Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова (прафесiйная лексiка). У 4 ч. Ч. 1. Беларуская мова агульныя звесткi, паходжанне i развiццё, функцыянальныя стылi.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
24.11.2025
Размер:
3.44 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ

Частка I

Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё, функцыянальныя стылі.

У чатырох частках

Пад рэдакцыяй Л.А. Гіруцкай

Электронны вучэбны матэрыял

Мінск 2013

УДК 808.26 (075.8)

ББК 81.4 Беия 7

Б 43

Аўтары:

Л.А. Гіруцкая, І.У. Будзько, Т.А. Кузняцова, А.А. Мішанькіна, К.М. Міцкевіч, Н.Я. Пятрова, І.У. Савіцкая, Н. В. Сазонава, А.П. Сахончык, А.С. Рускіх.

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БНТУ Л.Ф. Гербік,

кандыдат філалагічных навук В.І. Уласевіч

Дапаможнік ўключае агульналінгвістычныя звесткі, якія неабходны для разумення сутнасці мовы, яе ролі ў жыцці грамадства, асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму ў РБ; знаёміць з этапамі развіцця беларускай мовы, функцыянальнымі стылямі, адметнасцямі стылістыкі афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны з раздзелаў уключае тэарэтычны і практычны матэрыял.

Дапаможнік прызначаны для студэнтаў тэхнічных і гуманітарных факультэтаў ВНУ; ён будзе карысны і ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі лінгвістыкі і беларускай мовы.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт пр-т Незалежнасці, 65, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь Тел.(017) 292-77-52 факс (017) 292-91-37

Рэгістрацыйны №

2

 

 

 

 

 

Змест:

 

 

Ад аўтараў

5

I. УВОДЗІНЫ Ў

НАВУКУ АБ МОВЕ

6

 

1.

Сутнасць мовы

 

6

 

2.

Гіпотэзы паходжання мовы

 

10

 

3.

Асноўныя функцыі мовы

 

 

 

 

 

 

 

14

4.

Як у мове адлюстроўваюцца

 

 

асаблівасці жыцця,

 

 

светаўспрымання, псіхалогіі народа

20

5.

Як грамадства ўплывае на мову

 

 

 

 

25

 

6.

Праблема беларуска-рускай

інтэрферэнцыі

37

 

ІІ. З ГІСТОРЫІ ПІСЬМА

 

 

47

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Перадгісторыя пісьма

 

47

 

2.

Асноўныя этапы развіцця пісьма

52

 

 

2.1. Піктаграфічнае пісьмо

 

 

 

52

 

 

2.2. Ідэаграфічнае пісьмо

 

 

 

56

 

 

2.3. Складовае (сілабічнае

) пісьмо

 

61

 

 

2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо

63

 

3.

Беларускае пісьмо.З гісторыі беларускай графікі

66

 

 

Аксамітны правапіс

80

 

Гэта цікава

 

84

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ІІІ. ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ86

1.

Беларуская мова – нацыянальная адметнасць і духоўны

2.

скарб беларускага народа

 

86

 

Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і

88

 

 

 

3.

Праславянскі перыяд

 

90

 

 

 

4.

Фарміраванне мовы

беларускай народнасці

95

 

 

 

5.

Беларуская мова часоў Вялікага Княства

Літоўскага99

 

 

6.

Новая беларуская літаратурная мова

106

 

 

 

ДАДАТАК 1

 

 

 

118

 

 

 

 

АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ)

118

 

 

 

КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ

 

119

 

 

 

 

КІРЫЛА ТУРАЎСКІ

 

 

 

121

 

 

 

 

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ

 

124

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

СКАРЫНА (Скарыніч) ФРАНЦЫСК

128

 

СЫМОН БУДНЫ

 

 

 

131

 

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

135

 

СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА

 

 

КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 137

 

ЛАЎРЭНЦІЙ ЗІЗАНІЙ

 

 

 

 

 

 

 

140

 

СМАТРЫЦКІ МЯЛЕЦІЙ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

143

 

МЕТРЫКА ВЯЛІКАГА

КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 146

 

