Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
першабыт. культ.ppt
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
103.94 Кб
Скачать

ПЕРШАБЫТНАЯ

КУЛЬТУРА

Першабытнасць – гістарычна першы і самы працяглы этап развіцця чалавечай культуры.

Палеаліт (800-13 тыс. гадоў да н.э.) Мезаліт (13-6 тыс. гадоў да н.э.) Неаліт (6-2 тыс. гадоў да н.э.).

АСНОЎНЫЯ РЫСЫ ПЕРШАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ

Сінкрэтызм

Антрапамарфізм

Традыцыяналізм

CІНКРЭТЫЗМ першабытнай культуры азначае нерасчлененасць розных сфер

із'яў культуры.

Cінкрэтызм грамадства і прыроды.Cінкрэтызм асабістага і грамадскага.Cінкрэтызм розных сфер культуры.Cінкрэтызм як прынцып мыслення.

Cінкрэтызм грамадства і прыроды

Першабытны чалавек успрымаў сябе як арганічную частку прыроды, адчуваючы сваё сваяцтва з усімі жывымі істотамі.

Cінкрэтызм асабістага і грамадскага.

На духоўным узроўні першабытны чалавек атаясам- ліваў сябе не з самім сабою, а з суполкай, да якой належаў, гэта значыць, заўсёды тлумачыў і ацэньваў сябе вачамі суполкі.

Cінкрэтызм розных сфер культуры

Мастацтва, рэлігія, медыцына, паляванне не былі аддзеленыя адно ад аднаго. Прадметы мастацтва доўгі час выкарыстоўваліся галоўным чынам як магічныя сродкі, а практычная дзейнасць была звязаная з магічнымі рытуаламі.

Cінкрэтызм як прынцып мыслення

У мысленні першабытнага чалавека адсутнічалі выразныя апазіцыі паміж катэгорыямі суб'ектыўнае – аб'ектыўнае; рэальнае – уяўнае; знешняе – унутранае; жывое – мёртвае; матэрыяльнае – духоўнае; адзінае - шматлікае.

АНТРАПАМАРФІЗМ (ад грэч. антрапас – чалавек,

морфэ – форма) – наданне чалавечых уласцівасцей прадметам і з'явам нежывой прыроды, раслінам і жывёлам.

ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ – сталае прытрымліванне традыцый. Традыцыя ў архаічнай культуры разумеецца як першапачаткова ўсталяваны парадак, што ўзняў грамадства са стану хаосу.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры