Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі

.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
24.11.2025
Размер:
1.6 Mб
Скачать

Адначасова з гаспадарчым развіццём мяняліся і вытворчыя адносіны. На працягу VIII–IX стст. на змену буйным патрыярхальным абшчынам, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў у сутыкненні з іншымі людзьмі і выконвалі ўнутраныя вытворчыя і адміністрацыйныя функцыі, прыйшла новая грамадская форма – сельская (суседская) абшчына. Яна складвалася, у асноўным, з малых індывідуальных сем’яў і ўяўляла сабой тэрытарыяльнае аб’яднанне непасрэдных вытворцаў-земляробаў, не абавязкова звязаных родавымі сувязямі. У пісьмовых крыніцах гэта абшчына атрымала назву “верв” або “мір”. Асноўным месцам пражывання сялян-абшчыннікаў былі неўмацаваныя паселішчы – “весі”, пазней з’явілася і іншая назва – “сёлы”.

Сельская абшчына нясла ў сабе яшчэ рысы патрыярхальнага ўкладу, але ўжо пачаўся працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства. Узвышалася верхавіна ўнутры абшчын, плямён. Складвалася дружынная арганізацыя, якая займалася не толькі абаронай сваіх зямель, але і ваеннымі набегамі на суседзяў з мэтай захопу здабычы. Гэтая здабыча, а таксама даніна з сялянскіх абшчын, збіраемая на яе ўтрыманне, вялі да паступовага ўзбагачэння старэйшых дружыннікаў, якія затым атрымалі назву “баяры”, і кіраўнікоў дружын – князёў. Апошнія з цягам часу канцэнтравалі не толькі ваенную, але і адміністрацыйную, судовую ўладу. У гэты ж час зараджаліся і элементы рабства, крыніцай якога з’яўляліся палонныя, захопленыя ў час ваенных набегаў. Але з-за геаграфічных умоў, асаблівасцяў сацыяльна-эканамічнага развіцця яно не набыло ва ўсходніх славян такіх класічных форм, як у старажытнай Грэцыі або Рыме.

Паступовае ўзвышэнне племянных і ваенных вярхоў, узмацненне іх ваеннай моцы прывяло да пераходу да іх права ўласнасці на зямлю, умацавання ўлады над супляменнікамі і стварэння адміністрацыйна-ваенных аб’яднанняў з пэўнай уладнай структурай

уформе княжэнняў. Гэта былі свайго рода протадзяржаўнасці.

Уразвіцці феадальных адносін і складванні класавых адносін ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і на беларускіх землях, можна ўмоўна выдзеліць два этапы. На першым з іх пераважала дзяржаўная форма ўласнасці, калі саўладальнікамі зямлі былі князь і старэйшая дружына.

50

Абшчыннікі-сяляне страцілі магчымасць карыстання даходамі з зямель, якія сталі ўласнасцю княжэнняў. Князь і дружына збіралі дань з сялян, якія працавалі на іх землях, праз “палюддзе”, пазней у пэўных вызначаных месцах – пагостах. Гэтыя землі разам з сялянамі князі маглі перадаваць у карыстанне прадстаўнікам сацыяльных вярхоў грамадства. З XII ст. пачаўся другі этап у развіцці феадальных адносін, калі землеўладанне падзялялася на землі, якія належалі непасрэдна князю, баярскую вотчыну і царкоўнае землеўладанне. Згодна з гэтымі формамі ўласнасці ва ўсходніх славян, у тым ліку, і на землях сучаснай Беларусі, у раннім сярэднявеччы склалася наступная сацыяльная структура.

Асноўнымі класамі становяцца феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Большасць сялян складалі абшчыннікі, якія былі яшчэ асабіста свабоднымі, вялі сваю гаспадарку, але былі абавязаны ўносіць у карысць органаў кіравання пэўную даніну і выконваць шэраг павіннасцей. З развіццём феадальных адносін, калі з’явілася вотчынная ўласнасць, частка сялян трапіла ў эканамічную залежнасць непасрэдна да феадалаў або плаціла даніну царкве і манастырам. Гэтых асабіста свабодных сялян-абшчыннікаў называлі смердамі. Былі таксама смерды, якія часткова страцілі сваю асабістую свабоду. Іх называлі закупамі. Яны мелі асабістую гаспадарку, але з-за беднасці ішлі ў эканамічную кабалу да феадала, бралі ў яго пазыку, купу, за гэта павінны былі працаваць на гаспадара. Паколькі гэта праца ў асноўным ішла на пагашэнне працэнтаў, то адпрацаваць поўнасцю купу было даволі цяжка і селянін мог пажыццёва застацца ва ўласнасці феадала. Закупы, якія ўсё ж разлічваліся з феадалам, траплялі ў катэгорыю ізгояў, гэта значыць, людзей, якія страцілі сувязь з абшчынай. Акрамя закупаў, часткова залежнымі былі і радовічы, якія заключалі дагавор – “рад” і на гэты тэрмін пераходзілі ў поўную залежнасць ад феадала. Існавалі таксама і халопы, гэта значыць, поўнасцю залежныя людзі, фактычна, рабы.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Асноўную масу гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі, але вядучае становішча займалі купцы, заможныя гараджане, царкоўная вярхушка.

На працягу VIII–IX стст. у выніку развіцця феадальных адносін, узмацнення эканамічных сувязяў пачалі складвацца славянскія

51

племянныя саюзы, якія паступова перараслі ў протадзяржаўныя аб’яднанні – княжэнні. Аб’яднаўчыя тэндэнцыі прывялі да стварэння ў IX ст. паўночнага саюза княжэнняў з цэнтрам у г. Ноўгарадзе, куды ўвайшлі ноўгарадскія славены і крывічы разам з фінскім племем весь. Аналагічны працэс на базе княжэння палян адбыўся ў сярэднім Падняпроўі, дзе паўднёвы саюз згрупіраваўся вакол горада Кіева. Пасля авалодвання ў 882 г. ноўгарадскім князем Алегам Кіевам гэтыя два цэнтры аб’ядналіся ў адзін, які затым атрымаў назву Русь.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў гэты час існавалі два буйныя княствы: Полацкае і Тураўскае. Полацкае княства кантралявала значны ўчастак важнейшага воднага шляху “з вараг у грэкі”, гэта значыць, з Балтыйскага да Чорнага мора, таму з самага пачатку заснавання Русі знаходзілася ў сферы інтарэсаў і Ноўгарада, і Кіева. Ужо першы ўспамін у летапісу аб Полацку пад 862 г. звязвае яго гісторыю з Ноўгарадам. Але праз некалькі гадоў, у 865 г., полацкую зямлю спрабаваў падпарадкаваць Кіеў. Пасля стварэння адзінай дзяржавы, Кіеўскай Русі, Полацк увайшоў у яе склад на правах аўтаноміі. У 885 г. кіеўскі князь Алег падпарадкаваў радзімічаў, якія раней знаходзіліся ў залежнасці ад хазараў.

Паступова самастойнасць Полацка ўзмацнілася і да 980 г., у час праўлення князя Рагвалода, ён фактычна стаў трэцім па значнасці дзяржаўным утварэннем нараўне з Ноўгарадам і Кіевам. Але пасля захопу Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам, які адначасова стаў і кіеўскім князем – кіраўніком Русі, ён часова страціў сваю незалежнасць. Першая спроба яе аднаўлення, зробленая князем Брачыславам Ізяслававічам, была няўдалай. У 1021 г. у час бітвы на р. Судамір яго войска пацярпела паражэнне ад ваяроў князя Яраслава, тым не менш, у выніку дамоўленасці паміж князямі Полацкае княства набыло гарады Віцебск і Усвяты і, такім чынам, стала кантраляваць гандлёвы шлях “з вараг у грэкі” на ўсім яго працягу.

Найбольшую магутнасць княства набыло пры Усяславе Брачыслававічу, які вядомы таксама пад іменем Чарадзей. У гэты час яно займала тэрыторыю сучаснай цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, на поўначы межавала з Ноўгарадскай і Пскоўскай землямі і дасягала Балтыйскага мора, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні

– з Тураўскай, на захадзе і паўночным захадзе – з землямі балтаў.

52

Сярод гісторыкаў няма адзінай думкі па наступнаму пытанню: Полацкае княства ў гэты час было поўнасцю незалежным або на пэўных умовах уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі? Але відавочна адно: у любым выпадку Усяслаў праводзіў сваю самастойную палітыку. Спачатку ён жыў у згодзе з кіеўскімі князямі, нават удзельнічаў у сумесных паходах супраць полаўцаў, але з 60-х гадоў ХI ст. адносіны змяніліся. Усяслаў спрабаваў узмацніць княства за кошт Пскова, Ноўгарада, неаднойчы вёў войны з кіеўскімі князямі (у летапісу, “Слове аб палку Ігаравым” даволі падрабязна апісваецца бітва на р. Нямізе ў сакавіку 1067 г.), некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі прастол, затым некалькі гадоў вёў барацьбу з вярнуўшымся на княжанне ў Кіеў Ізяславам за Полацк. Паспяхова яе завяршыўшы, ён спрабаваў пашырыць межы княства за кошт Смаленска, у 1078 і 1084 гг. адбіў два напады Уладзіміра Манамаха на Лагожаск, Лукамль, Мінск. Пасля смерці Усяслава ў 1101 г. Полацкае княства было падзелена на некалькі ўдзелаў паміж яго сынамі, у выніку ўтварыліся, акрамя непасрэдна Полацкага, Віцебскае, Лагожскае (Лагойскае), Друцкае, Мінскае і іншыя княствы. У XII ст. цэнтрам аб’яднання стала адно з гэтых удзельных княстваў – Мінскае. Мінскі князь Глеб Усяслававіч спрабаваў пашырыць межы княства ў 1116 г. за кошт дрыгавічоў, затым разам з палачанамі зрабіў паходы на Ноўгарадскую і Смаленскую землі, але пацярпеў паражэнне ад Уладзіміра Манамаха. Мінскае і Полацкае княствы трапілі ў залежнасць ад Кіева. Пазней, у гады феадальнай раздробленасці, калі суседнія Кіеўскае і Смаленскае княствы аслабелі, беларускія княствы аднавілі сваю самастойнасць, але працягвалі барацьбу паміж сабою, што вяло да іх аслаблення.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы X ст. на тэрыторыі рассялення племені дрыгавічоў. Амаль увесь час свайго існавання яно знаходзілася ў падпарадкаванні кіеўскіх князёў. Праўда, у пачатку XI ст. тураўскі князь Святаполк зрабіў спробу аддзяліцца ад Кіеўшчыны, але няўдала. Пасля смерці князя Уладзіміра Святаполк, як старэйшы сын, некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі пасад, але ў міжусобнай барацьбе з братам Яраславам пацярпеў паражэнне. Толькі ў сярэдзіне XII ст. у Тураве на кароткі час устанавілася самастойная княжацкая дынастыя, але хутка княства распалася на шэраг удзельных: Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае, Новагародскае, Слонімскае. Заходняя частка

53

княства з гарадамі Бярэсце, Драгічын увайшла ў склад ГаліцкаВалынскага княства.

Уканцы XII–пачатку XIII стст. усё большае значэнне стала набываць Пінскае княства Але і Тураўская, і Пінская землі знаходзіліся ў залежнасці ад Кіеўскага і Галіцка-Валынскага княстваў.

