Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Shpory_istoria_Bel

.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
202.33 Кб
Скачать

33 Утварэнне СССР. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР.Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага /з 1923г. Чэрвеньскага/, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3тыс.км.кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн.500 тысяч чалавек. Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў. Пасля ўтварэння СССР /30.12.1922г./ VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР, за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькі паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км.кв., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек. У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс.км.кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў. Саветызацыя нацыянальных раёнаў былой Расійскай імперыі, падпарадкаванне іх партыйнаму кантролю цэнтра спрыялі працэсу аб’яднання савецкіх рэспублік. 30 снежня 1922 г. адбыўся І з’езд Саветаў СССР, які зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чэрвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, узброеныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж рэспублікамі і інш. Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на ІІ з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а ў РСФСР пражывала ў той час 75% усяго насельніцтва Саюза, і ён быў больш шматлікім, чым Савет нацыянальнасцяў. На 6 Усебеларускам З'ездзе Саветау у caкaвiку 1924 г было вырашана падрыхтаваць праект новай канстытуцыi, якая б адпавядала канстытуцыi ссср i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай пабудове рэспублiкi. У лютым 1925, праект быу разгледжаны на чацвёртай cecii ЦВК, аднак выклiкау ро'знагалоссi i быу адпраулены на дапрацоуку.Толькi 2 кpacaвiкa 1927 г. 8 Усебеларускiм З'ездам Саветау была прынята новая Кпнстытуцыя БССР. Яна складалася з 76 артыкулаў, падзеленых на 13 глау. Канстытуцыя замацоувала факт уваходжання БССР у склад СССР з правам с свабоднага выхаду. У ёй замацоувалiся правы i а6авязкi грамадзян, якiя мелi месца у папярэдняй Канстытуцыi, гаварылася аб праве кожнага грамадзянiна карыстацца роднай мовай. Канстытуцыя рэгламентавала дзейнасць вышэйшых органаў улады i кiравання БССР. Прыняцце канстытуцыi БССР мела на мэце унармаваць дзейнасць ycix дзяржауных органау i актывiзаваць удзел насельнiцтва у рабоце Саветау ycix узроуняу. Аднак часовы дэмакратызм Канстытуцыi быу хутка заменены адмiнiстрацыйна-каманднымi метадамi кiравання i пастаяннымi парушэннямi яе з боку дзяржаўных органау. Вынік:Беларуекая Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка iмкнулася палеrrшыць свой эканамiчны стан, праводзiла нацыянальна-дзяржаунае будаунiцтва, дэмакратызацыю грамадска-палiтычнага жыцця. Таму уваходжанне БССР у склад СССР на добраахвотна спрыяла.

34 НЭП. У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працывала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скарацілія больш чым на 30 % а пагалоўе жывёлы больш чым на палавіну ў дабавак бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў: 1. Харчразверстцы. Харчразвёрстка на паперы трактавалася як здача сялянамі лішкаў хлеба і іншых прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цьвёрдых цэнах. На практыцы бальшавікі забіралі ў сялян ўсё харчаванне якое было і бясплатна.2. Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. У 1920 – 1921 гг. гандль на рынках і ў большасці магазінаў забараняўся. Неабходныя тавары можна было набыць толькі па картках і толькі ў тым магазіне да якога насельніцтва было прыпісана.3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў-тунеядцаў. Праўда бальшавікі былі не ў стане забяспечыць ўсіх рабочымі месцамі. Аднак усёроўна лічылася, што калі чалавек не працуе і жыве ды яшчэ калі добра жыве, значыць крыніцы яго існавання не законныя, таму часта беспрацоўныя арыштоўваліся і прыцягваліся да прымусовых работ. Але і ў гэтым выпадку бальшавіцкя ўлада не магла забяспечыць усіх нават прымусовымі работамі. Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор пакудь ійшла грамдзянская вайна, калі ж вайна завяршылася Насельніцтва БССР, РСФСР, іншых савецкіх рэспублік пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. Гэта патрабаванне суправаджалася антыбальшавіцкімі паўстаннямі. У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам каб ён ведаў колькі і чаго яму трэба пасеяць каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. У 1925 г. быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. Аднаўленню сельскай гападаркі спрыяла развіццё кааперацыі, пачынаюць узнікаць крэдытныя, гандлёва-закупачныя, перапрацоўчыя і іншыя кааператывы на вёсцы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Саўнаргасу падпарадкоўваліся эканамічныя аддзелы якія не камандавалі а стваралі ўмовы для развіцця прамысловасці. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Некаторыя буйныя прадпрыемствы праца каторых не была перспектыўнай зачыняліся і кансерваваліся. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі. палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм а потым і камунізм.

35 Беларусізацыя - нацыянальна-культурная палітыка ў БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Ўсебеларускім з'ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржавы на роднай мове. У 1923 г адбылася партканферэнцыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыянальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі, якія не падабаліся асобным партыйным кіраўнікам верхніх эшалонаў улады. Рабіліся і практычныя крокі ў напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі вандроўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі "Паўлінка", "Машэка", "Кастусь Каліноўскі". У 1921 г. была створана першая ў БССР вышэйшая навучальная ўстанова - Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва "Савецкая Беларусь", сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало "ўзбуйненне" рэспублікі ў 1924 і 1926 гг. Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі пераводзіліся на беларускую мову. Беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся ў школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы - беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыянальны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску. Была дадзена амністыя ўсім удзельнікам нацыянальных фарміраванняў і арганізацый перыяду грамадзянскай вайны. Вярнуліся ў рэспубліку В. Ластоўскі, Я. Лёсік і іншыя дзеячы вызваленчага руху. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі - вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. З павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 - 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мовай, чытаў на ёй даклады. Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Полымя", "Узвышша". Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. У 1928 г быў створаны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль", рэжысёр - Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі. Дасягненні беларусізацыі: да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у цэнтральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. - 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усё гэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. З аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога - фарсіраваць беларусізацыю. Росквіт беларусазнаўства быў нядоўгі. У канцы 20-х гг. была згорнута палітыка беларусізацыі. Дзеячы, якія яе праводзілі, былі абвешчаны нацдэмамі, абвінавачаны ў жаданні рэстаўрацыі капіталізму ў БССР. Менавіта тады па нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі быў нанесены ўдар такой сілы, што вынікі яго адчуваюцца і сёння.

36 Iндустрыялізацыя у БССР - працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. СССР неабходна было правесці індустрыяльныя пераўтварэнні, таму што краіна адставала ў тэхніка-эканамічных адносінах ад развітых індустрыяльных дзяржаў. Падняць узровень эканомікі без індустрыялізацыі было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але, дабіўшыся перамогі ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай, Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця. Правядзенне індустрыялізацыі на Беларусі звязана з развіццём прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Таму асноўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная). Мінскія заводы "Энергія", "Камунар" паклалі пачатак станкабудавання, а закладзеная пад Оршай БелДРЭС - энергетыкі Беларусі. Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1928-1932 гг., у час якога планаваліся стварэнне буйной прамысловасці, рост нацыянальных кадраў, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. Але пасля сталінскага перагляду планаў пяцігодку не выканалі, хаця ў строй дзеючых было ўведзена 538 прадпрыемстваў, сярод іх швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", фабрыка "КіМ" у Віцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш. У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) ставілася задача развіваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак і гэты план не быў выкананы.У строй дзеючых уступілі: Гомельскі шкляны, Крычаўскі цэментавы заводы, Мінская ТЭЦ і інш. Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 - 1942 гг.) было паскарэнне развіцця прамысловасці, машынабудавання. Былі пабудаваны Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы інш. За перыяд з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас, сялянства, інтэлігенцыя верылі, што яны будуюць самае шчаслівае грамадства. У выніку iндустрыялiзацыi у БССР фактычна была створана новая матэрыяльна-тэхнiчная база, было пабудавана звыш за тысячу прадпрыемствау, З'явiлiся новыя галiны вытворчасui. Узровень валавай прадукцыi прамысловасцi усходнiх абласцей рэспублiкi у 1940 г. перавысiу узровень 1913 г. у 23 разы. У той жа час iндустрыялiзацыя каштавала неверагоднага напружання сiл працоуных рэспу6лiкi. Пагоршылася матэрыяльнае становiшча ycix слаёу насельнiцтва (знiжэнне пакупной здольнасцi рубля, добраахвотна­прымусовыя унутраныя пазыкi, перагляд нормаў выпрацоўкi у бок ix павелiчэння i зніжэнне расцэнак). Адным са станоўчых вынікаў iндустрыялiзацыi з'явiлася змяненне сацыяльнай структуры грамадства. Колькасць рабочых павялiчылася у 3,3 разы i складала больш як 700 тыс чалавек, у тым лiку 240 тыс. у прамысловасцi. У 1939 г. доля рабочага класа у складзе насельнiцтва БССР дасягнула 21,9%.

