Гісторыя культуры Беларусі
.pdfдрукарня начала дзейнічаць у снежні 1941 г. у акупіраваным Мінску. Папулярнымі ў насельніцтва былі газеты «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Чырвоная змена», а таксама цэнтральныя газеты «Правда», «Известия», «Комсомольская правда» і інш.
У гады вайны карысталася папулярнасцю i так званая «Малая савецкая энцыклапедыя» – сатырычнае выданне, якое склалі Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Анатоль Астрэйка і інш. Сапраўды народнымі выданнямі былі, як ужо адзначалася, сатырычная газета «Раздавім фашысцкую гадзіну» i сатырычны лісток «Партызанская дубінка», дзе змяшчаліся сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры, якія паказвалі зверствы захопнікаў, заклікалі беларускі народ на барацьбу з ворагам. Акрамя таго, у кожным партызанскім атрадзе ці брыгадзе выпускаліся рукапісныя часопісы, баявыя лісткі, насценныя газеты, праводзіліся лекцыі, гутаркі, наладжваліся выставы твораў мастакоў-партызан, дзейнічалі агіткалектывы.
Першыя агіткалектывы з’явіліся ў 1941 г. у Гомельскім партызанскім атрадзе, затым яны пачалі дзейнічаць і ў шматлікіх іншых партызанскіх фарміраваннях. У 1942 г. агіткалектывы былі створаны ў партызанскіх брыгадах: 1-й Мінскай (кіраўнік С.С. Маркоўскі), «Дзядзькі Колі» Мінскай вобласці (кіраўнік Д.Ф. Капыткоў), пры штабе Мінскага партызанскага злучэння (кіраўнік А. Цітоў) і многіх іншых. Толькі за верасень–лістапад 1942 г. удзельнікі мастацкай самадзейнасці партызанскай брыгады «Няўлоўныя» 140 разоў выступілі перад партызанамі і жыхарамі Віцебскай вобласці. Часцей за ўсё канцэрты праходзілі пад адкрытым небам альбо ва ўцалелых клубах, школах. З 1943 г. партызанская мастацкая самадзейнасць набыла масавы характар.
На высокім узроўні праводзілі свае канцэрты ўдзельнікі агітатрада імя Максіма Горкага Вілейскай вобласці (кіраўнік – камісар атрада А.С. Нікалаеў). Літаратурна-музычны мантаж ансамбля «Мы помсцім» у 1944 г. быў паказаны ў Вілейцы, Смаргоні, Свіры, Ашмянах, Паставах, Маладзечне, Mінскy, а ў жніўні 1945 г. – у Маскве. Аб высокім узроўні майстэрства самадзейных артыстаў сведчыць той факт, што пасля вызвалення Беларусі ансамбль стаў прафесійным калектывам. У час канцэртаў удзельнікі самадзейнасці не толькі танцавалі, спявалі песні, прыпеўкі, чыталі вершы, але і праводзілі палітінфармацыі, чыталі зводкі Саўінфармбюро і г. д. Частка выконваемых нумароў канцэртаў стваралася самімі партызанамі.
180
Менавіта на старонках партызанскага і падпольнага друку выступалі са сваімі творамі шматлікія пачынаючыя партызанскія паэты. Сярод іх Я. Азоўскі, С. Белазёраў, Я. Крайнік, П. Ліпіла і інш. Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, партызанскія друкарні выпусцілі зборнікі вершаў і песень «Партызанская зорка» А. Амбаха, «У няволі» і «Мсціўцы» Я. Крайніка, «Пaэзiя вайны» А. Міхайлава інш.
У ходзе выступленняў агіткаллектываў партызаны паказвалі і кінастужкі. Толькі ў другой палове 1942 г. для насельніцтва і партызан Гарадоцкага, Полацкага, Суражскага, Віцебскага і іншых раёнаў Віцебскай вобласці было паказана каля 300 кінасеансаў, якія паглядзелі больш за 50 тыс. чалавек. У шэрагу раёнаў Мінскай вобласці больш за 300 разоў паказвалі кінафільмы «Чапаеў», «Разгром немцаў пад Масквой», «Ленін у Кастрычніку». Апошнія два фільмы ў 1943 г. паглядзелі партызаны і каля 6 тыс. жыхароў Любанскага раёна. Каля 4 тыс. чалавек прысутнічалі на дэманстрацыі фільма «Разгром нямецкіх войск пад Сталінградам» летам 1943 г. у трох сельсаветах Асвейскага раёна.
7.4. Страты культурных каштоўнасцей у гады вайны і праблемы іх вяртання
Нацысцкая акупацыя прынесла беларускаму народу вялізныя матэрыяльныя страты і чалавечыя ахвяры. За тры гады вайны было знішчана 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, 9,2 тыс. вёсак. 638 беларускіх сёл і вёсак зазналі той жа лёс, што і Хатынь, Лідзіцэ, Арадур. Гітлераўцы разграбілі і разбурылі звыш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, знішчылі і вывезлі ў Германію 90 % станочнага і тэхналагічнага абсталявання фабрык і заводаў. Па сутнасці, цалкам былі разбураны транспарт, сувязь, калгасы, саўгасы, МТС, жылы фонд. Агульныя страты народнай гаспадаркі рэспублікі ў цэнах 1941 г. склалі 75 млрд рублёў, што раўнялася 35 бюджэтам 1940 г. Беларусь страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця і каля 3,0 млн чалавек.
Велізарнымі былі страты беларускага народа і ў сферы культуры. Яшчэ задоўга да пачатку вайны нацысты вывучалі скарбы Беларусі, знаёміліся з лепшымі экспанатамі музеяў, карцінных галерэй, архіваў, бібліятэк. З пачаткам ваенных дзеянняў гітлераўцы сталі
181
мэтанакіравана вывозіць і знішчаць культурныя багацці рэспублікі. Былі разбураны і абрабаваны 26 музеяў, бібліятэкі, навуковыя, навучальныя і культурна-асветніцкія ўстановы, сотні храмаў і помнікаў даўніны. Значныя страты панеслі бібліятэкі імя У.І. Леніна і Акадэміі навук. Толькі з рэспубліканскай бібліятэкі ў Берлін і Кёнігсберг было вывезена амаль 2 млн тамоў кніг, з бібліятэкі АН БССР – 300 тыс. кніг, сярод якіх былі старадаўнія фаліянты, абцягнутыя ціснёнай скурай, каштоўныя кнігі першадрукароў і гуманістаў Ф. Скарыны, С. Буднага, П. Мсціслаўца, І. Фёдарава, мноства кніг заходнееўрапейскіх мысліцелей. У выніку толькі з Мінску было вывезена каля 4 млн кніг.
З Дзяржаўнай карціннай галерэі Мінска немцы вывезлі больш за 1000 твораў беларускага жывапісу і 500 – рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў. Сярод іх карціны І. Айвазоўскага, А. Антропава, В. Бакшэева, К. Брулова, В. Васняцова, М. Урубеля, М. Касаткіна, І. Рэпіна, К. Каровіна, І. Крамскога, А. Куінджы, В. Пярова, І. Шышкіна, М. Ярашэнкі, шматлікія выдатныя скульптуры беларускіх, рускіх і замежныx майстроў (М. Жылле, Б. Растрэлі, П. Клодта, С. Канёнкава, М. Казлоўскага, Г. Галубкінай і інш.). Асабліва каштоўнымі былі палотны «Мужчынскі партрэт» А. Антропава, «Усход сонца» К. Брулова, партрэты Загражскай і імператрыцы Марыі Фёдараўны Ф. Рокатава і многія іншыя. Былі таксама вывезены вырабы народнага рамяства, творы прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, мэбля, вазы, гадзіннікі, вырабы з мармуру, 60 ікон старабеларускіх майстроў XVI–XVIII стст., 700 гравюр, афорты. Былі разграблены калекцыі мэблі, бронзы, бронзавых і камінных гадзіннікаў, мэйсенскага фарфора, 30 экспанатаў старажытнага беларускага шкла, 1200 прадметаў мастацкага ткацтва.
Значныя страты панеслі і іншыя музеі рэспублікі. Так, з Магілёўскага абласнога музея ў 1941 г. зніклі залаты і сярэбраны ключы горада Магілёва, дзве сярэбраныя пячаткі горада, залатыя ўпрыгажэнні і пліткі з выявамі са старажытнай Пампеі, сярэбраная булава караля Сігізмунда III, мітра архіепіскапа Г. Каніскага, каштоўныя кубкі з партрэтамі цароў Пятра І і Аляксея Міхайлавіча, іконы XV–XVIII стст., партрэты цароў Паўла I, Кацярыны II, Аляксандра І мастака В. Баравікоўскага, карціны «Зіма на Украіне» І. Айвазоўскага, «Партрэт дачкі» І. Рэпіна і інш. У музеі зберагаліся троннае крэсла, зробленае ў 1780 г. да прыезду ў Магілёў Кацярыны II, сані Напалео-
182
на, кінутыя ў час яго ўцёкаў праз Беларусь, залатыя і сярэбраныя табакеркі, пярсцёнкі з брыльянтамі, 1200 гістарычных кніг, 175 беларускіх рукапісных кніг і старадрукаў, 26 каралеўскіх жалаваных грамат XVI–XVIII стст. гораду Магілёву, грамата аб прадстаўленні яму Магдэбургскага права.
