Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова (прафесiйная лексiка). У 4 ч. Ч. 1. Беларуская мова агульныя звесткi, паходжанне i развiццё, функцыянальныя стылi.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
24.11.2025
Размер:
3.44 Mб
Скачать

4. Прааналізуйце сутнасць гіпотэз, маючы на ўвазе наступныя пытанні: 1) Ці тлумачыць дадзеная гіпотэза паходжанне мовы (а не слоў, напрыклад)?

2) Наколькі несупярэчлівым з’яўляецца гэтае тлумачэнне?

5.Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму?

6.Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы:

На думку аўтараў…, як лічыць…, на яго погляд, сутнасць

утым, што…, паводле … гіпотэзы, у адпаведнасці з … гіпотэзай, згодна … гіпотэзе.. .

3. Асноўныя функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі,

мова тэатра і г.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы –

камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г.зн.

мова з’яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і

кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’).

Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

14

З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы мае цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць,

напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае

15

значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены.

Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

ГЭТА ЦІКАВА Колькасць галосных і зычных гукаў у мовах бывае

рознай. У сучасных беларускай і рускай мовах галосных гукаў 6, а ў старажытнарускай іх было 11, у малдаўскай мове 7 галосных, у польскай - 9. Зычных гукаў звычайна ў 3-4 разы больш.

Аднак ёсць мовы, у якіх суадносіны галосных і зычных гукаў іншыя: у каўказскіх мовах, напрыклад, большая колькасць зычных гукаў і мінімальная – галосных. У адной з каўказскіх моў 70 зычных і толькі два галосныя гукі. А ў гавайскай мове прыкладна аднолькавая колькасць галосных і зычных гукаў (7 зычных і 5 галосных). Таму ў гэтай мове магчымыя словы, якія складаюцца толькі з галосных гукаў: оіаіо –“праўда”. (Л. Іванова)

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Наступныя словы і словазлучэнні перакладзіце на рускую мову.

Выразны пісьмовы сродак, чалавечыя зносіны, пэўная нацыя, асобны чалавек, асаблівае значэнне, грамадская суполка, абагульняць дасягненні, з’явы рэчаіснасці, станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, вонкавая форма, адметная спадчына,

16

назапашваць, рэгуляваць, фіксаваць, класіфікаваць, наладжваць, ажыццяўляць, перакрыжоўваць, спалучаць.

2.Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.

3.Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі.

4.Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю.

Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух.

5.Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці.

6.Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў?

1.Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають...

Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым

кнаучению (Ф.Скарына).

2.Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб

17

не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы

(Ф.Багушэвіч).

3.Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі.

Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі», – сказаў ён

(Я.Скрыган).

4.Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -- Адрачэцца ад мовы народ, -- Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі...

Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю

(П.Панчанка, «Родная мова»)

18

5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч).

7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.

По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности.

Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский).

Словы для даведак: сапраўдны, стаўленне, меркаваць, абыякавасць, дзікун, шкодны, каштоўнасць.

8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:

У тэксце разглядаюцца наступныя функцыі мовы:… Сярод пералічаных найбольш важнай, на мой погляд,

з’яўляецца …

19

Яе сутнасць у тым, што … На маю думку, менавіта гэта функцыя найважнейшая,

таму што …

4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа

У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальнакультурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі).

Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д.

20

Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў.

Некалькі дзясяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзясяткі найменняў ветру.

Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўсёды вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў…

Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць; у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога, у нас скажуць

абое рабое, у рускіх – два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў – куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Poter de l’eau a la mer” (Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны).

21

Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка.

У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць

нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў,

зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш.

А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара і кожнага з прысутных гасцей, паведаміць пра адыход і пачуць: “Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: “Вярнуўся?” – кажа: “Так”.

22

Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.

ГЭТА ЦІКАВА Які тэмп маўлення ў розных народаў? Доўгія

даследаванні лінгвістаў і псіхолагаў ЗША і Заходняй Еўропы далі такую карціну тэмпу спакойнага маўлення.

