Славяна-балцкая I Фiна-угорская гiпотэзы
Славяна-балцкая гiпотэза аформілася ў 60-х - пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя і звязала паходжанне беларусаў з пражываннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў даславянскі перыяд балтаў. Адным з аўтараў гэтай тэорыі выступіў маскоўскі археолаг, доктар гістарычных навук В.В. Сядоў. Ён выказаў думку аб тым, што змяшэнне славян і балтаў мела сваім вынікам фармаванне беларускага этнасу, своеасаблівасць яго культуры і мовы. Пры гэтым, сцвярджаў вучоны, балты ў этнагенезе беларусаў адыгралі ролю субстрата (падасновы). Сваю тэорыю В.В.Сядоў аргументаваў звесткамі археалагічных раскопак, якія праводзіў на тэрыторыі Беларусі і на Смаленшчыне. Ён знайшоў цэлы шэраг упрыгожванняў, прылад працы, зброі, якія былі характэрны для балцкай культуры і не належалі славянам. На аснове археалагічных дадзеных В.В. Сядоў прыйшоў да высновы, што ў канцы бронзавага і ў перыяд жалезнага вякоу на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Балтыйскага мора да вярхоўя Дона, уключаючы басейн Акі, і ад Падняпроўя да Кіеўшчыны жылі балты, з сярэдзіны першага тысячагоддзя пачалася міграцыя славян. Але яны не змаглі выцесніць балтаў, больш за тое, балты прынялі актыўны ўдзел у этнагенезе славянскіх плямёнаў, увайшлі ў іх склад і ўспрынялі розныя дыялекты іх мовы.
Фiна-угорская гiпотэза. Адной з самых старажытных супольнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, этнічную прыналежнасць якой можна ўсталяваць, з'яўляюцца Фіна-угры - народы Уральскай моўнай сям'і. Прарадзімай Уральскай сям'і, на думку большасці навукоўцаў, з'яўляецца тэрыторыя па абодва бакі Уральскага хрыбта. Дадзеная агульнасць сумяшчала ў сабе як еўрапеоідныя, так і мангалоідныя антрапалагічныя рысы. Ва ўсходняй частцы гэтай тэрыторыі складваліся самадыйскія мовы, у Заходняй - угра-фінскія. У 4 тысячагоддзі да н.э. мангалоідныя рысы выяўляюцца ў заходняй частцы Усходне Еўрапейскай лясной паласы, што сведчыць пра міграцыю фіна-уграў. Да 3 тысячагоддзя да н. э. яны асвоілі тэрыторыі аж да Фінскага заліва, Падзвіння, вусця Нёмана і Сожа (археалагічная культура грабеньчата-ямачнай керамікі) Аутарам Фiна-угорскай тэорыi з’яуляецца I. Ласкоу. Канцэпцыя сведчыць аб тым, што продкамi беларусау былi усходнiя славяне i плямены фiна-уграу (продкi эстонцау, фiнау i iншых народау Пауночнай Еуропы). Асноунымi доказамi канцэпцыi з’яуляеюцца назвы некаторых беларускiх рэк i азер: Заходняя Дзвiна, Свiр i iншыя, усе яны маюць фiнскае паходжанне.
Выснова: Такім чынам, асноўным, вызначальным фактарам фарміравання беларускага этнасу, паводле балцкай тэорыі, лічыцца каланізацыя славянамі тэрыторыі, размешчанай на поўнач ад Прыпяці, уключаючы Верхняе Панямонне, верхняе Падзвінне і Падняпроўе, асіміляцыя імі балтаў, уздзеянне балтаў на мову і культуру славянскіх плямёнаў. Доказам гэтаму служыць той факт, што многія элементы мовы і культуры беларусаў маюць балцкія карані, да прыкладу, пакланенне вужам і камяням у традыцыйнай рэлігіі беларусаў, лапці прамога пляцення, тэхніка будаўніцтва жылля, шэраг гукаў беларускай фанетыкі (цвёрды «р», «аканне» і г.д.).
Фiна-угорская тэорыя таксама мае права на iснаванн, яе пацвярджаюць геаграфiчныя назвы некаторых аб’ектау на тэрыторыi Беларусi.
Аднак нягледзячы на аргументаванасць славяна-балцкай i фiна-угорскай канцэпцый, шэраг навукоўцаў знайшлі шмат спрэчных момантаў у сцвярджэнні аб тым, што вылучэнне беларускага этнасу з іншых груп славянскага насельніцтва абумоўлена уздзеяннем балтаў i фiна-уграу. Напрыклад iснуе меркаванне, што фіна-угры былі выцеснены з Беларусі балтамі значна раней, чым тут з’явіліся славяне, а у выніку працэсаў змяшэння славян і балтаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
“Вялiкапольская” i “Вялiкаруская” гiпотэзы
“Вялiкапольская” i “Вялiкаруская” гiпотэзы адмаулялi iснаванне самастойнага беларускага народа на той падставе, што у насельнiцтва Беларусi нiбыта не было самастойнай славянскай мовы. Прыхiльнiкi “Вялiкапольскай” тэорыi лiчылi беларускую мову дыялектам польскай, а беларусау - часткай польскага народу. Прыхiльнiкi “Вялiкарускай” гiпотэзы сцвярджалi, што доугi час iснавала адзiная руская мова, у якую уваходзiла беларуская мова, i адпаведна беларусы - гэта частка рускага народу. Але у пачатку ХХ стагодзя вучоны Я. Карскi у фундаментальнай працы “Беларусы” пераканауча даказау, што беларуская мова з’яуляецаа самастойнай славянскай мовай.
Выснова: Такiм чынам гэтыя дзве тэорыя з’яуляюцца выключаючымi адна адну. Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя, яны складзены на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.).