СІМЯОН ПОЛАЦКІ

 

 

 

 

 

 

148

 

ФІЛАМАТЫ І ФІЛАРЭТЫ

 

151

 

ЧАЧОТ ЯН АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧ

153

 

НАСОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ

155

 

КАРСКІ ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ

 

 

 

 

 

158

 

«НАША НІВА»

 

 

 

 

160

 

СЦЯПАН НЕКРАШЭВІЧ

164

 

ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ

 

 

 

 

166

 

ЯЗЭП ЛЁСІК

 

 

 

 

169

 

БРАНІСЛАЎ

ТАРАШКЕВІЧ

 

171

 

ІV. Функцыянальныя стылі бел. літаратурнай мовы

175

 

 

 

 

1. Агульныя звесткі

175

 

2. Заданні

 

 

 

179

 

V. Стылістыка

афіцыйна–справавых дакументаў

205

 

 

 

 

1. Справавыя лісты: моўнае афармленне

 

 

209

 

2. Прыватныя дзелавыя паперы

 

217

 

4

Ад аўтараў Дадзены дапаможнік уяўляе сабой першую частку

дапаможніка па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” і складзены ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дысцыпліны, зацверджанай Міністэрствам адукацыі РБ 19.03.2001г. Ён уключае наступныя раздзелы:

1.Уводзіны ў навуку аб мове.

2.З гісторыі пісьма.

3.Паходжанне і развіццё беларускай мовы (раздзел змяшчае таксама дадатак).

4.Функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

5.Стылістыка афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны раздзел складаецца з шэрагу тэкстаў, якія

суправаджаюцца пытаннямі і заданнямі, у тым ліку тэставымі і кантрольнымі. Першы раздзел падрыхтаваны ст.выкл.

Л.А. Гіруцкай і дацэнтам кафедры Т.А. Кузняцовай, выкл. А.С. Рускіх, другі – дацэнтам І.У. Савіцкай, ст. выкл.

Н.Я. Пятровай, выкл. Н. В. Сазонавай, трэці – дацэнтам І.У. Будзько, ст. выкл. Л.А. Гіруцкай, дадатак зроблены ст. выкл. Н.Я. Пятровай, чацвёрты раздзел падрыхтаваны ст. выкл. К.М. Міцкевічам і А.П.Сахончык, пяты – ст. выкл. А.А. Мішанькінай і ст. выкл. К.М. Міцкевічам.

Матэрыялы са знакам можна рэкамендаваць для самастойнай працы студэнтаў.

5

I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ

1. Сутнасць мовы

На Зямлі жывуць тысячы відаў жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца, такім чынам, галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай Homo loquens – чалавека, які гаворыць.

Сапраўды, без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Старажытнагрэчаскі філосаф Платон у гутарцы з Дыягенам неяк адзначыў чалавека як жывую істоту на дзвюх нагах і без пер'яў. У адказ Дыяген прынес … абшчыпанага пеўня і сказаў: «Вазьміце свайго чалавека!» Напэўна, нельга выявіць сутнасць чалавека сукупнасцю дзвюх знешніх прыкмет.

БЭ прыводзіць такое азначэнне: «Чалавек, вышэйшая ступень эвалюцыі жывых арганізмаў на Зямлі, прадстаўнік біялагічнага віду, сацыяльная істота і суб’ект гісторыі. З жывёльнага свету чалавека вылучаюць свядомасць, здольнасць рабіць прылады працы і выкарыстоўваць іх для ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Ад антрапоідаў чалавека адрозніваюць прамахаджэнне, здольныя да маніпуляцыі рукі, высокаразвіты мозг, членападзельная мова». А вось як БЭ вызначае нацыю: «Нацыя (лац. natio – народ, племя), устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць”. Як бачна, у абедзвюх фармулёўках мова займае сарцавіннае палажэнне. «…Усе віды сувязяў паміж членамі нацыі, псіхічны склад і культура людзей цалкам грунтуюцца на мове, апасродкавана ці прама праяўляюцца ў ёй»1

1 Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 30.

