Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старасценка Т.Я. СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (дапаможнік)

.pdf
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
4.46 Mб
Скачать

“надзвычай белы”. Але ў пачатку апавядання не выяўляюцца адносіны Стася да гэтай белізны. У Міцевай маці – светлы плашч, жоўтая касынка, жоўтыя туфлі. Праз маўленне апавядальніка выяўляецца ацэнка прыезджых: “Адмысловае адзенне, партфель, акуляры рабілі Міцю сур’ёзным, разумным і сталым – ледзь не маларослым дзядком”; На галаве ў яе (Міцевай маці. – Т.С.) красавалася прыгожая завіўка”. Такая ацэнка сведчыць пра насцярожаныя адносіны да Бокуцяў, якія так не падобны да тутэйшых вяскоўцаў. Выраз красавалася прыгожая (завіўка) плеанастычны. Праз дзеяслоў красавалася з кантэкстуальна адмоўнай ацэнкай перадаецца дастаткова негатыўнае, на погляд Стасіка, выстаўленне сябе напаказ. Прыгадаем пачатак твора, у якім гэты ж дзеяслоў мае іншую ацэнку (выраз красаванне бабінага лета адлюстроўвае шчырае захапленне чароўнасцю прыроды).

Пасля сюжэт з апісальнага шляху пераходзіць на апавядальны.

 

 

 

У

Узмацняецца дынаміка радка дзякуючы ўжыванню дзеясловаў:

Міця з маці спачатку зайшлі ў настаўніцкую, а пасля ўжо наша класная

 

 

Г

 

кіраўніца прывяла навічка ў пяты “А”. Як і заўсёдыПперад пачаткам урока,

 

 

Б

 

мы бегалі, штурхаліся, гаманілі, але пры Ірыне Вітальеўне і навічку пацішэлі,

бачачы, што дырэктараў сын будзе

 

Й

 

вучыцца якраз у нашым класе: сын

 

И

 

ранейшага дырэктара саўгаса, ганарлівец Артур, таксама вучыўся разам з

Р

 

 

намі і нямала папсаваў нам ды настаўнікам крыві. Які ж будзе гэты навічок,

О

 

 

 

як ён пачне паводзіцца? Я здзівіўся, можа, больш за ўсіх: класная сказала,

што Міця Бокуць будзе сядзець са мною на першай парце (мяне пасадзілі тут

 

 

 

Т

 

 

як летуценнага, не зусім уважлівага вучня, каб я заўсёды быў на вачах і каб

 

 

И

 

 

 

настаўнікі ў любую часіну маглі перапыняць мае мары-мроі ды вяртаць да

рэчаіснасці).

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У маўленні апавядальніка нарэшце з’яўляецца спалучэнне з выразнай

ацэначнасцю, якая адсутнічалаО

ў папярэдніх сегментах тэксту, -- нядобрая

Е

пачаўся ўрок,

я адчуў

нейкую нядобрую

насцярожанасць:

П“Калі

Р

Такое

 

спалучэнне

характарызуе

ўнутраны стан

насцярожанасць”.

 

апавядальніка, яго пакуты і перажыванні. У душы Стася адбываецца змаганне дабра са злом. Што пераможа?

Адносіны да Міці адлюстроўваюць моўныя сродкі. Ізноў узнікае толькі канстатацыя факта: Міця “па-ранейшаму быў непарушны, толькі, бадай, яшчэ болей ненатуральна белы, нібы не меў у сваіх жылах ні кроплі крыві”.

Слухаючы грунтоўны адказ Міці на ўроку беларускай літаратуры,

апавядальнік непакоіцца: “Я з нейкаю нават трывогаю адчуў: не, я так добра не адказаў бы, хоць быў, як казалі, “харошы” вучань”. Такі непакой выклікаюць якраз станоўчыя рысы аднакласніка, выражаныя адпаведнымі лексемамі і спалучэннямі: паэт; незвычайны; гаварыў абдумана, ясна і вельмі глыбока, нібы настаўнік. Пакуль яшчэ не кранае апавядальніка колер Міцевага твару, які нават пасля ўзрушанага адказу хлопчыка на ўроку і шчырага прызнання ў паэтычных спробах “амаль не змяніўся; толькі там-сям на