З музея таксама былі вывезены калекцыі залатых і сярэбраных манет агульнай вагой да шасці кілаграмаў, больш за 20 старажытных евангелляў у каштоўных акладах, 280 адзінак халоднай і агнястрэльнай зброі X–XIV стст. у багатай аправе і з інкрустацыямі; палеанталагічная, мінералагічная, энтамалагічная калекцыі і інш. З музея пры загадкавых абставінах знік і крыж Е. Полацкай – святыня беларускага народа. Крыж не мае цаны. Яго месцазнаходжанне, як і іншых каштоўных экспанатаў, невядома.
Акупанты захапілі каштоўныя экспанаты і другіх буйных музеяў, у тым ліку Баранавіцкага, Слонімскага і інш. У Аўстрыю, у Венскі інстытут, гітлераўцы адправілі карціны, кнігі, рукапісы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэлігійнага культа, звязаныя з яўрэйскай культурай.
Гітлераўцы разбурылі і абрабавалі па сутнасці ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі, у тым ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з яго заалагічным, геолага-мінералагічным і гісторыкаархеалагічным музеямі. Цалкам былі знішчаны амаль 6200 школ, пашкоджаны больш за 2600. Школы страцілі 20-мільённы кніжны фонд. Была знішчана і абрабавана Акадэмія навук рэспублікі разам з яе дзевяццю інстытутамі, геалагічным і заалагічным музеямі, батанічным садам. З Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета былі вывезены тэатральныя дэкарацыі, мэбля, люстры, карціны, дываны, тканіны, люстэркі.
Былі разбураны і абрабаваны замкі і палацавыя пабудовы. Толькі з Нясвіжскага замка былі вывезены рыцарскія даспехі, старажытная зброя, гетманскія булавы, маршальскія знакі, калекцыі манет і партрэтаў Нясвіжскай карціннай галерэі, у іх ліку партрэты Івана Грознага, Вітаўта, Ягайлы і інш. Зніклі 20 тыс. выключна рэдкіх кніг, мноства старажытных рукапісаў, старадрукаў, гістарычных актаў, грамат, лістоў еўрапейскіх манархаў, у тым ліку Пятра I, Людовіка ХV, Людовіка ХVII, Карла ХII, Б. Хмяльніцкага і іншых вядомых палітычных дзеячаў.
183
На тэрыторыі замка гітлераўцы арганізавалі пошукі і іншых скарбаў Радзівілаў, якія, па паданнях, як быццам недзе схаваны на тэрыторыі замка. Пошукі каштоўнасцей, якія ўкраў Напалеон, былі арганізаваны ў Барысаве, Крупках і іншых мясцінах.
Пасля заканчэння вайны прайшло амаль 70 гадоў, але і сёння нельга дакладна пералічыць каштоўнасці, вывезеныя гітлераўцамі з Беларусі. Вельмі цяжка выявіць месцазнаходжанне нашых бясцэнных скарбаў, яшчэ цяжэй вярнуць нарабаваныя багацці ў краіну, нават калі вядома, дзе яны знаходзяцца. Гэта тлумачыцца тым, што ў агні вайны згарэла мноства дакументаў, каталогі, якія даказвалі б, што тая ці іншая каштоўнасць належыць беларускаму народу. Многія музеі не паспелі нават скласці такія дакументы-каталогі. На жаль, да нашых дзён на Беларусь не вернуты і экспанаты музеяў, вывезеных у Расію ў 1941 г. у час эвакуацыі.
