Гісторыя культуры Беларусі
.pdf
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура»
К. І. Баландзін
ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
Дапаможнік
Мінск
БНТУ
2014
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура»
К. І. Баландзін
ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
Дапаможнік
Мінск
БНТУ
2014
1
УДК 008 (476) (091) (075.8) ББК 63.3 (4 Бел)-7я7
Б20
Рэцэнзенты:
А. М. Люты, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка;
А. І. Смолік, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
БаландзінК. І.
Б20 Гісторыя культуры Беларусі : дапаможнік / К. І. Баландзін. –
Мінск : БНТУ, 2014. – 239 с. ISBN 978-985-550-485-7.
У дапаможніку раскрыта гісторыя развіцця культуры Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. Яна асветлена ў цеснай сувязі з гісторыяй Беларусі і культурнымі працэсамі, якія адбываліся ў розныя перыяды ў суседніх краінах і Еўропе ў цэлым. У дапаможніку адлюстравана творчасць дзеячаў культуры розных часоў, аналізуюцца працэсы адраджэння нацыянальнай культуры суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Выданне прызначана для выкладчыкаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй развіцця нацыянальнай культуры.
|
УДК 008 (476) (091) (075.8) |
|
ББК 63.3 (4 Бел)-7я7 |
ISBN 978-985-550-485-7 |
© Баландзін К. І., 2014 |
|
© Беларускі нацыянальны |
|
тэхнічны ўніверсітэт, 2014 |
2
З М Е С Т
Прадмова………………………………………………………….. 5
Тэма 1. Культура ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі (IX–першая палова ХIII ст.)………………………… 8
1.1.Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурнаасветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча…..……………. 9
1.2.Дойлідства і мастацтва……………………………….. 17
1.3.Язычніцтва на Беларусі. Прыняцце хрысціянства
іяго ўплыў на развіццё культуры………………………… 26
Тэма 2. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове
XIII–першай палове ХVI ст. ...............................……………… 32
2.1.Фарміраванне беларускай народнасці.
Старабеларуская пісьменнасць і літаратура……………… 33 2.2. Беларускае дойлідства і мастацтва…………………… 42
Тэма 3. Культурнае развіццё Беларусі ў другой палове
XVI–XVIII ст.…………………………………………………….. 47
3.1.Грамадска-палітычная думка………………………… 48
3.2.Развіццё адукацыі, літаратуры і навукі……………… 51
3.3.Архітэктура і жывапіс. Тэатральнае і музычнае мастацтва…………………………………………………… 63
Тэма 4. Культура Беларусі ў канцы ХVIII–першай палове
XIX ст. ……………………………………………………………. 74
4.1.Развіццё адукацыі і навукі……………………………. 75
4.2.Вусная народная творчасць і літаратура…………….. 86
4.3.Архітэктура і жывапіс………………………………… 91
4.4.Тэатр і музыка………………………………………… 99
Тэма 5. Культура Беларусі ў другой палове ХIХ–пачатку
ХХст. ……………………………………………………..……… 105
5.1.Развіццё адукацыі і навукі……………………………. 106
5.2.Вусная народная творчасць і ўздым літаратуры……. 112
5.3.Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва…………………………………………………… 115
5.4.Тэатральна-музычнае мастацтва…………………….. 119
3
Тэма 6. Культурныя пераўтварэнні на Беларусі
ўпаслярэвалюцыйны перыяд (1917–1941)….………………. 121
6.1.Палітыка беларусізацыі і станаўленне новай
сістэмы адукацыі і навукі………………………………… 122
6.2.Поспехііпраблемыбеларускайсавецкайлітаратуры… 136
6.3.Дойлідства і выяўленчае мастацтва…………………. 146
6.4.Тэатральна-музычнае мастацтва і кіно……………… 154
6.5.Культура Заходняй Беларусі…………………………. 162
Тэма 7. Культура Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1944)…….………………………………………… 168
7.1.Адукацыя и навука……………………………………. 168
7.2.Літаратура часоў вайны………………………………. 171