шчоках заружовіліся тоненькія жылачкі”. Упершыню на твары з’явілася хоць кволая, але ўсё ж ружовасць. Узнікае ніць паяднання знешнасці Міці з такой звыклай для апавядальніка знешнасцю вяскоўцаў, паказанай у 1-й частцы (яны мелі “чырвань ці ружовасць” на твары). Белізна Міцевай скуры ўзгадваецца і тады, калі нехта з класа запусціў у яго кавалачак гліны: “Яшчэ праз хвіліну я заўважыў, што па яго белай шчацэ пакацілася буйная слязіна”. У маўленні апавядальніка ўзнікае стылістычна афарбаваная (размоўная) адзінка, якая характарызуе Бокуця, -- цяльпук.

У 2-й частцы твора эмацыйнае ўздзеянне маўлення апавядальніка звязана са зрокавымі вобразамі:

Бокуці пачалі жыць у хаце нашага чалавека, які на час аддаў саўгасу сваю гаспадарку і паехаў з сям’ёю на цаліну. У ранейшага гаспадара быў вялікі сад, дык вось цяпер на зялёнай атаве на поплаўчыку пад ачахла зеленаватай яблыняю антонаўкаю, пад якой ляжала нямала апалых яблыкаў, і быў Міця. У

кепачцы, у плашчыку, ён сядзеў на нейкім дзіўным, здаецца, сплеценым ці то з

 

У

карэння, ці то з дубцоў крэсле, гайдаўся ўперад-назад, трымаючы на каленях

загорнутую кнігу. Вочы яго былі заплюшчаныя, тварПзадуменны – ён шчодра

Г

 

быў асветлены ўжо нізкаватым, крыху жоўтым, блеклым, але ўсё яшчэ

Б

 

лагодным сонцам. Увесь зялёна-рудаваты сад быў азалочаны мяккім,

пяшчотным і ў той жа час развітальным сумнаватым святлом. Восеньскія

 

 

 

 

 

Й

жаўтавата-рудыя ці чырвоныя мазкі на лісцях, на траве, а таксама

 

 

 

 

И

паніжэлае, засмяглае неба, астылае сонца, лёгкае белае павуцінне ў паветры,

 

 

 

Р

 

 

 

О

 

 

апусцелыя палі – усё гэта выклікае ў душы харошую журботу. Міця, відаць, у

 

 

Т

 

 

 

гэтыя хвіліны якраз і быў у палоне нейкай узнёсласці ці занепакоенай

задумлівасці.

З

 

 

 

 

Вакол зрокавых вобразаўИгрупуюцца эпітэты лагоднае (сонца); мяккае,

пяшчотнае, развітальнае, сумнаватае (святло); паніжэлае, засмяглае (неба);

астылае (сонца); лёгкаеО

(павуцінне). Дзякуючы вобразным сродкам

Е

 

узмацняецца экспрэсіяПаксюмарана харошая журбота. Такая журбота ўзнікае

Р

 

не толькі ў прыродзе – мяняецца ўнутраны стан Стасіка, яго адносіны да свайго аднакласніка. Усё ж застаўся “нейкі гаркаваты след на душы”, калі Віця пакпіў з няшчаснага хлопчыка, ужываючы словы беленькі, смятаннік, сынок-пястунчык. Стылістычна афарбаваныя лексемы набываюць у кантэксце адмоўную ацэнку. Азначэнне белы ўжывае ўжо не толькі апавядальнік, але і адзін з персанажаў твора – пяцікласнік-другагоднік Віця, і маці Стасіка (“надта ж белы іх хлопец”), і бацька (назоўнік з семай ‘белы’: “кажуць, белакроўе ў яго”). У гэтым бачыцца арганізацыйная роля “вобраза аўтара”, які вызначае ўзаемасувязь усіх моўных адзінак апавядання. Лексема белы стварае адпаведны асацыятыўны фон, дазваляе ўбачыць кожнага персанажа праз адносіны да незвычайнага, непадобнага да сябе.