6

Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавека так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

Мова – унікальнейшая з'ява. Яна адначасова з'ява ідэальная і матэрыяльная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб'ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх назапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Людзі задавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць штонебудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое; можам пахваліць і абразіць, “лячыць і калечыць” словам… “Мова служыць адной з тых рэдкіх гаючых крыніц, з якой кожны можа браць столькі, колькі здужае, а крыніца ад гэтага не бяднее, не вычэрпваецца, а, наадварот, узбагачаецца, робіцца больш дасканалай прапарцыянальна ўжыванню яе змесціва” 2. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).

У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.); другія – як з'яву псіхічную. Сапраўды, пры спараджэнні маўлення або пры яго ўспрыманні актыўна працуюць псіхафізіялагічныя органы чалавека (нервовая сістэма, мозг, лёгкія, язык, слыхавыя органы і інш.). Але зафіксаваны выпадкі, калі нованароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з'яўлялася патрэба ў ёй. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі

2 Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 37.

7

ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасягалі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Яна не перадаецца ў спадчыну, як колер скуры ці разрэз вачэй. Ад прыроды мы маем механізм, які забяспечвае магчымасць маўлення, але рэалізаваць здольнасць авалодаць мовай чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі. Пры гэтым мы авалодваем канкрэтнай мовай, а не мовай увогуле. У гэтым і праяўляецца сацыяльная (грамадская) прырода мовы. Пранізваючы ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства, яна самым непасрэдным чынам звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека. «Па сутнасці, мова – гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства»3.

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО… Самая складаная мова – эскімоская. У ёй 63 формы

цяперашняга часу дзеяслова, а назоўнікі адзіночнага ліку маюць 253 канчаткі!

Самая “спакойная” мова – у эскімосаў Грэнландыі. У ёй адсутнічаюць лаянкавыя словы.

Самую ”жаноцкую” мову можна сустрэць на востраве Даменіку. Жанчыны там размаўляюць на мове, адрознай ад мовы мужчын.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.

3 Сямешка Л.І. Беларуская мова. – Мн. Сучаснае слова, 1999, с. 5.

8

Валодаць мовай, дыферэнцыяльная прыкмета, дыялог філосафаў, даць наступнае азначэнне, найвышэйшая ступень, спецыфічныя рысы, сарцавіннае палажэнне, унікальная з'ява, грамадская прырода, назапашваць веды, злучаць пакаленні, пазбавіць кантактаў, у зносінах з іншымі людзьмі, падмурак грамадства.

2.Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя

сказы.

1.Членападзельная мова – гэта галоўная … . 2. Без паняцця мовы немагчыма даць … як …, так і … . 3. Існаванне чалавека пераважна моўнае, бо … . 4. Унікальнасць мовы ў тым, што … . 5. З дапамогай мовы чалавек можа … . 6. Ад прыроды чалавек мае … , але рэалізаваць яе можна … . 7. Сацыяльная прырода мовы ў тым, што…

3.Пракаменціруйце наступную інфармацыю.

Да Другой сусветнай вайны македонская мова не вылучалася ў якасці асобнай, а лічылася дыялектам балгарскай. Пасля вайны ў складзе Югаславіі ўтварылася як самастойная дзяржава Македонская Рэспубліка. Македонская мова функцыянуе і разглядаецца як самастойная мова.

4.Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? А псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць?

5.Ці адлюстроўваюцца ў нацыянальнай мове (калі так, то як) такія сацыяльныя фактары, як месца жыхарства, прафесія, род заняткаў, пол, узрост, інтарэсы, ступень адукаванасці і г.д.?

6.Па якіх параметрах моўныя асаблівасці кожнага з нас можна параўнаць з адбіткамі пальцаў?

7.Узяць языка, нашэсце дванадзесяці языкоў (пра ўварванне шматнацыянальнай арміі Напалеона ў Расію ў 1812 г.) … Аб чым сведчыць такое ўжыванне слова “язык”?

8.Ахарактарызуйце значэнне наступных прыказак і прымавак пра мову:

9

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]