7.3.Мастацтва і культурна-масавая работа……………… 174
7.4.Страты культурных каштоўнасцей у гады вайны
і праблемы іх вяртання…………………………………… 181
Тэма 8. Развіццё беларускай культуры ў 1945–1985 гг. ...…. 185 8.1. Складанасці і супярэчнасці культурнага жыцця наБеларусіўдругойпалове1940-х–сярэдзіне1950-х гг. … 186 8.2. Культура БССР ва ўмовах палітычнай «адлігі»
(сярэдзіна 1950-х–першая палова 1960-х гг.)……………. 195 8.3. Адукацыя, навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў другой палове 1960-х–сярэдзіне 1980-х гг. .………….. 203
Тэма 9. Культура Беларусі ў час перабудовы
іпостсавецкі перыяд……………………………………………. 213
9.1.Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры на
сучасным этапе…………………………………………… 215
9.2.Архітэктура і выяўленчае мастацтва ў постсавецкі перыяд……………………………………………………… 222
9.3.Тэатр, музыка, кіно ў канцы ХХ–пачатку ХХI ст. …. 225
Літаратура………………………………………………………… 233
4
Прадмова
«Гісторыя культуры Беларусі» з’яўляецца часткай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі», якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Адпаведна і матэрыял, які змешчаны ў дапаможніку, засноўваецца на тыпавай праграме, распрацаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для прадмета «Гісторыя Беларусі», і рабочых праграмах, якімі супрацоўнікі кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» БНТУ карыстаюцца ў вучэбным працэсе.
Матэрыял дапаможніка пабудаваны ў праблемна-храналагічным парадку і раскрывае шматвяковую гісторыю развіцця беларускай культуры ва ўсёй яе разнабаковасці, яе ўзаемадзеянне са станаўленнем і развіццём носьбіта культуры – беларускага этнасу. Прадмет дае студэнтам веды аб матэрыяльных і духоўных каштоўнасцях, створаных беларускім народам за перыяд з IX па XXI ст., аб вядомых дзеячах культуры і іх творах.
Аўтар імкнуўся адысці ад аднабаковага, ідэалагізаванага падыходу да асвятлення тых ці іншых праблем культуры ў розныя перыяды гістарычнага развіцця, выявіць асноўныя заканамернасці культурнага працэсу ў сукупнасці з асаблівасцямі і спецыфікай розных гістарычных этапаў.
Культура вызначае твар нацыі. Яна гаворыць аб характары, самасвядомасці і надзеях народа больш за іншыя напрамкі дзейнасці чалавека. Лічыцца, што менавіта ад узроўню культуры, ад увагі да яе ў значнай ступені залежыць будучыня нацыі. Не выпадкова ў апошнія гады ўзрасла цікавасць грамадскасці да праблем беларускай культуры, яе вытокаў і багатай гісторыі. Беларуская культура ўвабрала ў сябе самабытныя міфалагічныя, рэлігійныя, мастацкія і філасоўскія ўяўленні беларусаў. Культура беларускага народа ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці. Як і весь беларускі народ, янапрайшлавельміскладаныісупярэчлівышлях.
Геаграфічнае становішча Беларусі на мяжы дзвюх культурнагістарычных традыцый – усходне- і заходнееўрапейскай – стварыла арыгінальныя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, у якой знайшлі адлюстраванне яе сувязі з культурай суседніх народаў, з рознымі мастацкімі стылямі і накірункамі. Стагоддзямі беларуская культура развівалася ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі. Жыхары
5
беларускай зямлі заўжды вялі канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі іншых культур. Усё гэта спрыяла развіццю самабытнай беларускай культуры, непаўторнай і своеасаблівай – часткай сусветнай культуры. Яна разнастайная па форме і багатая па зместу. На працягу сваёй гісторыі ва ўсе часы нашы продкі займаліся творчай працай і стварылі мностватвораў мастацтвасусветнагаўзроўню.