Усё гэта вызначае актуальнасць праблемы вяртання беларускіх нацыянальных каштоўнасцей на Радзіму. Вось чаму ў мэтах правядзення пошукавых работ і вяртання культурных здабыткаў беларусаў у рэспубліцы створана спецыяльная камісія «Вяртанне». Гэтай працай займаюцца і іншыя арганізацыі. Праблемы вяртання культурных каштоўнасцей сёння турбуюць вучоных, мастацтвазнаўцаў, прававедаў, радавых грамадзян, якія зацікаўлены ў вырашэнні гэтай задачы. Вяртанне каштоўнасцей паказала б багатую гісторыю культуры нашай зямлі, падняло б міжнародны аўтарытэт Беларусі, узбагаціла фонды музеяў, павялічыла колькасць замежных і беларускіх турыстаў – наведвальнікаў музеяў, дазволіла бы ўмацаваць сувязь беларускай культуры з сусветнай, пашырыць веды сусветнага супольніцтва аб Беларусі і ўмацаваць фінансавае становішча рэспублікі.
Такім чынам, развязаная нацысцкай Германіяй крывавая вайна не спыніла духоўнае развіццё Беларусі. Культура ў гады вайны стала культурай народа-змагара. Дзеячы культуры рэспублікі з гонарам выканалі свой грамадзянскі абавязак, а створаныя імі творы сталі моцнай зброяй у барацьбе з ворагам. Дзейнасць майстроў культуры Беларусі ў 1941–1944 гг., як і ўсяго народа, была накіравана на дасягненне хуткай перамогі. Асноўнымі тэмамі ў творчасці спецыялістаў культуры сталі гераічная барацьба, патрыятызм, мужнасць і стойкасць савецкага чалавека, веліч подзвігу народа. Нягледзячы на вельмі цяжкія ўмовы ваеннага часу, беларуская культура жыла, развівалася, узбагачалася но-
184
вымі тэмамі і вобразамі і дасягнула ў гэтым вялікіх поспехаў, хаця тэмпыяеразвіццяізапаволіліся.
Мабілізацыі намаганняў работнікаў культуры на стварэнне новых твораў – твораў ваеннай тэматыкі – садзейнічаў сход прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, які адбыўся ў студзені 1943 г. у Маскве. У ім удзельнічала каля 500 вядомых вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, кампазітараў, мастакоў, архітэктараў, грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія самаахвярна працавалі на фронце і ў тылу дзеля перамогі над ворагам.
У тыя змрочныя і горкія для нас часы вялікае значэнне мелі літа- ратурна-публіцыстычныя творы, агітацыйныя віды мастацтва (плакат, карыкатура, малюнак, баявыя лісткі, насценныя газеты, рукапісныя часопісы, палітычная сатырычная графіка, кіно і інш.), якія мацавалі веру савецкіх людзей у перамогу, расказвалі праўду аб ваенных падзеях на фронце, садзейнічалі развіццю партызанскага руху і падполля на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, падымалі настрой, аптымізм. У гады вайны і пасля яе было створана шмат выдатных твораў літаратуры і мастацтва, прысвечаных ваенным падзеям. Аднак колькі б іх не было, ваенная тэма будзе вечна заставацца актуальнай для дзеячаў культуры краіны, бо гэтыя творы з’яўляюцца своеасаблівымі помнікамі ўсім савецкім людзям, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Менавіта такімі помнікамі сталі сусветна вядомыя мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Дальва», «Брэсцкая крэпасць-герой», «Прарыў», «Курган славы» і інш.
Тэма 8. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Ў1945–1985 гг.
8.1.Складанасці і супярэчлівасці культурнага жыцця на Беларусі
ўдругой палове1940-х–сярэдзіне 1950-х гг.
8.2.Культура БССР ва ўмовах палітычнай «адлігі» (сярэдзіна 1950-х–першая палова 1960-х гг.)
8.3.Адукацыя, навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў другой палове 1960-х–сярэдзіне 1980-х гг.
185
Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі ў пасляваенны час адбывалася ў надзвычай складаных умовах. За гады Вялікай Айчыннай вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльнатэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры. Многія навукоўцы і дзеячы культуры загінулі, не хапала выкладчыкаў, работнікаў культурнай сферы.
Разам з тым у другой палове 1940-х–пачатку 1950-х гг. развіццё навукі і мастацтва наткнулася на ідэалагічныя падыходы, характэрныя для таго часу. Пасляваенная ідэалогія характарызавалася непрымірымасцю да любых поглядаў, якія адрозніваліся ад афіцыйных, што давала магчымасць весці актыўную барацьбу супраць іншадумства, плюралізму думак, падтрымліваць пастаянную напружанасць у грамадстве. З гэтай мэтай была спланавана сістэма палітычных кампаній, якія навязвалі пэўныя стэрэатыпы ў літаратуры і мастацтве, выключалі агульначалавечыя каштоўнасці з навуковай і мастацкай творчасці, падаўлялі нацыянальную самасвядомасць народаў.
