- •Прадмова
- •Гульнi для дзяцей малодшага узросту у мядзведзя на бару
- •I усе cyxiя баравiны пакрыты завяззю бруснiц.
- •I ёсць у нас хлопчык Саша,
- •Дожджык
- •Iдзi, iдзi, дожджыку, звару табе боршчыку,
- •Заiнька
- •2. Заiнька, Заiнька, павярнiся,
- •Хiтрыя мышы
- •3Бipae крошкi, баiцца кошкi.
- •Кот Васька
- •У вераб`я
- •Гульнi для дзяцей старэйшага узросту Мароз
- •Да дзеда у госцi
- •I галоуку угору ускiнуу.
- •Воук I авечкi
- •У Бабу Ягу
- •Гусi I воук
- •А мы проса сеялi
- •Рэдзька
- •У карагодзе мы былi
- •Сляпы музыкант
- •Гульнi-карагоды
- •Бярозка
- •Пляцень
- •Вузельчык
- •Iголка — шнырала,
- •Агароднiк
- •Сонца I месяц
- •Iшоу малы Ягорачка,
- •Iшоу наш Ягорачка.
- •Iшоу ён лугам,
- •Курнацiца
- •Маучанка
- •Адгадай, чый галасок
Пляцень
Задача: удасканальваць навыкi хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы
тэмп i напрамак; развiваць пачуццё сяброуства.
Апiсанне гульнi: дзецi становяцца адзiн за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроука, якую кожны трымае у руцэ. Усе iдуць адзiн за адным i спяваюць:
Кругом бярозанькi iдзём,
Каля яе усе плятнём.
Плець-плець пляцёна
Кругом ствала абвядзёна.
Уецца пляцень, пляцецца
У поле, у лес валачэцца.
Расплятайся, пляцень, распляцiся,
Залаты вузельчык развяжыся.
Водзячы заблытвае карагод, пакуль не запляце пляцень. Расплятаюць яго пад прыгаворку:
Сто дашкалят
Усе у адзiн рад,
Разам звязаны стаяць.
Пляцень, расплятайся,
На бярозаньку завiвайся.
Водзячы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робiць крутыя павароты, i той, хто не устаiць на нагах i упадзе, выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi: на працягу усёй гульнi дзецi павiнны моцна трымацца за вяроуку; калi хто-небудзь з дзяцей павалiуся, усе удзельнiкi гульнi спыняюцца.
Вузельчык
Задача: развiваць узгодненасдь рухау; выхоуваць пачуццё
калектывiзму.
Апiсанне гульнi: два удзельнiкi гульнi трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты у выглядзе вялiкага iголкавага вушка. Астатнiя удзельнiкi становяцца у рад, бяруцца за pyxi i, рухаючыся уздоуж пляцоукi, спяваюць:
Iголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прибрала, абшыла,
Сама голая хадзiла.
Тонкая ды доугая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу-патычу:
У нociк стальны
Хвосцiк iльняны!
Дзецi праходзяць у вароты, iмiтуючы нiтку, якую зацягваюць у iголкy. Апошнi у радзе зацягвае вузельчык — паясамi скручвае дзяцей, якiя утвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцiк нiцяны
Цягну за сабой.
Праз палатно ён праходзiць,
Канец сабе знаходзiць...
Правiлы гульнi: дзецi, якiя утвараюць вароты, павiнны стаяць адзiн ад аднаго на адлегласцi нацягнутага памiж iмi пояса (1 м); апошнi iгpoк, якi зацягвае вузельчык, не павiнен хутка рухацца, каб не павалiць зацягнутых паясамi дзяцей.
Агароднiк
Задача: удасканальваць навыкi хадзьбы па кругу, бег, змяняючы
тэмп i напрамак; развiваць увагу.
Апiсанне гульнi: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднiнай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д.) i становiцца у круг. Адзiн з дзяцей выбipaецца агароднiкам. Ён выходзiць на сярэдзiну круга i стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
- Хто там?
- Агароднiк!
- За чым прыйшоу?
- За рэпай!
Пасля такога адказу усе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзiне тоустая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякi за вixop возьме.
Агароднiк павiнен адгадаць, хто з дзяцей назвау сябе рэпай. Калi ён адгадае, рэпа уцякае, iнакш агароднiк зловiць яе i павядзе у свой агарод.
Правiлы гульнi: агароднiк не павiнен ведаць, хто назвауся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калi не адгадае, яго мяняюць.