37 Калектывізацыя - аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Але пасля XV з'зда ВКП(б), які адбыўся ў 1927 г., аб'яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Дэклараваўся прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы. Але на справе ўсё было інакш. Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі Д. Прышчэпаву, які быў ў той час наркамам земляробства рэспублікі, а па сваіх поглядах блізкі да М. Бухарына. З'яву "правага ўхілу" ў пытанні сельскай гаспадаркі ў Беларусі называлі яшчэ "прышчэпаўшчынай". Прышчэпава і яго прыхільнікаў абвінавацілі ў насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і ўсе хутарскія. У 1929 г. Прышчэпава і яшчэ 30 чалавек выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята рашэнне спыніць хутарызацыю. На аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. (Раскулачванне - гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сялянства, ліквідацыя кулацтва, пры гэтым кулакамі называлі ўсіх не згодных з суцэльнай калектывізацыяй.) Так яны імкнуліся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткія тэрміны калектывізаваць вёску, з другога - узяць у яе сродкі для індустрыялізацыі. Замест прынцыпу добраахвотнасці пры ўступленні ў калгас сталі шырока прымяняць гвалт і запалохванне. Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі. Яны не хацелі расставацца з той уласнасцю, якую мелі, не жадалі пераходзіць на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы. У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў. Многія з арганізатараў калгасаў былі слаба дасведчаны ў асаблівасцях сялянскага жыцця. Працэс кааперавання быў падменены "раскулачваннем", пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці "кулакоў". Пры сельсаветах былі створаны спецыяльныя камісіі па раскулачванні, якія праводзілі вопіс і канфіскацыю маёмасці (часцей за ўсё сераднякоў). "Раскулачаныя" сяляне падвяргаліся арыштам і высяленню у Сібір. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысячы гаспадарак. Сяляне гвалтоўна залічваліся ў калгасы. Не жадаючы ўступаць у іх, яны рэзалі жывёлу, а ў асобных выпадках браліся за зброю. Толькі у 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў. Усіх незадаволеных аддавалі пад суд як контррэвалюцыянераў. Пасля з'яўлення ў газеце "Правда" артыкула Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў" (2 сакавіка 1930 г.) адбыўся адток сялян з калгасаў. Але восенню 1930 г. палітыка "суцэльнай калектывізацыі" была адноўлена і было вырашана завяршыць яе да канца 1931 г. Вясной 1932 г. у рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасаў з'явіўся рэакцыяй сялян на голад, які ахапіў краіну ў 1932 - 1933 гг. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут многія сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы. У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяўной плошчы. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітаддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі. Першая МТС у БССР пачала дзейнічаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснікаў прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў ім некаторую палёгку.

38 Грамад-паліт сіст Бсср 30г. У канцы 20-х — 30-я гг. у Савецкай Беларусi усiльвауся таталiтарны рэжым форма дзяржаунай улады, пры якой ажыццяуляецца поуны (татальны кантроль над усiмi сферамi жыцця грамадства. У краiне умацоуваецца культ асобы Сталша. Культ асобы - узвялiчванне ролi аднаго чалавека, прытсванне яму вызначальнага уплыву на ход гiстарычных падзей.У гэты час страцiлi сваю ролю Саветы i грамадскiя арганiзацыi. Узрасла роля НКУС (Народнага камiсарыята унутраных спрау). Ва умовах аднапартыйнай сiстэмы забаранялiся дэмакратычныя арганiзацыi. Правы i свабоды грамадзян, абвешчаныя у Канстытуцыi СССР 1936 г. i Канстытуцыi БССР 1937 г., на самой справе не ажыццяулялiся. Абуральным парушэннем правоу чалавека з'яулялiся рэпрэсii. Рэпрэсiям падвяргалiся многiя дзяржауныя i палiтычныя дзеячы.У 1937 г былы пушчана у ход версiя аб тым, што у Беларусi дзейнiчае нацыянальна-фашысцкая арганiзацыя на чале з кiраунiком рэспублiкi М.Ф. Гikалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам i iнш. Усе яны падверглiся рэпрэсiям.У 30-я гг. на беларускую iнтэлiгенцыю павесiлi ярлык «нацдэмаушчыны» («нацыянальнага дэмакратызму»). Iх абвiнавачвалi у антысавецкай дзейнасцi з мэтай рэстаурацыi капiталiзму. Ахвярамi сталi З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны), У.М. Iгнатоускi, В.Ю. Ластоускi, I.I. Галубок. Сфабрыкавана паклёпная кампанiя супраць неiснаваушага «Саюза вызвалення Беларусi» (СВБ). Было асуджана 90 чалавек, галоуным чынам работнiкау культуры, навукi, мастацтва. Кiраушцтва «Саюзам вызвалення» прыпiсвалася Янку Купалу. Толькi спроба самагубства выратавала яго ад рэпрэсii. У лагерах i турмах загiнула больш 50 пiсьменнiкау, у тым лiку Максiм Гарэцкi, Мiхась Чарот i iнш.Месцам масавых растрэлау i захавання савецкiх грамадзян у 1937-1941 гг.. стала урочышча Курапаты каля Мiнска. Органамi НКУС БССР тут было растрэляна больш 30 тыс. чалавек. На месцы растрэлу створаны мемарыял. Такiм чынам, у канцы 20-х - 30-я гг. у БССР усталявауся таталiтарны рэжым, якi суправаджауся масавымi рэпрэсiямi.9 лютага 1937 г. 12 Усебеларускiм з'ездам Саветау была прынята Канетытуцыя, якая поунасцю адпавядала Канстытуцыi СССР 1936 г. БССР абвяшчалаея сацыялiстычнай дзяржавай рабочых i еялян. Уся улада у ёй належыла Саветам дэпутатау працоуных, што складалi палiтычную аснову рэепу6лiкi.Эканамiчнай асновай БССР з’яўлялася сацыялістычная сістэма гаспадаркі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасцi. Канстытуцыя замацоўвала асноуныя правы i свабоды грамадзян: права на працу, адпачынак, адукацыю, свабоду слова, друку, сходау, мітынгаў. Усе грамадзяне, незалежна ад сацыяльнага походжання i становiшча атрымлiвалi цяпер поуныя палiгычныя правы, у тым лiку права выбiраць i 6ыць выбраным. Шматступенныя, няроўныя i адкрытыя выбары замянiлiся прамым, роуным i тайным галасаваннем. Аднак спаборнiuтва, барацьба лiдэрау і iдэй не прадугледжвалiся. Да таго ж, увядзенне увядзенне канстытуцыйных норм толькi дэкларавалася, бо выбары у сапрауднасцi ад пачатку да канца былi працэдурай заусёды аднадушнага адабрэння намечанай "вярхамi" палiтычнай лiнii i зацверджаных iмi адзiных кандыдатур у органы улады. Гэтыя новаувядзеннi пад уплывам прапаганды успрымалiся часткай насельнiцтва рэспублiкi як сацыялiстычныя i таму выклiкалi вядомае задавальненне. Разам з тым пры абмеркаваннi праекта канстытуцыi, якая насiла фармальны характар, працоуныя ставiлi пытаннi пра неабходнасць усебаковага разгляду вылучаных кандыдатур, канстытуцыйных гарантый матэрыяльнага забеспячэння дзяцей-сiрот, састарэлых грамадзянi ycix, хто страцiу працаздольнасць, пра магчымасць займсщца iндывiдуальнымi вiдамi дзейнасцi, у прынатнасцi, будаунiцтвам дач і г. д. Дыктатура, якая была усталявана у кpaiнe, патра6авала свайго прыкрыцця у выглядзе адпаведнай канстытуцыi.