Сістэма кіравання ў Полацкім і Тураўскім княствах мела шмат падабенстваў. На чале іх стаялі князі, якія ажыццяўлялі адміністрацыйную, ваенную, судовую ўладу. Але дзейнасць князя значна абмяжоўвалася радай і вечам – агульным сходам, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Веча магло запрасіць або пазбавіць улады князёў, як гэта і здарылася ў перыяд аслаблення цэнтралізаванага кіравання ў Полацку ў 1128, 1132, 1151, 1159 гг. Пасля ўвядзення хрысціянства значную ролю пачалі адыгрываць епіскапы. Вышэйшую ўладу ажыццяўляла таксама княжацкая адміністрацыя: падвойскі, які выконваў распараджэнні князя і рашэнні веча, ключнік, які займаўся фінансамі, цівун – гаспадарчы кіраўнік. Ваенную сілу складала дружына на чале з ваяводам, якая,

усваю чаргу, падзялялася на старэйшую і малодшую. З ліку старэйшых дружыннікаў – баяр, камплектавалася і княжацкая адміністрацыя. На месцах у гарадах таксама існавалі веча. Але звестак аб іх дзейнасці практычна няма. Тым не менш, можна зрабіць выснову, што гэтыя веча падпарадкоўваліся веча княжацкай рэзідэнцыі. На месцах гаспадарчымі справамі займаліся пасаднікі, а ваеннымі – тысяцкія. Пасаднікі і тысяцкія выбіраліся вечам або прызначаліся князем. Адрозненнем у кіраванні Тураўскага княства была значна большая роля пасадніка. Звычайна кіеўскі князь быў адначасова і тураўскім, таму ён, як правіла, знаходзіўся ў Кіеве. На гэты час усе яго функцыі ў Тураве выконваў намеснік – пасаднік. Калі ж вялікі князь прыбываў у Тураў, то фактычна ўсталёўвалася двоеўладдзе.

Уцэлым жа палітычнае ўпарадкаванне Полацкага і Тураўскага княстваў было падобным да сістэмы кіравання ў іншых княствах, якія ўваходзілі ў склад кіеўскай Русі.

Закладзеныя ў Х–XI стст. падмуркі эканамічнай і ваеннай магутнасці Полацкага княства сталі перадумовай таго, што ў XIII ст. яно даволі паспяхова адстойвала сваю самастойнасць і інтарэсы ў барацьбе з агрэсіяй крыжаносцаў і набегамі ардынцаў. Нямецкая

54

экспансія пачалася ў Прыбалтыцы з пачатку ХIII ст. Заснаваўшы каля вытокаў Заходняй Дзвіны ў 1201 г. крэпасць Рыгу, крыжаносцы ўзялі пад свой кантроль важны ўчастак гандлёвага шляху “з вараг у грэкі” і пачалі пагражаць Полацкаму княству. Спачатку ім даволі паспяхова супрацьстаялі гарады Кукэйнос і Герцыке, якія былі фарпостам Полацка ў гэтым рэгіёне. Але становішча змянілася праз чвэрць стагоддзя. Заснаваны рыжскім епіскапам Альбертам Буксгэўдэнам (фон Апельдэрнам) рыцарскі ордэн мечаносцаў аб’яднаўся ў 1237 г. з Тэўтонскім ордэнам, які ў гэты час вёў вайну з прусамі, імкнучыся захапіць іх землі. З благаславення Папы Рымскага зноў створаны Лівонскі ордэн пачаў шырокамаштабную экспансію на землі Падзвіння. З другога боку, рускія княствы ў гэты час перажывалі перыяд феадальнай раздробленасці і былі аслабленымі. У выніку былі страчаны крэпасці Кукэйнос і Герцыке і на працягу дзесяткаў гадоў Полацк і іншыя рускія княствы павінны былі весці жорсткую барацьбу з крыжаносцамі (так называлі рыцараў лівонскага ордэна з нагоды крыжа, нашытага на іх плашчах). Поспеху ў барацьбе з рыцарамі садзейнічаў саюз паміж Ноўгарадам і Полацкам, замацаваны дынастычным бракам Аляксандра Неўскага з дачкой князя Брачыслава. З дапамогай полацкай дружыны Аляксандр Неўскі атрымаў перамогі над крыжаносцамі ў 1240 г. у бітве на р. Няве і ў 1242 г. на лёдзе Чудскага возера. Гэта на значны час спыніла нямецкую экспансію на рускія княствы.

