Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Пытаннi да экзамену па сучаснай беларускай мове 21-22

.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
18.38 Кб
Скачать

Пытанні да экзамену па дысцыпліне

Сучасная беларуская мова

для студэнтаў 1 курса

факультэтаў англійскай, нямецкай, раманскіх моў, кітайскай мовы і культуры, перакладчыцкага факультэта

  1. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Вымаўленне зычных, галосных, спалучэнняў зычных. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення. Прычыны (абгрунтаваць).

  2. Гукі і літары. Націск у беларускай мове. Пазіцыйныя і фаналагічныя асаблівасці націску (параўнаць з французскай, польскай, кітайскай, нямецкай, англійскай і інш. мовамі) Функцыі націску. Няўстойлівасць месца націску ў межах слова. Прычыны ўзнікнення акцэнтных дублетаў.

  3. Арфаграфічная норма. Арфаграма. Прынцыпы арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным пранцыпах. Змяненні і ўдакладненні ў беларускай арфаграфіі як заканамерны працэс функцыяніравання мовы.

  4. Марфалогія як раздзел мовазнаўства. Класіфікацыя часцін мовы. Пераход адной часціны мовы ў другую (субстантывацыя, нумералізацыя, ад’ектывацыя, пранаменалізацыя, адвербіялізацыя i інш.).

  5. Назоўнік. Разрады назоўніка. Несупадзенне ў родзе, ліку (у параўнанні з рускай мовай). Род запазычаных і нескланяльных назоўнікаў.

  6. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай.

  7. Рознаскланяльныя назоўнікі. Скланенне прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.

  8. Прыметнік. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх асаблівасці. Утварэнне і ўжыванне формаў кампаратыва і суперлятыва (ступеняў параўнання) якасных праметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах.

  9. Займеннік. Разрады займеннікаў. Правапіс і скланенне займеннікаў. Асаблівасці ўжывання займеннікаў, пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

  10. Лічэбнік. Лексіка-граматычныя разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў. Асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. 3

  11. Дзеяслоў. Спражэнне: сістэма канчаткаў у кожным тыпе спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы (архаічны тып спражэння). Дзеясловы з няпоўнай парадыгмай.

  12. Дзеяслоў. Трыванне (аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы; утварэнне трывальных (відавых) пар. Правапіс суфіксаў дзеясловаў (-ва-, -ава-, -ява-, -ыва-, -іва- і інш.). 1

  13. Дзеепрыметнік. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай і рускай мовах. Пераклад тэкстаў і сказаў з рускай мовы на беларускую: спосабы перакладу дзеепрыметнікаў.

  14. Дзеепрыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у рускай і беларускай мовах. Памылкі, звязаныя з няправільным ужываннем дзеепрыслоўяў.

  15. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Асаблівасці беларускага дзеяслоўнага кіравання. Каардынацыя дзейніка і выказніка. 1

  16. Прыслоўе, разрады прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ступеняў параўнання прыслоўяў (у параўнанні з рускай мовай).

  17. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Прычыны і шляхі запазычвання іншамоўнай лексікі (паланізмы, германізмы, лацінізмы, грэцызмы, цюркізмы, русізмы, украінізмы, балтызмы ды інш. – даць прыклады).

  18. Лексіка абмежаванага ўжытку. Дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, архаізмы, гістарызмы. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія.

  19. Слова як адзінка мовы. Шматзначнасць (монасемантычныя словы і полісемантычныя – прыклады). Прамое і пераноснае значэнне слова. Метафара, метанімія, сінекдаха.

  20. Сінонімы (сінонімы-дублеты, семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя). Сінанімічны рад і дамінанта. Антонімы. Разрады. Антытэза, аксюмаран.

  21. Паронімы як моўная з’ява. Памылкі, звязаныя з ужываннем паронімаў.

Амонімы. Шляхі ўзнікненя амонімаў. Міжмоўная аманімія. Сумежныя аманімічныя з’явы (амографы, амафоны, амаформы, амаморфы).