Збліжаецца вобразна-тэматычнае поле прыроды і чалавечай сутнасці. Пяшчотнае святло восені гарманічна яднаецца з пяшчотай апавядальніка, які пасля размовы бацькоў вастрэй адчуў чужы боль:

...Я, канечне, не ўсё разумеў, не так глыбока адчуваў Міцева і яго бацькоў няшчасце, як адчувалі мае маці і бацька, але і дзіцячым сэрцам усвядоміў: не буду злы, няшчыры ці помслівы да Міці. Нейкая незразумелая мне самому пяшчота да хворага навічка агарнула маю душу, здаецца, напоўніла яе нечым новым, больш змястоўным.

Восень у творы, такім чынам, звязваецца з асэнсаваннем сталасці чалавечага розуму і пачуццяў. Стась пасталеў душой:

Бадай, упершыню сваім яшчэ дзіцячым сэрцам адчуў тое, пра што раней, бадай, і не думаў, а калі і думаў, дык не з такім усведамленнем, -- пра смерць. Адчуў яе пагрозны подых. У мяне аж сціснулася душа: сапраўды, як кажуць мае бацькі, чаму Міця, шчыры, далікатны, разумны хлопец, такі нешчаслівы? Адкуль, навошта прычапілася да яго такая страшная хвароба? Чаму яна ўвогуле ёсць? Я задаваў сабе гэтыя і іншыя пытанні, канечне, не знаходзіў на іх адказ, і гэта вельмі прыгнятала мяне. Здавалася, каб сказалі,

што для Міцевага вылячэння трэба нешта аддаць – руку, нагу, вока, -- дык я

 

 

 

У

аддаў бы не задумваючыся. Я адчуў вялікі, небывалы дагэтуль прыліў спагады і

шкадавання.

 

П

 

Г

 

Характарыстыка Міці выражаецца кантраснымі лексемамі шчыры,

далікатны, разумны

Б

 

 

нешчаслівы. Адчуваецца спагада і любоў Стасіка да

свайго аднакласніка. Маналог апавядальніка па моўных асаблівасцях у многім

 

 

 

 

 

Й

супадае з маўленнем цёткі Веры, Міцевай мамы:

 

 

 

 

И

Дзяды, бацькі нашы, я, Мікалай Іванавіч – усе мы, дзякуй богу, здаровыя,

 

 

 

Р

 

 

 

О

 

 

а вось да Міці чамусьці прычапілася гэткая страшная хвароба... Ён змалку

 

Т

 

 

 

хварэе і хварэе, не бачыць дзіцячай уцехі, стаў дарослы... Ён усё ведае пра сябе,

И

 

 

 

 

але, як сталы, умудроны які чалавек, трымаецца з усіх сіл, хоча быць такі, як і

З

 

 

 

 

 

ўсе здаровыя дзеці... Сам бачыш: хвароба не зрабіла яго злым ці сумным.

Наадварот, у яго гэтулькі дабрыні, шчырасці, што аж душа баліць: такі

добры чалавек быў бы...О

 

 

Е

выразы прычапілася

страшная хвароба,

Як бачым, паўтараюццаП

Р

ацэначнасць шчыры

(шчырасць). Такое

сціснулася душа (душа баліць),

падабенства маўлення апавядальніка і цёткі Веры сведчыць пра “даросласць” Стасіка ў асэнсаванні чалавечага болю. У канцы 5-й часткі апавядальнік прызнаецца: “...Нешта мяняецца і мяняецца ў маёй душы, прыходзіць тое, чаго я раней ці не ведаў, ці ведаў не ў такой меры”. Дзеясловы цяперашняга часу, ужытыя ў 5-й частцы твора, выражаюць важную сэнсава-стылістычную танальнасць: Стась пасталеў, і гэтая сталасць застаецца з ім назаўсёды, незалежна ад фізічнага ўзросту.

У апошняй, 6-й частцы, Міця памірае. Яго пахаванне перадаецца апавядальнікам дзеясловамі прошлага часу: Хавалі мы яго ўсёй школай на нашых вясковых могілках, плакалі разам з дарослымі, шчыра шкадуючы, што пайшоў ад нас такі добры, але нешчаслівы хлопчык”. У наступных сегментах

(празаічных строфах) актывізуюцца дзеясловы цяперашняга часу, што

сведчыць пра пастаянства невылечнай журботы Стасіка, вытокі якой – у страце “самага лепшага і надзейнага таварыша”.