8.1. Складанасці і супярэчлівасці культурнага жыцця на Беларусі ў другой палове 1940-х–сярэдзіне 1950-х гг.
Ужо ў 1946 г. пачаліся кампаніі па барацьбе супраць «нізкапаклонства перад Захадам», «беларускага нацыяналізму» і «бязроднага касмапалітызму». Жорстка крытыкавалася палажэнне аб дзяржаўнасці Беларусі ў сярэднявеччы, аб «залатым веку» ў гісторыі беларускай культуры.
У сакавіку 1947 г. ЦК УКП (б) прыняў пастанову «Аб судах гонару ў міністэрствах СССР і цэнтральных ведамствах». Яна была накіравана на тое, каб ізаляваць навуковую і творчую інтэлігенцыю ад кантактаў са сваімі калегамі за мяжой, устанавіць «жалезную заслону» з сусветнай культурай. Лічылася, што той, хто ішоў на кантакты з замежнымі калегамі альбо выказваў нешта станоўчае ў іх бок, губляў гонар і вартасць савецкага чалавека. Для барацьбы з такімі супрацоўнікамі прапаноўвалася ствараць спецыяльныя выбарныя органы – суды гонару.
З пашырэннем ідэалагічнага ціску ў другой палове 1940-х– пачатку 1950-х гг. узмацніліся рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі. Зноў
186
арыштоўвалі выкладчыкаў, вучоных, пісьменнікаў, што накладвала адмоўны адбітак на ход аднаўлення і далейшага развіцця культуры.
З вызваленнем Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў паўстала задача вялікай важнасці і складанасці – аднаўленне агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы. За гады акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 6808 школьных будынкаў, разрабавана і спалена амаль усё школьнае абсталяванне, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падручнікі і ўвесь фонд навуковай, палітычнай, метадычнай і мастацкай літаратуры. Пісаць у школах вучыліся на старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі ў якасці сшыткаў; крэйдай з’яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы. Таму ў першыя пасляваенныя гады ў рэспубліцы асаблівая ўвага ўдзялялася правядзенню работ па інтэнсіўнай пабудове і рамонту школьных будынкаў, вырабу школьнага абсталявання, ахопу навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтвам
СССР і БССР накіроўваліся вялікія сродкі, істотную дапамогу аказвалі іншыярэспублікіСавецкагаСаюза, у першую чаргуРСФСР.
Вялікія цяжкасці даводзілася пераадольваць у Заходняй Беларусі, дзе, па сутнасці, нанава стваралася сетка беларускіх навучальных устаноў. Ускладнялі справу насцярожаныя адносіны насельніцтва гэтага рэгіёна да савецкай улады, наяўнасць узброенных фарміраванняў, істотны ўплыў каталіцкай царквы, у тым ліку ў сферы адукацыі.
Характэрнай рысай пасляваеннага аднаўлення школ з’явілася значнае павелічэнне пачатковых і скарачэнне семігадовых і асабліва сярэдніх школ. Такое становішча было выклікана вынікамі «гаспадарання» акупантаў на Беларусі. За гэты час вучні старэйшых класаў перараслі школьны ўзрост, многіх вывезлі ў Германію, частка пайшла працаваць у прамысловасць і сельскую гаспадарку. Складаным заставалася становішча і з настаўніцкімі кадрамі, таму прымаліся тэрміновыя меры па рээвакуацыі педагагічных кадраў з усходніх рэгіёнаў. Напедагагічнуюработу накіроўвалісянастаўнікі-франтавікі.
Тым не менш прынятыя меры, сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых ужо ў 1949/1950 навучальным годзе дазволілі перайсці да ўсеагульнага семігадовага навучання на Беларусі. За поспехі ў вучобе для лепшых вучняў былі заснаваны залаты і сярэбраны медалі.
187
Прымаліся меры па адукацыі моладзі, якая працавала на вытворчасці. У адпаведнасці з пастановай СНК БССР «Аб рэарганізацыі школ для падлеткаў, якія працуюць на прадпрыемствах, у школы рабочай моладзі і аб арганізацыі вячэрніх школ сельскай моладзі» (жнівень 1944 г.) праводзілася актыўная работа па стварэнні гэтай катэгорыі навучальных устаноў. Так, у 1950/1951 навучальным годзе ў рэспубліцы налічвалася 230 школ рабочай моладзі з кантынгентам 30784 вучні і 714 школ сельскай моладзі, дзе вучыліся 23401 чалавек.
