Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел мова лекцыі 2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
27.06.2024
Размер:
24.42 Кб
Скачать

8.Асноўныя спосабы словаўтварэння.

Беларуская мова з развіццём грамадства і ў працэсе свайго развіцця

папаўняецца новымі словамі. Асноўнай крыніцай ўзбагачэння лексікі

з’яўляецца словаўтварэнне. Тэрмін «словаўтварэнне» мае два значэнні: 1)

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца будова вытворных слоў, спосабы і

сродкі іх утварэння; 2) працэс утварэння новых слоў паводле пэўных узораў.

Словы могуць утварацца пры дапамозе розных сродкаў і рознымі

спосабамі. У нашай мове адрозніваюцца (вылучаюцца) наступныя спосабы

словаўтварэння: марфалагічнае, складанне, марфалагічна-сінтаксічнае і

семантычнае.

Самым галоўным, пашыраным з’яўляецца марфалагічнае словаўтварэнне.

Такое ўтварэнне слоў адбываецца ў выніку спалучэння марфем.

Разгледзім наступныя разнавіднасці марфалагічнага словаўтварэння:

1) суфіксальны спосаб – утварэнне слоў пры дапамозе суфікса, які

далучаецца да ўтвараючай асновы:

хвароба хваробны;

вітаміны вітамінізаваць;

пчолы пчаляр;

акадэмія акадэмічны;

каса касьба;

ферма фермер.

2) прыставачны спосаб – утварэнне слоў пра дапамозе прыстаўкі, якая

далучаецца да ўтвараючай асновы. Найчасцей такім чынам утвараюцца

дзеясловы (пачытаць, перачытаць, спісаць, выпісаць, упісаць); назоўнікі

(перакорм, памост, налётчык, беспарадак); прыслоўі (пазалетась, няцяжка,

замнога, паабапал).

3) прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне слоў пры дапамозе

прыстаўкі і суфікса адначасова, якія далучаюцца да ўтвараючай асновы:

пасадка, па-летняму, азіміна, расцвітанне, захворванне.

4) нульсуфіксальнае ўтварэнне (бяссуфікснае) – утварэнне слоў ад

утвараючай асновы без далучэння суфікса; пры гэтым спосабе ўтварэння слоў

можа адбывацца чаргаванне гукаў у аснове; да ўтвараючай асновы можа

далучацца канчатак: малады – моладзь; крычаць – крык; чырвоны – чырвань;

белы – бель; адбіраць – адбор; марыць – мара; сіні – сінь.

Складанне – гэта такі спасаб словаўтварэння, пры якім шляхам аб’яднання

дзвюх і болей асноў або самастойных слоў утвараецца адно (складанае) слова.

Разгледзім наступныя спосабы ўтварэння складаных слоў:

1) асноваскладанне – утварэнне слоў з дзвюх і болей асноў (пры дапамозе

злучальных галосных а (о), е (я), зрэдку без іх): пустазелле, чарнабровы,

зернесушылка, чарназём, землятрус, Слаўгарад.

Асноваскладанне характэрна для ўтварэння назоўнікаў, прыметнікаў.

2) словаскладанне – утварэне слоў шляхам зліцця двух самастойных слоў у

адно: штогод, штодзень, супрацьстаянне, малазабяспечаны.

Словаскладанне выкарыстоўваецца пры ўтварэнні назоўнікаў, дзеясловаў,

прыслоўяў.

3) асноваскладанне з далучэннем суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб):

біятэхналогія, кормавытворчы, жывёлагадоўля, добразычлівы, аднакурснік.

Складаныя словы таксама могуць утварацца шляхам зліцця не поўных, а

скарочаных асноў. Такім спосабам утвараюцца складанаскарочаныя словы –

абрэвіятуры. Яны ўтвараюцца:

1) з частак слоў: ветфак (ветэрынарны факультэт), біяфак (біялагічны

факультэт), камбат (камандзір батальёна);

2) з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: ветакадэмія

(ветэрынарная акадэмія), медпункт (медыцынскі пункт), медуніверсітэт

(медыцынскі ўніверсітэт);

3) з пачатковых літар або гукаў слоў: РБ (эрбэ) – Рэспубліка Беларусь,

ВДАВМ (вэдэавээм) – Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, ФВМ (эфвээм) – факультэт ветэрынарнай медыцыны, БТФ

(бэтээф) – біятэхналагічны факультэт, ФПК (эфпэка) – факультэт

павышэння кваліфікацыі;

4) з часткі першага слова і пачатковых літар іншых слоў: БелТА

(Беларускае тэлеграфнае агенцтва), БелСЭ (Беларуская Савецкая

Энцыклапедыя).