Па асаблівасцях успрымання рэчаіснасці і па асаблівасцях яго моўнага выражэння апавядальнікам у творы выступае сам пісьменнік. Аднак “вобраз апавядальніка” адносіцца да “вобраза аўтара” як прыватнае да агульнага. “Вобраз апавядальніка” выконвае толькі пэўную частку ідэйна-мастацкай нагрузкі, іншыя ж належаць вобразам персанажаў. У адзінае цэлае гэтыя часткі яднаюцца “вобразам аўтара”. Такую важную функцыю не можа выканаць “вобраз апавядальніка”.

У творы Генрыха Далідовіча “скразная” лексема (яна ўжываецца ў маўленні многіх персанажаў) белы набывае сімвалічны характар незваротнасці страты і адначасна вяртання да сябе, да сваіх найлепшых маральных якасцей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Абабурка, М.В. Асновы лінгвістыкі літаратурна-мастацкага тэксту: матэрыялы да спецкурса / М.В.Абабурка. – Магілёў: МДПІ імя А.А.Куляшова, 1997. – 69 с.

2.Абабурка, М.В., Ячмянёва, І.М. Ад гутарковай мовы да літаратурнамастацкага тэксту. На матэрыяле твораў М.Зарэцкага: дапаможнік / М.В. Абабурка, І.М.Ячмянёва. – Магілёў: МДУ, 2005. – С. 84 – 106.

3.Алісіевіч, С.А. Перыяд у сучаснай беларускай літаратурнай мове: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / С.А.Алісіевіч; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск, 2005. – 19 с.

4.Андраюк, С.А. Творчасць як працяг біяграфіі / С.А.Андраюк //

Полымя. – 2009. -- №4. – С.133 – 144.

5.Арнольд, И.В. Стилистика современногоУанглийского языка: (Стилистика декодирования) / И.В.Арнольд. – М.: ПросвещениеП , 1990. – 300 с.

6.Арнольд, И.В. Стилистика. СовременныйГ английский язык / И.В.Арнольд. – 8-е изд. – М.: Флинта: Наука, 2006.Б– 384 с.

7.Асновы культуры маўлення і стылістыкіЙ / Пад рэд. У.В.Анічэнкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 254 с. И

8.Бахтин, М.М. Эстетика словесногоР творчества / М.М.Бахтин. – 2-е изд.

М.: Искусство, 1986. – 445 с. О

9.Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э.Бенвенист; пер. с фр. – 2-е изд., стереотипное. – М.: Едиториал УРССТ , 2002. – С. 167 – 328.

10.Бобырёва, Е.В. РелигиозныйИ дискурс: ценности, жанры, стратегии (на материале православногоЗвероучения): монография / Е.В.Бобырёва. – Волгоград: Изд-во ВГПУО“Перемена”, 2007. – С. 224 – 299.

11.Бойка, Н.ПЮ. Усечаныя лексічныя адзінкі ў беларускім Інтэрнэтмаўленні (на прыкладзеЕ тэкстаў Інтэрнэт-дзённікаў livejournal. com) / Н.Ю.Бойка //РНацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / адк. рэд. Д.В.Дзятко. – Мінск: БДПУ, 2009. – С. 29 – 30.

12.Важнік, С.А. Тры стыхіі Байнэта, або Праява нацыянальнай моўнай самаідэнтыфікацыі / С.А.Важнік. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – 54 с.

13.Валгина, Н.С. Теория текста / Н.С.Валгина. – М.: Логос, 2003. – 278 с.

14.Виноградов, В.В. Стиль “Пиковой дамы” // О языке художественной прозы / В.В.Виноградов. – М.: Наука, 1980. – С. 176 – 239.

15.Горшков, А.И. Русская стилистика / А.И.Горшков. – М.: ООО “Изд-во Астрель”: ООО “Изд-во АСТ”, 2001. – 367 с.

16.Дейк ван, Т.А. Язык. Познание. Коммуникация / Т.А. ван Дейк; пер. с

англ. – М.: Прогресс, 1989. – 312 с.

17.Диброва, Е.И. Поэтические структуры антонимии / Е.И.Диброва,

Н.Ю.Донченко. – М.: С.Принт, 2000. – 183 с.