39 Разгром беларускага нацыянал-дэмакратызма. Палiт рэпрэсii 30-х. Грамадска-палiтычнае жыццё СССР (у тым лiку i БССР) 30-х гг. працякала У складаных абставiнах. У 1930-1931 гг. была разгорнута рэпрэсiуна­-палiтычная кампанiя супраць "шкоднiкау" з лiку буржуазных спецыялiстау, гуманiтарнай iнтэлiгенцыi. 1930 г. быу драматычным у жыццi Беларусi. Летам 1930 г. у Miнску прайшлi арышты беларускiх вучоных, пiсьменнiкау, дзеячоу культуры, кіраўнікoy наркаматау. Усе арыштаваныя былi пазначаны кляймом "нацдэм" - г. зн. нацыяналiст, працiунiк савецкай улады, прыхiльнiк рэстаурацыi капiталiзму, адрывання БССР ад Савецкага Саюза i арыентацыі на Польшчу. Разгортванне барацьбы з нацдэмаушчынай сведчыла аб рэалiзацыi палiтыкi антыбеларусiзацыi. У 1930 г. АДПУ (органы дзяржбяспекi) сфабрыкавалi справу, што У БССР дзейнiчае "контррэвалюцыйная"i "антысавецкая" арганiзацыя "Саюзвызвалення Беларусi" (СВБ). Па справе СВБ было арыштавана 108 чалавек. Гэта быу сур'ёзны удар па беларускай інтэлігенцыі. Арыштаваныя абвінавачваліся: 1. ажыццяулялi арганiзаванае шкоднiцтва на культурным, iдэалагiчным i iнш. Участках сацыялiстычнага будаунiцтва; 2. праводзiлi антысавецкую нацыяналiстычную агiтацыю, каб запаволiць развiцце БССР пa сацыялiстычнаму шляху; 3. ставiлi канчаткоnай мэтай адарванне Беларусi ад СССР i стварэнне БНР. Сярод арыштаваных: Ластоускi. - дырэктар Белдзяржмузея; Балiцкi - нарком асветы БССР i iнш. Па гэтай справе быу абвінавачаны Iгнатоўскі - прэзiдэнт АН БССР. Рашэннем калегii АДПУ у caк-крас 1931 г. быу вынесены несудовы прыгавор у адносiнах да 88 чалавек. У лагерах i турмах загiнулi М. Гарэцкi, Я. Пушча, А. Дудар i iнш. У 30-я гг. было арыштавана каля 90%беларускiх пiсьменнiкау i паэтау (большасць была растраляна). Адначасова з СВБ былi сфабрыкаваны i iнш. "контррэвалюцыйныя, дыверсiйна-шпiёнскiя арганiзацыi": 1. беларускi фiлiял "працоунай сялянскай партыi" - былi асуджаны у мai 1931 г. 2.беларускi фiлiял "Прампартыi” - у верасні 1931 г. было рэпрэсiравана 30 чалавек; 3. беларускi фiлiял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавiКО51) - у лiпенi 1931 г. было асуджана 30 чалавек. Грамадзян Беларусi неабгрунтавана прыцягвалi да адказнасцi як у дзельнiкаў антысавецкiх дыверсiйна-тэрарыстычных, контррэвалюцыйных арганiзацый, агентаў замежных разведак. Па загаду з Цэнтра (Масква) гэтымi справамi займалiся партыйныя i савецкiя органы БССР. Масавыя рэпрэсii 30-х гг. захапiлi i Беларусь. У 1933-1936 гг. адбылася чыстка i абмен партыйных дакументау. Колькасць членаў Кампартыi Беларусi сiкарацiлася. За 1937 -1938 гг. партыйная арганiзацыя Беларусi страцiла 40% свайго састава. Найбольmы пiк палiтычных рэпрэсiй првйшлося на 1937-1938 гг. Аб знiшчэннi людзей у Беларусi у 1937-1941 гг. можна судзiць па Курапатах (урочышча пад Miнскам). Такім чынам, у 30-я гг. Адбылася дэфармацыя палiтычнай сiстэмы i перш за усе Саветау. Звертванне дэмакратычных механiзма дало Камунiстычнай партыi толькi 2 спосаба карэктыроукi дактрыяльных утопiй - валюнтарызма i самавольства. Правядзенне палiтычных рэпрэсiй было cкipaвaнa на тое, каб трымаць народ у страху перад таталiтарнай сiстэмай, паралiзаваць спробы супрацiулення рэжыму.

40 Заход. Беларусь у сладзе Польшчы.Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 112 955 км.кв., а насельніцтва ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек. Пры гэтым 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. Беларусы складалі 74% насельніцтва краю. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка тут амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў меньш прадукцыі чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах – да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе. Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Цяжкі вынік для сялян мела скасаванне сервітутаў. Ва ўмовах буйнага землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. У пошуках лепшай долі збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не меньш цяжкім нацыянальным прыгнётам беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы. У1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных. Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У ходзе гэтай барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна – палітычныя лагеры: першы – буржуазна – памешчыцкі; другі – дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці – пралетарскі і рэвалюцыйна – дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна – асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]