Ёсць версіі, што полацкія і тураўскія дружыны ўдзельнічалі ў складзе аб’яднаных сіл старажытнарускіх княстваў і ў бітве 1223 г. на р. Калка супраць ардынскага войска. Атрымаўшы перамогу, татара-манголы на чале з ханам Батыем пачалі буйнамаштабны шматгадовы паход на захад. Яны захапілі і разрабавалі Разань, Каломну, Маскву, накіраваліся ў бок Смаленска, але абыйшлі яго і ўварваліся ў паўднёварускія землі. Захапіўшы і разрабаваўшы Кіеў, Уладзімір, Галіч, яны дасягнулі прастораў цэнтральнай Еўропы. Такім чынам, татара-манголы абыйшлі з поўдня тэрыторыю Полацкага княства, але захаваліся звесткі аб сутычках з перадавымі ардынскімі атрадамі каля гарадоў Гомель, Бярэсце, Мазыр, магчыма, каля Крутагор’я; аб абкладанні данінай некаторых гарадоў Паўднёвай Беларусі.

55

3.2. Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (другая палова XIII – першая палова ХVI стст.)

У першай палове XIII ст. у Еўропе дамінавалі некалькі буйных дзяржаўных фарміраванняў – Свяшчэнная Рымская імперыя, Францыя, Іспанія. Гэтыя каталіцкія дзяржавы, асабліва Германія, прызнавалі верхавенства Ватыкана. Менавіта папства заахвочвала духоўна-мілітарысцкую актыўнасць манаскіх і рыцарскіх ордэнаў, члены якіх рэкруціраваліся пераважна на нямецкіх землях, спачатку супраць Палесціны, а затым і супраць хрысціянскіх краін, якія прытрымліваліся праваслаўя або рэгіёнаў, дзе заставалася паганская вера. Гэта ваенная экспансія пад выглядам абароны і распаўсюджвання каталіцызма галоўным чынам праводзілася ў Прыбалтыцы, дзе дзейнічаў Лівонскі ордэн. Перамога над крыжаносцамі ў 1240 і 1242 гг. кааліцыі наўгародскага і полацкага княстваў на некаторы час прыпыніла яе, але пагроза засталася. Крыжаносцы працягвалі рабіць шматлікія набегі на суседнія землі. Перад раздробленымі балцкамі плямёнамі і рускімі княствамі паўстала альтэрнатыва кансалідацыі і барацьбы з захопнікамі або прызнання іх улады.

Ваенна-палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе ўскладнілася ў сувязі з паходам мангольскага хана Батыя на Русь у 1237–1240 гг. Татара-манголы заваявалі і спустошылі землі Паўднёвай Русі. Хаця яны закранулі толькі ўскрайкі беларускай тэрыторыі, зрабіўшы набегі на гарады Гомель, Мазыр, па некаторых звестках, Бярэсце, але гэта не выключала пагрозы іх далейшай экспансіі.

На захадзе, у Польшчы, дзе манархія Пястаў распалася на тры асноўных дзяржаўных утварэнні: Вялікапольскае, Малапольскае і Мазавецкае, у гэты час назіраўся спад знешняй ваеннай актыўнасці, але набегі на памежныя тэрыторыі працягваліся.

Такім чынам, прыбалтыйскія плямёны і княствы на тэрыторыі Беларусі аказаліся ў складанай геапалітычнай сітуацыі, калі практычна з усіх бакоў можна было чакаць агрэсіі. Гэта стала асноўнай знешнепалітычнай прычынай аб’яднання ў адно дзяржаўнае ўтварэнне.

Унутранымі перадумовамі аб’яднання сталі развіццё феадальных адносін, эканамічных зносін, асаблівасці палітычнай сістэмы Русі,

56

працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў з суседнімі землямі, пачатак цэнтралізацыі балцкіх плямён і выкліканае гэтым з’яўленне моцных уладароў у суседняй Літве.

Гаспадарчае развіццё, рост гарадоў садзейнічалі ўмацаванню гаспадарчых сувязяў паміж асобнымі княствамі і землямі. Акрамя таго, пашырэнне права ўласнасці на нерухомасць вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў, што таксама спрыяла зацікаўленасці землеўладальнікаў у моцнай дзяржаўнай уладзе.