18.Жаўняровіч, П.П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча: манаграфія / П.П.Жаўняровіч. – Мінск: РІВШ, 2011. – 244 с.

19.Ильченко, А.В. Библия как образец текста, построенного по принципу контраста: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.19; 10.02.04 / А.В.Ильченко; Педагогический институт ФГОУ ВПО “Южный федеральный университет”. – Ростов-на-Дону, 2008. – 24 с.

20.Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту: манаграфія / В.І.Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

21.Карасик, В.И. Языковой круг: личность, концепты, дискурс /

В.И.Карасик. – М.: Гнозис, 2004. – С. 266 – 276.

22.Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А.Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

23.Каўрус, А.А. Мова народа, мова пісьменніка / А.А.Каўрус. – Мінск:

Маст. літ., 1989. – 247 с. У

24.Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы.П– 3-е выд., дапрац. і дап. / А.А.Каўрус. – Мінск: Нар. асвета, 1992. – 207 с. Г

25.Кот, С.О. Дискурсний аналіз проповідіБяк морально-духовного жанру словесності (на матеріалі православної РіздвяноїЙ проповіді): автореф. дис. … канд. філол. наук: 10.02.02 / С.О.Кот; НаціональнийИ педагогічний університет ім. М.П.Драгоманова. – Київ, 2006. – 20Рс.

26.Кристева, Ю. ИзбранныеОтруды: Разрушение поэтики / Ю.Кристева;

пер. с фр. – М.: РОССПЭН, 2004. – 656 с.

27.Лексікалогія сучаснайТбеларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. – Мінск: НавукаИі тэхніка, 1994. – С. 324 – 334; 407 – 427.

28.Лепешаў, І.Я.ЗЛінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. / І.Я.Лепешаў. – Мінск: ВышО. шк., 2009. – 287 с.

29.Лепешаў, ІП.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я.Лепешаў. –

Мінск: БелЭн, 2004.Е– С.125.

30.ЛукинР, В.А. Художественный текст: Основы лингвистической теории. Аналитический минимум / В.А.Лукин. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.:

Изд-во “Ось -- 89”, 2005. – 560 с.

31.Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры: манаграфія / М.В.Абабурка, Т.А.Казімірская, В.М.Саўчанка, Т.І.Тарасенка. – Магілёў:

МДУ, 2005. – 248 с.

32.Падаляк, Т.У. Жанры журналістыкі: Традыцыі і наватарства /

Т.У.Падаляк // Роднае слова. – 2006. -- №3. – С. 71 – 73.

33.Плеханова, Т.Ф. Дискурс-анализ текста: пособие для студентов вузов

/Т.Ф.Плеханова. – Минск: ТетраСистемс, 2011. – 368 с.

34.Плеханова, Т.Ф. Стилистика и дискурс-анализ художественного текста / Т.Ф.Плеханова // Постклассическая стилистика и дискурсивный анализ текста: мат-лы межвузовского круглого стола (кафедра стилистики

английского языка). – Минск: МГЛУ, 2010. – Вып.2. – С. 17 – 22.

35.Ревуцкий, О.И. Филологический анализ художественного текста / О.И.Ревуцкий. – Минск: РИВШ, 2006. – 320 с.

36.Розенталь, Д.Э. Справочник по русскому языку. Практическая стилистика / Д.Э.Розенталь. – М.: ООО “Издательство Оникс”: ООО

«Издательство “Мир и Образование”», 2006. – 384 с.

37.Савин, Г.А. Коммуникативные стратегии и тактики в речевом жанре современной православной проповеди: автореф. дис. … канд. филол. наук:

10.02.01/ Г.А.Савин; Российский университет дружбы народов. – М., 2009. –

26 с.

38.Савина, М.М. Синтаксис проповедей русских священников ХVІІІ – ХІХ веков: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / М.М.Савина; Рязанский государственный университет. – Тамбов, 2008. – 23 с.

39.Солганик, Г.Я. Стилистика текста / Г.Я.Солганик. – М.: Флинта:

Наука, 2002. – 252 с.

