Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажыт. цывiлiзац..ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
566.27 Кб
Скачать

Култура Старажытных цывілізацый

Рысы старажытных цывілізацый

Узніклі як рачныя і земляробчыя;

Былі закрытымі;

Мелі строгую іерархічнасць грамадства.

Культура Старажытнага Егіпта

Перыядызацыя: Дадынастычны перыяд і Ранняе

царства (ІV тыс. да н.э.); Старажытнае царства і яго распад

(ІІІ тыс. да н.э.);

Новае царства (ХVI-ХІ ст.ст. да н.э.); Лівійска-пярсідскі перыяд (1070-332

гг. да н.э.); Эліністычны (грэка-рымскі)

перыяд(332-30 гг. да н.э.)

Рэлігійныя вераванні егіпцян

Міфалогія пачала фарміравацца ў ІV-VІ тыс. да н.э. Урозных номах – розныя міфы. Агульныя багі – Амон, Хор, Асірыс, Ісіда, Анубіс, Сет.

Жрацы – прэвілегіяваны клас, займаліся навукай і адукацыяй.

Асобнае месца займаў замагільны культ. Было развіта мастацтва бальзамавання і муміфікацыі.

Накірункі егіпецкай архітэктуры

Каласальныя піраміды, культавыя грабніцы – замагільныя храмы (Піраміда Джосера, піраміды Гізы(Хеопса, Хефрэна, Мікерына), Ломаная піраміда, піраміда ў Медуме);

Храмавая архітэктура з манументальнай скульптурай (Карнакскі храм, храм у Луксоры).

Егіпецкая скульптура

Існавалі строгія каноны егіпецкай скульптуры: колер скуры мужчыны павінен быць цямнейшы за жаночы, рукі чалавека, які сядзіць, былі на каленях.

За тры тыс. гадоў канон амаль не змяніўся.

Былі правілы выяўлення егіпецкіх

багоў.

Егіпецкі жывапіс

Усе рэльефы ярка расфарбоўваліся. Выкарыстоўвалі мінеральныя фарбы. Зверху жывапіс пакрываўся слоем

лаку ці смалы, каб захаваўся надоўга.

Асноўнымі фарбамі былі чырвоны, сіні, чорны, залаты і зялёны.

Карціны ствараліся з намерам палепшыць жыццё памерлага ў

замагільным свеце.

Старажытнаегіпецкія літаратурныя помнікі

«Кніга мёртвых»

«Тэксты пірамід»

«Тэксты саркафагаў»

Егіпецкія папірусы

Шумера-акадская цывілізацыя

Першая ў свеце пісьмовая культура гарадскога тыпу.

Месапатамія – комплекс самастойных гарадоў-полісаў: Шумер, Акад, Ур, Урук, Кіш, Вавілон, Ашур.

УIV тыс. да н.э. самымі развітымі былі шумеры, у ІІІ тыс. да н.э.– акадцы, у ІІ тыс. да н.э. квітнела Вавілонская дзяржава.

Шумера-акадская цывілізацыя

У Шумеры ўзнікла самае старажытнае пісьменства – клінапіс (канец IV тыс. да н.э.). Рысы маглі адразу перадаваць словы ці сказы.

Клінапіс была прыстасавана для акадскай, эламскай, хетскай урартскай і інш. Моў.

Першы расшыфраваў клінапіс Георг Фрыдрых Гротефенд.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры