Заключэнне
Мікрабіялогія
— навука пра мікраарганізмы: бактэрыі,
архебактэрыі, мікраскапічныя грыбы і
водарасці, часта гэты спіс дапаўняецца
найпростымі і вірусамі. Вывучае
марфалогію, фізіялогію, біяхімію,
генетыку, экалогію, філагенію
мікраарганізмаў, іх пашырэнне, ролю ў
прыродзе (у кругазвароце рэчываў,
забруджванні і ачыстцы навакольнага
асяроддзя, глебаўтвваральных, геахімічных
і іншых працэсах), у жыцці і дзейнасці
чалавека (у развіцці хвароб чалавека,
жывёл і раслін, страваванні, тэхналагічных
працэсах сельскагаспадарчай і прамысловай
вытворчасці, утылізацыі адходаў і інш.).
Распрацоўвае метады выкарыстання
карысных мікробаў і барацьбы са шкоднымі
(дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі
інфекцыйных хвароб, санітарнай ацэнкі
і ачысткі асяроддзя і інш.).
Мікрабіялогія
цесна звязана з альгалогіяй, протазаалогіяй,
мікалогіяй, фітапаталогіяй, імуналогіяй,
цыталогіяй, малекулярнай біялогіяй,
генетыкай, біяхіміяй, эпідэміялогіяй,
біятэхналогіяй і інш. Мае важнае значэнне
для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай
гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай
прамысловасці і інш.
Узнікненне
апісальнай мікрабіялогіі звязана з
пачаткам назіранняў і апісання мікробаў
(А. Левенгук, 1683), фарміраванне мікрабіялогіі
як навукі (2-я пал. 19 ст.) — з устанаўленнем
мікробнай прыроды браджэння, гніення,
інфекцыйных хвароб (Л. Пастэр), з
распрацоўкай методыкі атрымання чыстых
культур мікраарганізмаў і крытэрыяў
выяўлення ўзбуджальнікаў хвароб (Р.
Кох).
Літаратура
Беларуская
энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў
і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат
— Праметэй. — 576 с.
Белоусова,
Р. В. Ветеринарная вирусология. — КолосС,
2007. — 448 с.
Гусев,
М. В., Минеева Л. А. Микробиология. — 9-е
изд., стер. — М.: Издательский центр
«Академия», 2010. — 464 с.
Лысак,
В. В. Микробиология: учеб. пособие. —
Минск: БГУ, 2007. — 426 с.
Скороходов,
Л. Я. Как развивалась микробиология. —
М.: Медицина, 1965. — 50 с.