Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
24.11.2025
Размер:
1.7 Mб
Скачать

203

4. Тэматыка кантрольных работ

Тэма 1. Уводзіны Тэма 2. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі

першабытных людзей, іх грамадскі лад.

Тэма 3. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Тэма 4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна “Белая Русь”. Утварэнне беларускай народнасці.

Тэма 5. Беларуская дзяржаўнасць у раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.)

Тэма 6. Язычніцтва на Беларусі. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.

Тэма 7. Развіццё пісьменнасці, літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у IX – першай палове XIII стст.

Тэма 8. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад. Крэўская унія 1385 г.

Тэма 9. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII – XVI стст.

Тэма 10. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай; іх уплыў на палітычнае і культурнае жыццё беларускіх зямель.

Тэма 11. Мастацтва Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (XIII – XVI стст.)

Тэма 12. Адраджэнне на Беларусі. Светапогляд і гуманістычная дзейнасць Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Гусоўскага.

Тэма 13. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай.

Тэма 14. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове

XVI – XVIII стст.

Тэма 15. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

Тэма 16. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст.

Тэма 17. Мастацтва Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст.

Тэма 18. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова XIX стст.)

Тэма 19. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы XVIII – першый палове XIX стст. Паўстанне 1830-1831 гг.

Тэма 20. Адукацыя, навука і літаратура на Беларусі ў канцы XVIII – першай палове

XIX стст.

Тэма 21. Мастацтва Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Тэма 22. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1880-х гг.

Асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

Тэма 23. Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі пасля адмены прыгоннага права ў другой палове XIX ст.

204

Тэма 24. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы.

Тэма 25. Паўстанне 1863-1864 гг. Дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст.

Тэма 26. Адукацыя, навука і літаратура на Беларусі ў другой палове XIX стст. Тэма 27. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой

палове XIX ст.

Тэма 28. Грамадска-палітычнае развіццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ей беларускага насельніцтва.

Тэма 29. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне на Беларусі.

Тэма 30. Беларусь у гады Першай Сусветная вайны.

Тэма 31. Лютаўская рэвалюцыя (1917 г.) і паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Кастрычніцкая рэвалюцыя і першыя сацыялістычныя пераўтварэнні на Беларусі.

Тэма 32. Развіццё беларускай мовы і літаратуры ў пачатку XX ст. Перыядычны друк. Стан адукацыі.

Тэма 33. Развіццё мастацтва Беларусі ў пачатку XX ст.

Тэма 34. Нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў 1917-1918 гг. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай рэспублікі (БНР).

Тэма 35. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларусь у гады савецкапольскай вайны (1919-1920 гг.)

Тэма 36. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1920-я гг. НЭП і асаблівасці яго правядзення на Беларусі.

Тэма 37. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Тэма 38. Удзел БССР у стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва у БССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі ў 1920-я гг.

Тэма 39. Палітыка беларусізацыі. Яе асноўныя напрамкі і вынікі. Тэма 40. БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.

Тэма 41. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Аб’яднанне Заходня Беларусі і БССР.

Тэма 42. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў БССР у 1917-1941 гг.

Тэма 43. Беларуская архітэктура і выяўленчае мастацтва ў даваенны перыяд (19171941 гг.)

Тэма 44. Беларускі тэатр, музыка і кіно ў даваенны перыяд (1917-1941 гг.) Тэма 45. Пачатак Другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцкай Германіі на

СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 46. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба.

Тэма 47. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Тэма 48. Культура Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэма 49. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1945-1980-я гг. Тэма 50. Грамадска-палітычнае развіццё БССР у 1945-1980-я гг.

Тэма 51. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры Беларусі ў пасляваенны час (19441985 гг.)

Тэма 52. Развіццё беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1944-1985 гг.)

205

Тэма 53. Пошукі шляхоў да новых эканамічных і палітычных адносін у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы.

Тэма 54. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.

Тэма 55. Абвяшчэнне незалежнасці БССР. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД. Беларуска-расійскія ўзаемаадносіны на сучасным этапе развіцця.

Тэма 56. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме.

Тэма 57. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Тэма 58. Сучаснае культурнае жыццё Беларусі (1990-2001 гг.). Адукацыя і навука ў РБ.

Тэма 59. Сучасная беларуская літаратура. Тэатральна-музычнае жыццё ў РБ. Тэма 60. Дойлідства і выяўленчае мастацтва сучаснай Беларусі. Мастацтва кіно.

206

5. Метадычныя рэкамендацыі па выкананню кантрольных работ

Кантрольная работа з'яўляецца важнай часткай падрыхтоўкі студэнта дыстанцыйнай (завочнай) формы навучання. Менавіта пры выкананні гэтага пісьмовага задання студэнт паказвае сваё уменне творча працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць i абагульняць матэрыял, рабіць абгрунтаваныя высновы.

Дадзеная прикладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне "Гісторыя Беларусі" уключае 60 тэм. Студэнт павінен выбраць адну з іх, арыентуючыся на апошнюю лічбу нумара уласнай заліковай кніжкі (напрыклад, калі апошняя лічба нумара заліковай кніжкі - 5, то можна выбраць адзін з наступных варыянтаў: 5, 15, 25, 35, 45 або 55).

Наступным важным этапам з'яўляецца падбор i вывучэнне літаратуры. Перш за ўсё неабходна азнаёміцца са спісам крынiц, які даецца да кожнай тэмы. Трэба улічваць, што спісы літаратуры, прапанаваныя кафедрай, носяць рэкамендацыйны характар. У пэўнай ступені яны могуць быць зменены ці дапоўнены аўтарам кантрольнай работы.

Агульны аб'ём кантрольнай работы - прыкладна 20 - 25 старонак (вучнёўскі сшытак).

На тытульным лісце ўказваецца назва навучальнай установы, тэма кантрольнай работы, прыводзяцца падрабязныя звесткі аб аўтары: факультэт, курс, нумар групы, шыфр заліковай кніжкі (студэнцкага білета), а таксама прозвішча, iмя i iмя па бацьку, адрас пастаяннага пражывання, тэлефон.

Кантрольная работа пачынаецца з уступу. У ім пажадана вызначыць мэту i асноўныя задачы дадзенай працы, даць аналіз выкарыстаных літаратурных крынiц. Асноўная частка кантрольнай работы пішацца згодна плану.

Пры гэтым кожны раздзел тэмы павінен быць дакладна акрэслены, мець завершаны характар, змяшчаць уласныя высновы. Пры выкарыстанні дакументаў, ужыванні цытат трэба рабіць спасылкі на крыніцы.

Завяршаецца работа заключэннем. У ім павінны быць зроблены высновы ў дачыненні да усёй працы, названы выкарыстаныя крыніцы. У канцы тэксту ставіцца подпіс аўтара i дата напісання работы.

Кантрольную работу студэнт адсылае або прыносіць непасрэдна на кафедру інфармацыйных тэхналогій у навучанні МІДА. На кафедры дадзеная работа рэгіструецца i аддаецца на праверку выкладчыку. У выпадку атрымання станоўчай адзнакі па кантрольнай рабоце студэнт дапускаецца да заліку.