У1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі шляхам арганізацыі новых сярэдніх школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія навучальныя ўстановы. Колькасць сямігодак і пачатковых школ, наадварот, зменшылася.
Разам з тым у развіцці агульнаадукацыйнай школы ў пасляваеннае дзесяцігоддзе меліся значныя недахопы. На нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў, у вучэбна-выхаваўчай рабоце дрэнна ўлічваліся нацыянальныя асаблівасці. Рэзка скарацілася колькасць школ з беларускай мовай навучання ў буйных прамысловых цэнтрах. Гэтаму спрыялі ўмовы, звязаныя з камандзіраваннем у рэспубліку кадраў для ўсіх галін гаспадаркі. Яны не валодалі мовай карэннага насельніцтва і не клапаціліся, каб яе вывучалі іх дзеці.
Аднаўленне народнай гаспадаркі паставіла задачу забеспячэння яе кадрамі спецыялістаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, таму ў складаных умовах разрухі і галечы прымаліся меры па тэрміноваму аднаўленню дзейнасці адпаведных навучальных устаноў. У 1944/1945 навучальным годзе аднавілі работу 66 тэхнікумаў і вучылішчаў. У 1955 г. у БССР ужо налічвалася 123 сярэднія спецыяльныя установы, якія былі павінны забяспечыць гаспадарку, адукацыю і культуру Беларусі спецыялістамі сярэдняга звяна.
У1944–1945 гг. вярнуліся на радзіму і аднавілі сваю працу вышэйшыя навучальныя ўстановы – БПІ, БДУ, Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты. Пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі, мінскіх медыцынскім, юрыдычным і фізкультурным інстытутах. У 1945 г. адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут, у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных устаноў.
188
Работа вышэйшай школы праходзіла ў нялёгкіх умовах. Не хапала спецыяльнай і дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый. Нездавальняючай была забяспечанасць выкладчыцкімі кадрамі. Вучэбна-выхаваўчая работа ў ВНУ насіла палітызаваны характар. Скарачалася вывучэнне нацыянальнай гісторыі і культуры. У БДУ нават закрылі кафедру гісторыі Беларусі. Было згорнута выкладанне на беларускай мове.
Тым не менш з 1946 па 1950 г. народная гаспадарка атрымала звыш за 14 тыс. маладых спецыялістаў. Нягледзячы на гэта, рэспубліка адчувала вострую патрэбу ў кадрах з вышэйшай адукацыяй, асабліва інжынерных, таму ў наступныя гады ў БССР былі адкрыты Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Полацкі педагагічны інстытут (1953), Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1954).
Паступова, з вялікімі цяжкасцямі аднаўляўся і навуковы патэнцыял рэспублікі. Як адзначалася вышэй, у другой палове 1940-х–пачатку 1950-х гг. развіццё навукі суправаджалася ідэалагічным кантролем. Вызначаўся дакладны падзел розных галін навукі на «нашасацыялістычнае» і «іх-капіталістычнае». Гэта дазваляла той навуковай шэрасці, што была адціснута падчас вайны, аднавіць і ўзмацніць свае пазіцыі. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т. Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў Антон Раманавіч Жэбрак. З пяці вядомых свету відаў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены ў яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А. Жэбрак быў абраны прэзідэнтам АН БССР, але ўжо ў снежні гэтага года вызвалены з гэтай пасады, не абраны нават у акадэмікі. У выніку ў рэспубліцы на доўгі час замарудзілася развіццё гэтага напрамку біялагічнай навукі. Фармальной прычынай для гэтага паслужыла публікацыя А. Жэбрака ў 1945 г. у амерыканскім штотыднёвіку «Навука», у якой ён выказаў крытыку ў адрас антынавуковай тэорыі Т. Лысенкі. Новы прэзідэнт АН БССР Мікалай Грашчанкоў шмат зрабіў для станаўлення нейрахірургіі ў БССР, аднак лічыў немэтазгодным развіццё на Беларусі фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі, матэматыкі і іншых навук.
У цэлым вынікі дзейнасці вучоных Беларусі ў першыя пасляваенныя гады былі сціплымі. На развіцці навукі адмоўным
189
