7. Новая тэма
1) рассказ пра Ефрасінню Полацкую
- Расказ пра Ефрасінню Полацкую хачу пачаць радкамі з верша:
СілайдухоўнайузвысілаПолацквысока.
Тымхтоімкнуўся да кнігі, свяціла як зорка… (слайд 28)
- Прыкладна ў 1102 годзе у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына УсяславаЧарадзея, нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі учным імем Прадслава.
- З маленства яна чула ад бацькоў паданні праславутых продкаў. ДзяўчынкуўразіўлёснепакорлівайРагнеды, дачкіРагвалода, якогазабіўкіеўскікнязУладзімір, а яепрымусіўстацьжонкайсваёю. РасказыпралегендарнагадзедаУсяславаЧарадзея. Нянькі, карміцелька расказвалі Прадславе казкі, замовы, пелі абрадавыя песні. У іх Прадсла вучылася ўсім сэ любіць сваю радзіму. - Бацьказапрасіў у дом манахаў, і яныхутканавучыліПрадславупісаць і чытаць. Дзяўчынкавельміпалюбілакнігі. Настаўнікі не маглінахваліццасваёйздольнайвыхаванкаю.
- Падросшы, Прадслава часта прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яна прыглядалася да манашак і манахаў. Княжай дачцэ падабаласяі хня ежыццё. У манастыры чалавек адмаўляўся ад штодзённых дробных турботаў. Там захоўвалася шмат мудрых кніг і можна было спакойна займацца навукаю і вучыць іншых.
- Падрастаючы і ўваходзячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, янашмат часу аддаваламалітве.-
- Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла далёка за межы Полацкага княства. А калі дзяўчыне споўніласят рохіболып за дзесяць год, да яе бацькіс таліпрыязджаць сваты. Унучка полацкага князя прыгажуняПрадслава магла разлічваць на самага багатага і прыгожага жаніха. Але гэта яезусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яназразумела, што слава самыхпрыгожых і багатыхжанчынз аканчваецца разам з іхсмерцю. А яна марыла застацца ў памяці людзей на вякі.-( СЛАЙД 29) Усё сваё далейшае жыццё Прадслава вырашыла прысвяціць Богу і гаротным людзям. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў. Маладой манашцы надалі новае імя — Ефрасіння, у перакладзе з грэчаскай мовы яно азначае “радасць”. - (слайд 30) Пасяліўшыся ў маленькім пакойчыку, Еўфрасіння ўзялася перапісваць кнігі. Мы ўжо ведаем, якая гэта была нялёгкая праца. Перапісваннем кніг тады займаліся адны мужчыны. Ужо толькі тое, што за такую цяжкую справу ўзялася жанчына, было подзвігам. Еўфрасіння пісала і свае творы — малітвы і павучанні, а таксамаперакладала з замежныхмоў. Частка перапісаных князёўнаю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы раздавалі бедным. У тыя далёкія часы школ яшчэ не было, як не было і падручнікаў. Дзяцей вучылі або бацькі, або ў манастырах і цэрквах. Усё жыццё Еўфрасінняс лужыла асвеце свайго народа. У адчыненых ёю школах, апрача чытання, пісьма і лічэння, дзеці вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскуюмовы. Найбольш здатных хлопчыкаў і дзяўчынак вучылі складаць вершы. Часта ўрокі праводзіла сама асветніца.-Ефрасіння хацела, каб у Полацкім княстве было як мага больш пісьменных людзей, і марыла пра тое, каб кнігі перапісвалі не адзінкі, а дзесяткі вучоных людзей. Дзеля гэтага князёўна заснавала два новыя манастыры, а пры іх адчыніла кніжныя майстэрні.
Была ў гэтай жанчыны незвычайная здольнасць: тыя, да каго звярталася яна са сваім святым словам, станавіліся такімі ж, як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, нераўнадушнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто жадаў крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе. - (слайд 34-35)Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. Адным з іх быў славуты майстар-ювелір Лазар Богша. Па загадзе Ефрасінні ён зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж. Крыж быў абкладзены залатымі і сярэбранымі пласцінамі з эмалевымі выявамі святых і надпісамі, багата аздоблены каштоўнымі камянямі. На крыжыбыўзроблены надпіс, як іабяцаўс трашнае пакаранне таму, хто вынесе гэтую святыню з храма. Але Богшаў твор некальк іразоў забіралі са Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы і вывозілі з Полацка. Апошні раз крыж знік у гады вайны з фашыстамі. (Слайд 32-33) - У канцы жыцця Ефрасіння выправілася ў падарожжа ў Святую Зямлю. Так называлі тыя мясціны, дзе нарадзіўся і вучыў людзей Ісус Хрыстос. Па дарозе полацкую князёўну паўсюль сустракалі з пашанаю. Пра яе самаахвярнае жыццё ведалі ў розных краінах.
- У горадзе Ерусаліме падарожніца захварэла і памерла. - Слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася далёка за межы Полацка. Ведалі яе ў Кіеве і ў Ноўгарадзе. Ефрасіння стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква аб’явіла святой(слайд 36) - Ефрасіння Полацкая для нас — наша гордасць і наша нябесная заступніца. Можа дзякуючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбівым, цярплівым і чулым да чужой бяды?
ФІЗКУЛЬТМІНУТКА ДЛЯ ВАЧЭЙ (слайд 37)
