Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
246.78 Кб
Скачать

5. Падагульненне вывучанага.

Работа па групах. Дапісаць літары, падкрэсліць мяккія зычныя.

1група Рыбы: л..нь, а..унь, к..р..сь, к..льк…

2група Птушкі: г..сь, л..бедзь, ж..р..вель.

3 група Звяры: л..сь. р..сь, ..лень, м..дз..дзь.

  1. група Насякомыя: а.. ..дзень, м..ль, ч.. ..ль.

6.Рэфлексія.

Які настрой у канцы ўрока?

Што выклікала цяжкасці?

Над чым трэба папрацаваць на наступным уроку?

7.Дамашняе заданне:практ.33.

Урок 6.

Тэма: “Гукі [д] –[дз’], [т] –[ц’]. Іх абазначэнне на пісьме”.

Мэты: паўтарыць асаблівасці вымаўлення і напісання слоў з парнымі [д], [т] – [дз’], [ц’]; развіваць увагу, цікаўнасць да роднай мовы; садзейнічаць развіццю вуснага маўлення вучняў.

Абсталяванне: перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік чытае верш В.Віткі.

Добра, калі ты змалку

можаш вітаць людзей

раніцай: - Добрага ранку!

І апаўдня: - Добры дзень!

Увечары пры сустрэчы

знаёмым сказаць: - Добры вечар!

А соннаму сонейку нанач

і ўсім добрым людзям: -Дабранач!

  • Назавіце ветлівыя словы, якія сустрэліся ў вершы.

  • Растлумачце, калі яны ўжываюцца?

  • Што агульнага ва ўсіх гэтых ветлівых зваротах?

  1. Праверка дамашняга задання.

Самаправерка практ.33.

Нячутнаю, світальным, асенняе, верасень, жамчужынкі.

Работа з перакладнымі слоўнікамі. Гульня “Перакладчыкі”.

на русском языке

на беларускай мове

дятел

кнігаўка

кукушка

аўсянка

воробей

ласточка

тетерев

малінаўка

  • Назавіце гэтыя словы адным словам?

  • Запішыце словы, якія складаюцца з трох складоў.

  • Паставіць націск у словах зязюля, цецярук. Падкрэсліць склад перад націскам. Якая галосная пішацца ў першым складзе перад націскам?

  1. Чыстапісанне.

пп тт рр пе тар ру

  1. Слоўнікавая работа

  • Запісаць слоўнікавыя словы, у якіх ёсць склады пе тар ру (пенал фламастар ручка), паставіць націскі, падкрэсліць зычныя літары.

  • Якія галосныя літары пішуцца пасля цвёрдых зычных? Пасля мяккіх?

  • Як можна аб’яднаць гэтыя словы? (школьныя прылады)

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Змяніць словы так, каб пасля зычнай літары стала галосная і запісаць.

Карагод – у_____, града – на _____, сад – у ____, старт – на _____, пошта – на _____.

Работа па падручніку. Практ.34 вучні чытаюць у парах.

  • Якія мяккія гукі з’яўляюцца парнымі для цвёрдых гукаў[д] і [т]?

Практ.35 – вусна.

Гульня “Выбірай!”

На дошцы запісаны словы. Вучні ўстаўляюць літары д, дз, т або ц.

Мя..еліца, ..ецярук, за..ача, раке..а, караго.., Ра..іма, ..яжурны, рэ..ька, па..ушка, ..ясятка.

Дапоўніць сказы і запісаць.

Рыба плавае ў _____ .

Птушка сядзіць у ______.

Журавель жыве на ______.

Практ.37 вусна.

Работа ў парах: запытайцеся ў суседа па парце, колькі зараз часу, няхай ён вам адкажа.