У першай палове XIII ст. на абшарах Кіеўскай Русі існавала вялікая колькасць раздробленых княстваў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі Полацкае і Тураўскае княствы таксама распаліся на больш дробныя ўдзелы, утварыліся новыя княствы, у тым ліку і Новагародскае. Яны былі аслабленымі ў ваенных адносінах, але даволі развітымі ў эканамічнай, культурнай сферах, мелі агульныя рысы ў развіцці эканомікі, культуры, духоўнай сферы, сістэме кіравання.

Балцкія плямёны ў пачатку XIII ст. знаходзіліся на больш нізкай ступені палітычнага і культурнага развіцця. Тут існавалі плямёны, якія паступова аб’ядноўваліся ў саюзы на чале са старэйшымі князямі. Такі саюз, дзе ў ліку старэйшых адзначаўся будучы заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага Міндоўг, быў утвораны ў 30-я гг. XIII ст. Аснову яго складалі плямёны Дзяволтва, Нальшчаны, Жамойць, Аўкштайты, Літва, якія займалі тэрыторыю Прыбалтыкі і паўночна-заходняй часткі Беларусі і ў гістарычных крыніцах сталі называцца “Літвой” у шырокім сэнсе, гэтак жа тэрмін ужываецца і ў дапаможніку. Гэта аб’яднанне было даволі стабільным, нягледзячы на ўнутраныя разнагалоссі і з 1210 г., назіраецца ваенная актывізацыя літоўскіх князей. Яны зрабілі паходы на Ноўгарад, Смаленск, Полацк (аб гэтым у паэтычнай форме нават згадваецца ў “Слове аб палку Ігаравым”), Польшчу, Валынь праз Пінскае княства. У Пскове, Полацку, Друцку, Віцебску пачалі кіраваць князі літоўскай дынастыі. Балцкія плямёны з пераменным поспехам вялі барацьбу з крыжаносцамі, якія ажыццяўлялі актыўную экспансію ў Прыбалтыцы. Паходы, якія былі здзейснены літоўцамі ў 40-я гады XIII ст., ужо ўзначальваў Міндоўг, сын уладара Кернаўскага княства Рынгольда, згодна з “Ліфляндскай рыфмованай хронікай”, вялікага князя, “ які не меў сабе роўных у Літве”. Міндоўг атрымаў ад бацькі ўдзел, які затым

57

пачаў называцца “Літва Міндоўга”, а пасля смерці бацькі ўзначаліў кааліцыю. Прыкладна ў 1244–1246 гг. Міндоўг ужо характарызаваўся “Ліфляндскай рыфмованай хронікай” як “магутны кароль” і “уладар Літоўскай зямлі”. Менавіта ён, абапіраючыся не толькі на мясцовае баярства і сваю вотчыну, але і на ўвесь ваенны патэнцыял Літвы ў шырокім сэнсе, стаў заснавальнікам Вялікага княства Літоўскага.

Аб’яднанне літоўскіх і рускіх (беларускіх) зямель было выгадным абодвум бакам. Літва атрымала ўжо сфарміраваны і развіты апарат кіравання, больш высокую культуру, рускія ж княствы маглі абаперціся на ваенную моц літоўцаў.

Пачатак утварэнню ВКЛ быў пакладзены аб’яднаннем у першай палове XIIIст. Новагародскай зямлі і Літвы пад уладай Міндоўга. Гэта амаль адразу выклікала супрацьдзеянне як з боку Жамойціі, якая таксама прэтэндавала на ролю аб’яднальніка зямель, так і з боку іншых суседзяў – Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага ордэна і нават татара-манголаў, якія не адмовіліся ад намераў падпарадкаваць усю Русь. Галіцка-Валынскі князь Даніла тройчы рабіў паходы на Новагародак і Гародню. У такіх складаных умовах Міндоўг папрасіў заступніцтва ў Папы Рымскага, прыняў хрышчэнне па каталіцкаму абраду і ў 1253 г. каранаваўся. Саступіўшы частку Жамойціі крыжаносцам, а Новагародак – Галіцка-Валынскаму княству, Міндоўг гэтым самым нейтралізаваў сваіх галоўных ворагаў, затым здолеў перамагчы сваіх праціўнікаў у Літве і адбіць напад татарскага войска пад камандаваннем Бурундая каля 1258 г.

Умацаваўшы сваё становішча, Міндоўг парваў з каталіцтвам і падтрымаў барацьбу Жамойціі супраць крыжаносцаў, але ў 1263 г. быў забіты ў выніку змовы літоўскіх удзельных князёў. Аб’яднаўчы працэс прадоўжыў сын Міндоўга Войшалк, які з дапамогай пінскай дружыны і войска Галіцка-Валынскага князя здолеў у 1264 г. стаць на чале ВКЛ. Ён заваяваў землі змоўшчыкаў – Нальшчаны і Дзяволтву, пашырыў уплыў княства на Полацк і Віцебск. У 1267 г. ён перадаў уладу галіцкаму князю Шварну, які праз тры гады памёр. На працягу наступных трыццаці гадоў, перш за ўсё, у час праўлення Трайдзеня, да ВКЛ былі далучаны землі яцвягаў, адбіты спробы экспансіі з боку татара-манголаў і крыжаносцаў. У канцы XIII–пачатку XIV стст. пры князю Віцене працягвалася барацьба з

58

крыжаносцамі, у 1307 г., згодна з рашэннем полацкага веча, за княствам быў замацаваны Полацк. У 1320–1330-я гг., у час праўлення Гедыміна, тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага значна пашырылася за кошт Берасцейскай, Тураўскай, Пінскай зямель, Мінскага і Віцебскага княстваў. Сталіцай яго з 1323 г. стала Вільня.

Пры Альгердзе а затым і Вітаўце былі далучаны сучасныя ўкраінскія землі, Смаленскае і Бранскае княствы і дзяржава стала называцца Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. У склад Вялікага Княства Літоўскага пасля перамогі ў Грунвальдскай бітве ўвайшла і Жамойцкая зямля, а княства стала афіцыйна звацца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Яно займала тэрыторыю ад Польшчы на захадзе да Падмаскоўя на ўсходзе, ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні і па свайму памеру раўнялася буйнейшым еўрапейскім краінам. Па этнічнаму складу ВКЛ на першай стадыі фарміравання было, як лічаць многія даследчыкі, літоўска-беларускім утварэннем, у перыяд праўлення Гедыміна і Альгерда – літоўска-беларуска-ўкраінскім і ў час канчатковага фарміравання – ўжо паліэтнічным, у асноўным, літоўска-беларуска-украінска-рускім, у якім тэрыторыя Беларусі складала каля 30% агульнай плошчы.

Шляхі ўваходжання ў ВКЛ беларускіх і іншых зямель былі рознымі: акрамя ваенных захопаў, праз дабраахвотнае ўключэнне на дагаворнай аснове, напрыклад, рашэннем Полацкага веча; шлюбныя сувязі, прыкладам можа быць далучэнне Віцебшчыны шляхам шлюбу Альгерда з мясцовай князёўнай; міждзяржаўныя дамоўленасці, такім чынам, праз дамоўленасць з Польшчай была далучана Валынь; у выніку вызвалення ад іншаземных захопнікаў, як гэта было з украінскімі землямі пасля перамогі Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды. Аб’яднанне зямель у адзіную дзяржаву ажыццяўлялася пераважна мірным шляхам, паколькі ў большасці выпадкаў гэта было выгадна абодвум бакам. Гэтаму садзейнічала і ўзважаная палітыка князёў, якія прытрымліваліся правіла “старае не рушыць, новае не ўводзіць”. На далучаных землях спачатку захоўвалася старая сістэма кіравання, розныя пласты насельніцтва практычна не прыніжаліся ў правах, не рабілася ломка форм уласнасці.

59