На жаль, шматлікія ворагі беларускай зямлі ў розныя часы перашкаджалі мірнаму жыццю нашых продкаў, рабавалі і знішчалі нашы культурныя багацці. У выніку шмат помнікаў даўніны, выдатных твораў мастацтва незваротна страчаны, згарэлі, украдзены і зараз знаходзяцца ў іншых краінах у дзяржаўных або прыватных музеях, калекцыях і г. д. Адзначым, што іншы раз гэтаму спрыялі і невуцтва, адсутнасць патрыятызму, абыякавасць да нашай культурнай спадчыныкіраўнікоў ірадавыхграмадзянБеларусі.
За гады перабудовы і незалежнага развіцця ў краіне нямала зроблена ў справе адраджэння і зберажэння самабытнай беларускай нацыянальнай культуры, увекавечвання нацыянальных дзеячаў, вяртання некаторых культурных багаццяў. Аднак па розных прычынах гэты працэс праходзіць марудна і складана.
Аўтар выказвае надзею, што знаёмства з гісторыяй культуры Беларусі выкліча ў студэнтаў, навучэнцаў, выкладчыкаў цікавасць да нашай гісторыі, жаданне вывучаць яе глыбей і прапагандаваць, абараняць інтарэсы роднай зямлі, унесці свой уклад у яе развіццё і адраджэнне, вяртанне беларускаму народу страчаных па розных прычынах мастацкіх твораў і культурных каштоўнасцей.
Аўтар разумее складанасць і шматграннасць праблемы і не прэтэндуе на яе ўсебаковае асвятленне. Абапіраючыся на факты, гістарычныя крыніцы, навуковыя працы ранейшых і сучасных даследчыкаў, ён імкнуўся паказваць ход развіцця беларускай культуры аб’ектыўна, з улікам апошніх навуковых даследаванняў і нацыянальнага падыходу. Асаблівая ўвага ў дапаможніку надаецца найбольш значным постацям у гісторыі беларускай культуры, бо культуру ствараюць людзі.
Аўтар аддае даніну павагі і ўдзячнасці навукоўцам, педагогам, якія ў розныя часы ўнеслі свой важкі ўклад у даследаванне разнабаковых праблем развіцця беларускай культуры. Сярод іх Г.І. Барышаў, М.З. Кацэр, М.Д. Каўшараў, У.У. Качаноўскі, У.М. Конан, І.І. Крук, А.І. Лакотка, Л.М. Лыч, А.І. Мальдзіс,
6
У.І. Навіцкі, З.А. Парашкоў, А.У. Русецкі, Я.М. Сахута, А.І. Смолік, К.І. Тарасаў, С.У. Тарасаў, А.А. Трусаў, М.М. Шчакаціхін, М.Б. Шчаўлінскіімногіяіншыя.
Аўтар выказвае асобую ўдзячнасць дацэнту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, канд. гіст. навук Д.М. Хромчанку задапамогуўпадрыхтоўцывыдання.
7
Тэма 1. КУЛЬТУРА РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (IX–першая палова ХIII ст.)
1.1.Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць Е. Полацкай, К. Тураўскага, К. Смаляціча.
1.2.Дойлідства і мастацтва.
1.3.Язычніцтва на Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры.
Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ–ХIII стст. ішло ў цеснай сувязі з распаўсюджваннем хрысціянства і дзяржаваўтваральнымі працэсамі. Менавіта ў гэты час сфарміраваліся і паспяхова развіваліся Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Калыскай беларускай культуры з’яўляецца Полацкая зямля.
