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарва-на з-за выкарыстання liberum veto.
У другой палове ХVІІ ст. слабасць каралеўскай улады і нядзеездольнасць сейма выклікалі сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі Пацаў, Агінскіх, Сапегаў, якія суправаджаліся ахвярамі і разбурэннямі. У час Паўночнай вайны ў шляхецкіх колах узнікла так званая Вялікакняжацкая канфедэрацыя, якая падтрымала Пятра І.
У ХVІІІ ст. барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (Патоцкiмi i Бранiцкiмi, Радзiвiламi i Чартарыскiмi) і прыхільнікамі розных канфедэрацый атрымала далейшае развіццё ў той час, як усё грамадства РП чакала кардынальных рэформ. Характэрна, што літоўска-беларуская шляхта не патрабавала ніякіх прывілеяў ні для сябе, ні для ВКЛ. На яго тэрыторыі працягвалі дзейнічаць Статут 1588 г., мясцовая адміністрацыя, ранейшыя шляхецкія тытулы, але разам з тым – і польская мова ў якасці дзяржаўнай. Невыпадкова ў другой палове ХVІІІ ст. у грамадскай думцы РП яшчэ пра-цягвала існаваць як дзяржава двух народаў – Кароны і ВКЛ. Нават апошні яе кароль – ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага павета. С. Панятоўскі тытулаваўся як стольнiк ВКЛ, а Тадэвуш Касцюшка называў сябе ліцвінам.