Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
246.78 Кб
Скачать
  1. Падагульненне вывучанага.

Групавая работа. Гульня “Фатографы”

На дошцы запісаны сказы са словамі па тэме з памылкамі. Неабходна запомніць размяшчэнне слоў і на лістах паперы запісаць гэтыя словы, выправіўшы памылкі.

Дзеті пайшлі ў лес. На дрэве сядіць дзятел. У дзятла вострая дюба. Дяцел дзюбай дастае мошак. Дзятлы жывуть у нас круглы год.

  1. Рэфлексія.

Вучні адказваюць на пытанне і выконваюць заданне:

  • якога чалавека можна назваць ветлівым? Якога - далікатным? Каго - сардэчным? Гасцінным?

  • Падзяліце словы-прывітанні на дзве групы: Да першай групы аднесці словы, якія можна сказаць свайму сябру, да другой – тыя словы, якія ожна сказаць дарослым.

Добрай раніцы! Як ваша здароўе?

Прывітанне! Як справы?

Добры вечар! Як даехалі?

Вітаю! Як сябе адчуваеш?

  1. Дамашняе заданне: практ.39.

Урок 7.

Тэма: “Зычныя гукі , няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме”

Мэты:паўтарыць няпарныя па цвёрдасці-мяккасці гукі і галосныя пасля іх; практыкаваць у напісанні слоў з такімі гукамі;садзейнічаць фарміраванню уменняў вуснага маўлення

Абсталяванне: падручнікі, перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял па тэме.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

Узаемаправерка практ.39.

  • Закрэсліць галосныя, з якімі “не сябруе” літара т

а, я, і, ы, у, ю, е,ё, о,э

  • Запісаць літары, якія пішуцца пасля дз

а, я, і, ы, у, ю, е,ё, о,э

  1. Моўная размінка. Прачытаць лічылку.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

За ракой драчы рыпяць: - Тры-пяць, тры-пяць!

А далей не знаюць ліку - нехта збіў іх з панталыку.

Шле падказку белы месяц:

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць.

Дзеці адказваюць на пытанні:

  • Якія словы, што абазначаюць лік, у беларускай і рускай мовах вымаўляюцца аднолькава, а якія –па-рознаму?

  • У чым розніца вымаўлення?

  • Пра якую птушку расказваецца ў лічылцы?

  • Як растлумачыць выраз “збіў з панталыку”?

  1. Чыстапісанне

Чч чк ыч эч

драч

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Вучні даюць характарыстыку гуку [ч] (зычны, звонкі, цвёрды).

Адказваюць на пытанне:

  • ці мае гэты гук “мяккую” пару?

  • Якія яшчэ зычныя гукі не маюць “мяккіх” братоў? ([ж],[дж],[ш],[ч],[р],[ц])

Настаўнік паведамляе тэму ўрока.

Гульня “Слова заблудзілася”.

З наступных слоў іржышча, жырафа, дрэва, зязюля, чапля, грак, шафа, дожджык, месяц знайсці:

  • Якое слова “заблудзілася”?

  • Знайсці ў словах няпарныя цвёрдыя зычныя.

  • Якія галосныя пішуцца пасля няпарных цвёрдых зычных?

З прапанаваных слоў вучні выпісваюць тыя, якія маюць няпарныя цвёрдыя зычныя.

Работа па падручніку

Вучні выконваюць практ.40 і 41 вусна.

Звяртаецца ўвага на правільнасць маўлення слоў на беларускай мове, параўноўваецца з вымаўленнем па-руску.

  1. Слоўнікавая работа. Работа з перакладным слоўнікам.

Пераклад слоў: карак (бел.) – холка (рус.)

пазайздросціць(бел.) – позавидовать (рус.)

тлумачыць (бел.) - объяснять (рус.).

  1. Замацаванне ведаў.

Пісьмо па памяці. Работа над скорагаворкамі з практ.42.

Школьнікі завучваюць другую скорагаворку з практыкавання, запісваюць у сшыткі і падкрэсліваюць літару р разам з наступнай галоснай. Правяраюць напісанае па ўзору.

Выбарачнае пісьмо. Выкананне практ.44.

Гульня “Для розуму зарадка”. Адгадаць загадкі. Запісаць адгадкі ў крыжаванку.

Падымае ўсіх на золку, Дом драўляны, габляваны,

носіць на хвасце вясёлку. з кругленькім акенцам,

Што за кавалер, без дзвярэй і сенцаў.

Каторы Гаспадар –

мае то мой дружбак,