Полацкае княства ўяўляла сабой найбольш значную самастойную палітычную адзінку на ўсходнеславянскіх землях і ў XI–ХII стст. дасягнула найвышэйшых поспехаў. Полацк меў выхад да Балтыйскага мора, яму плацілі даніну латгалы і лівы. Пад яго ўладай развіваліся і мацнелі больш за 20 гарадоў, у якіх добра развіваліся рамёствы; гандаль, культура. У гэты час тут былі пабудаваны першыя мураваныя храмы, умацаваныя палацы – замкі, паспяхова развіваліся асвета і мастацтва. У Полацку, Тураве, Смаленску тварылі буйныя дзеячы ў галіне культуры. Як сведчаць апошнія даследаванні беларускіх археолагаў, Полацк у той час па сваёй плошчы быў роўны Кіеву. Вельмі сімвалічным уяўляецца той факт, што менавіта Полацк лічыцца геаграфічным цэнтрам Еўропы.
Палачане мелі шырокія гандлёвыя, палітычныя і культурныя сувязі з еўрапейскімі краінамі, а полацкія князі – роднасныя сувязі з імператарскім домам Візантыі (дачка Усяслава Чарадзея была жонкай візантыйскага імператара Аляксея I Комніна. К. Б.). Агульнымі намаганнямі з іншымі плямёнамі палачанам – крывічам – удалося адбіць шматлікія спробы татараў і крыжакоў захапіць і заняволіць полацкія землі. Гістарычныя дакументы сведчаць, што Усяслаў Чарадзей (1044–1101) і, магчыма, яго бацька Брачыслаў Полацкі (1001–1044) пэўны час узначальвалі Кіеўскае княства. Важна адзначыць, што пасля 1036 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і
8
Рагвалодавічы, прычым абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды Полацкай. Адсюль зразумела, чаму многія гістарычныя крыніцы, летапісы на сваіх старонках неаднаразова ўзгадваюць Полацкую, Тураўскую землі і іх князёў.
Важнай падзеяй таго часу стала замена язычніцтва на хрысціянства. Новая рэлігія змяніла светапогляд жыхароў беларускай зямлі, значна паскорыла развіццё культуры, унесла ў яе шмат новага, умацавала сувязі з культурай еўрапейскіх народаў.
1.1. Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча
Як сведчаць гістарычныя факты, пісьменнасць у славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, існавала яшчэ да распаўсюджвання кірыліцы. Існаваўшая сістэма запісаў інфармацыі ўяўляла прымітыўнае піктаграфічнае пісьмо, якое даследчыкі назвалі «черты и резы». Балгарскі пісьменнік чарнарызец Храбр у канцы IX–пачатку X ст. пісаў, што да хрышчэння «словене не имеху книг, но чрьтами и резами чьтеху и гадааху». Сфера прымянення такога пісьма была абмежаванай: ім абазначаліся родавыя знакі, знакі ўласнасці, каляндарныя знакі і інш. Такія надпісы на каменных плітах знойдзены ў Бярэзінскім (в. Пагост), Бабруйскім (недалёка ад ракі Пціч), Горацкім (в. Пнеўшчына), Зельвенскім (в. Сынкавічы) і іншых раёнах.
Аднак такая пісьменнасць не была прыстасавана для запісу складаных тэкстаў, якія сталі патрэбны з узнікненнем дзяржаў – княстваў, таму нашы продкі пачалі весці запісы грэчаскімі літарамі, але не прыстасавалі іх да асаблівасцей славянскай фанетыкі. Найбольш старажытным узорам пісьма ўсходніх славян з’яўляецца знойдзеная пад Смаленскам пячатка полацкага князя Ізяслава канца X ст., на якой змешчаны выява трызубца і надпіс «Изас(лав)ос», які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імені «Ізяслаў».
У адным з курганоў пад Смаленскам знойдзены яшчэ адзін старажытны помнік пісьменнасці – гаршчок – карчага з надпісам «гараушна», гэта значыць, гарчыца. Уяўленне аб развіцці пісьменнасці дае і пярсцёнак князя Усяслава Чарадзея, на якім зроблены надпіс «К(ня)з(ь) Вс(ес)л(а)в П(о)л(о)ч(с)к(и)».
9