40.Старасценка, Т.Я. Стылістыка тэксту / Т.Я.УСтарасценка. – Мінск:

БДПУ, 2007. – 60 с. П

41.Стилистика и литературное редактированиеГ / Под ред. проф. В.И.Максимова. – М.: Гардарики, 2004. – 651 с. Б

42.Стилистический энциклопедическийЙсловарь русского языка / Под ред. М.Н.Кожиной. – М.: Флинта: Наука,И2003. – 696 с.

43.Тичер С., Мейер М., ВодакРР., Веттер Е. Методы анализа текста и дискурса / С.Тичер, М.Мейер, Р.ВодакО, Е.Веттер; пер. с англ. – Харьков: Издво Гуманитарный Центр, 2009. – 356 с.

44.Торосян, М.С. ФеноменТ контраста в аспекте концептуальной организации художественногоИтекста (на материале языка послевоенной прозы): автореф. дис. …Зканд. филол. наук: 10.02.19 / М.С.Торосян; Ставропольский государственныйО университет. – Ставрополь, 2005. – 24 с.

45.ТрыпуцінаП, Т.М. Мова мастацкага твора: Вучэб-метад. дапам. / Т.М.Трыпуціна. –ЕМінск: БДПУ, 2004. – 170 с.

46.ФукоР, М. Археология знания / М.Фуко; пер. с фр. – СПб: ИЦ “Гуманитариная академия”; Университетская книга, 2004. – 416 с.

47.Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я.Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

48.Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я.Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002. – 223 с.

49.Цікоцкі, М.Я. Сугучнасць слоў жывых…: Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры / М.Я.Цікоцкі. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1981. – С. 62 – 116.

50.Чернухина, И.Я. Общие особенности поэтического текста (лирика) / И.Я.Чернухина. – Воронеж: Изд-во Воронеж. ун-та, 1987. – 158 с.

51.Ширяева, Т.А. Когнитивная модель делового дискурса: монография / Т.А.Ширяева. – Пятигорск: ПГЛУ, 2006. – 256 с.

52.Шумчык, Ф.С. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы:

Вучэб.-метад. дапам. / Ф.С.Шумчык. – Мінск: БДПУ, 2004. – 35 с.

53. Эпштейн, М.Н. Природа, мир, тайник вселенной…: Система пейзажных образов в русской поэзии / М.Н.Эпштейн. – М.: Высш.шк., 1990. – 303 с.

54. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К.Юрэвіч. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 1992. –288 с.

55. Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М.Янкоўскі. – Мінск: Выш. школа, 1989. – С. 146 – 147.

56. Яўневіч, М.С., Сцяцко, П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. – Мінск: Аверсэв, 2006. – С. 165 – 168.

57. Chafe, W. Discourse, Consciousness, and Tune. The Flow and Displacement of Conscious Experience in Speaking and Writing [Text] / W.Chafe Chicago: University of Chicago Press, 1994.

58. Halliday, M.A.K. Cohesion in English [Text] / M.A.K.Halliday, R.Hasan.

– L., 1976.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

Прадмова

1.Функцыянальныя стылі

1.1.Афіцыйна-справавы стыль

1.2.Навуковы стыль

1.3.Публіцыстычны стыль

1.4.Мастацкі стыль

1.5.Гутарковы стыль

2.Стылістыка тэксту

2.1. Тэкст. Структурныя адзінкі тэксту

 

 

У

 

2.2. Звязнасць і цэласнасць тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.3. Змест тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

2.4. Тэма тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

П

 

2.5. Моўная кампазіцыя тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

2.6. Вобраз аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

2.7. Вобраз апавядальніка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

2.8. Суб’ектывацыя аповеду

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Стылістыка

Кантрольны тэст “Функцыянальная стылістыка.

тэксту”

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Варыянт 1

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Варыянт 2

О

И

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы да тэставых заданняў

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Дыскурс-аналізП

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.1. Асэнсаванне паняцця дыскурс у лінгвістычнай парадыгме 3.2. Поліфанія мастацкага тэксту

4. Узоры стылістычнага аналізу

4.1. Стылістычны аналіз верша “Наведвайце бацькоў…” Рыгора Барадуліна

4.2. Стылістычны аналіз нарыса “Пошукі слова” Янкі Брыля 4.3. Стылістычны аналіз апавядання “Страта” Генрыха Далідовіча

Спіс выкарыстанай літаратуры