Вельмі хуткі тэмп маўлення ў немцаў – у сярэднім 20 – 30 слоў у хвіліну, у жанчын нават 35 – 40. Англамоўныя народы вымаўляюць 15 – 30 слоў у хвіліну. Надзвычай хутка гавораць прадстаўнікі паўднёвых народаў: італьянцы – 35 – 40 (італьянкі – 40 – 50), мужчыны Бразіліі – 35 – 40, жанчыны 50 – 58 слоў у хвіліну. Павольна і плаўна цячэ маўленне ў арабаў – 18 – 20 слоў у хвіліну, у эскімосаў Грэнландыі і Аляскі – 12 – 20, у фінаў – 10 – 12 слоў у хвіліну.

(З газет)

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Пракаменціруйце прычыны ўзнікнення наступных беларускіх тапонімаў:

Белае Балота, Балотнікі, Балотавічы, Балотчыцы, Балоча; Азярэцк, Азярышча, Азярок, Азершчына, Чырвонае Возера; Рэчыца, Рэчкі, Рачэнь; Белы Бор, Зялёны Бор, Боркі, Бараўляны, Баравое, Падбор’е; Лесань, Лясец, Лясок, Лясная, Лясное, Леснікова; Ліпень, Ліпна, Ліпніца, Ліпнягі, Ліпаўка; Дубечна, Дубна, Дубкі, Дубянец, Дуброўка, Мокрая Дуброва; Буда, Пясочная Буда, Старая Гута, Гутка, Рудня, Рудзенск, Рудаўляны, Агароднікі, Бондары, Ганчары, Дзегцяроўка, Дайліды, Жалезнікі, Кавалі, Міснікі, Пекары, Чырвоны Пільшчык; Біскупцы, Ваяводкі, Дзесятнікі, Казакоўшчына, Княжыца, Уладычына, Халопенічы, Слабада, Слабодкі; Грамніцы, Знахары, Пагост, Курган, Дзякі, Ігумен, Папоўка, Манастырок, Царкоўе, Крыжоўка, Іконкі, Святазер’е,

23

Ксянзоўшчына; Ліцвінка, Літоўка, Літоўшчына, Дайнава, Жамойцішкі, Латыголава, Кашубінцы, Ляхавічы, Ляхаўшчына, Мазуршчына, Маскалёўка, Русакі, Русінавічы, Татарынавічы, Татар’я, Арда, Турэц, Баева, Цыганоўка, Чэхаўцы, Славенец, Славацічы, Ятвязь, Швабаўка, Крывічы.

2.У першай палове 30-х гадоў ХХ ст. з геаграфічнай карты Беларусі зніклі 5 назваў населеных пунктаў, у 1938 - 1939 – 67, а ў 1964 “па просьбе працоўных” змянілі назвы больш за 300(!) населеных пунктаў. На змену такім тапонімам, як Гаруны, Дзягцянка, Курсашчына, Старына, Ігумен, Ракаедаўшчына, Мужычок і мн. інш., прыйшлі назвы іншага характару: Краснапольцы, Ураджайная, Савецкая, Перадавая, Дружба, Майская, Камунарка, Прагрэс, Першае Мая і да т.п.

У беларускай тапаніміцы з’явілася шмат слоў з рускай лексікі, што часта параджае дваістасць у разуменні, цяжкасці ў перадачы на пісьме таго ці іншага наймення.

Прывядзіце беларускае напісанне і ацаніце наступныя назвы ў якасці беларускіх тапонімаў:

Октябрьск, Зерновая, Ключегорская, Восход, Знаменская, Роща, Ковровая, Сиреневка, Красноармейская, Черемушки, Отрадное, Родники, Звездная.

3.Падрыхтуйце рэфераты (выступленні) на наступныя тэмы:

1) Пра назвы беларускіх гарадоў. 2) Пра што расказваюць гідронімы. 3) Гісторыя і сучаснасць краю ў тапонімах.

4.Растлумачце, чаму значэнне “пабіць” па-руску перадаецца фразеалагізмам дать березовой каши, а пабеларуску – даць лазы.

5.Растлумачце, чаму ў Індыі жанчына ўспрымае як камплімент эпітэт валавокая, слова гаджагаміні (якая ідзе паходкаю слана)? Параўнанне з якімі прадстаўнікамі жывёльнага свету будуць лічыць кампліментам беларускія жанчыны (мужчыны)? Чаму?

6.Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.

24

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]