Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история реферат — копия.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
30.07.2024
Размер:
37.39 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфaрматыкi i pадыёэлектронiкi»

Факультэт ............................

Кафедра гуманiтарных дысцiплiн

Кантрольная работа

па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»

Варыянт № 41

Выканала:....................

Мiнск, 2024

Змест

Уводзiны…………………………………………………………2

1.Этнiчная самасвядомасць беларусау …...................................3

2.Славяна-балцкая i Фiна-угорскай гiпотэзы...........................4

2.1 Славяна-балцкая гiпотэза.............................................4

2.2 Фiна-угорская гiпотэза................................................5

3.“Вялiкапольская” i “Вялiкаруская” гiпотэзы.......................6

4.Старажытнаруская гiпотэза......................................................7

5.Крыуская i Крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiцкая

гiпотэзы.........................................................................................7

5.1 Крывiчска-дрыгавiцка-радзiмiчская гiпотэзы......7

5.2 Крывiчская гiпотэза...................................................8

  1. Выснова.....................................................................................10

  2. Спiс лiтаратуры......................................................................11

Уводзiны

Тэма работы: Асноуныя гiпотэзы аб паходжаннi беларусау

Актуальнасць работы: сярод навукоўцаў дагэтуль няма адзінага меркавання як пра час з'яўлення беларусаў як этнасу, так і пра продкаў сучасных беларусаў. У наш час праблема беларускага этнасу стаіць даволі востра, таму, каб не дапускаць памылак у сваiм меркаваннi, трэба разабрацца у кожнай тэорыi i добра iх разумець

Мэта работы:

  • разгледзiць асноуныя гiпотэзы паходжання беларусау;

  • вызначыць годнасць i нягоднасць кожнай тэорыi;

  • прааналiзаваць гэтыя гiпотэзы.

Теарэтычныя і метадалагічныя трансфармацыі ў сучасных усходнеславянскіх гістарыяграфічных дыскурсах прывялі даследчыкаў да пераасэнсавання працэса пошукаў сваіх нацыянальных ідэнтычнасцяў з дапамогай інтэрпрэтацыі асаблівасцей этнагенезу і этнічнай гісторыі тых супольнасцяў, якія сёння выступаюць тытульнымі этнасамі трох незалежных ўсходнеславянскіх дзяржаў. У поўнай меры гэта адносіцца і да беларускай гістарыяграфіі. З аднаго боку, пашыраецца паліварыянтнасць поглядаў і падыходаў, а з другога — з'яўляюцца многія версіі, блізкія да міфатворчасці, такая спецыфіка ўласцівая гістарыяграфіям ўсіх трох навуковых усходнеславянскіх супольнасцяў.

Нельга не зауважыць таго факту, што сучасныя беларускія навукоўцы цалкам слушна і абгрунтавана спрабуюць пашыраць тэарэтыка-метадалагічны арсенал пошукаў, і не ў апошнюю чаргу праз зварот да даследчых практык сумежных навуковых дысцыплін. Так, А. Дзермант і С. Санько, распрацоўваючы “аўтахтанісцкую балцкую мадэль беларускага этнагенезу”, спрабавалі, паводле іх запэўніванняў,”несупярэчліва ўвязаць увесь комплекс звестак, незапашаных у прыярытэтных для этнагенетыкі дысцыплінах” Наколькі апраўданымі будуць такія дзеянні, вядома, пакажа час.

Этнiчная самасвядомасць беларусау

Адным з важнейшых крытэрыяу існавання адметнага этнасу лічыцца наяунасць этнічнай самасвядомасці. Этнічная (нацыянальная) самасвядомасць перш за усё фіксуе (магчымымі спосабамі) прыналежнасць людзей да пэунага этнасу, уключае меркаванні членау этнасу аб характары дзейнасці сваёй супольнасці, яе уласцівасцях і дасягненнях, так званыя этнічныя аутастэрэатыпы. Наяунасць назвы народа – этноніма – сведчыць аб асэнсаванасці членамі этнасу іх асаблівага адзінства і адрознення ад членау іншых падобных агульнасцей.

Пад этнічнай ідэнтычнасцю разумеецца псіхалагічная катэгорыя, якая характарызуецца усведамленнем асобай сваёй прыналежнасці да вызначаленнай этнічнай групы. Яна ўключае ў сябе веды пра асаблівасці свайго этнасу, усведамленне сваёй прыналежнасці да яго, засваенне ідэялаў, каштоўнасцяў і нормаў канкрэтнай нацыянальнай культуры (кагнітыўны кампанент) і ацэнку асобай сваёй этнічнай прыналежнасці (афектыўны кампанент).

Да фактараў, якія ўплываюць на фарміраванне этнічнай ідэнтычнасці, адносяцца агульнасць паходжання, культура, традыцыі, рэлігія, агульная тэрыторыя пражывання, агульнае гістарычнае мінулае . У сувязі з гэтым пытанне аб паходжанні беларусаў набывае важнае як навуковае, так і практычнае значэнне.

Археалагічныя дадзеныя паказваюць, што на землях Беларусі першыя этнічныя супольнасці склаліся яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Так, на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей археолагамі знойдзены рэчавыя падцвержденнi з'яўлення першых людзей, якія адносяцца да перыяду сярэдняга Палеаліта. Далейшае засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі адбывалася ў басейнах рэк Прыпяць, Сож, Нёман. І ў той жа час, на думку П.Ф. Дмітрачкова, сфармаваліся этнічныя супольнасці, якія былi на беларускіх землях у перыяд каменнага веку.

Значны ўплыў на фарміраванне этнічных груп на тэрыторыі Беларусі аказалі плямёны фіна – уграў і індаеўрапейцаў, змешванне якіх з мясцовым насельніцтвам прывяло да ўзнікнення новых этнасаў - германцаў, балтаў і славян. У перыяд другога “вялікага перасялення народаў” (II– III стст.н. э.) славяне падзяліліся на паўднёвую, заходнюю і ўсходнюю групы.

Продкамі сучасных беларусаў лічацца ўсходнеславянскія плямёны дрэговічаў, радзімічаў і крывічоў. Адсутнасць пісьмовых крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю пра час і асаблівасці рассялення славян на тэрыторыі Беларусі, прывяло да ўзнікнення мноства тэорый паходжання беларусаў, а таксама да спрэчак пра існаванне самастойнага беларускага этнасу

Асноунымi гiпотэзамi аб паходжаннi беларусау з’яуляюцца:

  • Славяна-балцкая

  • “Вялiкапольская” i “Вялiкаруская”

  • Старажытнаруская

  • Крыуская

  • Крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiцкая

  • Фiна-угорская